Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kopia_Kantr_rab_use_var_2014-15.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
121.86 Кб
Скачать

9. Праспрагайце наступныя дзеясловы:

афармляць, брацца, пець, даваць, даць.

10. Ад дзеясловаў утварыце нарматыўныя формы дзеепрыметнікаў і вызначце суфіксы:

аплаціць, назапасіць, спаліць, вымыць, выбраць, вынесці, злучыць, аправіць, выткаць, сплесці, змалоць, адкарміць, прагледзець, ссячы, пасівець, заінець, памаладзець, пастарэць, зарасці.

11.Перакладзіце на беларускую мову дзеепрыметнікавыя спалучэнні:

заинтересовавшийся человек, вышедший на сцену, открывшаяся выставка, стимулирующее средство, приносящий прибыль, танцующая балерина, пользующийся привилегией человек, почитаемый коллега, поющий конферансье, угрожающее положение, установившиеся отношения, замёрзшее озеро.

12.Утварыце магчымыя формы дзеепрыслоўяў ад наступных дзеясловаў:

браць, спяваць, праспяваць, жыць, ехаць, развівацца.

13.Перакладзіце словазлучэнні, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове:

поблагодарили преподавателя, послали за музыкантом, женился на однокурснице, внимательный к друзьям, простите меня, посмеяться над собой, видела своими глазами, в трех километрах от города, встречались по пятницам, пойти в лес за черникой, заведующий кафедрой, жить с родителями, больной гриппом, похожий на мать, писать по старому адресу, стоять у рояля.

14.Падбярыце беларускія сінонімы да наступных слоў:

арфаграфія, вернісаж, генацыд, гігант, гласарый, гуманны, дысгармонія, дэфект, ілюзорны, кампактны, карпарацыя, карэктывы, манускрыпт, прыярытэт, соцыум.

Кантрольная работа па беларускай мове

для студэнтаў-завочнікаў

Варыянт 3

  1. Падбярыце і перакладзіце навуковы тэкст на беларускую мову па сваёй спецыяльнасці (0,5 старонкі кнігі звычайнага фармату, прыкладна 100 слоў). У перакладзеным варыянце падкрэсліце словы-тэрміны (да перакладу абавязкова дадайце ксеракопію тэксту-арыгінала з усімі выходнымі дадзенымі).

  1. Напішыце 20 слоў-тэрмінаў па сваёй спецыяльнасці, падкрэсліце зычныя і галосныя, напісанне якіх не супадае з вымаўленнем.

  1. Напішыце словы па-беларуску:

компьютер, балерина, семнадцать, деликатес, виртуоз, азиатский, приоритет, рассердиться, бессмертный, мушкетёр, лидировать, компактный, милосердный, меццо-сопрано, иметь льготы, множество, Рембрандт, себялюб, расчистить, расщедриться, носитель, слезами, Обью, многоступенчатый, сверхидейный, пединститут, арпеджио.

  1. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары:

р...знакаляровы, сал...марэзка, фалькл...р, сальфеджы..., ш...сцьсот, адр...с, ц...рымонія, поч...рк, кал...ндар, фе...рверк, аксі...ма, ідэ...лаг, між...нстытуцкі, за...мацца, спад...лба, пра...нфармаваць, жыцц...радасны, п...ўнаўладны, ф...таграфія, пр...цілеглы, шт...тыднёвы, ст...тысячны, ліпен...скі, тайван...скі, будз...це, ледз...ве, хрэс...біны, дз...весц..., Ул...яна, ін...шы, супер…нтэлект.

  1. Раскрыйце дужкі:

а) запішыце, дзе трэба, вялікую літару. Калі ёсць варыянты ў напісанні, трэба напісаць абодва (напрыклад, 9 Мая (свята), 9 мая (дата)): часопіс “(В,в)еснік (Б,б)еларускага (Д,д)зяржаўнага (Ў,ў)ніверсітэта (К,к)ультуры”, (П,п)ятроўская (Э,э)поха, (А,а)драджэнне, (В,в)ялікая (А,а)йчынная (В,в)айна, (Д,д)зень ведаў, (С,с)усветны (Д,д)зень моладзі, (Д,д)ошка (Г,г)онару, (А,а)дміністрацыя (П,п)рэзідэнта (Р,р)эспублікі (Б,б)еларусь, (Г,г)арлахвацкія, (М,м)інчанін, (К,к)упалавец, (Р,р)усалка, 8(С,с)акавіка, сабака (Т,т)узік, (Б,б)елавежская (П,п)ушча, (С,с)авет (Ф,ф)акультэта;

б) запішыце словы разам, асобна, праз дэфіс: (мульты)медыйны, (паў)бяды, (дэ)юрэ, (ваен)кар, (паў)Еўропы, (высока)кваліфікаваны спецыяліст, (шчыра)выказаныя думкі, (века)помныя дні, (вышэй)сказаныя словы, (контр)ідэя, (контр)адмірал, (кіна)афіша, (фінансава)эканамічны аддзел, (цёмна)шэры, (хутка)распушчальны, (літаратурна)музычная кампазіцыя, (восем)сотых, (дваццаць)сем, (шасці)соты, (узаема)абумоўлены, (па)мойму, (як)раз, (усё)роўна, (у)адно, (у)пустую, (на)конт.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]