Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Дапаможнік Фальклорная практыка .doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
429.57 Кб
Скачать

В.С.Новак

Вясельныя прыкметы і павер’і

Пытанні

У які дзень лепш ісці сватацца? Чаму?

Калі нельга гуляць вяселле?

З якой мэтай на вяселлі ўжываліся кажух, ручнік?

Як па надвор’ю прадказвалі будучае жыццё і дабрабыт маладых?

Якія павер’і і прыкметы былі звязаны з вясельным караваем?

Якіх забарон на вяселлі павінны былі прытрымлівацца маладыя (не адпускаць рукі, не аддаваць чужым “букет жаніха” і інш.)?

Якія сродкі выкарыстоўвалі, каб абараніць маладых ад “дурнога вока”?

Якія дзеянні выконвалі маладыя, каб за імі хутчэй пажаніліся і пайшлі замуж іх сябры і сяброўкі?

Што рабілі з вясельным адзеннем нявесты? З якой мэтай?

Узор запіс

Сватацца ідуць у першую нядзелю маладзіка, бо лічылі, што будзе ў маладых добрае шчасце.

Запісана ў в. Рудня-Грабавіцкая Калінавіцкага р-на

ад Зубец Н.М., 1930 г. н.,

Салаўян Т.З.,1939 г. н.

студэнткай Зубец Т.

Маладую садзілі на кут на вывернуты кажух, каб багата жылі і шчасліва.

Калі свадзьбу гуляюць, маладыя даўжны быць у пары і даўжан малады ўвесь вечар вадзіць маладую, штоб іх не раз'едзінілі, і тады яны будуць жыць мірно і гласно. І калі мрака такая, ідзе дождж, ето будуць яны багатыя.

Запісана ў г. Хойнікі

ад перасяленкі з в. Дворышчы Хойніцкага р-на

Ходас Марыі Адамаўны, 1914 г. н.,

студэнткамі Салаўёвай Т., Вайтовіч К.

Лічылася, што нельга гуляць вяселле ў маі, каб маладыя ўсё жыццё не маіліся.

Маладых садзілі ў пачотным месце на кажух, каб жыццё было багатае.

Свадзебнае плацце нельга было кідаць як зра, а вешаць на вешалку, каб уважаў муж.

Запісана ў в. Глыбаўка Веткаўскага р-на

ад Рабікавай Еўдакіі Фёдараўны,1935 г. н.,

студэнткай Тачылкінай Я. М

Бацькі маладых абсыпала пшаніцай (для ўдачы ў жыцці).

Пры выхадзе з хаты радзіцелей і пры захадзе ў дом жаніха нявеста даўжна пакланіцца перад парогам тры разы.

Запісана ў в. Мормаль Жлобінскага р-на

ад Шабекі Людмілы Фёдараўны, 1927 г. н.,

студэнткай Аўсянікавай С. П.

А калі ў царкву ехалі, то нельзя было, штоб іх хто-небудзь астанаўліваў, патаму шта нядоўга жаніх з нявестай жыць будуць. Гэта такая плахая прымета.

У цэркві давалі ручнікі, клалі кругом стала і кругом стала нада было ручнік абвесці. Гэта прымета такая, штоб усе падругі нявесты замуж павыходзілі.

Нада было, штоб жаніх і нявеста на яком-нібудзь кажуху ці лучшэ шубе сядзелі. Гэта прымета такая, штоб дзеці былі здаровыя, кучаравыя і красівыя раслі, штоб маладыя жылі багата, харашо, штоб многа ў іх дзяцей было.

Калі выходзілі із-за стала першы раз, то жаніха і нявесту аблівалі вадой. Гэта, каб у іх было добрае і вясёлае жыццё.

Калі на свадзьбе нявеста танцавала, і ў яе на свадзьбе адламываўся каблук, значыць, нядоўга жыць жаніху з нявестай разам. У каго-нібудзь з іх будзе век караценькі.

Запісана ў в. Калініна Гомельскага р-на

ад Хамяковай Анастасіі Васільеўны, 1927 г. н.,

студэнткай Шупляковай Г.

Калі маладыя вярталіся пасля таго, як распісаліся, іх пасыпалі зярном, пшэніцай, штоб багацтва было, ну канфеты брасалі, дзеньгі.

Запісана ў г. Гомель

ад перасяленкі з в. Чкалава Гомельскага р-на

Шумілінай Зінаіды Іванаўны

студэнткамі Юрчанка Н., Радзькінай Т.

Сустракаюці іх (маладых) у пераапранутым кажусе, на які потым і пасадзяць маладых, каб жылі багата. Некаторыя людзі прышпілівалі адзежу маладых булаўкамі, калі яны сядзелі за сталом.