Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Да сустрэчы... В.Казько.doc
Скачиваний:
61
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
714.24 Кб
Скачать

I сярод гэтага галасу і тлуму Майстра пачуў выразны і неза-даволены буркат:

— На храна мне гэты майстра. Такія спаборніцтвы загубіў. Сапсаваў усю абедню, смаркач...

Гэтыя словы і з такой жа выразнасцю прычуліся яму і цяпер, за юбілейным застоллем. Таму што сапраўды і цяпер ён мог сапсаваць напрыканцы ўсю абедню і тут. Ён прыйшоў, ён пера­мог. Толькі з таго часу і па сённяшні дзень хварэў на ногі. Ногі пачалі яго падводзіць і зараз. Хаця твар быў асветлены былой яго ўсмешкай, крыху стоенай, крыху іранічнай, а увогуле шчас-лівай, Майстра пахіснуўся. 3 абодвух бакоў кінуліся, каб пад-трымаць яго. Але ён уцвердзіўся, адштурхнуў памагатых. Пад-нёс да рота чарку, выпіў да донейка і ўцёрся рукавом смокінга.

— Прелесть, прелесть, ну просто ужас, — усхліпнула сяст­ра, што стаяла з уколам напагатове. Толькі ўкол той не спатрэ-біўся больш. Ён заставаўся яшчэ ў прытомнасці, але жыцця ў ім ужо не было. Хаця яму хапіла яшчэ свядомасці адчуць ня-ёмкасць, той нябачны цень, што пралёг паміж ім і тымі, з кім ён сядзеў за юбілейным сваім сталом, піў, еў, баляваў. Цвера-зейшыя з іх, каго яшчэ гарэлка не ўзяла, не пазбавіла памяці, а найболын тыя, каго гарэлка і няздольна была цяпер узяць, ста-ранна адводзілі ўбок вочы, гаварылі адзін з адным і каля яго шэптам.

Паміж імі і Майстрам ужо была мяжа. Тая заўсёдная, нябач-ная, але вельмі выразная мяжа, што кожны раз пракладваецца, калі нехта з родных і блізкіх вось-вось павінен адысці, сканаць. Адчужанасць яшчэ на гэтым свеце паміж тым, хто прыгавора-ны ўжо да памірання, будучым нябожчыкам і тымі, хто застаец­ца. Нябожчык быў яшчэ жывы, яшчэ прымаў чарку і імкнуўся нават нешта мовіць. Але ён знаходзіўся ўжо ў іншым вымярэнні. Там, адкуль ні голасу, ні гуку, таму, пэўна, адтуль ніхто і не вяр­таецца. I трапіць туды ніхто па сваёй ахвоце няздольны. Майст­ра ж парушыў гэты спрадвечны запавет чалавеку. Ён развітваў-ся і вітаў іх, бласлаўляў поўнай чаркай горкага віна ўжо адтуль, з таго свету, з труны, з магілы. Бунтоўна жыў, бунтоўна і канаў.

Вітаў і бласлаўляў. I слязінка, тая, апошняя, што дадзена ча­лавеку перад вечным ужо супакаеннем, няцямная і яшчэ гара-чая, выкацілася з яго вачэй і ціхенька пабегла па халодным ужо твары. Слязінка тугі і журбы па сабе, па сваім грэшным жыцці і незямной ужо радасці пазбаўлення.

Да бальнічнай палаты яго ўжо не давезлі. Майстра адышоў па дарозе туды, у шыкоўным прэзідэнцкім ці прэм'ераўскім "мерсэдэсе", у якім апусцілі шкло, так папрасіў ён сам, здолеў яшчэ папрасіць. Майстра выставіў у тое шкло сівую галаву на-сустрач свежаму і бадзёраму ветрыку, крыху ахмялеламу ад пер-шага маладога марозу. Дыхнуў апошні раз духам і пахам блізкай зімы. А выдыхнуць ужо не паспеў, так, з тым перадзімовым хо-ладам усярэдзіне і пайшоў.

А калі прыспеў час пакласці яго ў труну, доўга не маглі рас-ціснуць сцятую ў кулак руку. А расціснулі — не зразумелі, што гэта ён так апантана абараняў, — маленькі і непрыгожы звы­чайны чорны каменьчык, якіх шмат паўсюдна і ў полі, і на даро­зе. Падзівіліся з таго каменьчыка і нябожчыка, але на ўсякі вы-падак не выкінулі, пакінулі ў труне, як і урну з прахам яго жонкі.

81