Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ПЗ Полиграфический дизайн

.pdf
Скачиваний:
63
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

Установа адукацыі “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ”

А. М. Багдановіч

ПАЛІГРАФІЧНЫ ДЫЗАЙН

ЛАБАРАТОРНЫ ПРАКТЫКУМ

Рэкамендавана вучэбна-метадычным аб'яднаннем па хіміка-тэхналагічнай адукацыі

ў якасці вучэбна-метадычнага дапаможніка для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці

1-47 01 01 “Выдавецкая справа”

Мінск 2011

УДК 655.262(076.5) ББК 37.8я73

Б 73

Рэцэнзенты:

кафедра графічнага дызайну УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”,

(дацэнт, загадчык кафедры В. Я. Семянько); кандыдат фізіка-матэматычных навук, загадчык лабараторыі камп’ютарнай графікі РУП “КРИПТОТЕХ” Дзяржзнака

М. І. Сільвановіч

Усе правы на дадзенае выданне абаронены. Узнаўленне ўсёй кнігі ці яе часткі не можа быць ажыццёўлена без дазволу ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

Багдановіч, А. М.

Б 73 Паліграфічны дызайн. Лабараторны практыкум : вучэб.- метад. дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справа” / А. М. Багдановіч. – Мінск : БДТУ, 2011. – 95 с.

ISBN 978-985-530-111-1.

Матэрыял у лабараторным практыкуме выкладзены ў адпаведнасці з праграмай вучэбнай дысцыпліны “Паліграфічны дызайн” і падзелены на 12 лабараторных работ. Кожная з іх змяшчае тэарэтычныя звесткі, метадычныя ўказанні па стварэнні кампазіцыі афармляльных і структурных элементаў кніжных, часопісных, газетных, рэкламных выданнняў з улікам іх тыпалагічных характарыстык, функцыянальных і эстэтычных якасцяў. Заданні і пытанні для замацавання ведаў скіроўваюць студэнтаў да самастойнай творчай аналітычнай працы.

УДК 655.262(076.5) ББК 37.8я73

ISBN 978-985-530-111-1

© УА “Беларускі дзяржаўны

 

тэхналагічны ўніверсітэт”, 2011

 

© Багдановіч А. М., 2011

ЗМЕСТ

 

Прадмова....................................................................................................

4

Лабараторная работа № 1. Адвольная шрыфтавая кампазіцыя ...........

6

Лабараторнаяработа№2. Шрыфтаваяінтэрпрэтацыязначэннялітары

18

Лабораторная работа № 3. Шрыфтавая інтэрпрэтацыя значэння слова

23

Лабораторная работа № 4. Шрыфтавая інтэрпрэтацыя значэння фразы

32

Лабораторная работа № 5. Распрацоўка фірменнага стылю: лагатып

37

Лабораторная работа № 6. Афармленне тытульнага аркуша кнігі......

42

Лабораторная работа № 7. Разварот паўнаколернай ілюстраванай кнігі

53

Лабораторная работа № 8. Афармленне тэматычнай газетнай паласы

58

Лабораторная работа № 9. Распрацоўка афармлення паласы святоч-

 

нага нумара газеты....................................................................................

67

Лабораторная работа № 10. Афармленне вокладкі часопіса................

73

Лабораторная работа № 11. Афармленне тытульнага аркуша часопіса

80

Лабораторная работа № 12. Рэклама кнігі. Друкаваная рэклама.

 

Афармленне разварота рэкламнага каталога кніг..................................

84

Спіс выкарыстанай літаратуры................................................................

92

3

ПРАДМОВА

Сучаснаму рэдактару неабходна вырашаць цэлы комплекс задач, звязаных не толькі з падрыхтоўкай тэксту твора, але і з распрацоўкай знешняга і ўнутранага афармлення будучага выдання. Сёння кампазіцыі, архітэктоніцы друкаваных выданняў надаецца асаблівае значэнне. Гэта не выпадкова, бо менавіта ад дызайну, ці мастацкаграфічнага праектавання залежаць эстэтычныя якасці кнігі і яе канкурэнтаздольнасць, а таксама эфектыўнасць успрыняцця і разуменне твора чытачом. Дасягненне гэтай мэты магчыма на базе кнігазнаўчага функцыянальнага падыходу, што скіроўвае рэдактара ўлічваць тыпалагічныя характарыстыкі выдання, працаваць у сістэме “выда- вецка-паліграфічная прадукцыя – чытач”. Дызайнер абапіраецца на законы пабудовы кампазіцыі, формастваральныя прынцыпы; у яго арсенале шмат сродкаў і прыёмаў, выкарыстанне якіх дазваляе дасягнуць неабходнага выніку.

Лабараторны практыкум змяшчае 12 лабараторных работ. Умоўна іх можна падзяліць на пяць частак. У лабараторных работах № 1–5 разглядаюцца кампазіцыя і яе характарыстыкі (прапорцыі, колер, кантраст, рытм і інш.); практычныя прыёмы стварэння шрыфтавой інтэрпрэтацыі значэння літары, слова, фразы, а таксама распрацоўкі лагатыпа як элемента фірменнага стылю выдавецтва.

Лабараторныя работы № 6, 7 прысвечаны вывучэнню і аналізу мастацкіх, графічных, кампазіцыйных метадаў афармлення структурных элементаў кнігі з улікам яе тыпалагічных прыкмет, дызайну старонак.

Улабараторных работах № 8, 9 разглядаюцца кампазіцыйныя схемы размяшчэння матэрыялаў на газетнай паласе, розныя варыянты дызайну комплексаў афармляльных элементаў газеты (тытульнага, загаловачнага, ілюстрацыйнага і інш.).

Лабараторныя работы № 10, 11 прысвечаны асаблівасцям дызайну часопісаў на аснове модульнай сеткі, вывучэнню ўздзеяння афармлення вокладкі на патэнцыяльнага пакупніка.

Улабараторнай рабоце № 12 асаблівая ўвага надаецца кампазіцыйным прынцыпам пабудовы рэкламы на прыкладзе стварэння развароту каталога кніг.

Да самастойнага і больш паглыбленага вывучэння дысцыпліны скіроўвае праца з літаратурнымі крыніцамі, што раскрываюць

агульныя тэарэтычныя пытанні кампазіцыі

(В. Б. Усцін [1],

А. Г. Яцук [2], Э. Т. Раманычава, Э. Рудэр [3],

П. А. Сёмчанка [4],

4

Г. Ф. Клікушын [5], Г. А. Кнабе [6]), асаблівасці падрыхтоўкі кніжных (Я. В. Уайт [7], П. Фарсайт [8], Я. Чыхольд [9], В. М. Ляхаў [10], С. Ф. Добкін [11], Я. Б. Адамаў [12]), часопісных і газетных выданняў (Дж. Макей, К. Фрост [14], Дж. Морыш [15], В. В. Тулупаў [16], М. І. Кулак [17], Т. А. Далгова, С. І. Галкін [18]), а таксама кампазіцыйныя прыёмы пабудовы друкаванай рэкламы (Л. І. Пятровічава [19], А. А. Данілаў [20], А. Г. Яцук, Э. Т. Раманычава, Э. М. Глінтэрнік [21]).

Аўтар выказвае падзяку за дапамогу ў стварэнні лабараторнага практыкума кандыдату філалагічных навук, дацэнту кафедры рэдак- цыйна-выдавецкіх тэхналогій Л. І. Пятровічавай, доктару фізіка-ма- тэматычных навук, прафесару, загадчыку кафедры паліграфічных вытворчасцяў, сябру Саюза дызайнераў М. І. Кулаку, асістэнту кафедры паліграфічных вытворчасцяў З. В. Ганчаровай, студэнтам спецыяльнасцяў “Выдавецкая справа” і “Тэхналогія паліграфічных вытворчасцяў”.

5

Лабараторная работа № 1 АДВОЛЬНАЯ ШРЫФТАВАЯ КАМПАЗІЦЫЯ

Працягласць работы: 6 гадзін

Мэта работы: разгледзець азначэнні “дызайн”, “кампазіцыя”, “шрыфтавая кампазіцыя”, “графіка”, “адвольная шрыфтавая кампазіцыя”; вывучыць характарыстыкі кампазіцыі, віды шрыфтавых кампазіцый, прынцыпы формастварэння, сродкі гарманізацыі формы; навучыцца на практыцы ствараць адвольныя шрыфтавыя кампазіцыі.

Змест работы

1.Разгляд азначэнняў “дызайн”, “кампазіцыя”, “графіка”, “адвольная шрыфтавая кампазіцыя”.

2.Аналіз характарыстык кампазіцыі.

3.Вывучэнне відаў шрыфтавых кампазіцый.

4.Аналіз прынцыпаў, прыёмаў і сродкаў формастварэння.

5.Разгляд графічных сродкаў пабудовы кампазіцыі.

6.Стварэнне і аналіз розных відаў адвольных шрыфтавых кампазіцый.

Тэарэтычныя звесткі

1.Мэты і задачы дысцыпліны “Паліграфічны дызайн”

“Паліграфічны дызайн” – вучэбная дысцыпліна кнігазнаўчага цыклу, што ўваходзіць у сістэму фарміравання мадэлі рэдактара на ўзроўні сучасных патрабаванняў. Асаблівая ўвага ў навучальным курсе надаецца пытанням выражэння зместу твора (матэрыялу), яго мэтавага прызначэння і чытацкага адрасу ў суцэльнай кампазіцыі кнігі (часопіса, газеты, рэкламнага выдання) пры дапамозе сродкаў пабудовы кампазіцыі, гарманізацыі мастацкай формы, з улікам прынцыпаў кампазіцыйнага формастварэння [22, 23, 24].

Мэта навучальнай дысцыпліны – раскрыць тэарэтычныя і метадычныя асновы мастацка-тэхнічнага афармлення выдавецкапаліграфічнай прадукцыі.

Задачы дысцыпліны:

6

сфарміраваць у студэнтаў веды па тэорыі дызайну выдавецкапаліграфічнай прадукцыі;

навучыць аналізаваць і распрацоўваць мастацкае афармленне кніг, часопісаў, газет з улікам тыпалагічных характарыстык выданняў, сфарміраваць уменне абгрунтоўваць дызайнерскую задуму з пункту гледжання яе адпаведнасці асноўным кампазіцыйным прынцыпам афармлення, чытацкаму адрасу, мэтаваму прызначэнню кнігі (часопіса, газеты);

сфарміраваць уменні прымяняць прафесійныя веды ў практычнай дзейнасці;

выпрацаваць навыкі мастацкага, графічнага і кампазіцыйнага афармлення друкаваных выданняў, фармавання і падрыхтоўкі арыгі- нал-макетаў паліграфічнай прадукцыі [17, 22, 23, 24].

2. Азначэнні “дызайн”, “кампазіцыя”

Дызайн (ад англ. “design” – задума, праект, рысунак, малюнак) – гэта мастацка-праектная дзейнасць, мэта якой фарміраванне эстэтычных і функцыянальных якасцяў прадметнага асяроддзя [16, 18].

Мэта дызайнера часопіса, газеты, кнігі – прадставіць матэрыял такім чынам, каб садзейнічаць сэнсаваму ўспрыняццю і разуменню

візуальнай інфармацыі, рэалізацыі функцый таго ці іншага тыпа кнігі, мэтаў твора, паведамлення, а таксама набыццю выдання пакуп-

ніком. У аснове дызайн-праекта заўсёды маецца ідэя (прадукт мыслення), мастацкая рэалізацыя якой у найлепшай ступені дазваляе рашаць задачы, пастаўленыя аўтарам матэрыяла (твора). Адпаведна, дызайн часопісаў, газет, кніг не магчымы без глыбокага аналізу тэксту, пошуку шляхоў узаемадзеяння з чытачом праз мастацка асэнсаваныя сродкі кампазіцыі. Патлумачым сказанае на прыкладзе. Элементамі формастварэння газетнай паласы з’яўляюцца загалоўкі, ілюстрацыі, асноўны тэкст, лінейкі і г. д. Аднак размяшчэнне іх на паласе без раскрыцця зместу матэрыялаў не ёсць дызайн.

Кнігазнаўства, рэдагаванне і дызайн – гэта комплекс дысцыплін, якія дазваляюць будучаму спецыялісту фарміраваць выдавецкую

культуру мыслення на аснове спецыяльных ведаў.

Менавіта мастацка-графічнае праектаванне дазваляе выбіраць, прапаноўваць аптымальныя варыянты кампазіцыйных, колераграфічных і іншых рашэнняў [16, 25], што дапамагаюць чытанню, аблягчаюць успрыняцце тэксту, садзейнічаюць фарміраванню неабходных перакананняў, установак, поглядаў, густаў чытачоў. Дызайнеру неабходна ў

7

выніку глыбокай ментальнай працы (з аднаго боку, – творчай; з іншага, – рацыянальнай) аб’яднаць функцыянальныя і эстэтычныя якасці выдання. Адпаведна, дызайн кнігі не магчымы без уліку яе мэтавага прызначэння, функцый, чытацкіх чаканняў, патрабаванняў, без працы са зместам твора [22, 26].

Кампазіцыя (ад лац. “сompositio” – спалучэнне, сувязь) – гэта арганізацыя адзінага цэлага ў суадносінах з ідэяй. Інакш кажучы, пад кампазіцыяй разумеюць пабудову цэлага (размяшчэнне і ўзаемасувязь частак), абумоўленае сэнсам, зместам, прызначэннем аб’екта і ў значнай ступені акрэсленае ўспрыняццем апошняга [1, 2, 16].

Кампазіцыя арганізуе як знешняе аблічча, унутраную структуру выдання, так і сувязь з патэнцыяльным чытачом (пакупніком). Яна ў значнай ступені вызначае разуменне ім зместу твора, матэрыяла. Напрыклад, кампазіцыю ў дызайне рэкламы разглядаюць як стварэнне вобраза, у якім ілюстрацыйныя і тэкставыя фрагменты ўзаемадзейнічаюць такім чынам, каб чалавек лёгка ўспрымаў і разумеў сэнс (тэму, змест), адпаведны ідэйнай задуме і адзінай выяўленчай форме [20].

Кампазіцыя ў дызайне ёсць спецыфічная творчая дзейнасць, скіраваная на стварэнне формаў, адрозных выразнай функцыянальнай абумоўленасцю (мэтавым прызначэннем, чытацкім адрасам кнігі, зместам твора) і разам з тым мастацкай выразнасцю.

Прадметам кампазіцыйна-мастацкага мадулявання ў дызайне выступае форма, у якой дакладна і яскрава раскрываюцца мастацкія ўласцівасці яе элементаў, эфектыўнасць кампазіцыйных сродкаў і прынцыпаў гарманізацыі [1].

Вызначальным момантам у пабудове кампазіцыі з’яўляецца яе выразная лагічная абгрунтаванасць, ці рацыянальнасць, заснаваная на ўліку аб’ектыўных заканамернасцяў кампазіцыйна-мастацкага формастварэння.

Раскрыць глыбокі вобразны характар дызайн-формы і дасягнуць неабходнай яе своеасаблівасці магчыма толькі пры зацікаўленых адносінах да яе распрацоўшчыка.

Кампазіцыю ў дызайне разглядаюць як складаны працэс гарманізацыі формы, скіраваны ў першую чаргу на дасягненне яе цэласнасці альбо, іначай, выяўленне яе мастацкай сутнасці [1].

Вялікая ўвага ў кампазіцыйна-мастацкім мадуляванні дызайнформы надаецца прынцыпам яе гарманізацыі. Вызначальная ўмова пабудовы гарманічнай дызыйн-кампазіцыі – гэта дасягненне “адзінства ў шматабліччы” [1].

8

Вынікам кампазіцыйна-мастацкай дызайнерскай распрацоўкі выступае форма, што рацыянальна абгрунтавана і узаемадзейнічае з патэнцыяльным чытачом, пакупніком. Такая форма стварае неабходнае ўражанне і прыводзіць да запланаванага выніку, маючы выразна акрэслены вобразны характар [1, 19, 20, 22, 27].

3. Агульнае ўяўленне пра кампазіцыю шрыфтавой графікі.

Віды шрыфтавых кампазіцый

Тэкставы лагатып, буквіца, назва кнігі, дэвіз з’яўляюцца шрыфтавымі кампазіцыямі. Усе яны складаюцца з гарманічна звязаных паміж сабой элементаў тэкставай (сэнсавай) прасторы [4].

Кампазіцыя шрыфтавой графікі выконвае наступныя функ-

цыі: 1) унутраную, якая заключаецца ў арганізацыі сувязяў паміж формамі літар і літарных спалучэнняў; 2) знешнюю, што акрэсліваецца даследаваннем праяў знешніх уплываў на шрыфтавое формастварэнне [3, 4, 5].

З улікам узаемадзеяння шрыфта з іншымі элементамі афармлення вылучаюць наступныя віды шрыфтавых кампазіцый:

1)шрыфтавая графічная (спалучэнне шрыфта і геаметрычных формаў);

2)шрыфтавая арнаментальная (узаемасувязь шрыфта з арнаментальнымі канструкцыямі);

3)шрыфтавая выяўленчая (камбінацыя шрыфта і малюнка);

4)шрыфтавая фатаграфічная (сувязь шрыфта з фатаграфіяй альбо яе фрагментам) [21].

Выбар таго ці іншага віду кампазіцыі вызначаецца зместам выяўленчага і тэкставага матэрыялу, псіхалагічнымі асаблівасцямі ўспрыняцця той ці іншай інфармацыі мэтавай аўдыторыяй.

Асноўнымі параметрамі шрыфтавой кампазіцыі лічацца коль-

касць адзінак, што складаюць яе, і якасць формы [4]. Па колькасці адзінак вылучаюць наступныя яе віды:

1)аднафігурная, што складаецца з адной адзінкі шрыфта; у выпадку так званай камбінаторнай кампазіцыі адзін і той жа знак паўтараецца некалькі разоў у розных варыянтах (кеглях, напісаннях і дат. п.); у выніку можна ствараць розныя вобразы, арыгінальныя арнаменты, дываны, рамкі, падложкі;

2)шматфігурная, што складаецца з розных адзінак шрыфта: літар, лічбаў, знакаў прыпынку; выкарыстоўваючы форму літар і спалучэнняў,

9

можна ствараць канкрэтныя і абстрактныя вобразы ў арыгінальнай трактоўцы;

3)алфавітная, што складаецца з усіх літар, лічбаў, знакаў прыпынку алфавіта.

Па якасці формы вылучаюць наступныя віды шрыфтавых кампазіцый:

1)структурныя, якія характарызуюцца дакладнымі геаметрычнымі формамі элементаў;

2)пластычныя, якія вызначаюцца плаўнымі пераходамі ліній і форм, непарыўнымі іх зменамі; прыкладам з’яўляецца плаўнае перацяканне акружнасці ў авал.

Паняцце “форма” вызначаецца як сродак выражэння ўнутранага зместу аб’екта альбо яго знешняга аблічча. Кампазіцыю варта абмяжоўвацьагульнай формай, алепры гэтымсістэмаўнутраных сувязяў, выбудаванаядызайнерам, павіннаяскравапраглядацца.

Формы элементаў кампазіцыі і форма кампазіцыі ў цэлым могуць аказваць значны эмацыйны ўплыў. Мяккія размытыя плямы альбо выразныя, жорсткія межы прамавугольнікаў, вострыя вуглы альбо кругі

іг. д. ствараюць адчуванне спакою альбо агрэсіі, строгасці альбо хаатычнасці і да т. п. [1].

Вылучаюць наступныя парныя характарыстыкі кампазіцыі, якія адносяцца да арганізацыі шрыфтавой графікі [1, 2, 6, 7, 8]:

1)простая/складаная. Простая кампазіцыя аднапланавая, прадугледжвае рашэнне адной сэнсавай задачы. Складаная кампазіцыя шматпланавая; заўжды ёсць першы план і другасны; галоўная думка падтрымоўваецца і паглыбляецца; для гэтага выкарыстоўваюцца дадатковыя элементыкампазіцыі.

2)вертыкальная/гарызантальная. У аснове кампазіцыі ляжыць вось пабудовы, вертыкальная ці гарызантальная; вертыкальная кампазіцыя дазваляе перадаваць такія характарыстыкі, як стрыманасць, сабранасць, а гарызантальная – спакой, расслабленасць.

3)сіметрычная/асіметрычная. Сіметрыя заўжды лічылася ўмовай хараства; сіметрыя кампазіцыі на плоскасці ўтвараецца пры аднолькавым размяшчэнні элементаў адносна галоўнай восі, што праходзіць па цэнтры гарызантальнай ці вертыкальнай кампазіцыйнай плоскасці; такая кампазіцыя характарызуецца як устойлівая, спакойная і да т. п. З мэтай узмацнення выразнасці формы часта выкарыстоўваюць такі сродак, як асіметрыя. Вылучаюць два спосабы рашэння асіметрычнай кампазіцыі. Першы спосаб прадугледжвае адсутнасць у кампазіцыйным творы восяў плоскасцяў і сіметрыі.

10