- •Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветнай гісторыі)
- •Уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі”
- •Глава 1. Старажытныя цывілізацыі. “Вялікае перасяленне народаў” і Беларусь
- •Глава 2. Станаўленне раннекласавага грамадства. Укараненне хрысціянскай цывілізацыі ў Еўропе і на Беларусі (V – першая палова XIII ст.)
- •Тэма 2. Развіццё феадальных адносін, барацьба з заваёўнікамі
- •Глава 3. Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (другая чвэрць хііі – першая палова хvі ст.): ад сярэднявечча да новага часу
- •Тэма 2. Тэндэнцыі кансалідацыі этнічна-нацыянальнай супольнасці насельніцтва Беларусі
- •§1. Тэрытарыяльныя і грамадска-палітычныя фактары
- •§2. Паходжанне назвы “Белая Русь”
- •§1. Беларуская народнасць утварылася паступова на аснове старажытнарускай народнасці з улікам наступных фактараў.
- •§2. Аб паходжанні беларусаў маецца некалькі тэорый, якія заснаваны на навуковым грунце.
- •Тэма 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага княства Літоўскага
- •§1. Феадальнае землеўладанне, стан сельскай гаспадаркі
- •§2. Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых адносін
- •Глава 4. Час крызісаў і Адраджэння: кансалідацыя беларускай народнасці. Рэлігія, духоўнае жыццё, культура Беларусі
- •Тэма 2. Уплыў рэфармацыйнага руху на культурнае развіццё Беларусі
- •§1. Літаратура, мастацтва, тэатр
- •§2. Школьная адукацыя
- •§1. Ва ўсіх праявах Адраджэння маюцца свае ідэолагі. Прызнаным вяшчальнікам ідэі гуманізму і рэнесанснай культуры канца хv і амаль усёй першай паловы хvі ст. З’яўляецца Францыск Скарына.
- •§2. Першымі ўстановамі, дзе рыхтавалі пісьменных людзей, былі школы, якія ўтваралі брацтвы. У сярэдзіне хvіі ст. Такія школы створаны ў Віцебску, Полацку (1633 г.), Оршы (1648 г.).
- •Літаратура
- •Раздзел іі. Цывілізацыйная спадчына новага часу і беларусь
- •Тэма 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
- •§1. Беларускія гарады, сельскагаспадарчая вытворчасць
- •§2. Вызваленчы рух. Паўстанне казакаў, ваенныя дзеянні на Беларусі
- •Тэма 3. Супярэчнасці і канфлікты сярод еўрапейскіх дзяржаў у хvііі стагоддзе. Падзелы Рэчы Паспалітай
- •§2. У сувязі з падзеламі Рэчы Паспалітай неабходна разгледзець, што ж рабілася ў самой Рэчы Паспалітай.
- •Глава 2. Нараджэнне індустрыяльнай цывілізацыі і яе ўплыў на Беларусь
- •Тэма 2. Беларусь у час нараджэння індустрыяльнай цывілізацыі
- •§1. Сялянская гаспадарка. Спробы гаспадарчых рэформ
- •§2. Культурнае жыццё, змены ў сістэме адукацыі
- •Тэма 3. Перамога капіталізму ў краінах Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Беларусі
- •§1. Развіццё навукі і тэхнікі ў свеце і на Беларусі
- •§2. Сялянская рэформа, іншыя буржуазныя рэформы 60 -70-х гг. У Расіі
- •Тэма 4. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё на Беларусі ў хіх – пачатку хх ст.
- •Літаратура
- •Раздзел iiі. Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі
- •Тэма 2. Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці
- •Глава 2. Беларусь у міжваенны перыяд
- •Тэма 2. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі
- •§1. Індустрыялізацыя, пераход да планавай эканомікі
- •§2. Калектывізацыя і яе асноўныя вынікі
- •Тэма 3. Культурнае і духоўнае жыцце ў бсср
- •§3. Пры разгортванні нацыянальнага будаўніцтва ў Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі неабходна было ўлічваць некалькі асаблівасцей.
- •Літаратура
- •Раздзел IV. Геапалітычнае становішча беларусі у сярэдзіны XX ст.
- •Тэма 2. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць фашысцкай Германіі
- •Глава 2. Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння сусветных звышдзяржаў
- •Тэма 2. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў другой палове 40-х – пачатку 80-х гадоў
- •§1. Палітычнае жыццё ў пасляваенныя гады. Наступленне “адлігі”
- •§2. Культурнае жыццё. Час нявыкарыстаных магчымасцей
- •Літаратура
- •Раздзел V. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў.
- •Тэма 2. Незалежная Беларусь. Шляхі ўмацавання эканамічнага і палітычнага суверэнітэту
- •§1. Грамадска-палітычнае становішча ў краіне.
- •§2. Дзейнасць новага кіраўніцтва рэспублікі па развіццю эканомікі, адукацыі і навукі
- •Літаратура
- •Заключэнне
§2. Аб паходжанні беларусаў маецца некалькі тэорый, якія заснаваны на навуковым грунце.
“Балцкая тэорыя” тлумачыць, што на тэрыторыі сучаснай Беларусі да з’яўлення славян жылі балты. Змешванне славян з балтамі і прывяло да з’яўлення беларускага этнасу, спецыфікі яго культуры і мовы.
Згодна з “польскай канцэпцыяй” беларусы не з’яўляюцца прадстаўнікамі ўсходнеславянскіх народаў, а ўяўляюць сабой частку польскага этнасу.
“Велікаруская канцэпцыя” заснавана на ўяўленні, што беларусы – частка велікарускага этнасу, а Беларусь адпаведна – частка велікарускай этнічнай тэрыторыі, як і мова – дыялект велікарускай.
Існуе ў гістарыяграфіі асобна і “крывіцкая канцэпцыя”. Яна заснавана на ўяўленні, што амаль усе асаблівасці, якія адрозніваюць беларусаў ад рускіх і ўкраінцаў, успрыняты беларускім этнасам ад адной з першапачатковых этнічных супольнасцей – крывічоў. Прыхільнікі гэтай канцэпцыі выказваюць думку, што беларусаў лепей называць крывічамі, а Беларусь – Крывіяй.
Шэраг аўтараў лічылі, што продкамі беларусаў былі не толькі крывічы, але і некаторыя іншыя першапачатковыя ўсходнеславянскія этнічныя супольнасці – радзімічы, дрыгавічы.
У 50-я гг. ХІХ ст. К. Токараў тэарэтычна абгрунтаваў новую канцэпцыю пра продкаў беларусаў, рускіх, украінцаў, вытокі іх этнічнай тэрыторыі. Ён лічыў, што крывічы, радзімічы, дрыгавічы і іншыя першапачатковыя ўсходнеславянскія супольнасці змяніліся этнічна яшчэ да фармавання беларускага, рускага і ўкраінскага народаў. На яго думку, першапачатковыя этнічныя супольнасці змяніла агульнаславянская руская этнічная супольнасць, а іх этнічныя тэрыторыі стварылі новую – пад назвай Русь, якая і была непасрэдным папярэднікам Беларусі, Вялікарасіі і Украіны.
Няма ў гістарыяграфіі і адзінай думкі аб часе фармавання беларусаў, узнікнення Беларусі.
К.Тарасаў (1984 г.) лічыць, што беларусы існавалі ўжо ў пачатку ХІІІ ст., а назва Белая Русь у прымяненні да сучаснай тэрыторыі рэспублікі склалася толькі ў мінулым стагоддзі.
На думку В.В.Сядова (1970 г.), беларуская этнічная супольнасць, а тады, выходзіць, і беларуская этнічная тэрыторыя, склаліся ў ХІІІ–ХІV стст.
М.Я.Грынблат мяркуе, што фармаванне беларусаў, Беларусі ажыццяўлялася ў ХІV–ХVІ стст. Няма адзінай думкі і аб прычынах (умовах) фармавання беларусаў.
В.В.Сядоў лічыць, што гэта каланізацыя славянамі тэрыторыі сучаснай Беларусі, на якой да гэтага жылі балты, змешванне славян з балтамі і ўплыў асіміляваных славянскіх балтаў на культуру і мову пасяліўшыхся тут славян. Розныя групы славян, на яго думку, аб’ядналі ў беларускі этнас аднародны балцкі субстрат.
Па Я.Ф.Карскаму такой прычынай з’явіўся палітычны фактар, а менавіта – стварэнне новай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага – і ўключэнне ў яго ўсходнеславянскага насельніцтва, пражываўшага ў басейне Прыпяці, Нёмана, Заходняй Дзвіны і Верхняга Дняпра. Поліэтнічныя сувязі ў межах Вялікага княства Літоўскага і абумовілі фармаванне беларускай мовы і беларускай культуры.
В.І.Пічэта, акрамя гэтага фактару (аб’яднання ў Вялікае княства Літоўскае), называе і развіццё эканамічных сувязей паміж асобнымі вобласцямі, склаўшымі потым Беларусь; неабходнасць сумеснай абароны гэтых вобласцяў ад Тэўтонскага Ордэна, пагражаўшага свабодзе і незалежнасці ўсходнеславянскага насельніцтва Заходняй Русі, народаў Прыбалтыкі і польскага народа. Апошнія дзве прычыны Пічэта лічыць найважнейшымі.
Дзе ж ісціна? Яна - у крытычным аналізе, пошуку археолагаў, антраполагаў, лінгвістаў і іншых навукоўцаў.
Наконт паходжання назвы Белая Русь таксама існуюць розныя версіі. Адны даследчыкі звязваюць яе з кліматычна-геаграфічнымі або этнаграфічнымі асаблівасцямі, другія – з царкоўна-рэлігійнымі, знешнепалітычнымі фактарамі (Белая – значыць вольная Русь, незалежная ад мангола-татарскіх намеснікаў). Звязвалі гэтую назву з прыгажосцю зямлі, мноствам снегу, са светлапігментаваным і светлавокім антрапалагічным тыпам жыхароў, з больш раннім, чым у Чырвонай Русі, прыняццем хрысціянства і іншымі фактарамі.
Падсумоўваючы ўсё гэта, магчыма несумненна адзначыць адно: тэрміны “Русь” і “Белая Русь” маюць генетычную і гістарычную агульнасць. На этапе ХІV – ХVІ стст. назву “Белая Русь” носяць тэрыторыі Паўночна-Усходняй Русі, Наўгародска-Пскоўскай зямлі, уся або ўсходняя частка Беларусі, частка Украіны ў межах Вялікага княства Літоўскага. Прыкладна да сярэдзіны ХVІ ст. асноўным цэнтрам “Белай Русі” ў многіх чужаземных крыніцах называецца Масква.
У некаторых крыніцах ХІV – ХVІ стст. Белая Русь упамінаецца ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі. У сярэдзіне ХVІ ст. у працы, прысвечанай Польшчы, Марцін Кромер (сакратар польскай каралеўскай канцылярыі) зазначае, што Белая Русь на поўначы (57 Паўночнай шыраты) мяжуе з Маскоўскай дзяржавай, на поўдні яна мяжуе з Валынню і Чырвонай Руссю.
Як бачна, у ХІІІ – першай палове ХVІ ст. працягваўся працэс утварэння беларускай народнасці – асобнай этнічнай супольнасці з агульнай тэрыторыяй, пануючым эканамічным ладам, адзінай мовай, культурай, псіхічным складам, этнічнай самасвядомасцю.
Навукоўцамі распрацавана шмат тэорый аб паходжанні беларусаў і аб назве “Белая Русь”. Кожная з іх мае права на існаванне. Да ісціны можа прывесці толькі крытычны аналіз і навуковы пошук археолагаў, антраполагаў, лінгвістаў, гісторыкаў.