Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэхналогія формных працэсаў_ Якаўлеў.pdf
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
613.22 Кб
Скачать

15

Раздзел II. Аналагавыя тэхналогіі вырабу друкарскіх формаў

Тэма 4. Выраб формаў плоскага афсетнага друку на афсетных пласцінах

Вывучэнне матэрыялу тэмы трэба пачаць з разгляду пытанняў вырабу афсетных пласцін (АП). Іх вырабляюць на спецыялізаваных прадпрыемствах, дзе на паверхню формнага матэрыялу наносяць капіравальную кампазіцыю шляхам распылення ў электрычным полі высокага напружання, валковым спосабам і інш.

Сушку пластоў праводзяць канвекцыйным, тэрмарадыяцыйным або індукцыйным спосабам.

Формныя асновы АП павінны мець высокую цвёрдасць і зносаўстойлівасць для забеспячэння высокай тыражаўстойлівасці ПЭ формы, а таксама мець пэўную мікрагеаметрыю (шурпатасць) і добра змочвацца капіравальным растворам для высокай адгезіі КП.

Шурпатасцю называюць чаргаванне выступаў і ўпадзін мікрарэльефу ў межах так званай базавай даўжыні. Шурпатасць характарызуецца сістэмай паказчыкаў, разлік якіх выконваюць па мікрапрофілі паверхні, што атрымліваюць на прафілографепрафілометры. Трэба ведаць асноўныя паказчыкі шурпатасці.

Цяпер у монаметалічных АП ужываюць алюмініевыя асновы з чыстага алюмінію з натуральнымі дамешкамі медзі, марганцу і інш. таўшчынёй 0,15–0,35 мм і шурпатасцю Ra = 0,2–1,2 мкм у выглядзе лістоў або рулонаў.

Паверхню асноў АП апрацоўваюць паводле тэхналогіі комплекснай электрахімічнай падрыхтоўкі, якая ўключае пяць паслядоўных аперацый: абястлушчванне, дэкапіраванне, электрахімічнае зярненне, анодную аксідацыю і напаўненне аксіднай плёнкі. Трэба ведаць прызначэнне аперацый і асноўныя паказчыкі падрыхтаванай паверхні алюмініевай асновы. Так, гідрафільныя ўласцівасці апрацаванай асновы абумоўлены наяўнасцю ўстойлівых плёнак сілікату натрыю і NaКМЦ. Гэта дазваляе ў працэсе вырабу афсетных формаў унікнуць аперацыі гідрафілізацыі.

Для ацэнкі раздзяляльнай здольнасці і градацыйнай перадачы АП выкарыстоўваюць шкалу Ugra PCW 1982, якая мае пазітыўныя і негатыўныя кругі з таўшчынёй штрыха 4–70 мкм і палі растравых кропак памерамі 0,5–99,5%. Паводле тэхнічных умоў АП павінны ўзнаўляць кругі з таўшчынёй штрыхоў, пачынаючы ад 12 мкм, і растравыя кропкі ў дыяпазоне памераў 2–98%.

16

Разглядаючы схемы вырабу афсетных формаў капіраваннем з фотаформаў, трэба засвоіць, што выраб афсетных формаў заключаецца ў стварэнні на паверхні формнага матэрыялу ўстойлівых алеяфільных ДЭ і гідрафільных ПЭ. Пасля капіравання выконваюць апрацоўку копій у працэсары або ўручную. Экспанаваныя ўчасткі пазітыўных копій раствараюцца і выдаляюцца на ПЭ формы. Алеяфільнасць ДЭ формы забяспечваецца прыродай КП на ОНХД, гідрафільнасць ПЭ — устойлівай гідрафільнай плёнкай сілікату натрыю і NaКМЦ.

Вывучаючы пытанне капіравання фотаформаў на афсетную пласціну, неабходна засвоіць паслядоўнасць і змест аперацый працэсу. Закапіраванне — асноўная прычына дэфектаў формаў, якія ўзнікаюць пры экспанаванні, калі выпраменьванне трапляе пад непразрыстыя элементы дыяпазітываў. У выніку штрыхі і растравыя кропкі на форме памяншаюцца ў памерах, а дробныя і тонкія элементы могуць знікнуць. Прычынамі закапіравання могуць быць шэраг тэхналагічных і тэхнічных фактараў.

Абсталяванне для вырабу копій на монаметалічных пласцінах прадстаўлена найперш капіравальнымі рамамі. Сучасныя рамы — аўтаматызаваныя прылады з асвятляльнікам, усталяваным зверху. КР забяспечваюць высокую якасць і прадукцыйнасць капіравання. Трэба ведаць асноўныя вузлы і характарыстыкі рам. Працэсары выконваюць увесь цыкл апрацоўкі копій ад праяўлення да сушкі. Трэба ведаць асноўныя тэхнічныя паказчыкі працэсараў.

Патрабаванні да якасці і метады кантролю монаметалічных формаў пададзены ў крыніцах [3, 6], дзе таксама прыведзены дэфекты формаў, іх прычыны і спосабы ліквідацыі.

Разглядаючы пытанне тэрмаапрацоўкі формаў, трэба звярнуць увагу на асноўныя прычыны неабходнасці працэсу, яго тэхналагічныя параметры і вынікі.

Пры вывучэнні кансервавання (гумавання) афсетных формаў неабходна раскрыць мэты і змест аперацыі. Патрабаванні бяспекі і цэхавыя ўмовы вынікаюць з аналізу шкодных і небяспечных фактараў працэсу вырабу афсетных формаў.

Літаратура

[1] Гл. 5, с. 114–132; Гл. 6, с. 134–167; [2] Гл. 3, с. 48–64, 74–99; [3] с. 22–48; [6].

17

Тэма 5. Выраб афсетных формаў з арыгінал-макетаў і для друку без увільгатнення

Вывучаючы тэму, трэба звярнуць увагу на прынцып друку без увільгатнення і спосабы вырабу формаў. Друк без увільгатнення называюць таксама сухім афсетам. Прынцып сухога афсету грунтуецца на ўласцівасцях полісілаксанавага каўчуку (сіліконавага эластамеру, сілікону) не змочвацца фарбай і вадой.

Ва ўсіх варыянтах вырабу формаў сухога афсету ДЭ ўтвораны на металічнай аснове, ПЭ — на пласце сіліконавага эластамеру. Такія формы з’яўляюцца быццам антыподамі монаметалічных формаў, атрыманых пазітыўным і негатыўным капіраваннем.

Разглядаючы другое пытанне тэмы, неабходна адзначыць перавагі і недахопы спосабаў вырабу афсетных формаў з папяровых арыгінал-макетаў праекцыйным экспанаваннем. Папяровы арыгінал-макет парадкова і пастаронкава ідэнтычны выданню. Выраб формаў праекцыйным экспанаваннем дазваляе павялічыць прадукцыйнасць формнага працэсу, скараціць час выпуску і паменшыць кошт выдання. Аднак рэпрадукцыйна-графічныя ўласцівасці формаў, вырабленых з арыгінал-макетаў, абмежаваныя.

Для праекцыйнага экспанавання патрэбны матэрыялы, якія маюць бóльшую за КП святлачуласць. Такія ўласцівасці маюць галоідасрэбраныя і электрафатаграфічныя матэрыялы. Іх выкарыстоўваюць у спосабах дыфузійнага пераносу і электрафатаграфіі.

Спосаб дыфузійнага пераносу выкарыстоўвае шматпластовыя галоідасрэбраныя матэрыялы, светачулыя часцінкі якіх у выніку экспанавання і праяўлення дыфундзіруюць у прыёмны пласт, дзе аднаўляюцца, утвараючы ДЭ.

Спосаб электрафатаграфіі грунтуецца на ўласцівасці некаторых паўправаднікоў, у прыватнасці селену, пад уздзеяннем святла нейтралізаваць электрычны зарад. Існуюць просты і ўскосны спосабы электрафатаграфіі. Неабходна ведаць склад аперацый і тэхналагічнае абсталяванне для вырабу формаў дыфузійнага пераносу і электрафатаграфіі.

Літаратура

[1] Гл. 7, с. 168–178; [2] Гл. 3, с. 99–105; [3] с. 49–52.

18

Тэма 6. Выраб формаў высокага, глыбокага і флексадруку

Вывучэнне матэрыялу трэба пачаць з разгляду спосабаў і матэрыялаў для вырабу ФВД. Неабходна звярнуць увагу на асноўныя аперацыі вырабу клішэ, аптымальную форму профілей ДЭ, умовы правядзення эмульсійнага і безэмульсійнага траўлення і «ўдарную тэорыю», якая тлумачыць механізм траўлення.

Разглядаючы фотапалімерныя формы высокага друку, трэба засвоіць асновы капіравальнага працэсу і схемы вырабу ФПФ ВД з ФПП і ВФПК, ведаць залежнасць профілей ДЭ ад велічыні экспазіцыі, а таксама патрабаванні да якасці ФПФ.

Прамысловымі спосабамі ФГД вырабляюць на медных формных цыліндрах. Спосабы вырабу ФГД дзеляць на фотамеханічныя і гравіравальныя. Трэба ведаць фотамеханічныя спосабы — пігментны і беспігментны (глыбокай аўтатыпіі). Гравіраваннем вырабляюць формы глыбокай паўаўтатыпіі, якія маюць розныя глыбіню і плошчу ДЭ ў святле і ценях. Для гравіравання выкарыстоўваюць алмазныя разцы.

Гравіраванне формаў ВД і ГД значна скарачае час вырабу формаў, аднак гравіраванне клішэ вялікіх фарматаў малаэфектыўнае.

Для гравіравання клішэ выкарыстоўвалі электрагравіравальныя аўтаматы (ЭГА) — варыяклішографы фірмы Hell і аўтаматы савецкай вытворчасці тыпу ЭГА, ЭГА-П і інш. Трэба ведаць прынцып працы ЭГА і асноўныя параметры працэсу гравіравання.

Гравіраванне ФГД выконваюць на аўтаматах тыпу геліяклішограф фірмы Hell. Трэба ведаць асноўныя адрозненні аўтаматаў варыяклішограф і геліяклішограф. У апошнія гады на базе геліяклішографаў распрацаваны лічбавыя тэхналогіі гравіравання.

Гэта сістэмы HelioPublication і HelioPackaging — СtPlate-тэхналогіі вырабу формаў глыбокага друку.

Разглядаючы выраб фотапалімерных формаў флексадруку, трэба звярнуць увагу на патрабаванні да арыгіналаў, склад і змест аперацый працэсу Cyrel, а таксама на новыя аналагавыя спосабы вырабу флексаформаў, прыкладам якіх служаць водавымыўныя флексаформы фірмы Toyobo, «сухая» тэхналогія Cyrel Fast і інш.

Літаратура

[1] Гл. 8, с. 179–214; [2] Гл. 4, с. 106–148; Гл. 5, с. 149–166; Гл. 6, с. 167–181; [3] с. 58–71, 77–80; [7].