Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
мастацкі музей.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
307.71 Кб
Скачать

Кампазіцыя музея

  • Часовая

Музей Вікторыі і Альберта, заснаваны ў 1837 годзе, валодае адной з найбуйнейшых у свеце калекцый еўрапейскага мастацтва XVII–XVIII стст. У музеі захоўваюцца творы лепшых мастакоў і майстроў з Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Францыі, Германіі, Галандыі, Італіі, Партугаліі, Расіі, Іспаніі і Швецыі. Сярод экспанатаў калекцыі прадстаўлены прадметы самыя разнастайныя па сваіх матэрыялах, тэхніках і памерах – як мініяцюры, так і творы буйных памераў: жывапіс і скульптура, кераміка і шкло, працы з металу і мэбля, тэкстыль і адзенне, друкаваная графіка і малюнкі. Большасць гэтых твораў звязана з імёнамі манархаў і прадстаўнікоў арыстакратыі і непарыўна асацыіруюцца з гісторыяй Еўропы гэтага перыяду.

З гэтай бліскучай калекцыі былі адабраны больш за 80 шэдэўраў для выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”. Выстава “Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600–1800” прымеркавана да асноўнай рэканструкцыі часткі экспазіцыі Музея Вікторыі і Альберта – “Еўрапейскіх галерэй 1600–1800”. У 2014 годзе скарбы, якія экспануюцца на выставе, будуць прадстаўлены ў новых галерэях Музея Вікторыі і Альберта. Беларускія музеі стануць месцам правядзення выставы ў рамках міжнароднага тура, які прадставіць гледачам унікальную магчымасць убачыць сапраўдныя скарбы, шэраг з якіх упершыню з моманту іх набыцця пакідае межы Музея Вікторыі і Альберта.

падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.Выстава арганізавана Музеем Вікторыі і Альберта (Лондан), пры Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь

Каралеўскае апекаванне ў Еўропе

К 1600 году Еўропа складалася са шматлікіх суверэнных дзяржаў, якія сапернічалі паміж сабой. Сярод лідэраў гэтых дзяржаў былі не толькі каралі і імператары, але і ўплывовыя рэлігійныя лідэры. Еўропа павялічвала свае тэрыторыі за кошт калоній у Азіі, Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыках. Палітычныя саюзы Еўропы ўтвараліся як праз рэлігійныя і ваенныя сувязі, так і дзякуючы манаршым дынастычным шлюбам.

Еўрапейскія правіцелі спрыялі развіццю мастацтва і карысталіся вытанчанымі дыпламатычнымі дарункамі, каб паказаць сваё багацце і густ. Яны дэманстравалі рэлігійную набожнасць і сваю свецкую ўладу, узводзячы велічныя храмы і палацы, інтэр’еры якіх адрозніваліся вытанчанасцю стылю і раскошай.

Магутнасць і слава

Д

Малюнак 2 Портрет маркізы де Помпадур Франсуа Буше

ля Еўропы і яе калоній перыяд з 1600 па 1800 стаў часам працяглых міждзяржаўных канфліктаў. У выніку Трыццацігадовай вайны (1618–1648), Сямігадовай вайны (1756–1763), Французскай рэвалюцыі і Напалеонаўскіх войнаў (1792–1815) карта кантынента набыла новы выгляд. За гэты перыяд змянілася і тэхніка вядзення вайны. Ваенныя кампаніі станавіліся ўсё больш прафесійнымі і буйнамаштабнымі і былі выкліканы хутчэй палітычнымі пытаннямі, чым рэлігійнымі.

На фоне ваенных канфліктаў мастацтва працвітала. Правіцелі заказвалі творы мастацтва, прызваныя адлюстроўваць іх ваенныя подзвігі і падкрэсліваць магутнасць пераможца. Ваенныя падзеі прывялі таксама да міграцыі як саміх мастакоў, так і іх твораў, што станавіліся своеасаблівым трафеем.

Веліч царквы

Н

Малюнак 3 «Качели» Никола Ланкре

а працягу 1600–1800 у Еўропе дамінавала хрысціянства, прадстаўленае каталіцкай, пратэстанцкай і праваслаўнай царквой. Найбольш маштабнай рэлігіяй меншасці з’яўляўся іудаізм. У пачатку гэтага перыяду адрозненні паміж напрамкамі хрысціянства часта прыводзілі да канфліктаў.За два стагоддзі ў выніку секулярызацыі грамадства, якая расла, роля царквы панізілася.

У паўсядзённым жыцці каралеўскіх двароў хрысціянскіх краін рэлігія традыцыйна адыгрывала ключавую ролю. Манархі верылі, што іх улада непасрэдна зыходзіла ад Бога. Для ўрачыстых рэлігійных абрадаў, у якіх праслаўлялі Бога і ў якіх дэманстраваліся багацце і набожнасць гасудароў, узводзіліся велічныя храмы. Іх інтэр’еры афармляліся знакамітымі майстрамі пэндзля і разца, для іх убрання заказваліся раскошныя вырабы з каштоўных камянёў, металаў і тэкстылю.

Унутранае ўбранне

У XVII і XVIII стагоддзях еўрапейскія манархі падкрэслівалі сваю магутнасць і багацце, узводзячы раскошныя рэзідэнцыі, часта акружаныя прыгожымі пейзажнымі паркамі. Бліскучы каралеўскі палац Людовіка XIV у Версалі стаў самым яркім прыкладам для пераймання. Арыстакраты прытрымліваліся моды, устаноўленай манархамі, толькі ў больш сціплых маштабах.

Унутранае ўбранне палаца служыла арэнай грамадскага жыцця, і яго афармленне адлюстроўвала нормы і правілы прыдворнага этыкету. Унутраныя памяшканні палаца маглі выкарыстоўвацца для абедаў, музычных і танцавальных мерапрыемстваў, афіцыйных і прыватных прыёмаў. Перад тым, як трапіць на аўдыенцыю да манарха, наведвальнікі праходзілі праз анфіладу раскошных парадных пакояў.

У XVIII стагоддзі стала папулярным будаваць флігелі або палацы для забаў паменшаных памераў, дзе арыстакраты маглі б адпачыць і адасобіцца. Як правіла, інтэр’еры падобных збудаванняў адрозніваліся інтымнасцю і афармляліся ў сучасным і модным стылі.

Мода

Н

Малюнак 5 Адзенне 18 ст.

а працягу ўсёй гісторыі манархі і арыстакраты падкрэслівалі сваё асаблівае сацыяльнае становішча знешнім выглядам – багатым і модным касцюмам, прычоскамі, упрыгожваннямі, якія шчодра аздабляліся або цалкам вырабляліся з каштоўных матэрыялаў – золата, серабра, экзатычных парод дрэва, чарапахавага панцыра, слановай косці, перламутру і інш.

Працэс апранання, вядомы як «туалет», набывае статус рытуалу. Пры двары еўрапейскіх манархаў і арыстакратаў туалет становіцца штодзённым урачыстым, напалову грамадскай падзеяй.

На працягу XVII–XVIII стагоддзяў еўрапейская мода развівалася пад уплывам французскага стылю і тэндэнцый, якія задаваліся каралеўскім дваром у Версалі. У друку з’явіліся першыя часопісы мод (Le Mercure Galant / з 1678 / і Cabinet des Modes / с 1785 / у Парыжы, The Lady’s Magazine / з 1756 / у Лондане, Journal des Luxus und der Moden / з 1786 / у Берліне). У канцы XVIII стагоддзя, аднак, модныя павевы і фасоны адзення, якім аддавалі перавагу ў Англіі, карыстаюцца ўсё большай папулярнасцю ў гарадскіх гардэробах сваіх кантынентальных суседзяў.

  • Пастаянныя выставы

Рускае мастацтва XVIII-пач.ХХ ст.

Калекцыя рускага мастацтва – адна з самых значных у зборы Нацыянальнага мастацкага музея. Яна налічвае каля пяці тысяч твораў жывапісу, скульптуры, графікі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XVIII-XX стст. У цяперашні час у залах пастаяннай экспазіцыі музея прадстаўлена творчасць амаль усіх славутых рускіх майстроў, на прыкладзе якіх можна прасачыць гісторыю мастацтва Расіі XVIII-XXстст.

Асаблівай цэласнасцю і паўнатой славіцца калекцыя дарэвалюцыйнага жывапісу. Вельмі цікавым і каштоўным з’яўляецца збор партрэтнага жывапісу XVIII ст. Творы гэтага часу дэманструюць станаўленне і развіццё савецкага партрэтнага жанру ў Расіі.

Шырыня жанравага дыяпазону і разнастайнасць калекцыі жывапісу ХІХ ст. цалкам адпавядаюць духу стагоддзя – часу пошуку суадносін ідэалу і праўды жыцця, эстэтыцы нацыянальнага і разуменню прыгожага ў мастацтве.

Пейзаж, адзін з дамінуючых жанраў у жывапісе ХІХ-пач.ХХ ст., прадстаўлены творчасцю Каровіна, Бялыніцкага-Бірулі, Рэрыха, якія зацвердзілі розныя тыпы пейзажа ў нацыянальным рускім жывапісе – лірычны, эпічны, “пейзаж настрою”.

Калекцыя рускага мастацтва XVIII-XX стст. Музея унікальная і па гісторыі падзвіжніцкага збірання, і па паўнаце, якая дазваляе прасачыць увесь лагічны ланцуг развіцця мастацтва Расіі гэтага часу.

Значную цікавасць уяўляе і калекцыя рускага фарфору, якая ўключае вырабы амаль усіх буйных і вядомых прадпрыемстваў XVIII-XX стст., у тым ліку Імператарскага фарфоравага завода і першага ў Расіі прыватнага завода Гарднера.

Мастацтва краін Заходняй і Цэнтральнай Еўропы