Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
19
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Задачы высечак галоўнага карыстання па групах і катэгорыі ахоўнасці лясоў

У лясах другой групы дапускаюцца ўсе віды высечак лесу, але пры гэтым павінны быць забяспечаны ўмовы для аднаўлення каштоўных парод дрэў і мець месца эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне лясных рэсурсаў. Ні ў якім разе не назначаюцца ў высечку, акрамя агавораных Правіламі водпуску драўніны, наступныя віды:

дуб скальны, піхта белая, ліпа, клён вастралісты, вяз, ільма, бераст, бук, бяроза карэльская, бяроза прысадзістая, бяроза карлікавая, кедр, лістоўніца, дугласія, лаза чарнічная, лаза лапландская, родадэндран жоўты, кізільнік алаўнскі, сліва калючая (цёрн), дрок германскі, вастракільніца чарнеючая, ваўчаягада баравік. Высечка пералічаных дрэў і кустарнікаў дапускаецца толькі па іх санітарным стане і пры пераводзе ва ўстаноўленым парадку лясных земляў у нелясныя ў мэтах, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі. Высечкі галоўнага карыстання дапускаюцца з захаваннем пэўных параметраў (табл. 3 з Правілаў высечак лесу).

Таблица 3 – Параметры основных организационно-технических элементов РГП

Ссистемы и виды

РГП

Организационно-технические элементы РГП

Параметры организ-тех эл РГП по групп лесов

I группа

II группа

1 Сплошнолесосечные РГП

площадь лесосек по породам, не более, га:хвойные дуб и другие твердолиственные мягколиственные

5

3

10

10

5

15

Ширина лесосек по породам, не более, м:

хвойные

дуб и другие твердолиственные

мягколиственные

75

50

100

100

100

100

Сроки примыкания лесосек (при оставлении их под естественное возобновление), по породам,

не менее, лет:

хвойные

дуб и другие твердолиственные

мягколиственные

4

4

2

3

3

1

2Несплош РГП

а)Равномерно-посте пенные и группово-постепенные РГП

Площадь лесосек, не более, га

20

30

б)Полосно-постепен ые РГП

Площадь лесосек, не более, га

20

20

в)Длительно-посте- пенные РГП

Площадь лесосек, не более, га

20

20

г) Добровольно-выборочные РГП

Площадь лесосек, не более, га

20

20

У лясах першай групы прадугледжваюцца пэўныя абмежаванні ці ўвогуле забарона высечак галоўнага карыстання. У прыватнасці: У лясах запаведнікаў дапускаюцца толькі іншыя высечкі, якія адпавядаюць запаведнаму рэжыму. У лясах, якія размешчаны на тэрыторыі нацыянальных паркаў, помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння, асоба ахоўных участкаў заказнікаў, на асоба каштоўных участках ляснога фонду, якія маюць генетычнае, навуковае і гісторыка-культурнае значэнне, у санітарна-гігіенічных і аздараўленчых лясах (гарадскія лясы, лясы лесапаркавых частак зялёных зон, лясы першай і другой акругі зон санітарнай аховы курортаў), у засцерагальных лясах (супрацьэразійныя лясы) дапускаюцца толькі высечкі прамежкавага карыстання і іншыя высечкі, дазволеныя Правіламі высечак лесу. У іншых лясах першай групы высечкі лесу трэба весці спосабамі, якія забяспечваюць паляпшэнне стану дрэвастояў і павышэнне іх устойлівасці, захаванне і ўзмацненне прыродаахоўнай функцыі лясоў гэтай групы, а таксама своечасовае і рацыянальнае выкарыстанне перастойных і спелых дрэвастояў. У гэтых лясах больш мэтазгодна прымяняць пераважна паступовыя і выбарачныя спосабы высечак галоўнага карыстання. Дапускаецца таксама правядзенне суцэльных высечак на ўчастках, дзе немэтазгодна вядзенне паступовых і выбарачных. У лясах першай і другой групаў на ўчастках лесу, якія маюць водаахоўнае і водарэгулюючае значэнне і якія размешчаны на водараздзелах, дапушчаецца правядзенне дабраахвотна-выбарачных і паступовых высечак слабай інтэнсіўнасці ў зімовы перыяд, на прыбярэжных палосах лесу – толькі дабраахвотна-выбарачныя высечкі слабай інтэнсіўнасці ў зімовы перыяд. У сасняках багульнікавых і асаковых IV банітэту пры адсутнасці падросту і пры немагчымасці стварэння лясных культур суцэльныя высечкі галоўнага карыстання на праводзяцца. У насаджэннях V і ніжэй банітэтаў высечкі лесу не праводзяцца (багульнікавыя, асаковыя, асакова-сфагнавыя, сфагнавыя серыі тыпаў лесу).

Соседние файлы в предмете Лесоводство