Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

шпоры 5-14

.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
40.28 Кб
Скачать

11. У другой палове ХІХ ст. павялічыўся выпуск краязнаўчых бібліяграфічных матэрыялаў, прысвечаных невялікім тэрыторыям у этнічных межах Беларусі. Такія матэрыялы рыхтавалі прадстаўнікі мясцовай патрыятычна настроенай інтэлегенцыі, якія вывучалі родны край, збіралі гістарычныя, археалагічныя, этнаграфічныя звесткі, цікавіліся прыродай і іншымі пытаннямі.

Заметны ўклад у стварэнне краязнаўчых бібліяграфічных матэрыялаў, якія ствараліся па заказу ці ў працэсе выканання пэўнай задачы, унеслі рускія вучоныя і бібліёграфы. Буйнейшыя рэтраспектыўныя паказальнікі належаць менавіта ім. У 80-я гг. былі апублікаваны два значных рэтраспектыўных паказальнікі рускіх бібліёграфаў: П.А.Чарнеўскага “Паказальнік матэрыялаў для вывучэння Паўночна-Заходняга краю (Ковенская, Віленская і Гродзенская губерні) у археалагічна-этнаграфічных адносінах” і З.М.Пенкінай “Палессе“. Член Ковенскага губернскага статыстычнага камітэта П.А.Чарнеўскі апублікаваў свій паказальнік у “Памятной книжке Ковенскай губернии 1882 года”. У раздзелах, прысвечаных археалогіі і этнаграфіі, уключана літаратура на рускай і замежных мовах, якасна выкананы бібліяграфічныя апісанні і анатацыі.

Бібліяграфічны паказальнік “Палессе“ З.М.Пенкіна падрыхтавала па заказу будаўнікоў Палескай чыгункі. У ім адлюстравана літаратура аб Мінскай, Гродзенскай і Магілёўскай губернях, геаграфічныя межы якіх ахоплівалі ў той час і землі сучаснай Гомельшчыны і Брэстчыны. Паказальнік выкананы на высокім метадычным узроўні. Ахоплены многія галіны краязнаўства: гісторыя, геаграфія, статыстыка, эканоміка і інш. Выдзелены 3 буйныя раздзелы: звесткі пра Палессе, з літаратуры аб Расіі, Паўночна-Заходнім і Паўднёва-Заходнім краях; літаратуры, прысвечанай непасрэдна Палессю; і звесткі, выяўленыя ў мясцовым друку палескіх губерняў. Шырока прыменена анатаванне, указаны крытычныя матэрыялы.

У “Працах Віленскага аддзялення Маскоўскага папярэдняга камітэта па арганізацыі ў Вільна ІХ археалагічнага з'езда“ трэці раздзел быў прысвечаны “Матэрыялам для бібліяграфічнага паказальніка твораў, што адносяцца да Заходняй Расіі“. Тут былі надрукаваны 3 бібліяграфічных дапаможнікі па пытаннях вывучэння беларускага края. Гэта бібліяграфічны нарыс Я.Ф. Карскага “К вопросу о разработке старого западнорусского наречия“, паказальнік па археалогіі Мінскай губерні А.П.Смародскага і паказальнік па археалогіі Заходняй Расіі (ананімны). У паказальніку А.П.Смародскага ўлічана літаратура на рускай і польскай мовах, якая выйшла па прадмету ў ХІХ ст. Спачатку размешчаны бібліяграфічныя апісанні, прысвечаная археалогіі Мінскай губерні ў цэлым, затым – па гарадах і паветах губерні.



8.Адметным даследчыкам Літвы-Беларусі стаў генерал Тэадор Яфімавіч Нарбут (1764 – 1864). Ён нарадзіўся ў маёнтку Шаўры Лідскага павету Віленскай губерні, атрымаў ваенна-інжынерную адукацыю ў Санкт-Пецярбурзе. Падчас службы ў расійскай арміі двойчы быў паранены, кантужаны. У 1810 Барклай дэ Толі камандзіраваў яго ва Усходнюю Беларусь з мэтай адшукання паміж Магілёвам і Рагачовам месца для пабудовы ўмацаванняў супраць магчымай агрэсіі Напалеона. Каля Рагачова ўбачыў курганнае поле і арганізаваў раскопкі. З таго часу захапіўся курганнымі раскопкамі, вёў іх на Магілёўшчыне і Гомельшчыне, пад Навагрудкам, у Шаўрах і іншых месцах. Нарбут вызначыў пахавальны абрад – інгумацыю на грунце пад насыпам. З-за кантузіі страціў слых і, выйшаўшы ў адстаўку, пасяліўся назаўсёды ў Шаўрах, дзе пачаў пісаць “Гісторыю літоўскага народу” (1835 – 1841, 3 т.) У гісторыі адлюстравана многа апісанняў раскапаных матэрыялаў (напрыклад, з курганоў пад Рагачовам), адшуканых па розных крыніцах звестак і фактаў. Сучасныя гісторыкі станоўча ацэньваюць працу Нарбута, адзначаючы пры тым наяўнасць неабгрунтаваных, нават фантастычных вывадаў, напрыклад, ён лічыў астанкі дрыгавічоў пад Рагачовам астанкамі невядомага народу, а Рагачоў іх сталіцай. Гэтыя недахопы выцялі з-за нераспрацаванасці ў той час многіх навук і навуковых метадаў аднаўлення гістарычнай мінуўшчыны.

8,Сярод найбольш значных краязнаўцаў быў Зарыян Даленга-Хадакоўскі (Адам Якаўлевіч Чарноцкі, 1784 – 1825). Ён заклікаў сучаснікаў далучыцца да краязнаўчай працы: “Захаваем выпадковыя і даволі частыя адкрыцці з зямлі, тыя розныя малыя статуі, малюнкі і інструменты рудныя, посуд, гаршкі з попелам. Палічым і даследуем дакладным вымярэннем усе вялікія магілы, які на чэсць адной асобы насыпаныя самотна прастаялі вякі. Абаронім ад знішчэння ў падземных пячорах выбітыя на скалах надпісы, нам большай часткаю невядомыя. Здымем планы са славутых старадаўніх месцаў для тлумачэння мінулага, не даючы ніводнаму ўрочышчу быць забытым. Пазнаем усе прозвішчы, якія люд вясковы, чы яго лекаркі ў розных старонках даюць пры нараджэнні. Збяром, наколькі можна, старажытныя спевы і гербы, апішам выдатныя абрады”. Выканаў велізарную працу па краязнаўстве Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны. Сабраў многа матэрыялаў: батанічных, заалагічных, астранамічных і старажытных тэрмінаў; матэрыялаў па дыялекталогіі, тапаніміцы, археалогіі. Упершыню склаў 4-томны “Слоўнік назваў гарадзішчаў і ўрочышчаў”, які апублікаваны часткова. Па звестках Г.Каханоўскага, сярод гэтых помнікаў каля 200 гарадзішчаў і ўрочышчаў на тэрыторыі Беларусі. Вялікую ролю адыграў у арганізацыі сеткі карэспандэнтаў па збору разнастайных матэрыялаў на Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіне. Дзякуючы яму некаторыя людзі адчулі інтарэс да краязнаўства і набылі навыкі краязнаўчай працы.

9 Канстанцін Піевіч Тышкевіч (1806 — 1868) — беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай археалогіі. Скончыў Віленскі універсітэт. У 1828 — 1836 гг. працаваў у міністэрстве фінансаў Царства Польскага. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе заснаваў ашчадны банк для мяшчан і сялян, цукровыя заводы, Лагойскую палатняную мануфактуру і інш.; на аснове ўласных калекцый разам з бацькам і братам стварыў Лагойскі музей старажытнасцей. У 1861 г. удзельнічаў у рабоце Мінскага губернскага камітэта па сялянскіх пытаннях. Шмат вандраваў па Расіі і замежжы, член навуковых таварыстваў Вільні, Кракава, Масквы, Прагі, Парыжа, Лондана. Адзін з заснавальнікаў Віленскага музея старажытнасцей, член Віленскай археалагічнай камісіі. Даследаваў каля 200 курганоў, гарадзішчаў і замчышчаў у Мінскай губерніі, стварыў першыя тапаграфічныя планы гарадзішчаў. Лічыў курганы старадаўнімі пахаваннямі, а гарадзішчы месцамі, дзе выконваліся розныя абрады. Першы класіфікаваў знаходкі па тэхніцы і матэрыялах выканання і звёў іх у табліцы. У 1856 г. арганізаваў экспедыцыю па рацэ Віліі, у выніку якой сабраў багаты этнаграфічны матэрыял і напісаў краязнаўчую манаграфію «Вілія і яе берагі» (1871,на польскай мове). Адзін з раздзелаў кнігі «Пра курганы ў Літве і Заходняй Русі» прысвяціў знаходкам старажытнай пісьменнасці ятвягаў. Паклаў пачатак вывучэнню старажытных гарадоў Лагойска, Заслаўя, Астрашыцкага Гарадка і інш. Багатыя зборы даследчыка ў значнай ступені разышліся за межы сучаснай Беларусі (Вільнюс, Варшава, Масква, Паланга і інш.).

Яўстафій Піевіч Тышкевіч (1814 — 1873) — беларускі археолаг, гісторык і краязнаўца. Ганаровы член Пецярбургскай акадэміі навук, член Дацкага таварыства аматараў паўночных старажытнасцей, Стакгольмскай каралеўскай акадэміі выяўленчага мастацтва і старажытнасцей, Лонданскага археалагічнага інстытута. Скончыў Мінскую гімназію (1831), заснаваў Віленскі музей старажытнасцей і Віленскую археалагічную камісію, вывучаў курганы, гарадзішчы і замчышчы на беларускіх землях. Пакінуў пасля сябе шмат прац археалагічнага і краязнаўчага характару.



10 Уладзіслаў Сыpaкoмля (Людвік Францішак Уладзіслаў Аляксандравіч Кандратовіч) (1823 — 1862) — беларускі паэт, публіцыст, крытык, перакладчык, этнограф. У 1841 — 1844 гг., каб дапамагчы сям'і, служыў у нясвіжскай канцылярыі радзівілаўскіх маёнткаў. У красавіку 1861 г. выступіў на патрыятычнай маніфестацыі ў Коўне з вершамі. Дэбютаваў вершам «Паштальён» (1844), паводле пачутай у Міры гісторыі («народнай гутаркі»). Пісаў найчасцей на польскай мове. У большасці сваіх твораў адлюстроўваў жыццё ў Беларусі, яе гісторыю. З беларускамоўных твораў захаваліся толькі два — верш «Добрыя весці» (1848, 1861) і лірычная мініяцюра «Ужо птушкі пяюць усюды». Аўтар краязнаўчых нарысаў: «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853), «Мінск» (1857), «Нёман ад вытокаў да вусця» (1861); «Кароткае даследаванне мовы і характару русінаў Мінскай правінцыі» (1856), апрацовак беларускіх народных казак.



10Павел Міхайлавіч Шпілеўскі (1823 — 1861) — беларускі этнограф, публіцыст, літаратурна-мастацкі крытык, пісьменнік і перакладчык. У 1837 — 1843 гг. вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, у 1843 — 1847 гг. — у Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Акадэмію скончыў са званнем кандыдата багаслоўя, быў прызначаны выкладчыкам славеснасці ў Варшаўскае павятовае духоўнае вучылішча. Са снежня 1853 г. працаваў пакаёвым наглядчыкам у Галоўным педагагічным інстытуце, а з красавіка 1855 г. — настаўнікам у школе пры экспедыцыі падрыхтоўкі дзяржаўных папер. Як этнограф і мовазнавец, П. Шпілеўскі вядомы найперш па наступных працах: «Белорусские поверья», «Белоруссия в характерических описаниях и фантастических поверьях», «Исследование о вовколаках на основании белорусских поверий», «Белорусские пословицы», «Словарь белорусского наречия», «Краткая грамматика белорусского наречия», «Заметки белорусца о белорусском языке». Тры апошнія працы ніколі не выдаваліся, іх рукапісы захоўваюцца ў рукапісным аддзеле Бібліятэкі Акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу.



13 Аляксей Парфенавіч Сапуноў (1851 – 1924) — беларускі гісторык, археограф, краязнавец, даследнік помнікаў старажытнай культуры. Скончыў Віцебскую гімназію, у 1878 г. гістарычна-філалагічны факультэт Пецярбурскага ўніверсітэту. Працаваў выкладчыкам у Віцебскай гімназіі, Маскоўскім універсітэце, сакратаром Віцебскага губернскага статыстычнага камітэту. У 1893 г. удзельнічаў у стварэнні Віцебскага царкоўна-археалагічнага музею, у 1909 г. – Віцебскай навуковай архіўнай камісіі. Адзін з ініцыятараў адкрыцця Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута, у якім у 1911 — 1922 гг. выкладаў. У 1923 — 1924 гг. чытаў курс беларусазнаўства ў Віцебскім вышэйшым педагагічным інстытуце. Даследаваў гісторыю, літаратуру, археалогію, археаграфію, архітэктуру, фальклор Беларусі. Выявіў і зрабіў палеаграфічныя апісанні рукапісных помнікаў. Асноўная праца — зборнік дакументаў XI — XIX стст. «Віцебская даўніна», выдадзены ў 1883 — 1888 гг. У ім змешчаны ўрыўкі з летапісаў, граматы віцебскіх і полацкіх князёў і іншыя.



10Адам-Ганоры Карлавіч Кіркор (1818 – 1886) — беларускі грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку, этнограф, публіцыст, выдавец, гісторык, краязнавец, археолаг, літаратуразнавец. Член-карэспандэнт Імператарскага археалагічнага таварыства, член Расійскага геаграфічнага таварыства і Акадэміі ведаў у Кракаве. Навучаўся ў Магілёўскай і Віленскай гімназіях. Літаратурную дзейнасць распачаў у 1842 г. Выдаваў у Вільні ў 1843 — 1858 гг. навукова-літаратурныя альманахі «Радэгаст», «Разумовыя дзеннікі», «Віленскі альманах», часопіс «Віленскі зборнік». У апошнім змяшчаў свае працы па гісторыі, этнаграфіі і археалогіі Літвы. Быў членам Віленскай археалагічнай камісіі, кіраўніком Віленскага музею старажытнасцяў, якому ахвяраваў уласную археалагічна-этнаграфічную калекцыю, сабраную ў час экспедыцыі па Менскай і Віленскай губерніях. Праводзіў археалагічныя раскопкі ў Ашмянскім, Барысаўскім, Вілейскім, Віленскім, Лідскім, Менскім, Наваградскім і Сьвянцянскім паветах, даследаваў каля 1000 курганоў. У 1859 г. заснаваў уласную друкарню, якая выдала шмат навуковых і мастацкіх кніг. Рэдагаваў газету «Виленский вестник» (1859 — 1865). З 1872 г. чытаў лекцыі па гісторыі славянскіх літаратур, у тым ліку беларускай, у Кракаўскім прамыслова-тэхнічным музеі. Яму належаць публікацыі «Рэшткі язычніцкіх звычаяў на Беларусі», «Пра этнаграфічную мяжу літоўскай і славянскай народнасцяў у Літве» і інш. Адзін з першых пазнаёміў навуковы свет Расіі і Польшчы з багаццем духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў, адлюстраваў гістарычныя і этнаграфічныя своеасаблівасці беларускага народу, даў этнічную і сацыяльна-побытавую характарыстыку тыпаў беларусаў, адзначыў самастойнасць беларускай мовы. У кнізе «Пра літаратуру братніх славянскіх народаў» (1874), выказаў ідэю пра беларускую культуру як цэласную шматвяковую гістарычную з’яву ў адзінстве пісьмовых і вусна-паэтычных, фальклорных відаў творчасці. Аўтар мемуараў «Літоўскія абразкі» (1874), «З віленскіх успамінаў» (1884), «Успаміны з 1860 — 1863 гг.» (1884 — 1885).

13Еўдакім Раманавіч Раманаў (1855 – 1922) – этнограф, фалькларыст, гісторык, археолаг, антраполаг, публіцыст, краязнаўца, педагог, выдавец самастойна сабранага шматтомнага збору беларускай вуснай народнай творчасці, публікатар пісьмовых помнікаў, арганізатар музеяў і выставак. Усё сваё жыццё прысвяціў збіранню і даследаванню матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. У 1867 г. паступае ў Гомельскую прагімназію. Займаўся збіраннем твораў вусна-паэтычнай творчасці і даследаваннем культуры і быту роднага народа. У 1877 г. паведамляў Расійскай акадэміі навук, што за пяць гадоў настаўніцкай працы ім сабрана 2000 беларускіх слоў і з гэтага матэрыялу складзена "Спроба беларускага слоўніка", а ў якасці ўводзін да яго – "Кароткая беларуская граматыка". Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці Акадэміі навук даследчыку прапанавалі аформіць свой слоўнік як дапаўненне да слоўніка І.І. Насовіча. Далейшая работа над слоўнікам была спынена ў сувязі з тым, што Е.Р. Раманаў узмоцнена заняўся падрыхтоўкай да друку сваёй асноўнай фальклорна-этнаграфічнай працы – "Беларускага зборніка", якая з'яўляецца своеасаблівай энцыклапедыяй побыту, творчасці, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа XIХ – пач. XX ст. На працягу 1897 – 1903 гг. ён узначальваў неафіцыйную частку "Могилевских губернских ведомостей". Значнай працай з'яўляюцца "Матэрыялы па гістарычнай тапаграфіі Віцебскай губерні. Павет Веліжскі" (1898), навуковыя вывады ў якой зроблены на аснове асабістых даследаванняў. У гэты перыяд апублікавана каля ста розных прац. Пад рэдакцыяй Раманава выйшлі тры выпускі "Магілёўскай даўніны" (1900, 1901, 1903), два выпускі "Матэрыялаў па этнаграфіі Гродзенскай губерні" (1911, 1912), адзін выпуск "Крыніц для гісторыі Магілёўскага краю" (1916). У 1886 – 1894 гг. даследчык займаецца археалагічнымі раскопкамі на тэрыторыі Магілёўскай і Віцебскай губерній як самастойна, так і па даручэнні і на сродкі Маскоўскага археалагічнага таварыства, правадзейным членам якога ён з'яўляўся, і Археалагічнай камісіі. Цяпер у Эрмітажы захоўваецца 1017 экспанатаў, у Музеі антрапалогіі і этнаграфіі імя Пятра I АН Расіі – 1007, у Дзяржаўным музеі этнаграфіі народаў СССР – звыш 1100, у Гісторыка-этнаграфічным музеі Акадэміі навук Літоўскай ССР – 242, якія даюць багацейшыя матэрыялы для вывучэння гісторыі Беларусі, Літвы і Латвіі. Надрукаваў каля 60 артыкулаў, нарысаў, рэцэнзій і заметак па беларускай этнаграфіі, археалогіі, гісторыі і філалогіі, склаў археалагічныя карты Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерній, сабраў звесткі пра 1000 гарадзішчаў Беларусі, выявіў шмат стаянак першабытнага чалавека, удзельнічаў у рабоце дзевятага археалагічнага з'езда ў Вільні (1893), звяртаў увагу вучоных на вывучэнне геаграфічных назваў, выступаў у абарону помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Каля в. Высокі Гарадзец Талачынскага раёна адкрыў помнік эпіграфікі (старажытных надпісаў) XII ст. – новы "Барысаў камень". Займаўся раскопкамі курганоў і могільнікаў X-XII стст. Па ініцыятыве Е.Р. Раманава і пры яго актыўным удзеле былі заснаваны Віцебскі, Магілёўскі і Віленскі этнаграфічныя музеі, неаднаразова наладжваліся выставы.



14Карскі Яўхім Фёдаравіч [ 20 снежні 1860 г. ( 1 студзень 1861 г. ), с. Лаша , Гродзенскі раён Гродзенскай вобласці - 29 красавіка 1931 , Ленінград ] , расійскі філолаг -славіст , акадэмік Пецярбургскай АН з 1916 , акадэмік РАН з 1917 , акадэмік АН СССР з 1925 . Працы па беларускай мове і літаратуры , гісторыі беларускага народа , старабеларускай і старажытнарускай пісьменнасці.

Вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі і Нежынскім гісторыка -філалагічным інстытуце . Там займаўся славяна -рускай філалогіяй. З 1894 выкладаў у Варшаўскім , а з 1917 - у Петраградскім універсітэтах ; быў галоўным рэдактарам «Рускага філалагічнага весніка » ( 1905-1917 ) і « Вестак аддзялення рускай мовы і славеснасці Акадэміі навук» ( з 1920 ) . Адзін з найбольш аўтарытэтных дарэвалюцыйных спецыялістаў па беларускай філалогіі , гісторыі і дыялекталогіі беларускай мовы. Асноўная праца - трохтомны нарыс « Беларусы » (першы выпуск у 1903) . Карскім выдадзены таксама шэраг помнікаў старажытнарускай і стараславянскай пісьменства .

14Доўнар-Запольскі

Мітрафан Віктаравіч (2.VII.1867 - 1934 ) - рус . гісторык ліберальна - Бурж . напрамкі . У 1894 скончыў Кіеўскі ун -т . З 1901 - праф. рус . гісторыі ў Кіеў. ун- тыя ; ў 1902 арганізаваў і быў прад . студенч . гіст. - этнографич . гуртка пры ун- тыя , з да -рога выйшлі вядомыя гісторыкі : В. М. Базілевіч , А. М. Гневушев , Б. Г. Курц , П. П. Смірноў , Н. P. Яніцкая і інш Гурток выдаваў зб. сваіх работ. Пасля кастрычніка . рэвалюцыі Д.-З. працаваў у Беларусі, у тым ліку ў 1925-26 - у Беларус . ун- тыя . У 1901 абараніў магістарскую дысіміляцыі, ана . на тэму: " Дзярж. х- ць вёў . княства Літоўскага пры Ягелонаў " , ў 1905 - доктарскую : " Нарысы па орг -цыі зап. - рус . сялянства ў XVI ст. ", у да-рых сабраў каштоўны фактычна . матэрыял. Аднак нек -рые з яго палажэнняў паклалі пачатак антинауч . тэорыям адзінага патоку ( аб бесклас . развіцці беларус . народа) і "залатога стагоддзя" , па да - рым 16 ст. нібыта быў перыядам дабрабыту сялян і росквіту беларус . дзяржаўнасці. У брашуры "Асновы дзяржаунасцi Беларусi (Гродна , 1919 ) Д.-З. , абараняючы тэорыю " залатога стагоддзя " , даў скажоную ў бурж. - националистич . Духу ацэнку гісторыі Беларусі. Акрамя вывучэння і публікацыі док- тав па гісторыі литов. - рус . дзярж- вы ( "Акты Літоўска -Рус . дзярж -ва " , т. 1 , 1899 ; Док - ты МАМЮ , т. 1 , 1897 г., і інш ) , Д.-З. выдаў шэраг прац па гісторыі дзекабрыстаў ( " Таемнае таварыства дзекабрыстаў " 1906 ; " Мемуары дзекабрыстаў " 1906 ; " Ідэалы дзекабрыстаў " , 1907 , і інш ) , напісаных на падставе новага фактычна . матэрыялу , у т. ч. следства. справы пра дзекабрыстаў , мемуараў і Канстытуцыі. праектаў. Д.-З. адным з першых крытыкаваў тых гісторыкаў , да-рые сцвярджалі , што дзекабрысты запазычылі свае ідэалы толькі з Захаду , спрабаваў растлумачыць прычыны з'яўлення декабризма , але не здолеў выявіць яго сацыяльныя карані. Значыць . ўвагу Д.-З. надаваў даследаванню гаспадарчай. гісторыі Рус. дзярж-у 16-17 стст. : "Гандаль і прамысловасць Масквы XVI- XVII стст. " ( М. , 1910) , " Орг -цыя моск . рамеснікаў у XVII ст. "(" ЖМНП " 1910 , ч. 29 , верасень . , отд. 2) і інш Па ініцыятыве і пры ўдзеле Д.-З. было распачата выданне шматтомнай " Рус . гісторыі ў нарысах і артыкулах " ( выйшлі 1-3 тт . , М. , 1909-12 ) . Д.-З. апублікаваў курсы лекцый , прачытаныя ім у камэрцыйных . ін - тыя : " Гісторыя рус . нар. х -ва "(т. 1 , К.-П. , 1911) , " Агляд найноўшай рус . гісторыі " ( 1912 ) , " Агляд гісторыі гаспадарчай. жыцці Расіі "(СПБ , 1914).

У сваіх працах Д.-З. быў эклектыкі , адчуваў уплыў экономіч. матэрыялізму . У соваў. час напісаў шэраг прац па гісторыі Беларусі ( " Нар. х- ць Беларусі 1861-1914 " , Мінск , 1926 ; " Соцыяльна - эканамiчная структура Лiтоуска - Беларус . Дзяржава ў XVI- XVIII ст. " , у кн . : Гiсторычна - археолегичны зборнiк , No 1 , 1927 ; "СССР па р - нам . Зап . р -н ( Белорус. ССР і Зап . вобл. РСФСР) " , М.-Л. , 1928 , і інш ), у да-рых паспрабаваў прасачыць осн. змены ў эканоміцы і сацыяльных адносінах у феод . і капиталистич . эпоху і першыя гады Чырвонай Арміі. ўлады , адзначыў глыбокі заняпад у эканоміцы Беларусі ў перыяд з 17 ст. да адмены прыгоннага права , падкрэсліў важнасць для яе х -ва індустрыялізацыі і распачатай тэхнічнай . пераўзбраеннем х -ва. Працы Д.-З. ўяўляюць значыць. каштоўнасць дзякуючы вялікай колькасці новых фактаў.



12,Першая палова ХІХ ст. – час узнікнення навуковага беларусазнаўства. Вывучэнне Беларусі ажыццяўлялі Расійская акадэмія навук, Рускае геаграфічнае таварыства, Віленскі універсітэт, Маскоўскае таварыства аматараў старажытнасцей расійскіх, створаныя па ініцыятыве Я. Тышкевіча Віленскі музей старажытнасце і Віленская археалагічная камісія. Гісторыю, этнаграфію, фальклор беларусаў яшчэ ў 1780 г. пачала вывучаць экспедыцыя рускага акадэміка І.І. Ляпёхіна. Гэта было знаёмства рускіх вучоных з Беларуссю пасля далучэння яе да Расійскай імперыі. Праца рускага вучонага К.Ф. Калайдовіча “Пра беларускую гаворку” (1822) уяўляла сабой першую спробу навуковага даследавання мовы беларусаў. Вялікі інтарэс да Беларусі праявілі польскія вучоныя. Лінгвіст С. Ліндэ і гісторык Т. Чацкі першымі загаварылі пра самабытнасць беларускай мовы і неабходнасць яе вывучэння. У першай палове ХІХ ст. убачылі свет шматлікія дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі: “Беларускі архіў” І.І. Грыгаровіча, “Летапісец Літвы і руская хроніка” І. Даніловіча, “Акты Заходняй Расіі”, “Кнігі пасольскія Метрыкі Вялікага княства Літоўскага” і інш. Выдадзены “Помнікі гісторыі Літвы” Т. Нарбута, выйшлі ў рускім друку Статуты Вялікага княства Літоўскага. Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі ўраджэнцы Беларусі: гісторыкі Іван Грыгаровіч, Ігнат Даніловіч, аўтар дзевяцітомнай “Гісторыі літоўскага народа” Тэадор Нарбут, Міхаіл Без-Карніловіч, які ў 1855 г. выдаў у Пецярбургу “Гістарычныя звесткі аб знамянальных мясцінах у Беларусі”, лінгвісты Іван Насовіч і Станіслаў Мікуцкі. Пісьменнік-этнограф Павел Шпілеўскі з’яўляўся аўтарам навукова-пазнавальных твораў “Падарожжа па Палессі і беларускім краі” і “Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках”. На карысць беларускай гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і краязнаўства працавалі браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы, вучоны і грамадскі дзеяч Адам Кіркор, публіцыст і адзін з першых даследчыкаў беларускай літаратуры Рамуальд Падбярэзскі.

7. Филоматы и филареты

Филоматы  (от греческого — «тот, кто стремится к знаниям») — тайное патриотическое общество в Виленском университете в 1817—1823гг. Основано по инициативе студентов Ю. Ежовского, Т. Зана, А. Мицкевича, Ф. Малевского, А. Петрашкевича.Сначала филоматы ограничивались культурно-просветительскими задачами. По мере противостояния филоматами идеологическому наступлению реакции они воспитывали в себе активную общественную позицию, готовились к национально-освободительной борьбе, разрабатывали программу, важным пунктом которой было требование национальной независимости народов и уничтожение крепостного права, несовместимого и натуральным правом и здравым умом.Поиски путей социального и национального освобождения приблизили филоматов к изучению истории родной страны (Малевский, Ходько, Чачот), верований, обычаев и устнопоэтического творчества белорусского народа (Мицкевич, Зан, Чачот, Петрашкевич).Они проводили собрания, вечеринки, где читали научные рефераты и собственные художественные произведения. Чачот написал белорусские стихотворные обращения к именинам председателя общества Ежовского (19.3.1819 г.), Малевского, на приезд Мицкевича, образная система которых целиком опиралась на поэтику белорусских народных песен.Филоматы стремились легализовать свою деятельность через общество «Лучистые», установили конспиративные контакты с организацией декабристов. В 1820 году в составе филоматов организовано нелегальное общество филаретов.Филомат М. Рукепич был одним из организаторов революционного общества «Военные товарищи» (1825—1826 гг.) в Литовском отдельно корпусе (Гродненская губерния).В 1823 году общество филоматов раскрыли, многих его членов (Одынец, Дамейко, Мицкевич, Петрашкевич, Ходько, Чачот и др.) были арестованы.В 1824 году некоторых из них выслали в глубину России. Зана осудили на неволю в крепости.

Филареты (от греческого — «тот, кто любит благотворительность») — нелегальное общество виленских студентов в 1820—1823 гг. Организовано в составе филоматов. Общество имело 4 секции, которые делились на группы, возглавляемые избираемыми —руководителями. Президент общества — Т. Зан.В 1821 году член общества Одынец написал «Песню филаретов». Культурно-просветительские задачи общества постепенно заменялись политическими. В конце 1823 года вместе с другими конспиративными организациями Беларуси и Литвы были раскрыты.

6, У канцы XVIII ст. адбыліся палітычныя падзеі, якія карэнным чынам змянілі гістарычнае развіццё Беларусі. Уключэнне ў склад Расійскай імперыі ў выніку трох падзелаў суправаджалася неаднаразовым змяненнем адміністрацыйна-тэрытарыльных межаў беларускіх зямель.

Гістарычная і сямейная (родавая) памяць пабуджала літвінаў-беларусаў не толькі са зброяй змагацца за адраджэнне Рэчы Паспалітай, але вывучаць мінулае роднага краю, зберагаць крупінкі звестак аб падзеях мінулага. Гістарычная і сямейная (родавая) памяць яшчэ моцна праяўляліся ў светапоглядзе людзей сталага ўзросту і моладзі, вылівалася ў так званы літоўскі ці польскі патрыятызм, жаданне ведаць мінулае свайго краю і сям'і, захаваць адметнасці ў мове (польскай, беларускай), паводзінах, традыцыях. Многія маладыя людзі спрабавалі сябе ў літаратурнай і мастацкай творчасці, у якіх панавала эстэтыка рамантызму. Знакавыя для рамантызму праблемы разнароднасці культур, звычаяў, моў зліліся з грамадзянскімі патрыятычнымі настроямі і выклікалі незвычайны інтарэс да рэгіянальных даследаванняў. Упершыню загучалі заклікі вывучаць народную спадчыну і з’явіліся шматлікія даследчыкі фальклору, этнаграфіі, гісторыі. Іх ідэі выказаў знакаміты краязнавец Зарыян Даленга-Хадакоўскі (Адам Чарноцкі): “Трэба пайсці і схіліцца пад страху селяніна ў розных аддаленых старонках, трэба спяшацца на яго святы, забавы і розныя прыгоды. Там, у дыме, які ўздымаецца над галовамі, снуюць яшчэ старыя абрады, спяваюцца даўнія спевы і ў плясках просталюдзінаў называюцца імёны забытых багоў”1. Паводле Даленгі-Хадакоўскага глыбінныя пласты праславянскай культуры жывілі народную культуру і захаваліся ў ёй насуперак часу, грамадскім і хрысціянскім уніфікуючым уплывам. Гэта абумовіла асаблівасці народных культур і іх рэгіянальных частак. Думкі Хадакоўскага падтрымалі многія збіральнікі, даследчыкі, творцы з розных грамадскіх слаёў, для якіх вывучэнне родных мясцін стала справай служэння айчыне і народу.