Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Устав ун-та.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
306.18 Кб
Скачать

8. Структура універсітэта

72. У склад Універсітэта ўваходзяць:

факультэты;

кафедры;

іншыя структурныя падраздзялені, забеспячаючыя адукацыйную, навукова-даследчую, выхаваўчую, вытворчую, сацыяльна-культурную, адміністрацыйна-гаспадарчую навуковую і інш. дзейнасць Універсітэта;

Пінскі каледж;

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў.

73. Для структурных падраздзяленняў Універсітэта абавязковым з`яўляецца:

удзел у адукацыйным, навуковым, вытворчым працэсе ці іх арганізацыі (забеспячэнні);

выкананне загадаў і ўказанняў рэктара і прарэктараў па пытаннях, якія знаходзяцца ў іх кампетэнцыі;

удзел у стварэнні цэнтралізаваных фондаў (шляхам адлічэння часткі сваіх даходаў ці іншым чынам) у парадку, вызначаным Універсітэтам.

74. Прававы статус і функцыі структурных падраздзяленняў вызначаюцца гэтым Статутам, а таксама палажэннямі аб гэтых падраздзяленнях, зацверджанымі рэктарам Універсітэта, іншымі лакальнымі нарматыўнымі актамі Універсітэта.

75. Структурнае падраздзяленне можа быць выдзелена Універсітэтам на асобны баланс з правам адкрыцця разліковага і іншых банкаўскіх рахункаў.

9. Рэдакцыйна-выдавецкая дзейнасць універсітэта

76. Універсітэт з’яўляецца заснавальнікам, рэдакцыяй, выдаўцам і распаўсюджвальнікам навукова-тэарэтычнага часопіса ”Веснік Брэсцкага універсітэта“ і зборніка навуковых прац ”Вучоныя запіскі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна“.

77. Часопіс выдаецца з мэтай апублікавання інфармацыі аб найноўшых дасягненнях вучоных, выніках дысертацыйных даследаванняў у галіне прыродазнаўчых, філалагічных, гуманітарных і грамадскіх навук.

78. Фінансаванне часопіса ажыццяўляецца за кошт пазабюджэтных сродкаў Універсітэта, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

79. Рэдакцыйная калегія часопіса ”Веснік Брэсцкага універсітэта“ назначаецца загадам рэктара Універсітэта.

80. Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел Універсітэта выдае вучэбную, навуковую, навукова-папулярную і даведачную літаратуру, а таксама іншую паліграфічную прадукцыю згодна са спецыяльнымі дазволамі (ліцэнзиямі) на выдавецкую і паліграфічную дзейнасць.

10. Міжнародная дзейнасць універсітэта

81. Універсітэт ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі, навукі і культуры, а таксама знешнегандлёвую дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і гэтым Статутам.

82. Універсітэт мае права ўдзельнічаць у дзейнасці міжнародных арганізацый па пытаннях вышэйшай адукацыі, а таксама прадстаўляць свае інтарэсы ў міжнародных арганізацыях у парадку і выпадках, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

83. Універсітэт ажыццяўляе прыём і навучанне замежных грамадзян у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

11. Фінансаванне і матэрыяльна-тэхнічная база

84. Фінансаванне Універсітэта ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, а таксама за кошт іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

85. Штат Універсітэта, які ўтрымліваецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, вызначаецца ў межах штатнай колькасці работнікаў і фонду заработнай платы, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

86. Маёмасць Універсітэта складаюць асноўныя фонды, абаротныя сродкі і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца на яго самастойным балансе.

87. Універсітэт нясе адказнасць за захаванасць і эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за універсітэтам маёмасці.

88. Універсітэт ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць, неабходную для рэалізацыі мэт, вызначаных Статутам.

89. Універсітэт аказвае наступныя платныя адукацыйныя паслугі:

падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, акрамя асоб, што навучаюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;

падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па дадатковай спецыяльнасці, а таксама падрыхтоўка па асобных сертыфікаваных курсах вышэйшай адукацыі звыш вучэбнага плана;

перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, акрамя асоб, што навучаюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;

дадатковае (звыш устаноўленых вучэбнымі планамі гадзін) навучанне па асобных прадметах (прадметах), вучэбных дысцыплінах (дысцыплінах), курсах;

вывучэнне (звыш устаноўленых вучэбнымі планамі) дадатковых вучэбных прадметаў (прадметаў), вучэбных дысцыплін (дысцыплін), курсаў;

прафесійная падрыхтоўка, перападрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі рабочых (служачых), акрамя асоб, што навучаюцца на бюджэтнай аснове;

падрыхтоўка на падрыхтоўчых курсах, падрыхтоўчым аддзяленні, падрыхтоўчым курсе для замежных грамадзян факультэта дауніверсітэцкай падрыхтоўкі для паступлення ва ўстановы, што забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі і вышэйшай адукацыі, арганізацыя курсаў рускай мовы як замежнай для замежных грамадзян;

арганізацыя выніковай атэстацыі для асоб, якія не здалі дзяржаўныя экзамены ці не абаранілі дыпломны праект ва ўстаноўленыя вучэбным планам тэрміны;

арганізацыя бягучай атэстацыі для асоб, якія не здалі экзамены, залікі, не прайшлі іншыя формы кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці, прадугледжаныя вучэбнымі планамі і вучэбнымі праграмамі ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вышэйшых навучальных установах, установах адукацыі (падраздзяленнях устаноў адукацыі), што забяспечваюць павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў;

правядзенне заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах звыш вучэбных планаў, якія рэалізуюцца ва ўстановах асноўнай і дадатковай адукацыі;

рэпетытарства (кансультатыўныя паслугі) па асобных вучэбных прадметах (прадметах), вучэбных дысцыплінах (дысцыплінах), курсах.

90. Набыццё ці адчужэнне доляў у статутных фондах (акцый) юрыдычных асоб недзяржаўнай формы ўласнасці ажыццяўляецца са згоды Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.