Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэхналогія формных працэсаў_ Якаўлеў.pdf
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
613.22 Кб
Скачать

26

4. МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННІ ДА ВЫКАНАННЯ КАНТРОЛЬНАЙ РАБОТЫ

4.1. Афармленне задання на кантрольную работу

Кантрольная работа па дысцыпліне «Тэхналогія формных працэсаў» мае на мэце замацаванне ведаў, засвоеных студэнтамі пры вывучэнні курса і набыцці практычных навыкаў тэхналагічных разлікаў рэпратэхнічнай і формнай вытворчасці.

Для атрымання задання на кантрольную работу студэнт павінен папярэдне выбраць за аснову кніжнае выданне.

Для кантрольнай работы найбольш падыходзіць кніжнае выданне аднаго са стандартных фарматаў: 84×108/32, 70×108/32, 70×100/32, 75×90/32, 70×90/32, 70×84/32, 60×90/32, 60×84/32, якое мае чатырохфарбавую ўклейку (укладку, прыклейку).

Пасля ўзгаднення выбранага выдання з выкладчыкам студэнт афармляе заданне на кантрольную работу на спецыяльным бланку, дзе фіксуюцца асноўныя параметры задання (гл. с. 38–39).

У кантрольнай рабоце студэнту трэба выканаць разлік аб’ёму работ рэпратэхнічнага і формнага працэсаў для кніжнага выдання.

4.2. Складанне тэхнічнай характарыстыкі выдання

Для выканання разлікаў трэба скласці тэхнічную характарыстыку выдання. Яе складаюць у выніку аналізу выдання, выбранага за аснову, яго выхадных звестак і звестак, змешчаных у п. 2, г) задання на кантрольную работу.

Большасць тэхнічных паказчыкаў праектаванага выдання і выдання, узятага за аснову, супадаюць. Змене падлягаюць толькі паказчыкі, якія ўстанаўліваюцца з улікам п. 2, г) задання на кантрольную работу. Пры гэтым такія тэхнічныя паказчыкі выдання, як фармат, аб’ём, колькасць старонак у сшытках блока і г. д. змене не падлягаюць.

Тэхнічная характарыстыка выдання афармляецца ў выглядзе табл. 1.

Паказчыкі тэхнічнай характарыстыкі выдання вызначаюць шляхам аналізу выдання і выканання неабходных разлікаў. Так, фармат блока выдання да абрэзкі — шырыня а і вышыня b — у залежнасці ад фармату і долі друкаванага аркуша вызначаюць паводле формулаў:

27

a

10 B

;

x

 

 

b

10 A

,

y

 

 

дзе А — шырыня папяровага аркуша фармату выдання, см; B — вышыня папяровага аркуша фармату выдання, см; x, y — найбольшыя множнікі друкаванага аркуша.

(1)

(2)

 

 

 

Табліца 1

 

Тэхнічная характарыстыка выдання

 

 

 

 

 

 

 

Значэнне для выдання

 

Паказчык

узятага за

прынятага да

 

 

аснову

праектавання

1.

Найменне выдання, аўтар, месца і год

 

 

выпуску

 

 

2.

Тыраж, тыс. экз.

 

 

3.

Фармат і доля аркуша, см

 

 

4.

Аб’ём выдання, уключаючы дадатковыя

 

 

элементы (уклейка, укладка і пад.):

 

 

старонак

 

 

фіз. друк. арк.

 

 

ум. друк. арк.

 

 

папяр. арк. фармату _______

 

 

сшыткаў ____ старонак

 

 

 

 

 

 

5.

Фармат блока да абразання, мм

 

 

6.

Фарбавасць элементаў выдання:

 

 

блок

 

 

уклейка (укладка)

 

 

форзац

 

 

пераплётная накрыўка і г. д.

 

 

7.

Характар унутрытэкставых відарысаў і

 

 

лініятура растра для растравых відарысаў

 

 

8.

Характар відарысаў уклеек, укладак і

 

 

інш., лініятура растра для растравых

 

 

відарысаў

 

 

9.

Від і спосаб друку выдання і яго

 

 

элементаў

 

 

Аб’ём блока выдання і яго дадатковых элементаў (уклеек, укладак, прыклеек і пад.) у старонках (палосах) вызначаюць шляхам падліку або па формуле:

28

n

Э

VФДА

,

 

d

 

 

 

 

дзе VФДА — аб’ём блока выдання або яго дадатковых элементаў (уклеек, прыклеек, укладак і пад.), фізічных друкаваных аркушаў;

d — доля друкаванага аркуша, напрыклад d

1

.

32

 

 

Аб’ём блока выдання і яго дадатковых элементаў (уклеек, прыклеек, укладак і пад.) у фізічных друкаваных аркушах стандартнага фармату вызначаюць паводле формулы:

VФДА nЭ d ,

дзе nЭ — колькасць друкаваных палос блока выдання або яго дадатковых элементаў (уклеек, прыклеек, укладак і пад.).

Аб’ём блока выдання і яго дадатковых элементаў (уклеек, прыклеек, укладак і пад.) ва ўмоўных друкаваных аркушах вызначаюць паводле формулы:

VУДА VФДА KП ,

дзе KП — каэфіцыент пераводу фізічных друкаваных аркушаў ва

ўмоўныя.

Каэфіцыент пераводу фізічных друкаваных аркушаў ва ўмоўныя вызначаюць паводле формулы:

A B

KÏ 5400 ,

(3)

(4)

(5)

(6)

дзе А — шырыня папяровага аркуша фармату выдання, см; B — вышыня папяровага аркуша фармату выдання, см.

Аб’ём блока выдання і яго дадатковых элементаў (уклеек, прыклеек, укладак і пад.) у папяровых аркушах пэўнага фармату вызначаюць паводле формулы:

VПА

nЭ

 

,

(7)

nМФ

2

 

 

 

где nМФ — колькасць палосаў элемента выдання на мантажнай

(друкарскай) форме, фармат якой зададзены ў п. 3, г) задання на кантрольную работу.

29

Аб’ём блока выдання і яго дадатковых элементаў (уклеек, прыклеек, укладак і пад.) у сшытках вызначаюць паводле формулы:

VСШ

VФДА

,

(8)

d

nСШ

 

 

 

дзе nСШ — колькасць палосаў блока выдання або яго дадатковых элементаў (уклеек, прыклеек, укладак і пад.) у сшытку.

Аб’ём блока выдання і яго дадатковых элементаў (уклеек, прыклеек, укладак і пад.) запісваюць у наступным выглядзе,

напрыклад:

 

старонак

336 + 24 (укл.);

фіз. друк. арк.

10,5 + 0,75 (укл.);

ум. друк. арк.

13,13 + 0,94 (укл.);

пап. арк. фармату 38×46 см

21,0 + 1,5 (укл.);

сшыткаў 32 старонак

10;

сшыткаў 16 старонак

1 (укл.).

4.3. Разлік аб’ёму работ па вырабе фотаформаў, мантажных і друкарскіх формаў

Разлік аб’ёму работ па вырабе фотаформаў, мантажных формаў і друкарскіх формаў выконваецца на падставе тэхнічнай характарыстыкі выдання, дадатковых звестак, змешчаных у п. 2, г) задання на кантрольную работу, і патрабаванняў рэпратэхнічнага і формнага працэсаў.

Разлік аб’ёму работ па вырабе фотаформаў і мантажных формаў. Разлік заснаваны на патрабаванні максімальнага выкарыстання фарматаў фотавываднога і друкарскага абсталявання. Зыходзячы з фармату фотаматэрыялу, фотаформы вырабляюць максімальна магчымых фарматаў. Пры неабходнасці таксама могуць вырабляцца фотаформы-дублікаты.

Колькасць асноўных фотаформаў (без дублікатаў) для кніжнага блока разлічваюць паводле формулы:

ФАсн

nБ

k ,

(9)

Ф

nФФ

 

 

 

дзе nБ — колькасць палосаў у блоку; k — фарбавасць блока;

nФФ — колькасць палосаў на фотаформе.

30

Тут і далей квадратныя дужкі ў формулах паказваюць, што выраз у іх трэба акругліць да цэлага ліку ў большы бок.

Колькасць палосаў у блоку бяруць з тэхнічнай характарыстыкі выдання (табл. 1). Колькасць палосаў блока на фотаформе вызначаюць з улікам фарматаў блока і фотаматэрыялу.

Разлік колькасці фотаформаў і мантажных формаў для ўсіх элементаў кніжнага выдання, акрамя блока, павінен улічваць патрабаванне долевага раскрою. Патрабаванне долевага раскрою заключаецца ў тым, каб машынны кірунак валокнаў паперы на адбітку быў паралельным згібу (фальцу) элемента выдання. Звычайна машынны кірунак валокнаў на папяровым аркушы адпавядае (паралельны) яго доўгаму боку. Для пэўнасці прымем,

што машынны кірунак валокнаў на папяровым аркушы паралельны яго доўгаму боку.

Колькасць асноўных фотаформаў (без дублікатаў) для форзаца, пераплётнай накрыўкі і падобных элементаў вызначаюць паводле формулы:

ФФАсн

n

 

 

 

Ci ki ,

(10)

 

i

1

 

дзе Сi — колькасць сюжэтаў i-га тыпу ў элеменце выдання; ki — фарбавасць сюжэту i-га тыпу.

Пад сюжэтам тут разумеюць сукупнасць палосаў элемента выдання адной фарбавасці, размешчаных на адной фотаформе. Напрыклад, для форзаца можна вызначыць два сюжэты — твар і адварот, альбо адзін — твар + адварот і г. д. Для накрыўкі звычайна дастаткова аднаго сюжэта.

Пасля таго, як сюжэты для элементаў выдання вызначаны, іх неабходна назваць.

Фармат фотаформаў для пераплётнай накрыўкі залежыць ад шырыні і вышыні покрыўнага матэрыялу. Іх можна разлічыць, вымераўшы лінейкай шырыню, вышыню і таўшчыню блока, памеры загібаў, кантаў і г. д.

Колькасць палосаў элемента выдання (форзац, накрыўка і пад.) на фотаформе вызначаюць з улікам фарматаў элемента кніжнага выдання, фотаматэрыялу і мантажнай формы ў адпаведнасці са схемамі планаў-мантажоў і патрабаваннем долевага раскрою.

31

Уклейкі і падобныя дадатковыя элементы блока (прыклейкі, укладкі і пад.) можна разглядаць як структурныя элементы кніжнага выдання, падобныя блоку. У адпаведнасці з гэтым колькасць асноўных фотаформаў (без дублікатаў) можна разлічыць паводле формулы, аналагічнай выразу (9):

ФАсн

nУ

k ,

(11)

Ф

nФФ

 

 

 

дзе nУ — колькасць палосаў уклейкі;

k — фарбавасць уклейкі;

nФФ — колькасць палосаў уклейкі на фотаформе (вызначаюць паводле плана-мантажу з улікам долевага раскрою).

Для падліку колькасці фотаформаў з дублікатамі трэба папярэдне выканаць разлік планаў-мантажоў і мантажных формаў. Планмантаж — гэта план (чарцёж) мантажнай формы.

Колькасць планаў-мантажоў для блока, а таксама ўклеек, прыклеек і падобных элементаў вызначаюць паводле формулы:

ПМ

n

,

(12)

 

nМФ

 

 

 

дзе n — колькасць палосаў блока (уклейкі);

nМФ — колькасць палосаў блока (уклейкі) на мантажнай форме.

Колькасць планаў-мантажоў, разлічаную паводле формулы (12), акругляюць да цэлага ліку ў большы бок.

Колькасць планаў-мантажоў для форзаца, накрыўкі і падобных элементаў кніжнага выдання прымаюць роўнай колькасці сюжэтаў Сi, гл. формулу (10).

Колькасць мантажных формаў для элемента кніжнага выдання вызначаюць паводле формулы:

МФ ПМ k .

(13)

Колькасць фотаформаў з дублікатамі для элемента кніжнага выдання вызначаюць паводле формулы:

ФФ МФ ФМФ ,

(14)

32

дзе ФМФ — колькасць фотаформаў элемента выдання на мантажнай форме.

Для кніжнага блока, а таксама ўклеек, прыклеек, укладак і

падобных элементаў ФМФ вызначаюць паводле формулы:

ФМФ

nМФ

.

(15)

nФФ

 

 

 

Для форзаца, пераплётнай накрыўкі і падобных элементаў ФМФ

вызначаюць, зыходзячы са схемы плана-мантажу, непасрэдным падлікам.

Колькасць фотаформаў-дублікатаў для элементаў кніжнага выдання разлічваюць паводле формулы:

 

 

 

ФФД

ФФ ФФАсн .

 

(16)

Вынікі разліку аб’ёму работ па вырабе фотаформаў і мантажных

формаў афармляюцца ў выглядзе табл. 2.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Табліца 2

 

Аб’ём работ па вырабе фотаформаў і мантажных формаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фармат

 

Фармат

 

Усяго

Колькасць

Колькасць

Колькасць

 

Элемент

элемента

Фарба-

 

фотаформаў

 

фотаформаў,

фота-

планаў-

мантажных

 

выдання

выдання,

васць

на мантажнай

 

 

мм

 

мм

 

формаў

форме

мантажоў

формаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Блок

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уклейка

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Форзац

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Накрыўка

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Разлік аб’ёму работ па вырабе друкарскіх формаў. Колькасць тыражных друкарскіх формаў для элемента кніжнага выдання вызначаюць паводле формулы:

 

 

ПФ МФ N ,

(17)

дзе N

TДФ

— колькасць аднолькавых камплектаў друкарскіх

 

TСТ

 

 

 

 

формаў для элемента выдання;

ТДФ — тыраж з друкарскай формы, тыс. адб.;

ТСТ — тыражаўстойлівасць друкарскіх формаў, тыс. адб.

33

Пры адсутнасці дублікатаў элемента выдання на друкарскай форме тыраж з друкарскай формы ТДФ у тысячах адбіткаў роўны тыражу

элемента выдання ў экзэмплярах; пры наяўнасці дублікатаў тыраж з друкарскай формы ТДФ знаходзяць дзяленнем намінальнага

тыражу элемента выдання ў экзэмплярах на колькасць яго дублікатаў на друкарскай форме.

Колькасць аднолькавых камплектаў друкарскіх формаў N 1 акругляецца да цэлага ліку ў большы бок.

Вынікі разліку колькасці формаў тыражнага друку для элементаў кніжнага выдання афармляюцца ў выглядзе табл. 3.

 

 

 

 

 

 

Табліца 3

 

Аб’ём работ па вырабе тыражных друкарскіх формаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фармат

 

Фармат

Тыраж з

Тыражаўстойлівасць

Усяго

 

Элемент

элемента

Фарба-

друкарскай

 

друкарскай

друкарскай формы,

друкарскіх

 

выдання

выдання,

васць

формы, мм

формы,

тыс. адб.

формаў

 

 

мм

 

тыс. адб.

 

Блок

 

 

 

 

 

 

 

Уклейка

 

 

 

 

 

 

 

Форзац

 

 

 

 

 

 

 

Накрыўка

 

 

 

 

 

 

 

4.4.Падрыхтоўка эскізаў планаў-мантажоў для элементаў кніжнага выдання

Эскізы планаў-мантажоў рыхтуюцца для элементаў выдання ў маштабе 10%. На рыс. 1–4 прыведзены ўзоры схем планаўмантажоў для накрыўкі, форзаца, прыклеек і палосаў 1–32 блока.

Рыс. 1. Схема плана-мантажу для накрыўкі

34

Рыс. 2. Схема плана-мантажу для палосаў 1–32 блока

Рыс. 3. Схема плана-мантажу для форзаца («адварот — чужая форма»)

35

Рыс. 4. Схема плана-мантажу для прыклеек («адварот — чужая форма»)