Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

краев. экзамен

.docx
Скачиваний:
17
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
22.47 Кб
Скачать

Пытанні да экзамена па курсу

Гістарычнае краязнаўства” для студэнтаў 1 курса, 2 семестр гістарычнага факультэта спецыяльнасці 1-23 01 12-04 “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм)”

2011/2012 навучальны год

Краязнаўства як навуковая дысцыпліна, грамадскі рух і вучэбны прадмет. “Без краязнаўства мы бездапаможныя”, -- гэтыя словы былі сказаны шмат гадоў назад адным патрыётам краязнаўчага руху. Гэтыя словы і сёння гучаць актуальна. Вывучэнне мінулага, веданне сучаснага, прагназіравання будучага неабходна для жыцця нашай Радзімы, выхаванне нацыянальнай свядомасці беларусаў.     Пад краязнаўствам падразумеваецца вывучэння насельніцтвам на навуковай аснове гістарычных, палітычных, геаграфічных, культурных, прыродных і шэрагу іншых фактараў, якія характарызуюць у комплексе фарміраванне і развіццё якой небудзь пэўнай тэрыторыі краіны (сяла, горада, раёна, вобласці).     Краязнаўства -- гэта комплекс навуковых дысцыплін і ўсебаковае вывучэнне краю мясцовымі жыхарамі, а таксама грамадскі рух, які аб’ядноўвае мясцовае насельніцтва. Гістарычнае краязнаўства – гэта праводзімае на навуковай аснове вывучэнне рэгіянальнай гісторыі і гісторыка-культурнай спадчыны, жыцця і дзейнасці выдатных асоб, якія ўнеслі адметны ўклад у палітыку, эканоміку, навуку, літаратуру і мастацтва. У сучасных умовах гістарычнае краязнаўства заклікана быць арыенцірам у выхаванні гістарычнай памяці народа, яго нацыянальнай самасвядомасці. Любоў да Радзімы, імкненне самааддана служыць свайму народу, захоўваць яго мову, культурную і гістарычную спадчыну, звычаі і традыцыі немагчымы без дасканалага вывучэння роднага краю.

Курс гістарычнага краязнаўства Беларусі з‘яўляецца састаўной часткай тэарэтычнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў-гісторыкаў, выкладчыкаў гісторыі. Ён уключае шырокі спектр пытанняў адукацыйнага, пазнавальнага і методыка-метадалагічнага характару. У змест курса закладзены магчымасці пашырэння кругагляду студэнтаў, фарміравання іх навуковага светапогляду, навыкаў даследчыцкай працы. Студэнты атрымаюць веды да самастойнай краязнаўчай работы, выкарыстання іх як важнага сродку навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе; прадугледжана знаёмства з гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі (рэгіёна), фарміраванне беражлівых адносін да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

  1. Галіновае краязнаўства. Сутнасць і значэнне гістарычнага краязнаўства.

  2. Арганізацыйныя формы гістарычнага краязнаўства

  3. Роля краязнаўства ў патрыятычным выхаванні, справе аховы помнікаў гісторыі і культуры. Сувязь гістарычнага краязнаўства з музейнай справай.

  4. Крыніцы краязнаўчай інфармацыі.

  5. Станаўленне краязнаўства Беларусі ў XVI – XVIII стст.

  6. “Віцебскі летапіс” і “Чарцёж г. Віцебска 1664 г.” як крыніцы вывучэння краю.

  7. Развіццё краязнаўства ў першай палове ХІХ ст.

  8. Гістарычнае краязнаўства Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стст.

  9. Краязнаўчая дзейнасць З. Даленга-Хадакоўскага, Т. Нарбута, братоў Я. і К. Тышкевічаў.

  10. Румянцаўскі гурток і праца яго сяброў на Беларусі.

  11. Краязнаўчая праца А.М. Семянтоўскага і М. Без-Карніловіча.

  12. Значэнне дзейнасці П.В. Шэйна і І. Насовіча ў развіцці краязнаўства Беларусі.

  13. Значэнне краязнаўчай дзейнасці Р.С. Зянькевіча, П.М. Шпілеўскага, А.К. Сержпутоўскага.

  14. Краязнаўчая дзейнасць А. Кіркора і яго праца “Жывапісная Расія”

  15. Даследаванні Е.Р. Раманава ў галінах археалогіі, этнаграфіі і фалькларыстыкі.

  16. М.Я. Нікіфароўскі і даследаванне ім Віцебшчыны.

  17. А.П. Сапуноў: асноўныя этапы жыцця і дзейнасці.

  18. Цэнтральны архіў старажытных актавых кніг у Віцебску

  19. Віцебская вучоная архіўная камісія і яе дзейнасць.

  20. Жыццё і дзейнасць краязнаўцы М.І. Каспяровіча.

  21. “Залатое дзесяцігоддзе” савецкага краязнаўства. Краязнаўства БССР у 1930-я гг.

  22. Віцебскае акруговае краязнаўчае таварыства.

  23. Развіццё краязнаўства ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд .

  24. Асноўныя накірункі і рэгіянальныя асаблівасці ў развіцці краязнаўства БССР ў пасляваенны час (да сярэдзіны 1980-х гг.).

  25. Краязнаўства Беларусі з другой паловы 1980-х гг. да нашых дзён.

  26. Краязнаўцы Беларусі другой паловы ХХ ст. (Улашчык М., Каханоўскі Г., Мельнікаў М.Ф. і іншыя).

  27. Краязнаўцы Віцебшчыны – нашы сучаснікі (Ермалёнак В.А., Шыдлоўскі К., Падліпскі А., Плавінскі М. і іншыя).

  28. Археалагічныя крыніцы па гісторыі роднага краю, іх значэнне. Асноўныя тыпы археалагічных помнікаў.

  29. Антрапаніміка як крыніца вывучэння гісторыі краю.

  30. Значэнне тапанімікі ў краязнаўчых даследаваннях.

  31. Фальклор як крыніца вывучэння краю. Метады збору фальклорнага матэрыялу.

  32. Палеаграфія і эпіграфіка ў вывучэнні гісторыі краю.

  33. Роля сфрагістыкі і геральдыкі ў вывучэнні краю. Асаблівасці геральдыкі Віцебшчыны.

  34. Генеалогія. Методыка складання радаводу.

  35. Нумізматыка ў даследаванні гісторыі краю.

  36. Сетка дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь. Выкарыстанне іх фондаў у краязнаўчай рабоце.

  37. Дзяржаўныя архівы Віцебскага рэгіёну. Праца даследчыка ў архіве.

  38. Музейная сетка Рэспублікі Беларусь. Краязнаўчая дзейнасць музеяў.

  39. Музеі г. Віцебска і Віцебскай вобласці.

  40. Сучасная краязнаўчая перыёдыка Беларусі. Краязнаўчыя рэсурсы ў Internet.

  41. Характарыстыка гісторыка-дакументальнай хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі “Памяць” .

  42. Памятныя кніжкі Віцебскай губерні як крыніца па мясцовай гісторыі.

  43. Гісторыя Віцебшчыны ў дарэвалюцыйных навуковых выданнях. Характарыстыка “Витебской старины” А.П. Сапунова.

  44. Класіфікацыя помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

  45. Гісторыка-культурныя каштоўнасці Віцебска

  46. Гісторыка-культурныя каштоўнасці Віцебшчыны.

  47. Краязнаўства і турызм. Турысцка-экскурсійны патэнцыял Віцебшчыны.

  48. Праграма краязнаўчага гуртка

  49. Выхаваўчы патэнцыял Сутнасць школьнага краязнаўства

  50. Школьны гісторыка-краязнаўчы музей.

  51. Пошук інфармацыі па гісторыі і культуры раёна (горада) у пісьмовых друкаваных крыніцах, Інтэрнэце.

  52. Характарыстыка крыніц і літаратуры па гісторыі і культуры Віцебска

  53. Характарыстыка крыніц і літаратуры пра раён (горад) пражывання

Пытанні распрацаваў дацэнт М.В. Півавар

Пытанні разгледжаны і зацверджаны на паседжанні кафедры гісторыі Беларусі 25 студзеня 2012 г., пратакол № 5.

Загадчык кафедры В.У Акуневіч