Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Полиграфический дизайн_2014

.pdf
Скачиваний:
128
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
1.01 Mб
Скачать

аб’ектыўнай рэчаіснасці. Напрыклад, гарлач (прадмет), прыгожы (якасць), чытаць (дзеянне), дзесяць (лік), хутка (прыкмета дзеяння) [28]. У самастойных словах лексічнае значэнне пераважае над граматычным, у службовых словах яно адначасова з’яўляецца і граматычным.

Значэнне слова шырэйшае за само паняцце, і яго варта разглядаць перш за ўсѐ з пункту гледжання спецыфікі, вызначаючы сувязі і асаблівасці. Гэта неабходна ўлічваць, працуючы над графікай слова.

Паняцце з’яўляецца аб’ектыўным адлюстраваннем навакольнай рэчаіснасці, а да значэння можа быць дададзена суб’ектыўная ацэнка (параўн.: птушка – птушачка) ці экспрэсіўна-эмацыйная афарбоўка (параўн.: сын, сынок, сыночак) [28]. Інакш кажучы, паняцце – гэта цэласная сукупнасць гледжанняў, думак, якімі што-небудзь сцвярджаецца адносна адрозных прыкмет аб’екта. У дачыненні да графікі, галоўным сярод гэтай сукупнасці з’яўляюцца аснова слова (найбольш агульныя і адначасна істотныя прыкметы аб’екта).

Тэрмін – гэта слова ці спалучэнне, што дакладна абазначае

якое-небудзь паняцце навукі,

тэхнікі, мастацтва. У адрозненне

ад слоў агульнаўжывальных,

якія часта бываюць шматзначнымі,

тэрміны звычайна адназначныя, ім не ўласціва экспрэсія [28].

Узаемасувязь формы графікі шрыфта са зместам. Абраная гарнітура павінна адпавядаць ідэі кампазіцыі, яе зместу. Пры выбары шрыфта неабходна імкнуцца дасягнуць адпаведнасці прыкметам, уласцівасцям аб’екта.

Сѐння актуальнай задачай з’яўляецца распрацоўка ўпакоўкі. Відавочна, што аб’екты рэкламы, а значыць, аб’екты графічнай інтэрпрэтацыі (словы і словазлучэнні) маюць зусім розны характар, напаўненне і змест. Аднак дызайн-форма не павінна быць дысгарманічнай. Напрыклад, цяжкі рублены шрыфт нельга выкарыстоўваць для інтэрпрэтацыі назваў касметычных сродкаў, дзе патрабуецца вытанчанасць і грацыя; славянская вязь не дазваляе выразіць сучаснасці, але дапамагае перадаць ідэю гістарычнай пераемнасці ці захавання традыцый. Некаторыя шрыфты выглядаюць як рукапісныя, напрыклад, Decor, і, дзякуючы сваѐй элегантнасці, выкарыстоўваюцца ў распрацоўцы макетаў запрашэнняў, апавяшчэнняў, дыпломаў [20].

Дызайнеру варта адчуваць эстэтычныя і выйгрышныя магчымасці тэксту твора, рэкламнага паведамлення.

31

2. Колер як кампазіцыйны сродак

Перад дызайнерам стаіць складаная задача не толькі перадаць сэнс слова, але і дасягнуць адэкватнага ўспрыняцця створанай інтэрпрэтацыі чытачом. Для гэтага яму неабходна выкарыстоўваць усе сродкі арганізацыі кампазіцыі. Адным з самых моцных прыѐмаў,

што ўплывае на эмоцыі пакупніка, з’яўляецца колер. Разгледзім яго ўласцівасці ў дызайне. З кампазіцыйнага пункту глеждання, колер

з’яўляецца спецыфічным сродакам, што выклікае ў чалавека дадатковыя пачуцці пры ўспрыняцці графічнай формы і садзейнічае дасягненню яе большай выразнасці [1].

Па фізічных уласцівасцях колер – складнік святла. Яго асаблівасці раскрываюцца ў залежнасці ад двух фактараў: спектральнага выпраменьвання і адлюстравання ад прадметнай паверхні. Першыя характэрны для колераў, што перадаюцца камп’ютарнай графікай, другія – для тых, што выкарыстоўваюцца ў традыцыйным графічным дызайне і сучаснай паліграфіі [1].

Колеры выпраменьвання носяць спецыфічны характар. Асноў - нымі з’яўляюцца чырвоны, сіні і зялѐны (мал. 3.1, а). Сярод колераў адлюстравання вылучаюць тры асноўныя колеры: жоўты, чырвоны і сіні. У гарманічнай пабудове яны ўтвараюць трыяду колераў, якія пры змешванні даюць чорны колер, што займае яе цэнтр (мал. 3.1, б). Спынімся на кампазіцыйна-мастацкіх уласцівасцях адлюстраваных колераў.

Мал. 3.1. Трыяда асноўных колераў:

а – колеры выпраменьвання; б – колеры адлюстравання

Перш за ўсѐ колеры адлюстравання характарызуюцца розным храматычным складам. Яны падзяляюцца на ахраматычныя і хра-

32

матычныя. Да ахраматычных колераў адносяцца белы і чорны колеры, а таксама шэрыя адценні, што атрымоўваюцца ад іх змяшання. У сваѐй гарманічнай пабудове яны ўтвараюць асноўнае ахраматычнае кола, у якім верхняе становішча займае белы колер, ніжняе – чорны, а шэрыя адценні (сярэдня-шэрыя, светлыя і цѐмныя) размяшчаюцца ў інтэрвале паміж імі (мал. 3.2, а). Пры такой пабудове выразна акрэсліваюцца адносіны паміж асноўнымі і дадатковымі ці сумежнымі ахраматычнымі колерамі. Больш тонкая градацыя чорна-белых колераў дазваляе пабудаваць поўнае ахраматычнае кола, у якім адценні чорнага і белага колераў плаўна пераходзіць адно ў другое (мал. 3.2, б). Гэта з’яўляецца вельмі важным патрабаваннем пры стварэнні ахраматычнай кампазіцыі. Дызайнер падбірае танальныя адносіны элементаў формы, кіруючыся неабходнасцю рашэння кампазіцыйнай задачы (напрыклад, цэласнай арганізацыі колеравага графічнага поля з выкарыстаннем толькі светлых альбо толькі цѐмных чорна-белых адценняў) [1].

а

б

Мал. 3.2. Ахраматычнае кола: а – асноўнае; б – поўнае

Да храматычных колераў адносяцца чыстыя колеры спектру, што атрымоўваюцца пры раскладанні дзѐннага святла, якое прахо - дзіць праз светлапраламляльную прызму. У першую чаргу яны розняцца паводле колеравага тону. Пры сваѐй спрошчанай гарманічнай пабудове гэтыя колеры ўтвараюць асноўнае храматычнае кола, у якім колеры размяшчаюццца ў парадку, адпаведным іх фізічнаму размяшчэнню ў спектральным шэрагу (як, напрыклад, у вясѐлцы) [1].

Паслядоўнасць колераў у спектры такая: Ч (чырвоны), А (аранжавы), Ж (жоўты), З (зялѐны), Б (блакітны), С (сіні), Ф (фіялетавы) (мал. 3.3, а). Іх падзяляюць на цѐплыя і халодныя. У цѐплых больш

33

оўтых і чырвоных адценняў. У халодных больш сініх, зялѐных. Разуменне цеплыні колеру адноснае. Любы колер у параўнанні з больш цѐплым можа здавацца халодным ці наадварот. Цѐплыя колеры валодаюць большай інтэнсіўнасцю, адлюстроўваючы святло выразней за халодныя [20].

Мал. 3.3. Колеравае кола:

а – асноўнае кампазіцыйнае; б – каларыстычнае

Колеры

падзяляюць

на асноўныя (чырвоны, жоўты, сіні)

і дадатковыя

(аранжавы,

зялѐны, фіялетавы). Дадатковыя колеры

атрымоўваюцца ў выніку змяшання двух асноўных. З апошніх шляхам іх змяшэння складаецца ўся шматлікая палітра. Кожны са спектральных колераў мае розную сілу тону. Акрамя таго, колер мае зрокавую важкасць. Напрыклад, светлыя тоны больш лѐгкія, а цѐмныя – больш цяжкія.

Для таго каб гарманічна спалучаць колеры, неабходна карыстацца колеравым колам. Асноўныя колеры – чырвоны, жоўты і сіні – у каларыстычным коле (мал. 3.3, б) утвараюць трохвугольнік ―ЧЖС‖. Змяшаныя колеры першага парадку (аранжавы, зялѐны, фіялетавы) адзначаны на вяршынях другога трохвугольніка ―АЗФ‖, а кропкамі на коле – змяшаныя колеры другога парадку: сіне-зялѐны (―СЗ‖), сінефіялетавы (―СФ‖), чырвона-фіялетавы (―ЧФ‖) і г. д. [20].

Спалучэнне колераў можа быць гарманічным і кантрасным. Як на практыцы можна выкарыстаць каларыстычнае кола? Існуюць наступныя рэкамендацыі [20].

Калі неабходна стварыць колеравы канраст, то варта спалучаць колеры, размешчаныя ў коле насупраць адзін аднаго, напрыклад, жоўты і фіялетавы.

34

Найбольш гарманічным лічыцца выкарыстанне колераў, размешчаных побач; яны ўзаемна ўзмацняюць адзін аднаго.

Спалучэнне колераў, размешчаных на вяршынях асноўнага (ці перавернутага) трохвугольніка, напрыклад, сіняга і жоўтага, з’яўляецца менш гарманічным.

Складаныя дызайнерскія задачы, што патрабуюць гарманічных спалучэнняў двух, трох ці чатырох колераў, можна паспяхова рашаць. Для гэтага варта працаваць з колерамі, размешчанымі ў коле пад прамым вуглом. Напрыклад, цудоўна спалучаюцца сінефіялетавы і зялѐны.

Для таго каб дасягнуць каларыстычнага адзінства дызайн-праекта, трэба ўсе колеры вытрымоўваць у адным тоне: цѐплым альбо халодным. Кожны колер выявы павінен падпарадкоўвацца агульнаму рашэнню. Гэта азначае наступнае. Калі ў халодную гаму фона ўводзіцца цѐплы колер, то арганічным будзе выбар яго халоднага адцення. Каларыстычна вытрыманым лічыцца такое спалучэнне фар - бавых плям, пры якім кожны колер выявы ―пасунуты‖ ў бок адцення, якое іх аб’ядноўвае.

Спалучэнне двух кантрасных колераў і трэцяга (дадатковага да аднаго з іх) стварае колеравую гаму, ці танальнасць. Гаму могуць

скласці і іншыя аб’яднанні колераў, напрыклад, чорнага, чырвонага і белага, дзе падбор заснаваны на кантрасце. Варта разумець, што танальнасць не можа быць супярэчлівай. Чым больш уведзена ў яе колераў, тым больш складана аб’яднаць іх у адзіную колеравую сістэму. Звычайна дызайнер, складаючы гаму, абмяжоўваецца двуматрыма колерамі ці выкарыстоўвае іх як асноўныя. У такім выпадку яны называюцца колеравай дамінантай.

Кантрасная гама сустракаецца даволі часта. Яна стварае напружаны каларыт, які патрабуе распрацоўкі сярэдняга тону, што змягчае кантраст. Спалучэнне шматлікіх колераў, што складаюць не адну, а некалькі гам, называецца паліхраміяй, ці палітрай колераў

(каларытам).

Выкананне работы

Заданне 1. Стварыце інтэрпрэтацыі значэнняў чатырох слоў. Для работы неабходна выбраць наступныя словы:

1)найменне тавара на ўпакоўцы;

2)рэдакцыйна-выдавецкі ці паліграфічны тэрмін;

3)абстрактнае паняцце (назва кнігі і г.д.);

35

4) прыметнік.

Этапы выканання:

1)сфармулюйце задачу кампазіцыі, канкрэтызуйце ідэю;

2)прааналізуйце структуру слова;

3)разгледзьце змест слова праз паняцце ці значэнне;

4)прааналізуйце сэнсавыя, эмацыйныя і лагічныя адценні слова, на якія будзе зроблены акцэнт пры яго графічнай інтэрпрэтацыі.

Прадумайце ўключэнне ў графіку слова граматычных, лагічных, мастацка-эстэтычных фактараў;

5)вызначце сэнсавы і выяўленчы цэнтры кампазіцыі; акрэсліце ўзаемасувязі паміж элементамі;

6)выберыце форму кампазіцыі, яе характарыстыкі;

7)падбярыце кампазіцыйныя і графічныя сродкі, што дазволяць

выразіць задуму; асблівую ўвагу надайце працы з колерам;

8)распрацуйце эскізы;

9)выберыце тэхнічныя сродкі для рашэння пастаўленай задачы. Заданне 2. Ахарактарызуйце створаныя кампазіцыі па наступ-

най схеме:

1)ідэя;

2)тлумачэнне семантыкі слова, абранага для інтэрпрэтацыі;

3)сфера прымянення створанага аб’екта;

4)узаемасувязь формы і зместу:

выбар сэнсавых адценняў слова;

абгрунтаванне характарыстык кампазіцыі;

выкарыстанне магчымасцяў элементаў кампазіцынай будовы (рытм, маштаб, прапорцыі, кантраст, колер);

прымяненне мастацкай выразнасці формы такіх графічных сродкаў пабудовы кампазіцыі, як кропка, лінія, пляма.

Заданне 3. Стварыце інтэпрэтацыі чатырох слоў у графічным пакеце CorelDRAW.

Змест справаздачы

Тытульны аркуш; уводзіны; абгрунтаванне задумы; эскізы ў варыянтах; арыгіналы, створаныя ў пакеце CorelDRAW; заключэнне; спіс выкарыстанай літаратуры.

36

Кантрольныя пытанні

1.Дайце азначэнне ―слова‖.

2.Параўнайце азначэнні ―паняцце‖ і ―значэнне слова‖.

3.Патлумачце, як звязана форма графікі са зместам слова.

4.Якія этапы ўключае праца над графікай слова?

5.Раскрыйце паняцце ―колер‖ з пункту гледжання кампазіцыі.

6.Патлумачце, што такое колеры выпраменьвання.

7.Прааналізуйце кампазіцыйна-мастацкія ўласцівасці колераў

адлюстравання.

8.Якія колеры адносяцца да ахраматычных, да храматычных?

9.Што такое колеравы тон?

10.Якія спалучэнні колераў прынята называць кантраснымі?

11.Як падабраць спалучэнне трох колераў, выкарыстоўваючы каларыстычнае колеравае кола?

12.Як дасягнуць каларыстычнага адзінства?

13.Што такое колеравая гама?

14.Патлумачце, што разумеюць пад колеравай дамінантай.

15.Што называецца паліхраміяй?

37

Лабараторная работа № 4 ШРЫФТАВАЯ ІНТЭРПРЭТАЦЫЯ ЗНАЧЭННЯ ФРАЗЫ

Працягласць работы: 2 гадзіны

Мэта работы: разгледзець азначэнне ―фраза‖, сувязь формы графікі з сэнсам сказа; атрымаць практычныя навыкі графічнага афармлення фразы.

Змест работы

1.Разгляд азначэння ―фраза‖.

2.Сэнсавы аналіз сказа.

3.Стварэнне шрыфтавых інтэрпрэтацый фразы.

Тэарэтычныя звесткі

Фраза з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў для стварэння сэнсавага акцэнту кампазіцыі.

Фраза (ад лац. ―phrasis‖ – выраз, зварот маўлення) – гэта найменшая самастойная адзінка маўлення, што выступае як адзінка камунікацыі. У такім разуменні ―фраза‖ супадае з тэрмінам ―сказ‖ [28].

Некаторыя лінгвісты размяжоўваюць паняцці, што выражаюцца гэтымі тэрмінамі. Сказам называюць уласна фармальнае адзінства, якое выражае завершаную думку, без рытмамеладычных прыкмет,

афразай – рытмічнае адзінства, што выражае завершаную думку.

Удызайне пад сказам разумеюць мінімальную адзінку маўлення

(спалучэнне слоў ці слова), граматычна арганізваную, а таксама сэнсава і інтанацыйна завершаную. Сказ з’яўляецца адзінкай камунікацыі, а значыць і адзінкай фармавання і выражэння думкі, у чым знаходзіць сваѐ праяўленне адзінства мовы і мыслення. Сказ суадносіцца з лагічным меркаваннем, аднак не заўжды тоесны яму: кожнае меркаванне выражаецца ў форме сказа, аднак не кожны сказ выражае меркаванне, якое выконвае ў сказе ролю стрыжня зместу. Сказ пры гэтым выступае як абалонка меркавання. Адлюстроўваючы дзейнасць інтэлекта, сказ служыць таксама для выражэння эмоцый

і волевыяўлення [28].

 

Адна з задач афармлення кнігі,

газеты, часопіса заключаецца

ў шрыфтавой інтэрпрэтацыі фразы,

якая сфармулявана аўтарам

38

 

(напрыклад, назвы кнігі, загалоўка артыкула ў часопісе, газеце і г. д.). У гэтым выпадку дызайнеру неабходна паглыбіцца ў аўтарскую задуму, змест твора, характар матэрыяла і г. д.

Задача рэкламіста заключаецца ў пошуку рашэння, якое дазволіць найбольш аптымальна перадаць неабходны сэнс рэкламнага паведамлення як у тэкставай, так і ў графічнай форме.

У першым выпадку дызайнер накіроўвае свае намаганні на тое, каб садзейнічаць рэалізацыі аўтарскай задумы. Пры гэтым ѐн імкнецца да адзінства формы і зместу. Ідэя дызайну і яе рэалізацыя павінны дазволіць выразіць сэнс, закладзены ў фразу (назву кнігі і г. д.) аўтарам, і, адпаведна, дасягнуць адэкватнай інтэрпрэтацыі яе значэння чытачом.

У другім выпадку праца пачынаецца са складання рэкламнага тэксту, зазвычай менавіта ѐн раскрывае асноўны змест паведамлення [19, 20]. Для рашэння гэтай складанай задачы неабходна валодаць спецыяльнымі ведамі рэкламы кнігі, а таксама ўменнем крэатыўна мысліць. Так, мэта рэкламы кнігі – фарміраванне ў патэнцыяльнага пакупніка прадстаўлення пра яе, а таксама арыентаванне на пакупку. Для гэтага рэкламісту неабходна працаваць і над тэкставай формай фразы, і над графічнай. Рэкламны тэкст павінен быць [19, 20]: а) канкрэтным і мэтанакіраваным (напрыклад, рэкламны слоган выдавецтва ―РыфТур‖ ―Мы адкрываем Беларусь!‖); б) абгрунтаваным, лагічна пабудаваным і зразумелым (напрыклад, слоган ―Такіх кніг яшчэ не было!‖); в) кароткім і лаканічным (―Бізнес – гэта псіхалогія‖); г) арыгінальным, непаўторным, цікавым, дасціпным, займальным (―Кніга пра смачную і карысную інфармацыю‖, ―Дасягнуць гармоніі – проста!‖); д) пісьменна выкананым.

Задача графічнай інтэрпрэтацыі фразы – перадаць пры дапамозе сродкаў дызайну яе сэнс, зрабіць яго зразумелым, узмацніць ці нават дадаць новыя адценні. Такі зварот да свядомасці чытача альбо патэнцыйнага пакупніка павінен садзейнічаць адэкватнай інтэрпрэтацыі аўтарскай думкі, а ў выпадку рэкламы – набыццю кнігі, часопіса, газеты і г. д.

Відавочна, што дызайн фразы прадугледжвае яе глыбокі сэнсавы аналіз, выўленне і разуменне мэты паведамлення, сэнсу ў пэўным кантэксце, галоўнага і другаснага, характара сувязі паміж часткамі фразы, а таксама лагічна-сэнсавых, эмацыянальных, эстэтычных, адценняў.

Разабраўшыся ў гэтых пытаннях, дызайнер генеруе агульную графічную і кампазіцыйную ідэю, якая дазваляе рашыць пастаўленыя

39

задачы. Вызначаецца форма кампазіцыі, яе характарыстыкі, сэнсавы і выяўленчы цэнтры, сувязь частак фразы, акцэнтуецца ўвага на патрэбным сэнсавым адценні. Па-рознаму вырашаюцца гэтыя задачы, у тым ліку, пры дапамозе выкарыстання шырокіх магчымасцяў элементаў кампазіцыйнай будовы (колеру, рытму, кантрасту, маштабу, прапорцый), а таксама мастацкіх якасцяў графічных сродкаў гарманізацыі формы (лініі, кропкі, плямы, формы шрыфта і г. д.).

Калі дызайнер дасягае мастацкай выразнасці формы, то шрыфтавая графіка не толькі чытаецца, але і разглядаецца чытачом. У працэсе чытання – сэнсавага ўзаемадзеяння аўтара, дызайнера (рэкламіста) і чытача – вобраз фарміруецца ў свядомасці апошняга ад асобнага да агульнага. Пры разглядзе адбываецца адваротнае дзеянне. Вобраз успрымаецца адразу, а далейшае вывучэнне графікі паглыбляе і замацоўвае яго.

Фраза можа будавацца і на асацыятыўных уяўленнях, якія

ўзмацняюць значэнне. У такім выпадку ўлічваецца,

што чалавек

у працэсе чытання спачатку ўспрымае форму слова,

якая выклікае

ў свядомасці вобраз прадмета. Затым ўзнікаюць асацыяцыі, фраза набывае шэраг сэнсавых адценняў. У выніку ствараецца цэласны вобраз-асацыяцыя.

Пры гэтым часта важная роля адводзіцца такім моўным катэгорыям, як метафара, гіпербала, гульня слоў і г. д. Дызайнер, выкарыстаўшы тыя ці іншыя прыѐмы, можа надаць фразе новыя адценні сэнсу. Вылучэнне, зрушэнне ці змяненне сэнсавага акцэнту зноў параджае асацыяцыі, актывізуе мысленне.

Выкананне работы

Заданне 1. Стварыце інтэрпрэтацыі значэнняў трох фраз. Аб’екты інтэрпрэтацыі:

1)назва кнігі ці загаловак артыкула ў часопісе/газеце ;

2)радкі з вершаванага ці празаічнага твора;

3)рэкламны слоган (рэклама кнігі, сродак – рэкламная лістоўка).

Этапы выканання:

1)вызначце мэту паведамлення;

2)акрэсліце сферу выкарыстання;

3)сфармулюйце задачу кампазіцыі;

4)вывучыце змест фразы ў кантэксце;

5)вызначце сэнсавыя акцэнты:

40