Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история беларуси.pdf
Скачиваний:
51
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
3.19 Mб
Скачать

склад вытворчых і навукова-вытворчых аб’яднанняў. Індустрыяльны абрыс рэспублікі пачалі вызначаць магутныя энергетыка, машынабудаванне і прыборабудаванне, хімія і нафтахімія, электроніка і радыёэлектроніка, вытворчасць мінеральных угнаенняў, сінтэтычных валокнаў і іншыя галіны.

Мы бачым, што ўвесь пасляваенны перыяд, у тым ліку і ў 70-я – першай палове 80-х гг., у рэспубліцы вялося інтэнсіўнае капітальнае будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці, эканоміка – прамысловасць і сельская гаспадарка – у асноўным працавалі з нядрэннымі вынікамі (асабліва ў параўнанні з агульнасаюзнымі).

Аднак нельга не лічыцца з тым фактам, што ў эканамічным развіцці краіны і нашай рэспублікі ў першай палове 80-х гг. сталі відавочнымі негатыўныя з’явы. Гэта перш-наперш зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту, аб чым гаварылася вышэй. Не ўдалося забяспечыць у поўнай меры выхад народнай гаспадаркі БССР, як і СССР у цэлым, на якасна новы навукова-тэхнічны і арганізацыйна-эканамічны ўзровень. Рэспубліка не дабілася рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці. За кошт навукова-тэхнічных мерапрыемстваў забяспечвалася толькі 50% прыросту прадукцыйнасці працы. Не адбылося значнага паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі. Сродкі, укладзеныя ў развіццё эканомікі (асабліва сельскай гаспадаркі), часта давалі нізкую аддачу. У выніку гэтага недастаткова рашаліся сацыяльныя задачы, дабрабыт людзей адставаў ад узроўню развітых краін Захаду. Значна ўскладнілася экалагічная сітуацыя ў выніку бурнага індустрыяльнага развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер, недахопаў у ахове здароўя і г.д. Усё гэта выклікала сур’ёзную заклапочанасць у грамадстве. Мацней і мацней раздаваліся галасы аб неабходнасці перамен.

ГЛАВА 2. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ І ДУХОЎНАЕ ЖЫЦЦЁ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ

§1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі

Упасляваенныя гады ў СССР і БССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20–30-я гады і была замацавана ў Канстытуцыі СССР 1936 г. і Канстытуцыі БССР 1937 г. Дэкларуючы на словах дэмакратычныя свабоды, палітычны рэжым па сутнасці сваёй заставаўся таталітарным.

Першым крокам у вяртанні да мірнага жыцця (да даваеннай палітычнай арганізацыі) былі выбары ў Вярхоўны Савет СССР (1946), у Вярхоўны Савет БССР (1947) і мясцовыя Саветы рэспублікі (1948). Яны прайшлі пры высокай актыўнасці выбаршчыкаў, у святочнай атмасферы. Савецкія людзі галасавалі за прадстаўнікоў “непарушнага блока камуністаў і беспартыйных”, успрымалі гэтыя выбары як своеасаблівы паказчык вяртання да мірнага жыцця і звязвалі з імі надзеі на будучыню. Пачуццё гонару за сваю зямлю, якая адраджалася з попелу намаганнямі тысяч людзей, павялічвала пачуццё ўласнай годнасці народа, жаданне зрабіць новае пасляваеннае жыццё лепшым, святлейшым.

Але ў пасляваенныя гады новая хваля рэпрэсій прыйшла на Беларусь – чарговыя арышты, дэпартацыі людзей на спецпасяленні і ссылку, абмежаванні на некаторыя віды дзейнасці і г.д. Рэпрэсіі праводзіліся з часу вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў па 1952 год. Асабліва яскрава гэта праявілася ў дзейнасці Л. Цанавы, які ўзначаліў органы дзяржаўнай бяспекі рэспублікі ў 1938–1951 гг., справе Севіча 1951 г. – Наркама асветы рэспублікі, кампаній, накіраваных супраць дзеячоў культуры і г.д.

Вострай была палітычная сітуацыя ў заходніх абласцях Беларусі. Тут прадоўжылі ўзброеную барацьбу супраць савецкай ўлады групы асоб, якія супрацоўнічалі ў час акупацыі з фашыстамі, атрады Арміі Краёвай і іншыя. Становішча ўскладняла тое, што іх у пэўнай меры падтрымлівалі незадаволеныя сяляне, людзі, якія незаслужана пакутавалі ад рэпрэсій і проста з цяжкім, неадназначным лёсам. Гэта стварала ў некаторым сэнсе сацыяльную базу для антысавецкай барацьбы. Ахвярамі яе станавіліся не толькі партыйныя і камсамольскія актывісты, урачы, настаўнікі, ваенаслужачыя, але і звычайныя сяляне.

Так, у лютым 1946 г. бандыты ўчынілі 120 забойстваў, 190 грабяжоў і 18 разбояў. Увосень гэтага ж года імі было здзейснена яшчэ 838 вылазак, у тым ліку 43 дыверсіі, 120 падпалаў. Трэба адзначыць, што дзейнасць большасці з гэтых груп і фарміраванняў мела не столькі палітычны, колькі крымінальны характар.

Аднак складаная сітуацыя была не толькі ў заходніх раёнах. Зладзейскаграбежніцкія банды і групы дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Яны не ставілі ніякіх палітычных мэтаў, проста рабавалі і забівалі. Так, толькі ў 1947 г. ў Мінскай вобласці органы міліцыі ліквідавалі 34 такія банды агульнай колькасцю 155 чалавек.

Ліквідацыя крымінальных банд была завершана ў 1948 г.

Смерць Сталіна 5 сакавіка 1953 г. падштурхнула даўно наспеўшы працэс аднаўлення грамадства. Ён закрануў усе сферы жыцця грамадства – палітычную, эканамічную, сацыяльную, духоўную. “Хрушчоўская адліга”, ХХ з’езд КПСС (1956 г.) з яго выкрываннямі культу асобы выклікалі глыбокія змены ў грамадска-палітычнай свядомасці. Гэта стала спрыяльнай глебай для ажыўлення навукі, літаратуры, мастацтва.

Былі зроблены некаторыя намаганні па ўдасканаленню палітычнай сістэмы. Ужо ў 1953–1956 гг. было пачата правядзенне лініі на пашырэнне правоў саюзных рэспублік у дзяржаўным, эканамічным і культурным будаўніцтве.

У першай палове 60-х гг. мела месца перабудова дзяржаўных і грамадскіх арганізацый па вытворчаму прынцыпу (прамысловыя і сельскія), але праз два гады быў адноўлены тэрытарыяльна-вытворчы прынцып іх пабудовы.

Працэс аднаўлення грамадства, які разгарнуўся ў 50-я гады, востра паставіў задачу выпрацоўкі стратэгічнага курсу. Ім стала “разгорнутае будаўніцтва камунізму”, абгрунтаванае ў Праграме КПСС, якая была прынята

на ХХІІ з’ездзе партыі (1961). Значныя паказчыкі эканамічнага росту, дасягнутыя да пачатку 60-х гадоў, высокія тэмпы сярэднегадовага прыросту нацыянальнага даходу, вялікія поспехі ў некаторых галінах (напрыклад, у асваенні космасу) прывялі да памылковых вывадаў праграмы аб стане эканомікі, грамадства наогул і аб іх магчымасцях у бліжэйшай будучыні. Былі дапушчаны пралікі ў выяўленні перспектыў як унутранага развіцця краіны (стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізму да 1980 г.), так і міжнародных абставін (вывад аб паглыбленні агульнага крызісу капіталізму).

Здругой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала лагічны працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства. Апошняя стала крыніцай дагматызму ў тэарэтычнай думцы.

Эканамічныя рэформы 60-х гг. таксама патрабавалі дэмакратычных змен у жыцці грамадства. Толькі яны не наступілі. Дэмакратычныя працэсы былі заблакіраваны сіламі бюракратычнага кансерватызму. Грамадскі ўздым паступова змяніўся расчараваннем, і тэзіс аб пабудове развітога сацыялізму не толькі не змяніў грамадска-палітычную атмасферу, настрой людзей, але нават выклікаў іронію.

Зсярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам. Для таго каб зрабіць дэпутацкую дзейнасць больш выніковай, ствараліся пастаянныя камісіі на розных напрамках дзейнасйці. Так, у 1977 г. мясцовыя Саветы рэспублікі стварылі 10360 пастаяных камісій, у якія ўвайшлі 67093 дэпутатаў – 87% ад агульнай іх колькасці.

Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.

Кіруючай сілай беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688 тыс. у 1985 г.

Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі – гэта перш-наперш прафсаюзы (яны павялічыліся з пасляваеннага часу з 350 тыс. да 5 млн. чалавек у сярэдзіне 80-х гг.), якія ўключалі ў сябе амаль ўсіх працуючых, і Ленінскі камуністычны Саюз моладзі (колькасць яго членаў пасля вайны была ледзь больш за 200000, к сярэдзіне 80-

х– каля 1,5 млн. чалавек), які ахопліваў амаль усю моладзь. Аднак дзейнасць грамадскіх арганізацый была заарганізавана, цвёрда цэнтралізавана і паступова пачала пакідаць усё менш месца для ініцыятывы асобнага чалавека, актыўнасць іх членаў усё больш фармалізавалася.

Трэба адзначыць, што сярод кіраўнікоў рэспублікі, нягледзячы на вельмі негатыўныя адносіны да былога партыйнага кіраўніцтва ў нашы дні, былі і даволі аўтарытэтныя, кампетэнтныя людзі. І сёння з павагай ўспамінаюць

К.Т. Мазурава – першага сакратара ЦК КПБ з 1956 па 1965 гг., С.В. Прытыцкага – Старшыню Вярхоўнага Савета БССР з 1968 па 1971 гг., П.М. Машэрава – Першага Сакратара ЦК КПБ з 1965 па 1980 гг. і інш. Асабліва

яскравай з’яўляецца асоба П.М. Машэрава, а перыяд яго кіраўніцтва – гэта перыяд развіцця эканомікі высокімі тэмпамі.

Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей.

§ 2. Адукацыя і навука

Важнай прадумовай развіцця культуры з’яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва. У пасляваенны перыяд адбылося аднаўленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыі. Павялічваліся асігнаванні на яе патрэбы. За 1946– 1950 гг. на аднаўленне і развіццё агульнаадукацыйнай школы было адпушчана 3598,7 млн. рублёў. Гэта дазволіла толькі за кошт дзяржаўных сродкаў пабудаваць 205 школ на 62,4 тысячы вучнёўскіх месц. У канцы 1950 г. у БССР

уасноўным была адноўлена даваенная сетка агульнаадукацыйных школ. У 1951–1955 гг. адбылося далейшае пашырэнне сярэдняй адукацыі, якое ішло шляхам арганізацыі новых і пераўтварэння сямігодак у сярэднія школы. Іх колькасць за гэтыя гады вырасла амаль у 2 разы. Палепшыўся і склад настаўніцкіх кадраў: калі ў 1944/45 навучальным годзе працавала 19,7% настаўнікаў з вышэйшай і няпоўнай вышэйшай адукацыяй, то ў 1950/51 – 30,2%, а ў 1955/56 – каля 50%.

Уснежні 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Закон “Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў

СССР”. Адпаведны Закон у БССР быў прыняты ў 1959 г. Ён прадугледжваў увядзенне ўсеагульнага 8-гадовага навучання.

У70-я гады была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі. Была пабудавана дастаткова дэмакратычная сістэма народнай адукацыі, якая давала рэальную магчымасць моладзі атрымаць сярэднюю адукацыю. Ужо ў 1977 г. 98% закончыўшых восем класаў працягвалі вучобу ў школе з мэтай атрымання сярэдняй адукацыі. Усё гэта патрабавала адпаведнай перабудовы адукацыі, яе змест (праграмы, вучэбныя планы, падручнікі) прыводзіліся ў адпаведнасць з дасягненнямі навукі і культуры, навукова-тэхнічнага прагрэсу. Увядзенне ўсеагульнай сярэдняй адукацыі з’явілася адным з буйных дасягненняў сацыялістычнага ладу. Колькасць асоб, атрымаўшых сярэднюю (агульную і спецыяльную) адукацыю, узрасла з 70 тыс. чалавек у 1946–1950 гг. да 779 тыс.

у1971–1975 гг.

Новай спробай рэформы школы было прыняцце ў 1984 г. дакумента “Асноўныя напрамкі рэформы агульнаадукацыйнай і прафесійнай школы”. У сярэдзіне 80-х гадоў сістэма адукацыі ў БССР налічвала 6223 агульнаадукацыйныя школы з 1468 тыс. вучняў; 139 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, звыш 160 тыс. навучэнцаў.

Перабудоўвалася сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Шматлікія навучальныя ўстановы сістэмы працоўных рэзерваў у канцы 50-х і пачатку 60-х гадоў былі пераўтвораны ў адзіны тып навучальных устаноў – гарадскія і

вясковыя прафесійна-тэхнічныя вучылішчы. Іх колькасць у БССР вырасла з 103

у 1961 г. да 233 у 1985 г.

Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя. У 1944/45 навучальным годзе працавалі 22 вышэйшыя навучальныя установы (з 25 існаваўшых да вайны). У 1945 г. у Мінску аднавіў работу Беларускі лесатэхнічны інстытут, які з 1930 г. працаваў у Гомелі. У 1961 г. ён быў пераўтвораны ў Беларускі тэхналагічны інстытут. Адкрыліся новыя вышэйшыя навучальныя ўстановы: у 1945 г. Беларускі тэатральны інстытут (з 1953 г. – тэатральна-мастацкі), у 1948 г. – Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, у 1950 г. – Брэсцкі педагагічны інстытут (створаны на базе настаўніцкага інстытута).

У 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.

За пасляваенныя гады колькасць сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў павялічылася з 94 у 1946 г. да 139 у 1985 г., вышэйшых навучальных устаноў – з 24 да 33 (колькасць студэнтаў адпаведна з 13 тыс. да 182 тыс.).

Некаторыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі дазволілі паступова павялічыць узровень задавальнення духоўных патрабаванняў насельніцтва. Высокімі тэмпамі развівалася сетка культурных устаноў – бібліятэк, клубаў, музеяў, тэатраў і кінатэатраў. Аб гэтай сферы жыцця грамадства можна меркаваць па даных табліцы:

Установы культуры Беларускай ССР

Культурныя ўстановы

Год

 

 

 

 

 

1940

1960

1970

1975

1980

1985

 

Бібліятэкі:

4173

7301

7277

7154

6957

6891

Кнігі, часопісы, млн экз.

6,6

31,5

60,2

76,9

87,1

100,9

Клубы

3919

5333

6091

6358

6311

6374

Тэатры

20

11

14

14

16

17

Музеі

26

38

48

56

68

90

Лічбы ў асноўным унушальныя, калі ўлічваць, з чаго пачыналі ў 1944/45 гг. Між тым, нельга не звярнуць увагу на некаторыя негатыўныя тэндэнцыі – змяншэнне колькасці тэатраў або падзенне тыражоў беларускамоўных кніг.

Паспяхова развівалася навука. У 1944 г. у Мінску зноў пачала сваю дзейнасць Акадэмія навук БССР. У першыя пасляваенныя гады яе калектыў працаваў у цяжкіх умовах. Не хапала памяшканняў, лабараторнага абсталявання, кваліфікаваных кадраў.

Аднаўляліся навукова-даследчыя інстытуты меліярацыі, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці, лясной гаспадаркі. К канцу 1950 г. у БССР дзейнічала 77 навуковых устаноў, а ў 1958 г. гэтая лічба ўзрасла да 83.

Цэнтрам навуковай працы ў рэспубліцы становіцца Акадэмія навук БССР. У пасляваенныя гады тут праводзіліся работы па стварэнні новых сплаваў, вывучэнні фэрамагнетызму, тэхналогіі апрацоўкі металаў. Паспяхова

распрацоўваліся пытанні калоіднай хіміі, рацыянальнага выкарыстання торфу, праводзіліся даследаванні, накіраваныя на павышэнне ўрадлівасці глебы, культуры земляробства, жывёлагадоўлі ў калгасах і саўгасах рэспублікі.

У 1955 г. у сістэме АН БССР быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у якім пачалі развівацца новыя навуковыя напрамкі – спектраскапія, люмінесцэнцыя, тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў і вылічальная матэматыка. У 1955 г. ствараецца Інстытут матэматыкі з вылічальным цэнтрам, адкрываецца Аддзел фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, які хутка рэарганізуецца ў Інстытут таго ж профілю. На базе энергетычнага сектара ў 1952 г. ствараецца Інстытут энергетыкі, пераўтвораны ў 1963 г. у Інстытут цяпла – і масаабмену. Арганізаваны ў 1957 г. Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі перайменаваны пазней у Інстытут праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын.

Вучоныя ВНУ прымалі ўдзел у распрацоўцы актуальных тэарэтычных і прыкладных праблем. Так, значныя навуковыя даследаванні праводзіліся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Выконваліся навуковыя даследаванні ў політэхнічным і лесатэхнічным інстытутах. Аднаўлялася навуковая дзейнасць сельскагаспадарчых ВНУ. Напрыклад, у Беларускім політэхнічным інстытуце ў 1957 г. арганізаваны дзве навукова-даследчыя праблемныя лабараторыі – аўтамабіляў, сілікатаў і шкла.

Беларускія вучоныя праводзілі таксама даследаванні ў галіне біялогіі, хіміі, генетыкі і інш.

Пашыралася сетка навуковых устаноў, умацавалася іх матэрыяльная і даследча-эксперыментальная база. Толькі за гады ІХ, Х, ХІ пяцігодак у рэспубліцы створана звыш 30 навуковых устаноў. У 1985 г. навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў шмат якіх галінах ведаў у БССР праводзілі каля двухсот акадэмічных і галіновых інстытутаў, ВНУ і праектна-канструктарскіх арганізацый.

Калі ў 1960 г. у Беларусі было 6840 навуковых работнікаў (уключаючы навукова-педагагічныя кадры ВНУ), у 1970 г. – 21863, то ў 1985 – 42452.

Па шэрагу напрамкаў у БССР узніклі навуковыя школы, вынікі даследаванняў якіх былі прызнаны як у краіне, так і за мяжой. Вядома беларуская школа акадэміка М.П. Яругіна ў галіне звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў; навуковая школа ў галіне алгебры, алгебраічнай геаметрыі і тэорыі лічбаў, якую ўзначальваў акадэмік У.П. Платонаў; буйная школа фізікаў-лазершчыкаў акадэміка Б.І. Сцяпанава. Вялікі аўтарытэт у колах навуковай грамадскасці маюць школы акадэмікаў М.А. Барысевіча, Ф.І. Фёдарава, В.І. Крылова, В.А. Белага, М.С. Казлова, А.С. Махнача, М.А. Дарожкіна. Значны ўклад унеслі беларускія вучоныя ў распрацоўку фізікі элементарных часціц, атамнага ядра, квантавай электронікі, радыёфізікі, фізікі плазмы, паўправаднікоў і дыэлектрыкаў.

Паспяхова распрацоўвалі праблемы хіміі І.Н. Ярмоленка, Н.Ф. Ярмоленка, Б.В. Ерафеева, П.І. Бялькевіч, І.І. Ліштван і інш.; спектраскапіі – В.У. Грузінскі

і С.Н. Талкачоў. Былі вырашаны важныя задачы ў матэрыялазнаўстве, прыборабудаванні, фізіялогіі. Высокага ўзроўню дасягнулі геалагічная, біялагічная, сельскагаспадарчая, геаграфічная галіны навукі.

Дасягненні сусветнага ўзроўню навука Беларусі мае ў матэматыцы, оптыцы і спектраскапіі.

Беларускія вучоныя ўдзельнічалі ў навуковых распрацоўках, звязаных з развіццём абароннага комплексу і асваеннем космасу. І, безумоўна, гонарам рэспублікі з’яўляюцца нашы землякі, касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, якія неаднаразова пабывалі ў космасе.

Дасягненні беларускіх вучоных высока ацэньваліся ў былым СССР. 9 вучоных Беларусі сталі лаўрэатамі Ленінскай прэміі; вучоныя рэспублікі атрымалі 26 Дзяржаўных прэмій СССР і 57 Дзяржаўных прэмій БССР.

Умовазнаўстве была падрыхтавана вялікая праца “Граматыка беларускай мовы” (1962, 1966), выдадзены “Русско-белорусский словарь” (1953) і “Беларускарускі слоўнік” (1962). У беларускім літаратуразнаўстве вывучаўся вопыт беларускай літаратуры, выдадзены працы “Гісторыя дакастрычніцкай літаратуры” (Т.1., 1968–1969), “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры” (Т.1–2, 1964–1966). У гістарычнай навуцы – у 50–60-я гады была выдадзена першая абагульняючая праца “История Белорусской ССР” у 4-х тамах (1984– 1987), трохтомнік “Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны” (1967–1982). Друкаваліся працы па філасофіі, эканамічных і іншых навуках. Былі падрыхтаваны і выдадзены “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя” у 12-ці тамах (1969–1975), “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі” (1984–1987) і інш.

Аднак гуманітарныя навукі ў найбольшай ступені залежалі ад грамадскапалітычнага жыцця, былі вельмі палітызаваны і ідэалагізаваны. Асабліва яскрава гэта праявілася ў грамадскіх навуках, у тым ліку ў гістарычнай. Пад лозунгамі барацьбы супраць “праяўленняў безыдэйнасці і апалітычнасці”, “за чысціню марксісцка-ленінскага светапогляду”, за няўхільнае кіраванне “ленінскімі прынцыпамі класавасці і партыйнасці” знішчаліся навуковыя галіны і школы, укараняўся дагматызм, падаўляліся праяўленні іншадумства.

Уканцы 40-х – пачатку 50-х гадоў партыйна-дзяржаўнымі органамі была створана і падтрымлівалася атмасфера, паставіўшая гістарычную і іншыя грамадскія навукі ў абмежаваныя рамкі.

§ 3. Літаратура і мастацтва

Духоўны стан грамадства ў значнай ступені знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры. Для беларускай пасляваеннай літаратуры характэрна тое, што ў ёй адбываецца прыкметны рост прозы малых і асабліва буйных жанравых форм. Гераічная эпапея барацьбы народа з фашызмам прыцягвала пільную ўвагу беларускіх пісьменнікаў. Ідэйна-эстэтычнае асэнсаванне ваенных падзей проза пачала па гарачых слядах. У першых творах аб мірным жыцці пісьменнікі

імкнуліся па магчымасці ярчэй перадаць аптымістычны настрой свайго сучасніка.

Прыкладна з 1953 г. у беларускай літаратуры, як і ва ўсесаюзнай, намеціліся новыя тэндэнцыі, звязаныя з актывізацыяй грамадскага жыцця. Пачаўся працэс пераадолення апісальнасці, заглыблення ва ўнутраны свет герояў, у сутнасць канфліктаў пасляваеннай эпохі. У пісьменніцкім асяроддзі разгарнулася дыскусія аб месцы пісьменніка ў жыцці грамадства, аб неабходнасці перагляду ўсталяваных у літаратуры канцэпцый бесканфліктнасці. На першы план паступова вылучаюцца агульначалавечыя маральна-этычныя каштоўнасці, барацьба за маральную чысціню і светлае ў чалавеку. Яскрава гэта праявілася ў аповесці Я. Брыля “На Быстранцы” і асабліва ў рамане І. Шамякіна “Крыніцы”.

У першай палове 60-х гг. у выніку ўнутранага ідэйна-мастацкага ўзбагачэння беларуская проза прыйшла да значных здабыткаў. З’яўляюцца раманы: “Людзі на балоце” І. Мележа, “Птушкі і гнёзды” Я. Брыля, “Сэрца на далоні” І. Шамякіна, “Сасна пры дарозе” І. Навуменкі, “На парозе будучыні” М. Лобана, “Засценак Малінаўка” А. Чарнышэвіча. У. Караткевіч адкрыў чытачу паэзію і філасофію гісторыі (“Каласы пад сярпом тваім”, “Чорны замак Альшанскі”), а В. Быкаў – з пазіцый гуманізму і антымілітарызму аналізуе і асэнсоўвае чалавека на вайне (“Жураўліны крык”, “Сотнікаў”, “Воўчая зграя” і іншыя аповесці).

Пільная ўвага да маральна-этычных праблем сучаснасці, да вобраза сучасніка, да ўзаемаадносін навукова-тэхнічнай рэвалюцыі і лёсу чалавека асабліва характэрна для І. Шамякіна – яго раманы “Атланты і карыятыды” (1974), “Вазьму твой боль” (1978), І. Пташнікава – “Мсціжы” (1972), В. Адамчыка “Чужая бацькаўшчына”, “Год нулявы” (1983).

Вельмі плённымі для беларускай драматургіі былі канец 60-х – 70-я гады, калі быў створаны шэраг п’ес, якім было суджана стаць літаратурнай класікай. Менавіта ў гэты час тэатральная грамадскасць нашай рэспублікі і іншых рэспублік былога СССР пазнаёмілася з арыгінальнымі п’есамі “Брама неўміручасці” К. Крапівы, “Трыбунал”, “Зацюканы апостал”, “Таблетку пад

язык”, “Кашмар” (“Святая прастата”) А. Макаёнка,

“Вечар”,

“Парог”

А. Дударава”, “Соль”, “Трывога” А. Петрашкевіча,

з новымі

творамі

М. Матукоўскага, К. Губарэвіча, У. Караткевіча, А. Дзялендзіка і многіх іншых. Вялікі ўклад у развіццё беларускага тэатра зрабілі рэжысёры Б. Луцэнка, В.

Мазынскі, В. Раеўскі, акцёры З. Браварская, А. Клімава, Г. Макарава, С. Станюта, З. Стома, В. Тарасаў, Ф. Шмакаў, Г. Глебаў, Р. Ржэцкая, У. Дзядзюшка, Н. Радзялоўская, Р. Янкоўскі, М. Яроменка. Кадры акцёраў, рэжысёраў, сцэнографаў, тэатразнаўцаў рыхтаваў усе гэтыя гады Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

З існаваўшых да 1985 г. 17 тэатраў 9 былі драматычных, 6 лялечных, 2 музычныя. Велізарную ролю ў культурным жыцці рэспублікі іграў Вялікі тэатр оперы і балету. Тут працавалі таленавітыя артысты Л. Александроўская,

З. Бабій, І. Сарокін, Н. Ткачэнка, Т. Ніжнікава,

Т. Шымко, В. Чарнабаеў,

А. Карзянкова, Н. Давідзенка, Р. Красоўская,

Л. Бржазоўская, Ю. Траян,

В. Саркісьян і іншыя.

У музычнай культуры ў пасляваенныя гады інтэнсіўна развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музчыкі. Аб гэтым сведчаць творчасць М. Аладава, Я. Цікоцкага, А. Багатырова, У. Алоўнікава, П. Падкавырава. Напісана значная колькасць музычна-сцэнічных твораў пераважна гераічнай і гераічналегендарнай тэматыкі (оперы “Машэка” і “Марынка” Р. Пукста, “Андрэй Касценя” М. Аладава, “Кастусь Каліноўскі” Дз. Лукаса і інш., балет “Князьвозера” В. Залатарова).

З другой паловы 1950-х гадоў у развіцці беларускай музыкі пачаўся новы этап, характэрны больш глыбокім засваеннем рэчаіснасці і адыходам ад

ілюстрацыйнасці. У сімфанічным жанры паспяхова працуюць

М. Аладаў,

Л. Абеліёвіч, Р. Бутвілоўскі, Я. Глебаў, А. Мдывані, Дз. Смольскі,

Г. Вагнер,

у творах канцэртнага жанру – С. Картэс, Г. Вагнер, Дз. Смольскі,

В. Раінчык.

З’явамі культурнага жыцця сталі балеты “Выбранніца”, “Курган”, “Альпійская балада”, “Тыль Уленшпігель”, “Маленькі прынц” Я. Глебава (апошні быў пастаўлены ў Вялікім тэатры СССР у 1983 г.), “Пасля балю” Г. Вагнера, оперы “Новая зямля” Ю. Семянякі, “Сцежкаю жыцця” Г. Вагнера, “Сівая легенда” Дз. Смольскага, “Матухна Кураж” С. Картэса.

Развівалася выяўленчае мастацтва. У першыя пасляваенныя гады мастакі знаходзіліся пад яркім уражаннем гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху.

У 50-я гады гістарычны жанр як бы зліваўся ў адзіны акорд з тэматыкай Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху. Аднак мастакі працавалі і над беларускай гісторыяй (А. Гугель, Я. Кудрэвіч “Кастусь Каліноўскі”, 1958; П. Сергіевіч “Скарына ў друкарні”, 1957; А. Кроль “Я. Купала і Цётка ў Пецярбургу ў 1913 годзе”, 1954; Я. Ціхановіч, І. Давідовіч “Янка Купала з калгаснікамі”, 1961).

У 60-я гады пачала сваю творчую дзейнасць плеяда таленавітых беларускіх мастакоў – Л. Шчамялёў, У. Стэльмашонак, А. Кішчанка, М. Данцыг, Г. Вашчанка, М. Савіцкі. Асабліва яскрава беларускае мастацтва заявіла пра сябе ў 1967 г., у час Усесаюзнай выстаўкі ў Маскве.

Сярод тых, чый творчы лёс адбыўся – выдатны беларускі жывапісец М. Савіцкі. Яго творчасць – шматпланавая. Пачуццём гісторыі, роздумам пра лёс роднай зямлі прасякнута большасць яго палотнаў. Але карціны М. Савіцкага пра партызан Беларусі – значная з’ява ў беларускім нацыянальным жывапісе. Гэта – “Партызанская мадонна”, “Партызаны. Блакада”, “Аршанскія партызаны”, “Клятва” і іншыя творы.

Цэнтральнай фігурай у беларускай пасляваеннай пластыцы, безумоўна, з’яўляецца З. Азгур. Працуючы многа і плённа, ён працягвае пачатую яшчэ ў гады вайны серыю партрэтаў рускіх палкаводцаў, пачынае новыя цыклы: на гісторыка-рэвалюцыйную тэму (партрэты У. Леніна, Ф. Дзяржынскага, Я.