Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вуч_мет_дапам_ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСI.pdf
Скачиваний:
12
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
301.08 Кб
Скачать

III. КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

Важнай часткай самастойнай працы студэнта-завочніка над курсам гісторыі Беларусі з’яўляецца выкананне пісьмовай кантрольнай работы. Яна з’яўляецца своеасаблівай справаздачай студэнта і паказвае ўзровень яго ведаў і навыкаў.

Пры напісанні кантрольнай работы студэнты павінны выконваць наступныя патрабаванні:

-аб’ём кантрольнай работы – 20–24 старонкі вучнёўскага сшытку з адведзенымі палямі;

-у пачатку работы ўказваюцца нумар і назва тэмы, прыводзіцца план, у

канцы – спіс літаратуры, якая вывучалася і выкарыстоўвалася ў працэ-

се напісання работы (першакрыніцы, вучэбныя дапаможнікі,

манаграфіі, артыкулы); дата выканання работы і подпіс;

-у адпаведнасці з планам работы матэрыял трэба выкладаць паслядоўна, аргументавана, з выкарыстаннем фактаў і прыкладаў;

-пасля выкладання кожнага пытання і ў канцы кантрольнай работы

павінны быць зроблены вывады.

Кантрольная работа ацэньваецца па сістэме “залічана”, “не залічана”.

Калі кантрольная работа не залічана, студэнт абавязаны ўлічыць заўвагі выкладчыка і напісаць новую работу. Студэнты, якія не прадставілі работу ці работа якіх не залічана, не дапускаюцца да экзамену. Пры ўзнікненні цяжкасцей пры напісанні работы ці калі не зразумела, як выправіць незалічаную работу, можна прыйсці на кафедру ў дзень завочніка для кансультацыі. Трэба не спазняцца з работай, выканаць яе ў пачатку сесіі, каб пры неабходнасці мець час перапрацаваць яе.