Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Полиграфический дизайн_2014

.pdf
Скачиваний:
128
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
1.01 Mб
Скачать

галоўнае (слова, частка фразы) і другаснае;

супадпарадкаванасць элементаў;

характар сувязі паміж імі;

уласцівасці элементаў і фразы цалкам;

эмацыйныя, эстэтычныя, лагічныя адценні;

6) падбярыце кампазіцыйныя і графічныя сродкі, што дазваляюць выразіць задуму:

выберыце форму кампазіцыі, яе характарыстыкі;

вызначце і ўсталюйце сэнсавы і выяўленчы цэнтры кампазіцыі;

адлюструйце іерархічную супадпарадкаванасць элементаў формы сродкамі кампазіцыі;

усталюйце сувязі паміж элеменамі;

передайце неабходныя адценні сэнсу фразы пры дапамозе

графічных і кампазіцыйных сродкаў;

– падбярыце сродкі, што дазволяць дасягнуць цэласнасці кампазіцыі;

7)выканайце эскізы;

8)выберыце тэхнічныя сродкі для рашэння пастаўленай задачы.

Заданне 2. Ахарактарызуйце створаныя кампазіцыі паводле наступнай схемы:

1)ідэя;

2)сфера прымянення створанага вобраза;

3)рэалізацыя кампазіцыйнага прынцыпу адзінства формы і зместу:

– сэнсавыя адценні фразы ў кампазіцыйным і графічным пра-

ламленні;

абгрунтаванне характарыстык кампазіцыі;

выкарыстанне магчымасцяў элементаў кампазіцыйнай будовы (рытм, маштаб, прапорцыі, кантраст, колер);

прымяненне мастацкай выразнасці формы такіх графічных сродкаў пабудовы кампазіцыі, як: кропка, лінія, пляма;

дасягненне цэласнасці кампазіцыі.

Заданне 3. Стварыце інтэрпрэтацыі трох фраз у графічным пакеце

CorelDRAW.

Змест справаздачы

Тытульны аркуш; уводзіны; заданне; абгрунтаванне задумы; эскізы; арыгіналы, створаныя ў пакеце CorelDRAW; заключэнне; спіс выкарыстанай літаратуры.

41

Кантрольныя пытанні

1.Патлумачце азначэнні ―фраза‖, ―сказ‖.

2.Сфармулюйце задачу графічнай інтэпрэтацыі фразы.

3.Чаму дызайн фразы не магчымымы без папярэдняга с энсавага аналізу?

3.Якія патрабаванні прад’яўляюць да рэкламнага тэксту?

4.Якія сэнсавыя акцэнты фразы неабходна ўлічваць пры ства-

рэнні яе графікі?

5.Прааналізуйце этапы стварэння графічнай інтэрпрэтацыі фразы.

6.З якой мэтай неабходна выяўляць іерархічную сувязь частак

фразы, выбудоўваць адносіны паміж імі?

7. Якім чынам можна ўзмацніць сэнс фразы? Раскрыйце ролю асацыятыўных уяўленняў.

42

Лабараторная работа № 5 РАСПРАЦОЎКА ФІРМЕННАГА СТЫЛЮ: ЛАГАТЫП

Працягласць работы: 2 гадзіны

Мэта работы: разгледзець азначэнні ―фірменны стыль‖, ―лагатып‖; прааналізаваць віды лагатыпаў і асноўныя графічныя прымітывы; атрымаць практычныя навыкі стварэння фірменных знакаў.

Змест работы

1.Разгляд асноўных элементаў, кампанентаў фірменнага стылю.

2.Вывучэнне патрабаванняў да распрацоўкі лагатыпаў.

3.Аналіз варыянтаў інтэрпрэтацыі асноўных графічных прымітываў.

4.Распрацоўка лагатыпа выдавецтва.

Тэарэтычныя звесткі

Фірменны стыль – гэта адзінства пастаянных мастацкіх і тэкставых элементаў ва ўсіх рэкламных распрацоўках і сродках: набор колеравых, графічных і слоўных канстант для ідэнтыфікацыі тавараў і/ці паслуг выдавецтва, тыпаграфіі [2, 6, 20, 29].

Традыцыйна ў сістэму фірменнага стылю ўваходзяць такія элементы:

гандлѐвы знак (гандлѐвая марка, фірменны знак, лагатып);

фірменны блок;

фірменны лозунг (слоган, дэвіз);

фірменныя колеры;

фірменны камплект шрыфтоў.

Вылучаюць асноўныя кампаненты фірменнага стылю [20]:

справавая дакументацыя (бланкі, канверты, візіткі і г. д.);

друкаваная рэклама (лістоўкі, праспекты, каталогі, плакаты);

сувенірная прадукцыя (календары, нататнікі);

афармленне вітрын кнігарняў, гандлѐвых заляў;

дызайн упакоўкі.

Асновай фірменнага стылю з’яляюцца лагатып і слоган. Фірменны знак – гэта зарэгістраванае ва ўсталяваным парадку

спалучэнне сімвалаў у выглядзе лічбаў, літар, слоў і выяў, якое выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі тавараў. Лагатып (ад грэч.

43

logos – слова і typos – адбітак) – гэта мастацкае афармленне наймення фірмы, якое дазваляе адразу вызначыць яе. Лагатып, як правіла, адлюстроўвае асноўны накірунак дзейнасці прадпрыемства (выдавецтва, тыпаграфіі і г. д.) і неабходны для фарміравання яго іміджу, рэкламы выдавецкай прадукцыі, паліграфічных паслуг [2, 20].

Адрозніваюць сімвалічныя, абрэвіятурныя, тэкставыя і камбінаваныя лагатыпы [2, 6]. Сімвалічны лагатып падобны на малюнак (канкрэтныя і абстрактныя выявы прадметаў, жывѐл, людзей, складаных ліній і фігур), арнамент ці іншае графічнае рашэнне без суправаджальнага тэксту.

Славесны (абрэвіятурны, тэкставы) лагатып больш выразна і лаканічна візуалізуе задуму. Варта ўлічваць, што пры рэгістрацыі фірменнага знака ахоўваецца не толькі яго шрыфтавое і графічнае рашэнне, але і само слова ці абрэвіятура.

Камбінаваны лагатып – гэта спалучэнне тэксту і графічных элементаў. Яго выкарыстоўваюць часцей за іншыя, паколькі пры яго дапамозе можна данесці больш інфармацыі.

Для лагатыпа характэрны дзве галоўныя ўласцівасці: з аднаго боку, – прастата, запамінальнасць, індывідуальнасць, а з іншага, – інфарматыўнасць. Распрацоўка лагатыпа з’яўляецца творчым працэсам. Дызайнер вывучае ключавы аспект дзейнасці выдавецтва (тыпаграфіі), віды прадукцыі, пазіцыі на сучасным рынку. Створаную сэнсавую канцэпцыю неабходна выразіць графічна.

Пералічым асноўныя патрабаванні, што прад’яўляюцца да лагатыпа: невялікі памер, адсутнасць контураў і градыентных пераходаў (гэта лішныя ўзроўні ўспрыняцця), выкарыстанне мінімальнай колькасці простых колераў.

Важна зрабіць абгрунтаваны выбар формы лагатыпа, паколькі яна з’яўляецца моцным сэнсавым акцэнтам. Гістарычна склалася інтэрпрэтацыя асноўных графічных прымітываў. Разгледзім некаторыя з іх.

Форма кола (авала) абазначае такую якасць, як дасканаласць, а таксама працэсы аб’яднання. Увага чалавека акцэнтуецца на тым, што ўнутры яго (напрыклад, герб установы адукацыі ―Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўнівесітэт‖).

Пры дапамозе фігуры квадрата можна передаць такія характэрныя рысы прадпрыемства, як замкнѐнасць, рацыяналізм, упэўненасць.

Канфігурацыя трохвугольніка азначае стабільнасць, устойлівасць; можа таксама з’яўляцца сімвалам сузірання, духоўнай чысціні, імкнення да заваявання новых вяршынь.

44

Знак у выглядзе зоркі сімвалізуе шматскіраванасць, якасць, ідэал, шлях да шчасця.

Форма лініі можа выкарыстоўвацца для адлюстравання розных працэсаў: сувязі, спалучэння, руху, хуткасці, напрамку, росту, раздзялення, нестандартнага творчага падыходу.

Як ужо адзначалася, лагатып дазваляе ідэнтыфікаваць выдавецтва, тыпаграфію. Яго размяшчаюць на дакументах, рэкламнай прадукцыі, на тытульным аркушы выданняў, упакоўцы. Ён павінен быць кампактным, гарманічным, пазнавальным, арыгінальным, выразным, цэласным, а таксама з’яўляцца арганічнай часткай аб’екта, на якім ѐн размешчаны.

Рэкамендуецца прытрымлівацца аднолькавага памеру лагатыпа на ўсіх элементах фірменнага стылю: бланках, канвертах, візітках і г. д. Узаемнае размяшчэнне лагатыпу і тэксту павінна быць нязменным. Гэта правіла рэкламнага дызайну.

Фірменным блокам з’яўляецца спалучэнне некалькіх элементаў фірменнага стылю, што выкарыстоўваецца даволі часта. Ён можа ўключаць у сябе поўную афіцыйную назву выдавецтва, яго паштовыя і банкаўскія рэквізіты (напрыклад, на фірменных бланках), а таксама фірменны лозунг.

Фірменны лозунг (слоган, дэвіз) – гэта арыгінальны дэвіз, што пастаянна выкарыстоўваецца выдавецтвам. Ён можа ўтрымліваць

асноўныя прынцыпы яго дзейнасці, яго крэда.

Фірменныя колеры аказваюць эмацыйнае ўздзеянне на патэнцыяльнага пакупніка. Пры дапамозе колеравых спалучэнняў элементы фірменнага стылю выглядаюць больш прывабнымі і запамінальнымі.

Фірменны камплект шрыфтоў стварае вобраз выдавецтва,

фарміруе фірменны стыль. Вядома, што шрыфт можа ўспрымацца чалавекам як ―лѐгкі‖ ці ―цяжкі‖, ―элегантны‖ ці ―грубы‖, ―свабодны‖ ці ―дзелавы‖. Задача дызайнера – знайсці ―свой‖ шрыфт.

Кожнае выдавецтва значную ўвагу надае распрацоўцы фірменнага стылю, што дазваляе: а) павысіць эфектыўнасць рэкламы; б) забяспечыць адзінства рэкламы і іншых сродкаў маркетынгавых камунікацый; в) сфарміраваць неабходны і прывабны вобраз выдавецтва.

Выкананне работы

Заданне 1. Прааналізуйце фірменны стыль выдавецтва ці тыпаграфіі (на Ваш выбар). Разгледзьце асноўныя напрамкі іх дзейнасці, асартымент прадукцыі.

45

Ацаніце лагатыпы па наступных пазіцыях: арыгінальнасць ідэі; адлюстраванне спецыфікі, спецыялізацыі прадпрыемства; ролю формы, колеру, а таксама іншых кампазіцыйных і графічных сродкаў у стварэнні цэласнага вобраза выдавецтва.

Заданне 2. Распрацуйце новыя лагатыпы:

1)абрэвіятурны ці тэкставы;

2)сімвалічны;

3)камбінаваны.

Кожны від лагатыпаў неабходна прадставіць у двух варыянтах.

Усяго неабходна стварыць 6 інтэрпрэтацый фірменнага знака.

Этапы выканання:

1)вызначце мэту распрацоўкі новага лагатыпа для выдавецтва;

2)сфармулюйце асноўную ідэю, якую павінен выражаць фір-

менны знак;

3)прааналізуйце, які графічны прымітыў падыходзіць для адлюстравання галоўнай думкі;

4)вызначце фірменныя колеры, абгрунтуйце іх выбар;

5)прадумайце, якія графічныя і кампазіцыйныя сродкі можна

выкарыстаць для рэалізацыі ідэі;

6)стварыце эскізы;

7)абмяркуйце накіды з патэнцыяльнымі пакупнікамі выдавецкапаліграфічнай прадукцыі (з выкладчыкам, аднагрупнікамі, сваякамі);

8)дапрацуйце лагатып з улікам выказаных прапаноў.

Заданне 3. Ахарактарызуйце створаныя лагатыпы па наступнай схеме:

1)задача;

2)ідэя;

3)від лагатыпа;

4)узаемадзеянне формы і зместу;

5)фірменныя колеры;

6)слоган;

7)фірменны шрыфт;

8)кампазіцыйныя сродкі;

9)графічныя сродкі;

10)цэласнасць створанага аб’екта;

11)эфектыўнасць: змест, запамінальнасць, індывідуальнасць, мер-

каванне спажыўцоў.

Заданне 4. Стварыце лагатыпы ў графічным пакеце CorelDRAW. Заданне 5. Распрацуйце кампаненты фірменнага стылю выдавецтва: канверты, бланкі, візітоўкі, календары, упакоўку і г. д. Вынік

прадстаўце ў выглядзе калажа.

46

Змест справаздачы

Тытульны аркуш; уводзіны; заданне; абгрунтаванне задумы; прататыпы лагатыпаў; эскізы; арыгіналы, створаныя ў пакеце CorelDRAW; заключэнне; спіс выкарыстанай літаратуры.

Кантрольныя пытанні

1.Дайце азначэнне паняцця ―фірменны стыль‖.

2.Якія функцыі лагатыпа?

3.Якія асаблівасці тэкставага лагатыпа? Прывядзіце прыклады.

4.У чым перавага камбінаванага лагатыпа? Прывядзіце прыклад.

5.Якія элементы ўключае ў сябе фірменны стыль? На прыкладзе ацаніце іх ролю ў фарміраванні вобраза выдавецтва.

6.На канкрэтных прыкладах раскрыйце вартасці і недахопы сімвальных лагатыпаў.

7.Якія патрабаванні прад’яўляюць да стварэння лагатыпаў?

8.Раскрыйце ролю фірменных шрыфтоў. Параўнайце фірменныя

шрыфты розных выдавецтваў.

9.Якія асаблівасці мае колеравае рашэнне лагатыпа?

10.Якую ролю мае фірменны лозунг? Параўнайце слоганы выдавецтваў.

47

Лабараторная работа № 6 АФАРМЛЕННЕ ВОКЛАДКІ ЧАСОПІСА

Працягласць работы: 2 гадзіны

Мэта работы: разгледзець комплексы афармляльных элементаў часопіса (тытульны, загаловачны, ілюстрацыйны і інш.); вывучыць асаблівасці знешняга афармлення часопіса; набыць практычныя навыкі дызайну вокладкі часопіса.

Змест работы

1.Аналіз афармлення розных відаў часопісаў.

2.Вывучэнне адметнасцяў дызайну тытульнага і ілюстрацыйнага комплексаў вокладкі часопіса.

3.Разгляд узаемасувязі кампазіцыі вокладкі часопіса і яго тэматыкі.

4.Вывучэнне ўздзеяння дызайну вокладкі на патэнцыяльнага

пакупніка.

5. Распрацоўка макета і арыгінала вокладкі часопіса.

Тэарэтычныя звесткі

1. Класіфікацыя часопісаў. Фарматы часопісаў

Часопісам называецца перыядычнае часопіснае выданне, якое ўтрымлівае артыкулы і рэфераты па розных грамадска-палітычных, навуковых, вытворчых і іншых пытаннях, а таксама літаратурныя творы і рэкламу, мае пастаянную рубрыкацыю, афіцыйна зацверджана ў якасці дадзенага віда выдання [38].

Адрозніваюць наступныя віды і групы часопісаў па мэтавым прызначэнні [41]:

1)літаратурна-мастацкія: літаратурна-мастацкія, літаратурна-кры- тычныя, літаратурна-мастацкія малааб’ѐмныя ілюстраваныя (у тым ліку сатырычныя і гумарыстычныя);

2)грамадска-палітычныя: грамадска-палітычныя шырокай скіраванасці, грамадска-палітычныя малааб’ѐмныя ілюстраваныя;

48

3) навуковыя: навукова-тэарэтычныя шырокага профілю, навуко- ва-тэарэтычныя вузкага профілю (галіновыя), навукова-практычныя (у тым ліку навукова-тэхнічныя, што ўтрымліваюць матэрыялы па тэхнічных навуках) вузкага профілю, навукова-метадычныя, рэфератыўныя;

4) навукова-папулярныя: навукова-папулярныя шырокага профі-

лю рознай скіраванасці;

 

 

5) вытворча-практычныя:

вытворча-практычныя

міжгаліновыя

і галіновыя шматпрофільныя,

вытворча-практычныя

вузкага про-

філю (у тым ліку навукова-папулярныя); 6) папулярныя (шырокай скіраванасці па пытаннях культуры,

спорту, быту, вольнага часу, сямейнага чытання, рэкламныя і да т. п.). Кожнаму віду часопіса ўласцівы свае асаблівасці мастацкатэхнічнага афрамлення, кампазіцыйныя схемы, метады ўзаемадзеяння

тэкставага і выяўленчага матэрыяла з чытачом.

Фарматы часопісных выданняў. Фармат часопіса вызначаецца з улікам яго мэтавага прызначэння, чытацкага адраса, колькасці ілюстратыўнага матэрыяла, мастацкай задумы. Фарматы часопісаў павінны адпавядаць патрабаванням ДАСТ 5773-90 ―Издания книжные и журнальные. Форматы‖ [31] (табл. 10.1).

 

 

 

 

Табліца 6.1

 

Фарматы часопісных выданняў

 

 

 

 

 

 

Памер аркуша

 

Фарматы кніжных выданняў

Доля аркуша

Умоўнае

Памеры, мм

паперы, мм

 

абазначэнне

максімальны

мінімальны

 

 

700×1080

1/8

70×108/8

265×310

257×333

 

 

 

 

 

600×900

1/8

60×90/8

220×290

205×275

 

 

 

 

 

600×840

1/8

60×84/8

205×290

200×285

 

 

 

 

 

840×1080

1/16

84×108/8

205×260

192×255

 

 

 

 

 

700×1080

1/16

70×108/16

170×260

158×255

 

 

 

 

 

700×1000

1/16

70×100/16

170×240

158×230

 

 

 

 

 

600×900

1/16

60×90/16

145×215

132×205

 

 

 

 

 

840×1080

1/32

84×108/32

130×200

123×192

 

 

 

 

 

700×1080

1/32

70×108/32

130×165

125×165

 

 

 

 

 

Дапускаецца выпуск часопісаў нестандартных фарматаў, у тым ліку фарматаў паперы шэрагу А (А3, А4, А5, А6).

49

Фарматы, якія адпавядаюць таму ці іншаму віду часопіса (літаратурнамастацкаму, грамадска-палітычныму, папулярнаму і інш.), прадстаўлены ў табл. 6.2.

 

 

 

 

Табліца 6.2

Рэкамендаваныя фарматы часопісаў

 

 

 

 

 

 

 

 

Фармат

Максімальны памер

 

 

Від часопіса

друкарскай

часопіса пасля

 

Фарматы

паперы, см,

абрэзкі, мм

 

выданняў

 

 

 

доля аркуша

(шырыня×вышыня)

 

 

 

 

 

 

 

Літаратурна-мастацкія, гра-

84×108/16

205×260

 

Вялікі

мадска-палітычныя

70×108/16

170×260

 

»

 

70×100/16

170×240

 

Сярэдні

 

60×90/16

145×215

 

»

 

84×108/32

130×200

 

»

 

70×108/32

130×165

 

»

Навукова-вытворчыя, прак-

60×90/8

220×290

 

Вялікі

тычныя, папулярныя, за вы-

60×84/8

205×290

 

»

ключэннем малааб’ѐмных

84×108/16

205×260

 

»

ілюстраваных

70×108/16

170×260

 

»

 

70×100/16

170×240

 

Сярэдні

 

60×90/16

145×215

 

»

 

84×108/32

130×200

 

»

Літаратурна-мастацкія, гра-

70×108/16

265×340*

 

Вялікі

мадска-палітычныя, папуляр-

60×90/8

220×290

 

»

ныя, малааб’ѐмныя ілюстра-

84×108/16

220×260

 

»

ваныя

70×108/16

170×240

 

Сярэдні

 

 

 

 

 

*Дапускаецца выпуск малааб’ѐмных ілюстраваных часопісаў фар матам

270×350 мм без

абрэзкі з трох бакоў, якія друкуюцца на спецыялізаваным абсталяванні.

Паводле пагаднення выдавецкай арганізацыі і паліграфічнага прадпрыемства магчыма прымяненне фарматаў 70×108/8 (265×340 мм) і 70×108/8 (245×340 мм), калі неабходныя матэрыялы не змяшчаюцца ў меншым фармаце без шкоды для зместу ці зручнасці карыстання выданнем.

50