Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Беларускi народны тэатр

.docx
Скачиваний:
19
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
17.7 Кб
Скачать

Беларускi народны тэатр – «Батлейка» з`яуляецца адной з самых яркiх старонак у развiццi беларускага тэатральнага мастацтва ( вядомы ў Беларусi з 16 ст.) У розных рэгiенах Беларусi

меў сваю назву: яселка, жлоб, вяртэп.

Батлейкавы тэатр уяўляў сабой скрыню з дзвума часам трымя паверхамi, на якiх пры дапамозе лялек разыгрывалiся сюжэты з хрысцiянскай гiсторыi. Адначасова ў нiжнiм ярусе разыгрывалiся сцэнкi з народнага жыцця.

Пастаноўкi былi прымеркаваны да каляд ( тэатр атрымаў назву ад бiблейскага горада Вiфлiем, дзе нарадзiўся Хрыстос).

На тэатральным дрэве прадстаўлены лялькi персанажаў, якiя ўдзельнiчалi ў iмпрэзах.

На экспазiцыi прадстаўлены разнавiднасцi батлеек: яселка, жлоб i цэнтральнае месца займае «Магiлёўская батлейка».

Батлейка паступова знiкае у пачатку XX ст. Падобныя тэатры icнавалi i ў нашых суседзяў: на Украiне – «вяртэп», у Польшчы – «шопка».

Адной з самых яркіх старонак у гісторыі беларускага тэатральнага мастацтва ёсць дзейнасць старажытнага тэатра лялек – батлейкі. Яго творчасць адыграла вялікую ролю ў станаўленні і фарміраванні нацыянальных тэатральных традыцый. Мастацтва батлейкі ў Беларусі дасягнула ўсебаковага развіцця і высокага майстэрства.

Батлейка была вельмі папулярным відам тэатральнага мастацтва, дзякуючы багатаму, заснаванаму на фальклоры і народным гумары, рэпертуару. Пастаноўкі былі прымеркаваныя да Каляд, аднаго з найбольш улюбёных беларускіх святаў (тэатр атрымаў назву ад біблейскага гораду, месца нараджэння Хрыста).У імпрэзах удзельнічала каля 40 персанажаў, (усе яны прадстаўлены на нашым “тэатральным” дрэве) былі паказаны ўсе асноўныя чалавечыя тыпы, фальклорныя вобразы.

Першапачаткова рэпертуар быў біблейскім, але ў канцы 17 – пачатку 18 ст. лялькавы тэатр паступова апынуўся ў руках местачковых майстроў. Гэтак пачалося абміршчэнне рэпертуару. Акрамя пастановак на біблейскія тэмы ставіліся і свецкія сцэнкі – інтэрмедыі. З’явіліся новыя персанажы, акрамя Іосіфа, Марыі, Валхвоў, Анёла пачалі дзейнічаць асобы з народу: Мужык, Баба, Цыган, Яўрэй, Мядзведзь, Салдат, Пан і іншыя.

Гэты від тэатра з’явіўся на нашых землях у 16 ст., што сцвярджаюць пісьмовыя крыніцы. Было распаўсюджана некалькі тыпаў батлейкі. Своеасаблівы тэатр ценяў – “віцебскі жлоб”, статычная “яселка”, магілёўская батлейка. Яны мелі розныя памеры, розную колькасць паверхаў (ад 1 да 3-х). Па знешнім выглядзе ён нагадваў архітэктурны вобраз двух - трохкупальнай царквы.

Як адзначалася, драматургія батлейкі падзяляецца на 3 часткі. 1- сцэны з рэлігійным зместам, 2 - містэрыя “Цар Ірад”, 3 - народныя інтэрмедыі. Менавіта ў апошніх знайшлі свой адбітак народны светапогляд і густ. Яны заснаваныя на пабытовых жартах, анекдотах, камічных здарэннях. Кожная сцэна – маленькая п’еса. Асабліва каларытнымі былі імпрэзы з казакам, цыганом, яўрэем.

Батлейка паступова знікае ў пачатку 20 ст. Спробай яе аднавіць на прафесіянальным узроўні была дзейнасць “Беларускай хаткі”, якая ў 1915г. на працягу 3-х месяцаў паказвала батлеечныя спектаклі.

Падобныя тэатры існавалі і ў нашых суседзяў: у Украіне – “вяртэп”, у Польшчы –“шопка”.