Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

25660-1

.pdf
Скачиваний:
22
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
1.65 Mб
Скачать

як можна хутчэй праскочыць міма гэтага выкапня. Даў поўны газ. Ды ў гэты міг здарылася зусім нечаканае: Шышка пабег па полі, па жыце да лесу. І тады невядомая сіла прымусіла яго рэзка развярнуць машыну, з кузава зляцела не адно палена, і кінуць яе ўслед за паліцаем, Чаму ён гэта зрабіў — не мог пасля растлумачыць ні сабе, ні Тасі. Ці то апанавала злосць, што гад топча, паганіць сваімі бруднымі нагамі іх жыта, святое жыта, ці то штурхнула агіднасць да жывёльнага страху паліцая: баязліўцу заўсёды хочацца даць па карку, напалохаць яшчэ больш.

Цяжка нагружаная машына, трушчачы тонкую скарынку намёрзлага грунту, прабуксоўваючы, натужна завыла. Ды ўсё роўна ён дагнаў бы Шышку праз сотню метраў. Але праехаў ён усяго якія тры дзесяткі метраў, бо ў галаву ўдарыла іншае — да болю, да звону ў вушах цвярозая думка: што ж гэта ён робіць? Хіба ён можа забіць чалавека, калі нават гэты чалавек — Шышка?

Іван спыніў машыну, выключыў матор і ў знямозе, абліты халодным потам, адкінуўся на спінку сядзення, чуючы сваё сэрца ў кожнай часціне цела, у кожным пальцы рук і ног, якія спачатку захаладалі, а потым запаліла іх, як агнём.

А Шышка ўсё бег. Без аглядкі. Спыніўся на ўзлеску і... пагразіў адтуль кулаком.

Поле было заснежанае, у высокіх сумётах, вяршыні іх курыліся снежным пылам, і пыл гэты здаваўся не белым, а сінім-сінім, такой сінечы бадай ніколі не бывае, ні зімой, ні ўлетку, ні ў туманным досвітку, ні ў змроку надыходзячага вечара. Але ён, Іван, не думае пра гэта. Ён пільна ўзіраецца ўдалеч, дзе ў сіняве сярод снежных дзюнаў то з'яўляецца на вяршыні вышэйшых гурбаў, то знікае, правальваючыся ў ямы, адзінокая маленькая белая постаць. Ён ведае, што гэта яго сястрычка Анечка, што ідзе яна па зіме, па снезе ў адной сарочачцы, босая, без хусцінкі, здалёк відаць, як вецер бязлітасна рве, кідае ўбок яе косы... Яму трэба дагнаць яе, ратаваць, узяць у кабіну, загарнуць у кажух.

Ён ведае: акрамя холаду, ёсць яшчэ адна смяртэльная небяспека

— яна ідзе туды, дзе над снежнымі гурбамі віднеюцца вершаліны абгарэлых таполяў, дзе згарэла іх хата і дзе, ён гэта пэўна знае, яе чакаюць карнікі, чакаюць Лапай і Шышка. Яму трэба хутчэй дагнаць яе! Пакуль не позна. Хутчэй! Хутчэй! Ён ліхаманкава пераключае хуткасці, з усяе сілы цісне на педаль газу... Свішча вецер, страшна раве матор. Колы круцяцца, ажно звіняць, але яны ўгрузлі ў сухім, як пустынны пясок, снезе, і машына буксуе на месцы, нават здаецца, што разам са снегам яна паўзе назад, бо вецер з шалёнай сілай б'е ў

ветравое шкло, урываецца ў кабіну, засыпае снегам шчыток прыбораў.

Іван гукае сястру:

«Аня! Анечка! Сястрычка мая! Не хадзі туды! Не хадзі! Людзі! Дзе вы? Спыніце яе! Спыніце!»

Ён плача ад бяссілля, ад роспачы. Не! На машыне не дагнаць яе! Тады ён выскоквае з кабіны і бяжыць следам. Але ногі яго коўзаюцца на адным месцы, а голас вецер адносіць назад. Маленькая постаць наперадзе знікае, і ён халадзее ад жудасці, што назаўсёды страціць сястру. Ён раптам здагадваецца, што бегчы яму замінаюць валёнкі. Ён скідае іх і з вялікім здзіўленнем адчувае, што снег не халодны — гарачы. Ён радуецца, што можа бегчы і зноў бачыць перад сабой постаць сястрычкі.

«Анечка! Пачакай мяне!» Яна азірнулася. Спынілася. Мабыць, пачула. О, якое шчасце! Але

яму ўсё больш горача, ён задыхаецца, ён увесь абліты потам, зноў ногі коўзаюць на схіле сумёта, і ён спаўзае назад, пад адхон, і перастае бачыць сястру. Зноў здагадваецца: гэта таму, што на ім цяжкі кажух. Скідае яго. І тады вецер робіцца яму памочнікам, падхоплівае яго і ён, бязважкі, ляціць, не датыкаючыся нагамі да гарачага снегу. Вецер студзіць ногі. І ён даганяе сястру. Ён хапае яе на рукі і жахаецца ад таго, што яна мёртва-халодная, як ледзяшык. Ён горне яе да грудзей, хоча захінуць хоць пінжаком, але на ім няма пінжака, ён не помніць, дзе, калі скінуў яго, на ім адна белая сподняя кашуля. Ён ірве кашулю на сабе, каб загарнуць сястрычку.

«Анечка! Замерзла ты? Куды ж ты ідзеш? Няможна туды ісці!» Яму адказвае незнаёмы, недзіцячы голас:

«Я не Анечка, я тая сястра, што не нарадзілася. Мяне спалілі...» Тады ён з жудасцю бачыць, што ў руках яго не жывое дзіця, а

галавешка, якія застаюцца па пажарышчы; ад таго, што ён сціскае яе, галавешка рассыпаецца на вугалькі, Бутэлькі падаюць у снег, і снег чарнее. Чарнее і... растае... І плыве чорная густая вада.

...Іван закрычаў і прачнуўся. Не адразу сцяміў, дзе ён, што з ім, пакуль не пачуў Тасін голас, не адчуў яе такую знаёмую руку на сваім ілбе...

Ваня! Што з табой? Што ты сніў? Ты так крычаў. І ўвесь мокры. Ты хворы.

Ён не адказаў. Цяжка дыхаў. Трохі супакоіўшыся, сказаў:

Ты знаеш... я думаю... мне стала б лягчэй, каб я ўбіў яго.

Тася падхапілася на ложку з распушчанымі косамі, ад рэзкага руху яны ўпалі ёй на твар, учапілася пальцамі мужу ў плечы, скамячыла яму сарочку і ажно адарвала ад падушкі:

Пра што ты гаворыш? Пра што ты думаеш, дурны! Выкінь з галавы! Выкінь з галавы! Ты хочаш загубіць сябе... нас... наша жыццё з-за якогась гада! Ды няхай ён здохне, сабака!

Такія не здыхаюць.

Не думай пра гэта, Ванечка! Выкінь з галавы. Я прашу цябе. Тася заплакала.

Івану зноў зрабілася цяжка дыхаць. Як было ў сне.

23

Снедаў ён моўчкі і нехаця, пакалупаў відэльцам смажаную бульбу, толькі, як з пахмелля, прагна нагбом выпіў вялікі кубак густой сыраквашы.

Тася, падаўшы мужу снеданне, села насупраць і не ела зусім, хоць талерку перад сабой паставіла. Па-жаночы, пастарэчы падперла рукой шчаку і закахана глядзела на Івана, як хацела нагледзецца перад доўгім развітаннем. Пра начную размову ні ён, ні яна не ўспаміналі, баяліся кранаць гэтую балючую тэму. Толькі яна спытала ўпачатку, калі села за стол:

Ты куды сягоння?

Павязём бычкоў на мясакамбінат. Трэба будзе яшчэ прыладжваць да кузава кашару. Астаповіч абяцае: калі ўвядзём комплекс, будзем мець спецыяльныя машыны.

Івана збянтэжыла такое пільнае жончына ўгляданне ў яго.

Чаго ты не ясі?

Я пасля. Ты на мяне не глядзі. Сам чаго не ясі? На тым камбінаце зноў да вечара ў чарзе прастаіце.

Там у іх добрая сталоўка. Суп з трыбухом — шэсць капеек усяго. Адзін з Нівак з палявым тэрмасам прыехаў, набраў етага супу на ўсю радню. А прастаяць можам. Штурмуем план. Качанок, калі штурхачом ездзіў, без чаргі здаваў. І ўсё ў вышэйшую катэгорыю гнаў. Цяпер не ездзіць. Пакрыўдзіўся. Вы, кажа, святыя, а Яшка грэшны, бо дзеля вас, чарцей, стараўся. А цяпер, кажа, па закону буду жыць. Толькі палучыце вы ад етага закона во!.. І паказаў нам кукіш. Хлопцы прыпомняць яму гэту хвігу.

Івану хацелася, каб Тася пасмяялася з Качанковага кукіша, але яна асудзіла яго адным словам:

Дурны.

Па закону яму мулка жыць. Душа ў яго камбінатарская.

Калі ён апрануўся і рушыў да дзвярэй, Тася паклікала:

— Ваня,— і ступіла да яго.

Яму здалося, што яна хоча пацалаваць. Раней яна нярэдка цалавала, праводзячы яго на работу. Асабліва любіла рабіць гэта пры Шчэрбу, той па-суседску часам заходзіў, каб разам ісці. Хведзька зайздросна бурчаў: «Усё не наліжашся, ненасытная». Тася весела смяялася: Івана пасля цэлы дзень радаваў за рулём гэты яе дзявочы смех.

Тася не пацалавала яго. Падышла і больш акуратна захутала шалік, як рабіла гэта нядаўна яшчэ Карнею, калі той, неахайна накінуўшы шалік імчаў на сажалку, на каток.

Івана такі просты клопат расчуліў мацней, чым пацалунак, чым, магчыма, любыя словы, якія Тася магла б сказаць.

За ноч зноў добра падмарозіла. Пырхалі рэдкія сняжынкі. Быццам неба пасылала разведчыкаў: паглядзіце, ці ўсё ў парадку на зямлі, ці можна лажыць вялікі снег, прысылаць сапраўдную зіму. Але ў паўзмроку світання разведчыкі не ўсё яшчэ маглі разгледзець.

Іван адчуваў, як на разгарачным твары раставалі сняжынкі, парадаваўся ім — пакуль ішоў па двары на гарод. Выйшаў у сад, зірнуў на голыя, ад таго парадзелыя, як бы адлучаныя адна ад аднае, яблыні, па яшчэ больш сіратлівую грушу ля суседскага плота і, бытта спалоханы нечым невядомым, спыніўся. Пастаяў у глыбокай задуме. Вярнуўся назад у двор. Нейкі міг пастаяў там. Выйшаў на вуліцу і шпарка пайшоў да канторы саўгаса.

Некаторыя маладыя спецы, скептыкі і крытыкуны, паважаючы Астаповіча, прызнаючы яго аўтарытэт, пры выпадку маглі папляткарыць, што, маўляў, дзеда лягчэй знайсці ў Гомелі ці ў Мінску, часам, праўда, можна злавіць па будаўніцтве комплексу, чым захапіць у кабінеце саўгаснай канторы. Хведар Цімафеевіч ведаў пра гэта

ібез крыўды пасміхаўся: няхай маладыя пераконваюць саміх сябе, што яны і без яго могуць кіраваць. Ад такога пераканання ў разумных

італенавітых з'яўляецца сапраўдная самастойнасць, а неразумныя, кар'ерысты, выскачкі, хутчэй выкрыюць саміх сябе перад рабочымі. Між тым рабочыя, добрынцы, так не лічылі, бо дырэктара свайго заўсёды знаходзілі, калі трэба было. Дваццаць гадоў існаваў амаль непарушны парадак: з сямі да васьмі раніцы, да пачатку рабочага дня, Астаповіч прымаў толькі па асабістых справах, а потым пачыналіся ўжо вытворчыя нарады, лятучкі, пяцімінуткі, якія ў апошнія гады ён перадаручыў памочнікам.

Па вытворчых справах ішлі да галоўнага агранома, да галоўнага інжынера, да Качанка. Па асабістых — усе ішлі да яго, да Астаповіча.

Дарэчы, гэтыя штодзённыя прыёмы, даверлівыя споведзі розных людзей давалі дырэктару самую шырокую і дакладную інфармацыю аб падзеях, якія адбываюцца ва ўсіх сямі сёлах і пасёлках саўгаса. А няма такой падзеі, якая так ці інакш не была б звязана са справамі вытворчымі, не ўплывала б на іх добра ці блага — ці то вяселле, ці нараджэнне дзіцяці, ці пахаванне, хвароба, сварка суседзяў, просьба памагчы прадаць старую карову і купіць новую, адрамантаваць хату, купіць матацыкл, просьба жанчыны прывесці да ладу мужа, які «ссабачыўся». Кожны можа падкінуць ідэйку, з якой, як з семечка, вырастае зялёнае дрэва; рашэнні, якія прыходзіцца прымаць, часта датычаць ужо не аднаго гэтага чалавека, а многіх іншых.

У прыёмнай не было яшчэ сакратаркі, але сядзела ўжо чалавек пяць прасіцеляў, усе жанчыны. Іван павітаўся і сеў на крэсла побач з жанчынай з Дунаеўкі. Даўно само сабой усталявалася: да васьмі гадзін трымайся агульнай чаргі, хто б ты ні быў, хіба толькі самыя блізкія памочнікі дырэктара маглі гэта парушыць. Ніхто з жанчын Івана не папракнуў бы, каб ён пайшоў без чаргі, але трэба самому мець сумленне.

Суседка пачала прасіць Івана:

Карнеевіч, закіньце славечка перад дырэктарам. Дачка з зяцем вярнуліся з етага БАМа, а Цімафеевіч не бярэ яго на работу, дзезярціраў са стройкі камунізма, кажа, нам не трэба. А ета ж я іх перацягнула. Як памёр мой Атрох, не магу жыць адна ў хаце, паверце, людцы. Такая нуда, такая нуда, хоць вяроўку чапляй. Зяць страіцель, яго ў Гомелі возьмуць з дарагой душой, ды забярэ ж ён туды і Надзьку, і зноў я застануся адна адзінёшанька.

Хто ён, твой зяць,— кіргіз, ці што? — цікаўна спытала Насця Хведарцова, маладзіца з Добрынка

Башкір.

Харошы хоць чалавек? — спытала Куліна Гузырова, Шчэрбава цешча; прысутнасць яе тут Івану не падабалася: як успомніў, што яна на малітвы да Шышкі ходзіць, дык ажно перасмыкнула ўсяго. Зноў, мабыць, старая качарга, прыйшла скардзіцца на Хведара.

Дабрэнны. Не п'е. Не курыць. Надзьку любіць.

Толькі ж не нашага бога,— уздыхнула Куліна.

Цяпер, цётка, ва ўсіх адзін бог,— весела, са смяшком, адказала Насця.

Што мне да яго бога,— згадзілася цешча башкіра.— Абы чалавек быў.

Іван падумаў, што калі добры работнік, то дарэмна яго Астаповіч не бярэ; акрамя ўсяго, не гасцінна, не палітычна не даваць

работы прадстаўніку іншага народа. Што башкір можа падумаць пра іх, беларусаў? З БАМа яго, канечне, сарвала жонка.

«Трэба сказаць Цімафеевічу».

У прыёмную ўскочыў Яшка Качанок. Глянуў на жанчын, прысвіснуў:

Эх, сколькі вас на аднаго старога чалавека! Грахі ён вам не адпусціць, не кайцеся,— і да Івана:— А ты чаго сядзіш?

Ёсць дзела.

Дык хадзем! Зязюль етых не пераседзіш. Нам з табой няма калі расседжвацца. Работаць трэба. Пайшлі. Пайшлі!

Іван сумеўся, не кранаючыся з крэсла. Але яго падбадзёрылі самі жанчыны:

Ідзіце, Карнеевіч, на нас не глядзіце.

Астаповіч не сядзеў за сваім сталом, які называлі «міністэрскім». Так ахрысціла яго старая прыбіральшчыца канторы Краўчыха, калі стол прывезлі з фабрыкі. «Ой, Цімафеевіч! Ета ж міністэрскі стол! Прыбраць на ім — лягчэй паўканторы прыбраць». Стол блішчаў, хоць глядзіся, як у люстра, і старая дагэтуль баялася папсаваць бляск. У сяле мянушкі прыліпаюць не толькі да людзей, да жывёлы, але і да будынкаў, да рэчаў.

Астаповіч сядзеў у крэсле перад сталом, насупраць старога Капытка, які больш прытвараўся глухім, чым быў такім на самай справе.

Іван і Качанок зналі, з якой патрэбай дзед прыйшоў да дырэктара, не першы раз. Хата Капытка стаяла так, што закрывала фасад новай школы ды і не давала расшырыць прышкольны ўчастак. Хату вырашылі перанесці. Расходы — за кошт райана. Але дзед адразу змікіціў, што на пераносе можа мець выгаду; ведаючы, што Астаповіч зацікаўлены больш за дырэктара школы, ужо месяцы два таргаваўся з ім. Гэта была вясёлая гульня, з якой добрынцы смяяліся. Астаповіч не шкадаваў ні сядзібных участкаў, якіх дамагаўся Капыток, мяняючы іх пры кожнай сустрэчы, ні лішніх грошай, пераканаў бы райана ці знайшоў бы сотню-другую ў саўгасе, каб даплаціць, але, ведаючы людзей, ён не мог дазволіць, каб ганарысты, хітры Капыток, задавака

іманюка, пасля пахваляўся, што ён перахітрыў самога Астаповіча.

А грушку ў што вы, Цімафеевіч, цэніце?

Пракоп Лявонавіч! — з вясёлым смехам у вачах крычаў у падстаўленае Капыткова вуха Астаповіч.— Што вы, не можце падарыць школе адну грушу? Вашы ж унукі вучацца.

Каб жа падарыць, а то дырэктар кажа, ссякуць яе, мяшае яна

ім.

Добра, Пракоп Лявонавіч, накінем вам дзесятку за грушу. Стары замахаў рукамі і асуджальна засмяяўся.

Шчо ета вы, Цімафеевіч! Такі хазяін — і за такую грушу дзесятку! Ай-яй-яй. На ёй — адзінаццаць пудоў груш было. А пачым яны, такія бэры, на базары? Вы не куплялі. У вас свая вырасла. А хто вам прышчапіў?

Качанок штурхнуў Івана ў бок, прашаптаў::

Во таргаш! Во хапуга!

Капыток не чуў гучных Астаповічавых слоў, а шэпт Качанкоў пачуў і тут жа агрызнуўся:

Я сваё хапаю, Яшка. Не чужое. У прафсаюза не прашу,— адукаваны дзед, секануў, як кажуць, па вачах.

Качанок не любіў, калі яго, як блазнюка, называлі Яшкам, ды і ўвогуле палічыў, што языкатага дзеда гэтага лепш не чапаць, няхай ён спрахне з яго грушамі, а то пойдзе мянташыць па ўсім сяле. Качанкова тактыка была ў тым, каб улашчаваць людзей. На Івана ён дзьмуўся за партсход не доўга, тыдні два, а цяпер зноў набіваўся ў сябры.

Адарваўшыся ад размовы Астаповіча з дзедам — нецікава, даўно вядомыя Капытковы хітрыкі! — паведаміў даверліва, мацуючы гэтым і свой аўтарытэт:

Слухай, рэкамендуем цябе на старшыню таварыскага суда.

Мяне? Чаму мяне?

А каго ж яшчэ? Самы чэсны работнік і чалавек хто ў нас? Ты! Каржоў стары, просіцца, каб асвабадзілі, на пенсію ідзе.

Хто ета рэкамендуе?

Партком. Па маёй прапанове.

Ты ж не член парткома.

Перасмыкнуўся Качанок, на твары выступілі фіялетавыя плямы.

Я — старшыня рабачкома. Я з цябе дзеяцеля раблю, а ты ламаешся, як дзевачка.

Дарэмна стараешся. Не дарасту я да старшыні Вярхоўнага

Суда.

А да каго ты хочаш дарасці — да міністра транспарту?

Во ета па мне якраз.

Астаповіч адным вухам лавіў іх ціхую размову і пасміхаўся, бытта з Капытка, а на самай справе з іх, бо калі нарэшце развітаўся са старым, нагадаўшы, што ў яго поўная прыёмная людзей, і паабяцаўшы дагаварыць іншым разам (а Капытку гэта і трэба было — не столькі груша ці ўчастак, колькі размова з дырэктарам), то адразу спытаўся ў іх з гумарам:

Ну, хто каго палажыў на лапаткі?

Паложыш такога казла! — з пакрыўджаным выглядам сказаў Качанок.— Я вам даўно казаў: у наш час зазнаюцца не начальнікі — рабочыя.

А чаму добраму работніку трохі і не зазнацца? — засмяяўся Астаповіч, з натугай, як радыкулітнік, разгінаючы спіну і масіруючы паясніцу кулакамі. Прайшоўся па прасторным кабінеце — размяў ногі, паскардзіўся:— Даканае мяне, хлопцы, артрыт.

Сеў за свой «міністэрскі» стол, пусты, як поле аэрадрома, толькі з правага краю ляжала адзіная кніга — «Советское законодательство о труде».

Якаў, з'ездзі ты, калі ласка, на мясакамбінат. Учора машыны зрабілі ўсяго адзін рэйс. Замест трох — па нашых з табой планах. Велікаватыя накладныя расходы ад такіх прастояў. А яшчэ большы расход нерваў. Во ім,— кіўнуў на Івана.

Хведар Цімафеевіч! Махінацыямі займацца не буду!

Чакай. Чакай. Хіба я прымушаю цябе займацца махінацыямі?

і звярнуўся да Батрака з пакутлівым выразам на твары, але з іскрамі смеху ў вачах: — Чуў, Іван Карнеевіч, што пра мяне думае мой бліжэйшы памочнік, мая правая рука? Што я махінатар. Во дажыў да старасці! Ах ты, бог мой!

Качанок падрос ад прызнання, што ён — «правая рука», але збянтэжыўся, што Астаповіч не так зразумеў яго, пачаў апраўдвацца:

Ды не пра вас я, Хведар Цімафеевіч. Пра сябе. Мне ета кідаюць. Чулі на сходзе? А я хіба для сябе? Для саўгаса стараюся.

На махінацыі я цябе, Якаў Мацвеевіч, не падбіваю. За махінацыі судзяць. Я цябе прашу паехаць і навесці парадак...

Там абком не можа навесці парадак.

Абком займаецца адразу ўсімі. А ты займіся канкрэтна: сваімі машынамі, сваёй жывёлай. Укормленасць каб не заніжалі. Як ты некалі сказаў? Стаячая вада турбін не круціць? Добра ты сказаў, Якаў! Так і Забаўскі не ўмее. Давай крутнём турбінку. А?

Цяпер Астаповіч расціраў адной рукой другую, суставы апухлых пальцаў, моршчыўся ад болю, але вочы яго — бачыў Іван — блішчалі па-хлапчукоўску гарэзліва, весела.

Іван падумаў: «Умее дзед кожнага прымусіць круціць турбінку на ўсю сілу».

А Качанок ужо ў думках быў там, на камбінаце, ужо прыкідваў, з каго і з чаго пачаць, каб выканаць дырэктарава паручэнне, якое ўвогуле яму падабалася, бо аднаўляла яго перакананне, што без яго Астаповіч абысціся не можа: калі нават на прафсаюзнай канфе-

рэнцыі, вось такія, як Батрак, крытыкуны яго праваляць, то знойдзе яму пасаду.

— Вашаму франтавому дружку прывецік можна перадаць? Астаповіч уміг уявіў схему Качанковага дзеяння і весела засмя-

яўся.

Абавязкова перадай. І на вуха... на вуха шапні яму, лайдаку...

Астаповіч, маўляў, хоча памяняцца з табой пасадамі. Няхай пагадуе гавяду, тады прыдумае разам са сваім дырэктарам, як наладзіць прыёмку так, каб галодныя бычкі не раўлі паўдня ў кузавах. Каб я не адрываў Карнеевіча ад вытворчасці і не пасылаў стаяць у чарзе перад варотамі камбіната. Ну, ладна. Мітынгаваць ты там не станеш. І перавароту не зробіш. Дзейнічай па свайму розуму. Што ў цябе, Іван Карнеевіч?

Іван трохі сумеўся, паглядзеў на сябра свайго маленства. Качанок зразумеў, пакрыўджана спытаў:

Я што — перашкаджаю?

Я хацеў бы вам аднаму...— сказаў Іван Астаповічу.

Качанок абурана падскочыў.

Ад каго хаваешся? Ад мяне? Смешна.

Што ты пазбаўляеш яго права на тайну? — пасміхнуўся дырэктар.— Ад жонкі і то тайны бываюць... і ў цябе, і ў мяне. А можа, мы твае костачкі хочам памыць?

Ета я знаю. Ён,— зняважліва, сярдзіта кіўнуў на Івана,— міма не пройдзе, шчоб не штурхнуць. Развялі дземакрацію на сваю галаву!

кінуўшы апошняе Астаповічу, Качанок з выглядам абражанага выйшаў з кабінета.

Астаповіч сказаў:

Добры работнік. Энергіі ў яго — на брыгаду хапіла б. Але...— аднак не расшыфраваў гэтага «але», толькі стоена ўздыхнуў, можа, ад таго, што пасада яго і ўзрост вымушаюць мірыцца з многімі «але». Іван думаў пра сваё, Качанок яго мала цікавіў, таму згадзіўся, не ўхваляючы і не асуджаючы.

Работаць ён умее.

Астаповіч узняў галаву, усё роўна як устрывожаны, пільна паглядзеў на Івана, які сядзеў каля акна.

Сядай бліжэй. Каб я вочы твае бачыў. Што ў цябе за сакрэт, што з-за яго мы Якава выгналі?

Іван перасеў у крэсла, у якім нядаўна сядзеў стары Капыток, схіліўся ў нязграбным паўпавароце, узлёг правым бокам на стол, вельмі блізка падставіўшы дырэктару вочы: на, глядзі. Уздыхнуў цяжка:

З машыны хачу ўхадзіць, Цімафеевіч.

Усяго чакаў Астаповіч, любой самай інтымнай споведзі, але не гэтага, таму вельмі здзівіўся. Нярэдкія гэта просьбы, калі людзі просяцца з аднае работы на другую. Але каб Іван Батрак!

Ты — з машыны? Што здарылася?

Баяцца я пачаў, Цімафеевіч.

Чаго? Каго?

Наехаць на чалавека. Калі за руль первы раз сеў, трактар, як п'яны, хадзіў — не думаў пра ета. Ніколі не думаў. А цяпер еду і думаю... Усюды думаю, на шашы, у горадзе: не падбіць бы... Ажно рукі пацеюць. І спіну потам аблівае. У вачах мільгае...

Дрэнна.

Вельмі пагана, Цімафеевіч.

Адпачыць табе трэба. Бяры пуцёўку ў санаторый.

Не паможа. Не паеду я.

Астаповіч нахіліўся над сталом і зусім зблізку вельмі пільна, як урач-псіхіятр, паглядзеў у Іванавы вочы. Іван не апусціў іх. Вытрымаў позірк.

Калі гэта пачалося? Пасля таго, як вярнуўся ён? — кіўнуў назад, за спіну, па напрамку хата Шышкі была наперадзе, але Астаповіч кіўнуў не ў бок хаты — у мінулае, напэўна.

Пасля. Я чуць не ўбіў яго, калі дровы вазіў.

Хведар Цімафеевіч мацюкнуўся, рэдка такія словы ў яго вырываліся. Але тут не вытрымаў.

— Прабач. Слоў у мяне другіх няма. На яго.

Паглядзеў на гадзіннік. Івану здалося, што Астаповіч дае зразумець, што ў яго няма часу, гэта яго пакрыўдзіла: не скончана ж размова! Ён памкнуўся падняцца. Але дырэктар працягнуў руку, накрыў даланёй Іванаву руку, зняўшы трубку тэлефона, прыціснуў яе галавой да пляча, набраў нумар.

— Міхалеўскі? Добрай раніцы. Астаповіч. Не думаў, што застану. Не паверыў бы, што пракурор з'яўляецца на работу ў такую рань. Ды не! Чаго гэта я буду правяраць? Пракуратура мяне павінна правяраць. Не, бяды, дзякуй богу, няма... Пакуль што. Але трывожыць мяне. Помніш нашу размову? Слухай, можаш ты памагчы нам пазбавіцца ад гэтага тыпа? Міхалеўскі! Я твой бацька... па ўзросту. І Канстытуцыю я знаю... Ну, можа, не так глыбока, як ты, але знаю...

Паважаю і ўсе прававыя законы. Ну, а калі не фармальна, а пачалавечы? Смярдзіць ён, сукін сын! Атручвае атмасферу! Харошую, нашу, савецкую. Не спяшацца? А чаго чакаць? Што? — Астаповіч пачаў слухаць моўчкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]