Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК па бел.літ.ФММ, КіСКД, ТБКіСМ.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
225.79 Кб
Скачать

Карысныя сайты Творы беларускай літаратуры

Сайт “Родныя вобразы” http://rv-blr.com – галоўная старонка (http://rv-blr.com/index.jsp?lang=by – творы)

Беларускія вершы http://vershy.ru/

Беларуская інтэрнэт-бібліятэка http://kamunikat.org/

Творы беларускай літаратуры http://www.twirpx.com/library/belarus/

Электронная бібліятэка “Беларуская палічка” http://knihi.com/

Аўдыякнігі

http://knihi.com/audyjoknihi.html

http://www.twirpx.com/library/audio/belarus/

http://kamunikat.org/audyjoknihi.html

Сайты, прысвечаныя творчасці пісьменнікаў

Саюз беларускіх пісьменнікаў http://lit-bel.org/

Сайт з партрэтамі пісьменнікаў (карціны, медалі, бюсты) http://www.adradjency.narod.ru/

Сайт віртуальных музеяў І.Мележа, І.Навуменкі, Б.Сачанкі, А.Макаёнка, І.Шамякіна http://pismenniky.goub.org/

М.Багдановіч http://bogdanovich149.narod.ru/ ; http://bagdanovich.by/by/home ; http://maksimbogdanovich.ru/

Н.Гілевіч http://gilevich.ru

С.Грахоўскі http://www.grahouski.org/main.htm

У.Караткевіч http://www.uladzimir-karatkevich.com/krit/verabei2.html

Сродкі масавай інфармацыі

Сайт часопіса “Дзеяслоў” www.dzejaslou.by

Сайт газеты “Літаратура і мастацтва” http://www.main.lim.by/

Сайт часопіса “Маладосць” http://www.maladost.lim.by/

Сайт часопіса “Полымя” http://www.polymja.lim.by/

Сайт часопіса на рускай мове, у якім друкуюцца беларускія аўтары, “Неман” http://www.neman.lim.by/

Кантралюемая самастойная работа для студэнтаў фмм, фКіСкд, фтбк і см дзённай формы навучання Метадычныя рэкамендацыі па выкананні самастойнай работы па тэме

Сучасны літаратурны працэс (другая палова 80-х гадоў хх ст. – пачатак ХХІ ст.)”

1. Выбіраецца і выконваецца адно з пералічаных ніжэй заданняў, яно можа быць прадстаўлена ў друкаванай (можна электроннай), прэзентацыйнай ці іншай форме.

2. Заданні за № 1, 5, 6 могуць быць выкананы групай студэнтаў ад 3-4 да 6-7 чалавек з абавязковым указаннем аб’ёму і характару выкананай працы кожным студэнтам з міні-групы.

3. Пасля выбару канкрэтнага задання неабходна:

- пазнаёміцца з мастацкімі творамі розных аўтараў;

- выбраць творы, якія адпавядаюць тэме задання;

- пры неабходнасці звярнуцца да крыніц у спісе асноўнай ці дадатковай літаратуры, дзе даецца характарыстыка творчасці пісьменнікаў (або да выкладчыка за кансультацыяй);

- прадумаць канцэпцыю і выканаць заданне.

4. Абавязкова адзначыць сваё прозвішча, ініцыялы, нумар групы, вучэбны год.

5. Выканаць заданне неабходна ў адпаведнасці з графікам кантролю за самастойнай работай.

Заданні для самастойнай работы

              1. Падрыхтаваць 3-4 рознага віду рэкламы (відэаролік, інфармацыйна-рэкламны буклет, інш.) пра асобу і творчасць некалькіх пісьменнікаў (аўтары – на выбар студэнта).

              2. Напісаць 3 водгукі, якія павінны мець параўнальна-супастаўляльны характар:

– на мастацкі фільм паводле твораў беларускіх пісьменнікаў др. паловы ХХ ст. (М.Матукоўскага, У.Караткевіча, В.Казько, В.Быкава ці інш.);

  • на фільм з інтэрнэт-рэсурсаў, прысвечаны асобе і творчасці пэўнага беларускага аўтара;

  • на спектакль па творах сучасных аўтараў (В.Быкава, А.Дударава, С.Кавалёва ці інш.).

              1. Напісаць эсэ на тэму “Сучаныя беларускія аўтары і іх творы ў маіх музычных асацыяцыях” (падабраць музыку да прачытаных твораў розных аўтараў паводле ўласных асацыяцый, якія ўзнікнуць пасля знаёмства з тэкстам, і пісьмова абгрунтаваць свой выбар).

              2. Падрыхтаваць 6-7 ілюстрацый да прачытаных твораў (4-5 розных аўтараў і іх творы на выбар студэнта).

              3. Падрыхтаваць літаратурную газету, прымеркаваную да пэўнай юбілейнай даты (асобу аўтара вызначае выкладчык).

              4. Прэзентаваць народны абрад (рытуальнае дзейства ці інш.) з выкарыстаннем літаратурных твораў адпаведнай тэматыкі (глядзі: творчасць Л.Геніюш, В.Коўтун, В.Іпатавай, Н.Гілевіча, Р.Барадуліна, інш.).

              5. Творы беларускіх аўтараў у творчым выкарыстанні сучасных музычных гуртоў і асобных песняроў-выканаўцаў.

              6. Падрыхтаваць выступленне паводле твораў сучасных беларускіх аўтараў: тэматычнае – па змесце, літаратурна-музычнае, сцэнічнае, літаратурна-танцавальнае ці інш. – па форме. Яно можа быць прымеркавана, напрыклад, да Дня гумару, Дня студэнта, 8 Сакавіка, Дня роднай мовы, Дня пісьменніка (ці да юбілейнай даты пэўнага пісьменніка), Дня музеяў і т.п. Назвай могуць служыць радкі з вершаваных твораў: “Хадзі, хадзі, песня родная, к нам у нашу святліцу…” (пра беларускую народную песню і, шырэй, беларускую мову); “І будзе да скону мне Чарнобыль балець…” (Чарнобыльская трагедыя), “Свяці, кахання чыстая зара!” (паводле інтымнай лірыкі); “Усе шляхі прыводзяць не да Рыма, а да родных вербаў і бяроз…” (гістарычная тэматыка, вобраз Беларусі), т.п.