Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
19
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Хімічны догляд за саставам дрэвастояў

Высокая працаёмістасць высечак догляду выклікала патрэбнасць прымяняць хімічныя сродкі:– арбарыцыды – для падаўлення непажаданай драўнянай расліннасці; – гербіцыды – для травяністай, як і драўнянай

Праблема з хімічным доглядам мае два бакі: – метад эфектыўны ў эканамічных і мэтавых адносінах; – метад экалагічна небяспечны.

Традыцыйныя метады догляду за лесам маюць біялагічныя перавагі перад хімічным метадам. Хімічны догляд за лесам выконваецца наступнымі спосабамі: – апрацоўка арбарыцыдамі пнёў лісцевых парод; – ін’екцыя арбарыцыда ў зарубкі на дрэвавых ствалах; – апрацоўка арбарыцыдамі крон дрэў і кустоў; – авіяцыйнае апырскванне. Дазволены да прымянення солі і эфіры 2,4-дыхлорафеноксіуксуснай кіслаты (2,4-Д), гліфасат і яго аналагі, вельпан, гарлон . Апырскванне заснавана на рознай устойлівасці драўняных парод да гербіцыдаў выбарчага дзеяння пры іх нанясенні на кроны дрэў. Для догляду за хваёвымі прародамі шляхам апырсквання прымяняюць вытворныя гліфасаты. Тэрмін – у канцы жніўня пасля закладкі вяршынных пупышак і частковага адраўнення парасткаў бягучага года. Дозы гліфасата: для асіны – 5–8 л/га, бярозы – 2–5 л/га, вольхі шэрай і ляшчыны – 2–4 л/га. Прымяняюць трактарныя і ранцавыя апырсквальнікі. Ін’екцыя гербіцыдаў у ствалы дрэў найбольш адпавядае лесаводчым патрабаванням. Сутнасць спосабу – на вышыні рабочага наносяць насечкі на ствале, куды ўводзяць пэўную колькасць гербіцыду. Прымяняюць водныя растворы прэпаратаў гліфасату, арсеналу ці луваралу. Шырока прымяняюцца дрэвавыя ін’ектары (ІП–4): металічны полы цыліндр даўжынёй каля 1,2 м з долатападобным рабочым органам. Пры ўдары ў аснову ствала дрэва рабочы орган ін’ектара прабівае кару і ўтыкаецца ў драўніну. Адначасова адкрываецца спецыяльны клапан і раствор з цыліндра ўводзіцца ў надрэз. Ёсць іншыя тыпы ін’ектараў (пісталет-ін’ектар «Сокорекс»). Для эфектыўнага падаўлення каранёва-атажылкавай парасткавай здольнасці лісцевых парод трэба ўлічваць не толькі дозу, але і працягласць перыяду ад ін’екцыі да высечкі дрэвастою. Пачатак высечкі – не раней як праз 3–4 месяцы пасля ін’екцыі. Не рэкамендуецца пакідаць апрацаваныя дрэвы асіны на карані больш 2 гадоў, бярозы і вольхі – больш 9 месяцаў.

  1. Высечкі ў асушаных лясах

Меліяраваныя балотныя лясы – гэта тэхнагенныя экасістэмы, створаныя ў выніку меліяратыўнага будаўніцтва. Яны маюць патрэбу ў пастаянным доглядзе і рамонце для прадухілення выхаду са строю. Пры сучасным узроўні цэнаў на драўніну і затраты на меліярацыю эфектыўнасць лясной гаспадаркі ў прыродных балотных лясах вышэй, чым у лясах асушаных. Дадатковая прадукцыя, атрыманая на меліяраваных аб’ектах, пакрывае расходы на меліярацыю і догляд за аб’ектамі меліярацыі толькі пры вырошчванні сасны і елкі на пераходных і пераходна-нізіных балотах. Вырошчванне вольхі чорнай і бярозы на меліяраваных землях эканамічна немэтазгодна. Пры ўстанаўленні памеру драўнінакарыстання ў асушальных лясах з разліку выключаюць нерэнтабельныя для нарыхтоўкі рэсурсы, а для цяжкадаступных – памер лесакарыстання ўстанаўліваецца асобна. Па спосабу высечкі ў балотных лясах мэтазгодны паступовыя высечкі. Выбар мэтавай пароды абумоўлен ходам прыроднага насеннага ўзнаўлення. У выніку штучнага аднаўлення трэба арыентавацца на вырошчванне каштоўных парод – сасны, елкі, вольхі чорнай, ясеня. У нізкабанітэтных лясах (V, Va, Vб класы) мэтазгодна спецыялізаваць лясную гаспадарку на атрыманне прадуктаў пабочнага карыстання (журавіны, буякі і інш.). Карыстанне драўнінай у такіх лясах носіць падпарадкаваны характар і зводзіцца ў асноўным да ўборкі натуральнага адпаду. Шырыня лесасек галоўных высечак у асушаных лясах не павінна перавышаць 100 м, тэрмін прымыкання лесасек – 5 гадоў. Задачы высечак догляду ў асушаных лясах наступныя: паляпшэнне саставу дрэвастояў, павышэнне ўстойлівасці і ахоўных уласцівасцей лесу, скарачэнне тэрмінаў вырошчвання тэхнічна спелай драўніны. Усе віды высечак носяць элементы высечак догляду і галоўных высечак: высечка асобных перастойных экземпляраў, якія слаба рэагуюць на асушэнне; высечка непажаданых парод розных узроставых пакаленняў. У асушаных насаджэннях з другім яловым ярусам мэтазгодна прымяняць верхавы метад высечкі догляду. Тое ж у мяккалісцевых, у саставе якіх дастатковая прымешка ясеню.

Соседние файлы в предмете Лесоводство