Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
56
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
461.82 Кб
Скачать

21) Правапіс спалучэнняу звонкіх і глухіх зычных, шыпячых і свісцячых. § 10.Зычныя літары

1. Для абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоў­ваецца 21 літара: б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф, х, ц, ч, ш.

2. Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] і мяккі [дз’] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д і ж, д і з: хаджу, ваджу, ксяндзы, пэндзаль, хадзіў, вадзіў, дзюны, дзень, дзіва.

3. Гук [й] перадаецца або літарай й (на канцы склада пасля галосных: рэйка, май), або літарамі е, ё, і, ю, я, якія адпаведна абазначаюць спалучэнні гукаў [йэ], [йо], [йі], [йу], [йа] ў пачатку слова, пасля галосных, апострафа, раздзяляльнага мяккага знака і ў (у нескладовага): яма, ёмкі, ехаць, іней, юшка, маянэз, аб’ява, пад’ём, пад’ехаць, раз’юшаны, уецца, уюн, маёр, медальён, салаўі, салью, альянс, саўю.

Правапіс звонкіх і глухіх зычных

1. Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не адлюстроўваецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка –– рыба, магчы –– магу, кладка –– кладак, даведка –– даведацца, дзядзька –– дзядзечка, хадзьба –– хадзіць, казка –– казаць,важкі — важыць, просьба –– прасіць, касьба –– касіць, носьбіт –– насіць, малацьба –– малаціць, рубчык –– рубец, паўзці –– паўзу, малодшы –– малады; хлеб –– хлеба, рог –– рога, дзед –– дзеда, поезд –– поезда, роўнядзь –– роўнядзі, сядзь –– сядзі, нож –– нажа, маж –– мажаш, лістаж –– лістажу, воз –– воза, мазь –– мазі, дождж –– дажджу, рэж –– рэжу, а таксама розаг –– розгі, мозг –– мазгі, лязг –– лязгаць, грыб –– грыбны, грыбніца, бег –– беглы, бегма, загадка –– загадны, загадваць, ножка –– нажны. Словы лязг, лязгаць маюць варыянты ляск, ляскаць.

2. Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, струбцына, экзамен, Афганістан.

Зычныя д, т і дз, ц

1. Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз’], [ц’] (дзеканне і цеканне) адлюстроўваецца на пісьме: замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішуцца адпаведна дз, ц: гарады –– у горадзе, народы –– у народзе, сады –– у садзе, іду –– ідзём, вяду –– вядзі, вада –– вадзяны, грудны –– грудзі, люду –– людзі, варта –– на варце, хата –– у хаце, чысты –– чысцюткі, выток –– выцякаць, карта –– на карце, катлы –– кацёл, тру –– церці, шосты –– шэсць, пяты –– пяць, латынь –– лацінка.

2. Чаргаванне [д], [т] з [дз’], [ц’] адбываецца перад мяккім [в’]: два — дзве, дзвесце, рута –– руцвяны, мёртвы –– мярцвяк, чатыры –– чацвёрты, чэрствы –– счарсцвелы.

Літара ц і афрыката дз перад мяккім [в’] пішуцца згодна з вымаў­леннем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннік і інш. Выключэнне: твіст.

3. Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в’] захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, у таварыстве, у агенцтве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве, у братэрстве.

Гук [т] вымаўляецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в’] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва –– у бітве, брытва –– брытве, брытвенны, клятва –– клятве, клятвенны, пітво –– у пітве, паства –– у пастве. Літары д і т пішуцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва –– мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва –– у Літве.

4. У запазычаных словах (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т, як правіла, пішуцца нязменна: рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, медыцына, апладысменты, індык, літаратура, майстар, матэрыял, універсітэт, кватэра, тэхніка, тыраж, скептык, ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура.

5. Перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-,-ір-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск- у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, [д] і [т] чаргуюцца з [дз’], [ц’], што і   адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды –– сульфідзін, каманда –– камандзір, індзеец, індзейскі (але: Індыя –– індыец, індыйскі, індыйцы), гвардыя –– гвардзеец, гвардзейскі, мантаж –– манцёр, манціроўка, манціровачны, білет –– білецёр, білецік, эпізод –– эпізодзік, жакет –– жакецік.

6. Зычныя дз, ц пішуцца ў некаторых словах, правапіс якіх вызначаецца па слоўніку: мундзір, гетэрадзін, дзюна, дзюшэс, бардзюр, арцель, арцішок, цір, цітр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, накцюрн, цюркскі, цюльпан, каранцін.

7. Зычныя д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем ва ўласных імёнах і назвах: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, «Юманітэ», Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток, Градзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Кацюбінскі, Вучэціч, Целяханы, Цімкавічы, Ціхвін, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгія, Гаіці, Палесціна, Поці, Таіці і інш. Правапіс такіх слоў вызначаецца па слоўніку.

Некаторыя cпалучэнні зычных

1. У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што і адлюстроўваецца на пісьме:

здн –– зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;

згн –– зн: бразнуць (параўн.: бразгаць);

стн –– сн: бязлітасны (параўн.: літасць), пачэсны (параўн.: чэсць), ненавісны (параўн.: нянавісць), існаваць (параўн.: істота), скарасны (параўн.: скорасць), колькасны (параўн.: колькасць), абласны (параўн.: вобласць), капусны (параўн.: капуста), посны (параўн.: пост), гуснуць (параўн.: густы, гусцець), абвесны (параўн.: абвестка, абвясціць), месны (параўн.: змястоўны, месца); тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (параўн.: фарпост);

скн –– сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), пырснуць (параўн.: пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэснуць (параўн.: трэскаць); але: віскнуць, націскны;

стл –– сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), карыслівы (параўн.: карысць), няўрымслівы (параўн.: урымсціцца), помслівы (параўн.: помста), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель);

рдн –– рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны).

2. Спалучэнні зычных ск, ст, c’ц’ на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што і перадаецца на пісьме: воск –– вашчыць, густы –– гушчар, хрысціць –– хрышчоны. Калі каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў [с] і [ч] (у вымаўленні –– [шч]) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка.

3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот, фарштат.

Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя

1. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о:

у пачатку слоў: во́зера, во́льха, во́сень, во́спа, вось, во́кны, во́тчына, во́йкаць, во́бад, во́рыва, во́блака, во́бласць, во́страў, Во́гненная Зямля, Во́льга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абво́страны, адво́рваць, паво́йкаць, уво́сень; але: о́каць (і вытворныя ад яго), о́дум. Пры змене месца націску о пераходзіць у а і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абады́, азёрны, асе́нні;

перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): во́кіс, во́кісел, во́клік, во́кліч, во́крык, во́пыт, во́піс, во́бземлю, во́бмацкам, во́быск, во́дгалас, во́дгук, во́ддаль, во́дзыў, во́дпаведзь, во́дпуск, во́дсвет, во́дступ, во́труб’е і інш., а таксама наво́бмацак, наво́ддалек, паво́дле, наво́дшыбе і інш.;

у запазычаных словах: во́хра, во́цат і вытворных ад іх: во́хрыць, паво́хрыць, вòцатнакі́слы і інш.

2. У словах во́ка, во́стры, во́сем, вако́л і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэ́й, вача́мі, заво́чны, увачаві́дкі, уваччу́; вастры́ць, вастрыня́, завастрэ́нне; васьмёра; вако́ліца, навако́лле, вако́лічны.

3. Перад націскным о у сярэдзіне некаторых слоў пішацца ўстаўная літара в: ніво́дзін, Ляво́н, Ляво́нчанка, Радзіво́наў і інш.

4. Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: о́пера, о́перны, о́да, о́рдэн, о́фіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш.

5. Прыстаўная літара в пішацца:

перад каранёвым у ў пачатку слоў: ву́гал, ву́да, ву́галь, вуж, ву́зел, ву́зы, ву́ліца, вунь, вус, ву́сны, ву́ха, ву́чань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: абву́глены, каменнаву́гальны, чатырохвуго́льнік, заву́лак, наву́дзіць, вудзі́льна, вузлы́, вузлава́ты, вуса́ты, чарнаву́сы, вуса́ч, вучы́цца, наву́ка, навуча́льны, педвучы́лішча, вушэ́й, вуша́мі, завушні́цы, лапаву́хі, залатаву́ст і інш.;

перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-): ву́праж, ву́згалаўе, ву́сцілка, ву́сціш, ву́сцішна.

6. Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў:

перад націскным у: паву́к, ціву́н, караву́л, есаву́л, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: павукі́, павуці́нне, павучо́к; цівуно́м; караву́льны; есаву́льскі;

перад у ва ўласных імёнах і геаграфічных назвах: Матэвуш, Навум, Навумаўка, Тадэвуш.

7. Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым у:

у запазычаных словах: у́льтра, ультрафіяле́тавы, у́нтэр, у́нікум, у́нія, у́рна; але: ву́стрыца;

ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш.

8. Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль.

З прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га.

Нескладовае ў і у складовае

1. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных:

пры чаргаванні [у] з [ў]:

у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі «ўра» (крык «ура»), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў);

у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд; але: траур;

пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклі, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкі, моўчкі, паўметра, боўтаць; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя;

пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), кроў (крыві), любоў (любові), кароў (карова), гатоў (гатовы), аўчына, аўторак, каўбой, аўгур, Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, аўгіевы стайні; але: краіна В’етнам, рака Влтава, армія В’етконга, змаганне за В’енцьян.

У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау.

2. Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да у́рны, Брэсцкая у́нія, групоўка у́льтра, норма і у́зус, насілі у́нты, чулася у́ханне, ау́л, бау́л, ау́каць, у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!).

3. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.

4. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), на Украіне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава.

Нескладовае й

1. Гук [і] пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] і перадаецца на пісьме літарай й:

у словах з коранем іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: зайсці, прыйсці, прыйшоў, пайшоў, выйду, выйшаў, увайсці, выйграць, зайграць, перайграць, выйгрыш, перайменаваць, найменне, займенны, займеннік, пайменны, перайначыць, перайначванне;

у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць.

У астатніх выпадках пачатковы каранёвы гук [і] захоўваецца пасля прыставак на галосны: заіскрыцца, заікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстраваць, праінфармаваць, неістотны, Прыіртышша, Заішым’е, Заілійскі, праіранскі.

2. У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, іграць пры дапамозе прыставак на зычны (аб-, ад-, над-, раз-, уз- і інш.), [і] чаргуецца з [ы]: абышоў, узышоў, абысці, надысці, падысці, разысціся, падыграць, абыграць і інш.

3. У сярэдзіне запазычаных слоў, у тым ліку ва ўласных назвах, літара й пішацца толькі перад зычнымі: дызайн, Кландайк, Драйзер, Айні, лайнер, камбайн.

Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:

на пачатку слова: Ёфе, Нью-Ёрк;

пасля галоснага ў сярэдзіне слова: маёр, маярат, маянэз, раён, Аюнскі;

пасля галоснага на канцы слова: фае, секвоя, Мая, Папая.

Падоўжаныя і падвоеныя зычныя

1. На пісьме падоўжаныя зычныя ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш, якія стаяць паміж галоснымі, абазначаюцца падвоеным напісаннем адпаведных літар (падоўжанае дз на пісьме перадаецца як ддз): замужжа, Залужжа, раздарожжа, ружжо, маззю, рыззё, суддзя, разводдзе, ладдзя, пападдзя, колле, вяселле, наваколле, карэнне, насенне, вараннё, двукоссе, калоссе, адкрыццё, дзесяццю, жыццё, забыццё, куцця, мыццё, пятнаццаццю, пяццю, пяццюдзесяццю, свацця, суквецце, ламачча, ноччу, Уручча, зацішша, узвышша, мышшу.

2. У запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, і  вытворных ад іх словах падвоеныя літары звычайна не пішуцца: граматыка, група, калектыў, калекцыя, сума, карэспандэнт, каса, касір, тэрыторыя, піца, саміт; Ала, Васа, Генадзь, Іна, Нона, Іпаліт, Кірыл, Адэса, Калькута, Марока, Ніца; але: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, саванна; Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш. Напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку.

3. Ва ўласных імёнах і назвах падоўжанае вымаўленне зычных адлюстроўваецца на пісьме: Аўгіння, Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Усціння, Фядосся, Траццякоўка; Краснаполле, Залессе, Закарпацце і інш.; але: Ілья, Емяльян, Касьян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юльяна, Традзьякоўскі і вытворныя ад іх: Ільін, Ільіч, Ільінскі, Ільічоўка, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі і інш.

22) Аканне і яканне у беларускай мове. Правапіс галосных у складаных словах. Галосныя о, э могуць знаходзіцца толькі пад націскам. Калі пры зьмене слова націск перасоўваецца на іншы склад, то галосныя о, э пераходзяць у а - гэта завецца аканьнем. Прыкладам: малако - малочны, мароз - маразы, морква - маркоўны, ногi - нага. Адпаведна, калі ненаціскныя галосныя е, ё пераходзяць у я - гэта завецца яканьнем. Прыкладам: везьцi - вязу, несьцi - нясу, лес - лясы, сёлы - сяло. Але гэтая асаблівасьць не распаўсюджваецца на некаторыя запазычаныя словы: тэлевізар = [тэл'эв'ізар], эканомiка = [эканом'іка], сэзон = [сэзон], АЛЕ! каляндар = [кал'андар].

!

Запомніце. У беларускай мове ў першым складзе перад націскам заўсёды пішыцца і вымаўляецца я.

Аканьне (яканьне) перадаецца на пісьме і не залежыць ад паходжаньня словаў, належнасьці іх да агульных назваў альбо да ўласных імёнаў: Аляксей, Сяргей, Яўген, сяржант, Гамэр, відэа, стэрэа. Выключэньнем ёсьць некаторыя запазычаныя словы: Мэдэо, Сяо, мэтро, сэзон, сэмэстар. Запомніце вымаўленьне й правапіс словаў радыё = [радыjо], аўдыё = [аўдыjо], трыё = [трыjо].

У словах з націскнымі складамі -ро-, -ло-, -рэ- замест аканьня захоўваецца гістарычнае чаргаваньне літараў о, э зь літарай ы: бровы - брыво, гром - грымець, хрост - хрысьціць, кроў - крывавы.

Зазначце, калі ў слове сустрэлася літара о, то яна заўсёды будзе пад націскам. Калі ў слове сустрэліся літары э, е альбо ё, то яны, за некаторымі выключэньнямі, таксама знаходзяцца пад націскам.

1. Складаныя словы з націскам на першым складзе другой часткі пішуцца як простыя: вадаспад, ледарэз, жыцьцярадасны, заапарк, земляробства, калянлічба, нававынайдзены, фандасховішча, шасьцьсот, васямсот, шаснаццаць, стадзённы, стагодзьдзе, статысячны, фатакопія, паліном, матагонкі.

У в а г а. Некаторыя складаныя словы з націскам на першым складзе другой часткі захоўваюць пабочны націск на першай частцы. Гэта словы на -знаўства і роднасныя: усходазнаўства, мовазнаўца, прыродазнаўчы; хімічныя тэрміны: фосфарнакіслы; словы на што-: штодзень, штогод, штонядзелі.

2. Калі ў другой частцы складанага слова націск падае не на першы склад або яна пачынаецца на ў, тады галосныя о, ё ў першай частцы пішуцца як у асобным слове: гарэхападобны, жывёлагадоўля, зоацэноз, вагонарамонтавы, стогадовы, фотарэактыў, мотакаляска, радыёмаяк, поліэфір, штотыднёвік, землеўпарадкаваньне, марозаўстойлівы, збожжаўборчы.

3. Ненацісьненае э ў першай частцы складаных словаў захоўваецца: мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, шэразём, крэдытаздольнасьць, тэлебачаньне.

4. У складаных словах, утвораных ад лічэбнікаў у форме роднага склону, першая частка пішацца аналягічна форме роднага склону гэтага лічэбніка: трохдзённы, чатырохтамовы, шасьцісоты, сямігодка, васьмігадовы, васьмісоты.

У в а г а 1. Словы, дзе першаю часткаю ёсьць лічэбнік адна, пішуцца як простыя: аднагадовы, адначасова, аднаразовы, аднастайны.

У в а г а 2. Частка поў- пішацца з о толькі пад націскам: поўдзень, поўнач. Не пад націскам о пераходзіць у а: паўгодзьдзе, напаўадчынены.

5. Калі слова складаецца больш як зь дзьвюх частак, кожная частка пішацца як асобна ўзятае слова: паравозавагонарамонтавы, авіяматорабудаваньне, аэрафотапрылада.

6. Злучальнымі галоснымі ў складаных словах могуць быць літары о (пад націскам: куродым, сыроватка); а (вадаспад, ільнавод); е (солекапальня, гразелякарня, усеабдымны); я (перад націскам: сваяўладны, салякоп).

У в а г а 1. Адрозьніваюць напісаньні словаў зь першаю часткаю сьвятл- і сьветл-: сьвятлааддача, сьвятлабоязь, сьвятлавод, сьвятлалюбівы і сьветлавалосы, сьветлавокі, сьветла-кары.

У в а г а 2. Адрозьніваюць напісаньні словаў зь першаю часткаю радыё- і радые- (радыя-): радыёлякацыя, радыёсувязь, радыёперадача і радыеактыўны, радыябоязь, радыетэрапія.

25) Лексіка, лексічнае значэнне слова. Амонімы, віды амонімау. Лексiчнае значэнне слова - гэта яго суаднесенасць з тымi цi iншымi з'явамi або прадметамi, рэчаiснасцю (тое, што слова абазначае: дом - будынак для жылля, размяшчэння ўстаноў і прадпрыемстваў.

Граматычнае значэнне слова - тыя агульныя значэннi, якiя ўласцiвы розным разрадам слова ў мове i на аснове якiх гэтыя разрады вылучаюцца (дом - назоўнiк, м.р. 1-га скланення, неадушаўлёны).

Адрознiваюць прамое i пераноснае лексiчнае значэнне слова. Iснуюць тры спосабы ўзнiкнення пераносных значэнняў.

Амонімы (стар.-грэч. ὁμός — аднолькавы + ὄνομα - імя) — розныя па значэнню, але аднолькавыя па напісанні адзінкі мовы (словы, марфемы і інш.) Тэрмін уведзены Арыстоцелем. Не варта блытаць з амафонамі і паронімамі.

26) Стылістычныя пласты лексікі. Сінонімы і его віды. АНЯЦЦЕ СТЫЛЯУ.СТЫЛIСТЫЧНЫЯ ПЛАСТЫ ЛЕКСIКI Усе словы суч. бел. мовы падзяляюцца паводле стылiстычнай характэрыстыкi на нейтральныя i стылiстычна афарбаваныя.Стылiстычна афарбаваныя словы­такiя словы, што не толькi называюць прадметы,з'явы,падзеi,але адна­часова выражаюць дадатковыя эмацыянальна-экспрэсiуныя адценнi(сонейка). Выкарыстанне стылiстычна афарбаваных слоу звычайна абмяжоуваецца пэуным стылем мовы.Гутарковыя словы ужываюцца пераважна у вуснай i пiсьмовай гутарковай мове(акуратыст,доктарка).Кнiжныя словы ужываюцца пераважна у пiсьмовай навуковай цi публiцыстычнай мове(дыялектака,интэграл).У скла­дзе кнiжнай лексiкi вылучаюцца словы высокага стылю,паэтычныя,архаiчныя. АКТЫУНАЯ I ПАСIУНАЯ ЛЕКСIКА.НОВЫЯ I УСТАРЭЛЫЯ СЛОВЫ Словы, якiя у вынiку гiстарычнага развiцця мовы выйшлi з актыунага ужытку,наз. устарэлымi:гiстарызмы i архаiзмы.Гiстарызмы-словы,якiя аба­значаюць прадметы i паняццi мiнулых эпох(ваявода).Яны не маюць сiнонi- мау у суч. мове.Архаiзмы-слловы,якiя называюць прадметы i паняццi, iсну­ючыя i зараз, але у iснуючай мове абазн. новымi словамi(лекарь).Неалагiзмы -словы обо спалучэннi слоу,якое утворана для абазначэння новага,раней невядомага прадмете або паняцця. ЗАПАЗЫЧАНАЯ ЛЕКСIКА.ПРЫКМЕТЫ ЗАПАЗЫЧАННЯУ Шматлiкiя запачынанныя словы так да3уно i трывала увайшлi у склад лексiкi бел. мовы, што не успрымаюцца як чужаземныя(блакiтны,кветка). Большасць грэцызмау i лацiнiзмау-грамадска-палiтычныя i юрыдычныя тэрмiны,тэрмiны навукi i культуры,назвы разумовых паняццяу(акадэмiя, дэпутат).З рускай мовы(асамблея),iнтэрнацыяныльныя(гуманiзм). БЕЛАРУСКАЯ ЛЕКСIКАЛОГIЯ Раздзел мовазнауства,якi вывучае слоунiкавы склад мовы-лексiку,наз. лексiкалогiяй.Пяцiтомны "Тлумачальны слоунiк бел. мовы" мае каля 100 000 слоу. БЕЛАРУСКАЯ ФРАЗЕАЛОГIЯ Фразеалагiзмы-устойлiвыя гатовыя спалучэннi слоу з адзiным,цэласным значэннем(нi слыху нi дыху).Да фразеалогii некаторыя вучоныя адносяць прыказкi,прымаукi,крылатыя словы i афарызмы.Прыказкi-кароткiя законча­ныя выслоуi павучальнага зместу(сем разоу адмерай-адзiн раз адрэж). Прымаукi-вобразныя выслоуi,якiя характэрызуюць канкрэтныя з'явы рэ­чаiснасцi i вызначаюцца сiнтаксiчнай незакончанасцю(нi к сялу нi к гораду).Крылатыя словы i афарызмы-трапныя яркiя выразы або цытаты з творау вядомых грамадскiх дзеячау,вучоных,пiсьменнiкау(каб сонца засланiць-вушэй аслiных мала).

Сінонімы (у лінгвістыцы) — словы адной часціны мовы, розныя па гучанні і напісанні (пар. амонімы), але якія маюць аднолькавае або вельмі блізкае лексічная значэнне (пар. Антонімы).

Прыклады сінонімаў ў беларускай мове: журба - туга, цень - засень.

Служаць для павышэння выразнасці мовы, дазваляюць пазбягаць яе аднастайнасці.

Варта адрозніваць сінонімы і намінальныя вызначэнні - апошнія ўяўляюць поўную тоеснасць.

27) Паронімы, антонімы. Паранімія (ад стар.-грэч. παρα- — прыстаўка са значэннем сумежна, ὄνομα - «імя») — частковае гукавое падабенства слоў пры іх семантычным адрозненні (поўным або частковым).

Таксама тэрмінам «паранімія» прынята называць такую з'яву ў мове, калі два словы, у нейкай меры падобныя па гучанні, але маюць рознае значэнне, памылкова ўжываюцца адно замест іншага. Напрыклад, ужыванне слова "адрасат" замест "адрасанта", "боцман» замест «лоцман", "крэмень" замест "крэмній" з'яўляецца параніміяй, а словы, якія складаюць такія пары, завуцца паронімамі.

Антонім (па-старажытнагрэцку: αντί- «супраць» + όνομα «імя») — словы, якія розныя па гучаньню і маюць супрацьлеглы сэнс: верх — ніз, размаўляць — маўчаць.

28) Лексіка паводле паходжання. Беларуская лексіка сілкуецца з двух асноўных крыніц: сваей асабістай прыроджанай беларускай і замежнай. Усе лексічныя адзінкі падзяляюцца на спрадвечні беларускія і запазычаныя.Спрадвечна беларускія словы не з'яўляюцца аднароднымі. Другія спрадвечна беларускія лексемы паходзяць з агульнаславянскай моўнай крыніцы і прыдатны або ўсім, або большасці славянскіх моў. Трэція беларускія словы з'яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян.Чацвёртая група спрадвечна беларускіх лексем адносіцца да ўласнага набытку нашага народа, не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах.Усе зазначаныя групы спрадвечна беларускай лексікі гістарычна, па часе ўзнікнення характарызуюцца ў прыведзеным парадку іх пералічэння. Беларуская пісьменнасць усталёўваецца у 13-14 стс або ўсяго каля сямісот гадоў таму.Індаеўрапейскі пласт лексікі адзначаецца ў індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх і іншых моўных групах, якія з'яўляюцца роднаснымі, але ў рознай ступені, што адзначаецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы слова.Як правіла, гэта тыя аднакаранёвыя словы розных часцін мовы, якія звязаны з намінацыяй найбольш блізкіх чалавеку рэалій, што непасрэдна акалялі яго будзённае жыццё.Зразумела, гучанне і напісанне слоў індаеўрапейскага паходжання ў розных мовах не супадаюць, але рысы падабенства ў іх формах відавочныя.Агульнаславянскія лексемы займаюць значна большую долю ў слоўніку беларускай мовы ў параўнанні з індаеўрапейскай. Па стулені блізкасці да самога чалавека агульнаславянскія найменні рэалій можна ўпарадкаваць умоўна на наступныя тэматычныя групы: назвы органаў і частак цела, назвы сваякоў, найменні асоб, з'яў і аб'ектаў навакольнага асяроддзя, прыроды, раслін, іх пладоў, свойскіх і дзікіх жывёл, рыб, птушак, насякомых, прылад працы, карысных выкапняў, адрэзкаў часу, абстрактных паняццяў,назвы дзеянняў, або дзеясловы, найменні прыкмет, або прыметнікі, назвы ліку, або лічэбнікі, займеннікі, прыслоўі, прыназоўнікі і злучнікі.Прыведзеныя агульнаславянскія лексемы з'яўляюцца старажытнымі, аднакаранёвымі, з невытворнай асновай, уваходзяць у асноўны фонд лексікі беларускай мовы, вельмі ўжывальнымі, міжстылёвымі, з практычна нязменным планам зместу большасці зазначаных слоў, што дайшлі да нас з глыбіні вякоў; а знамянальныя лексемы з'яўляюцца актыўнымі з дэрывацыйнага пункту гледжання.Усходнеславянская лексіка прыдатна пераважна толькі беларускай, рускай, украінскай мовам і пашырае ўсе тыя тэматычныя групы назоўнікаў і слоў іншых часцін мовы, што адзначаны вышэй у дачыненні да агульнаславянскай лексікі.Уласна беларуская лексіка літаратурнай мовы мае пераважна народна-гутарковае і дыялектнае паходжанне.Да літаратурных слоў дыялектнага паходжання належаць шматлікія найменні як камкрэтных прадметаў самых разнастайных тэм, так і найменні адцягненых паняццяў, назоўнікі, а таксама знамянальныя словы іншых часцін мовы. Лексікон сучаснай беларускай літаратурнай мовы толькі за савецкі перыяд жыцця краіны папоўніўся за кошт народна-гутарковай лексікі не менш як на трэць.3 іншых уласна беларускіх лексем адзначым агульнаславянскія словы, што не ўжываюцца ў сучасных рускай і ўкраінскай літаратурных мовах, агульнаславянскія словы з беларускімі афіксамі, калькі пераважна з рускіх слоў, арганічна засвоеныя іншаземныя словы, небеларускі характар якіх не адчуваецца носьбітамі мовы і можа выкрывацца толькі шляхам этымалагічнага аналізу, вынікі чаго трэба прымаць асцярожна, бо многія словы могуць мець агульную крыніцу паходжання.Сярод запазычаных слоў беларускай мовы можна выдзеліць тры групы: інтэрнацыянальныя словы, што ўжываюцца не меней чым у чатырох мовах, якія належаць да трох розных моўных груп, у прыватнасці еўрапейскіх; словы, запазычаныя з канкрэтнай замежнай мовы і ўласцівыя толькі ей або ёй і мове, праз якую адбылося запазычанне; варварызмы, або замежныя словы, што ўжываюцца ў беларускай мове, але яшчэ не прыжыліся ў ёй, адчуваюцца як замежныя, не ўключаны ў слоўнікі беларускай літаратурнай мовы.Да інтэрнацыянальных лексем належаць словы, запазычаныя з грэчаскай і лацінскай моў і звязаныя часцей за ўсё з адцягненымі паняццямі, катэгорыямі навукі, культуры, адукацыі, тэхнічнымі вырабамі, дэталямі.Многія словы пераняты ад суседніх моў. Падобныя словы не сталі інтэрнацыянальнымі, бо ўжываюцца ў абмежаванай колькасці моў.Да варварызмаў належаць словы, якія ўжываюцца пераважна ў вусным маўленні асобных сацыяльных груп насельніцтва, сітуацыйна замацаваны, не падлягаюць граматычным зменам, маюць свае лексічныя адменнікі ў беларускай мове.Запазычаныя словы пранікалі ў старабеларускую літаратурную мову або непасрэдна, або праз польскую, у новай беларускай літаратурнай мове інтэрнацыянальныя словы адносна рэдка ўжываліся ў 19 ст., і толькі ў 20 ст. праз рускую мову пачалі шырока ўкараняцца ў такія стылі беларускай літаратурнай мовы, як навуковы,афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, радзей ужываюцца ў гутарковым стылі і ў стылі мастацкай літаратуры.

30) Устарэлыя словы і неалагізмы. Устарэлыя словы. Устарэлымі лічацца словы, што ў сучаснай беларускай мове выйшлі з актыўнага ўжывання.Сярод іх вылучаюцца гістарызмы — назвы пэўных прадметаў, з'яў мінулых эпох. Не маюць сінонімаў і ўжываюцца як нейтральныя словы ў навуковай, вучэбнай і мастацкай літ. пры апісанні старажытнасці, тлумачэнні гістарычных падзей.Архaізмы — старыя назвы сучасных прадметаў і з'яў. Архаізмы — стылістычны сродак мовы. У мастацкіх і публіцыстычных творах архаізмы дазваляюць больш ярка перадаць гістарычны каларыт эпохі, стылізаваць мову персанажаў, могуць выкарыстоўвацца як сродак стварэння камічнага і сатырычнага. Архаічнае слова заўсёды мае сінонім. Неалагізмы. Кожная мова на працягу свайго існавання няспынна папаўняецца словамі, якія называюць новыя паняцці з розных сфер дзейнасці чалавека. Такія словы называюцца неалагізмамі. Многія з іх сёння ўспрымаюцца ўжо як устарэлыя. Вялікія магчымасці сродкаў масавай інфармацыі садзейнічаюць хуткаму засваенню новых слоў, іх замацаванню ва ўсіх стылях мовы. Акрамя новых слоў, утвораных ад каранёў роднай мовы або запазычаных з іншых моў, сучасная беларуская літаратурная мова папаўняецца аўтарскімі неалагізмамі, якія належаць пісьменнікам, вучоным, грамадскім дзеячам. Роля такіх неалагізмаў у мастацкім творы стылістычная.

31) Агульнаужывальная лексіка і лексіка абмежаваннага ужытку. Увесь слоўнікавы склад беларускай мовы можа быць падзелены на дзве часткі: агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Першая частка ўключае ў сябе тыя словы, што прымяняюцца носьбітамі мовы незалежна ад іх прафесіі, месца працы і жыхарства, ад сацыяльнага палажэння, ад полу, ад стылю маўлення і некаторых іншых фактараў. Другая частка ўключае словы, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю людзей , з месцам жыхарства, з прыналежнасцю да абмежаваных сацыяльных груп.Агульнаўжывальная лексіка складае ядро, з'яўляецца сарцавінай слоўнікавага складу беларускай літаратурнай мовы, выражае найбольш значныя і жыццёва неабходныя думкі людзей. Гэта лексіка ўяўляецца добра вядомай усім носьбітам беларускай мовы, што і забяспечвае яе выкарыстанне ў якасці агульнага сродку зносін, камунікацыі, а таксама ў значнай ступені і сродку асветы, адукацыі, культуры, навукі. Больш таго агульнаўжывальныя словы здатны.У сваю чаргу, тэрміны і спецыяльныя словы па меры пранікнення ў быт людзей адпаведных тэхнічных, навуковых, культурных рэалій робяцца агульнаўжывальнымі, страчваюць сваю спецыфічнасць, што праяўляецца ў іх адносінах спачатку толькі да пэўных сфер дзейнасці чалавека.Такім чынам, жорсткай мяжы паміж дзвюма выдзеленымі часткамі лексікі няма, бо яны раздзяляюцца вялікай пераходнай зонай, пасля знаходжання ў якой пэўны час, лексемы здольны мігрыраваць з адной часткі ў іншую, страчваць зыходна наяўную ў іх рысу агульнаўжывальнасці або вузкаўжывальнасці.

32) Дыялекты і літаратурная мова. размоўная мова з пераважна рускай лексікай-слоўнікам, але беларускай граматыкай і фанетыка. Утварылася трасянка ў выніку змешвання народна-дыялектнай беларускай мовы з сучаснай рускай літаратурнай мовай. Адзначаецца, што з вуснай прамовы трасянка пранікае і ў публіцыстыку. Літаратурны беларускі выкарыстоўваецца галоўным чынам гарадской інтэлігенцыяй; вялікая частка гарадскога насельніцтва карыстаецца сучаснай рускай літаратурнай мовай. ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА - форма натуральнай мовы, якая валодае вызначальнымі рысамі наддыялектнасці, поліфункцыянальнасці, нарматыўнай апрацаванасці (арфаэпічнай, арфаграфічнай, лексічнай, граматычнай), наяўнасці пісьмовай (пісьмова-кніжнай) і вуснай (вусна-гутарковай) формаў рэалізацыі, максімальнай стылевай дыферэнцыянаванасці.

Соседние файлы в папке Шпоры ИУП_1сессия