Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

shpory[1]

.docx
Скачиваний:
13
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
184.09 Кб
Скачать

43 Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў (1918 г.). Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць акупантаў. Гэта была барацьба за свабоду і незалежнасць савецкай Радзімы. Жорсткасць акупацыйнага рэжыму толькі ўзмацняла нянавісць да нямецка-фашысцкіх захопнікаў.У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны быў сфарміраваны і ўступіў у барацьбу з ворагам Пінскі партызанскі атрад.На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп.Гераічнай і трагічнай старонкай ў гісторыю барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў увайшло Мінскае падполле.У першыя месяцы вайны партызаны не мелі патрэбнай падрыхтоўкі, матэрыяльнага забеспячэння, узаемадзеяння з вайсковым камандаваннем і г.д.Расла колькасць і актыўнасць народных мсціўцаў.Удасканальвалася і аператыўнае кіраўніцтва падпольнымі арганізацыямі і партызанскімі фарміраваннямі.У рабоце сярод насельніцтва вялікае значэнне надавалася сродкам масавай інфармацыі і распаўсюджванню цэнтральных газет.У заходніх абласцях Беларусі барацьбу з акупантамі вялі антыфашысцкія камітэты.Партызанскі рух на Беларусі з’яўляўся ўсенародным.Магутны партызанскі рух і гераічная барацьба падпольшчыкаў умацоўвалі веру насельніцтва ў перамогу.Партызаны кантралявалі многія шашэйныя і амаль усе грунтавыя дарогі, грамілі штабы, склады і гарнізоны захопнікаў.Рэйды партызанскіх фарміраванняў займалі важнае месца ў разгортванні партызанскага руху ў заходніх абласцях Беларусі.Кіраўніцтва ўсёй дзейнасцю насельніцтва і партызан на тэрыторыі партызанскіх зон ажыццяўлялі падпольныя абкомы і райкомы партыі.Партызаны, падпольшчыкі не здолелі б адны весці паспяховую барацьбу, калі б не дапамога большасці насельніцтва Беларусі.Большую частку партызан Беларусі складалі сяляне і рабочыя. Абвяшчэнне БНР.9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага з’езда. На пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата да народа Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай.Аднак ў граматах не былі дастаткова выразна акрэслены сацыяльна-палітычныя задачы.Таму выпрацоўваецца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні.25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята Устаўная грамата. Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіраваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.Найбольшую самастойнасць Рада БНР атрымала ў галіне культуры і адукацыі.Народны сакратарыят БНР атрымаў ад нямецкага камандавання некаторыя правы і ў галіне міжнароднай палітыкі.Вось у такіх складаных умовах Рада БНР на закрытым пасяджэнні прыняла тэкст тэлеграмы германіі, у якой выказвалася падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі.Пасылка Радай тэлеграмы выклікала востры палітычны кразіс у самой Радзе, яе пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты.Крызіс прывёў да расколу БСГ.Пасля вайны на вызваленай тэрыторыі Беларусі была адноўлена савецкая ўлада. Ствараліся яе органы: ваенныя саветы, рэвалюцыйныя камітэты, выканкомы Саветаў.Такім чынам, абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ на пачатку ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці.Аднак гэта быў першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сакавіка 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.

44. Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне Беларускай ССР з Літоўскай ССР. Пасля вызвал. Бел. ад ням. акуп. зноў паўстала пыт. аб утвар. бел. дзярж.. Але па гэтым пыт. не было адзiнай думкi. Iснавала некалькi пазiцый: 1) Паўн.-Зах. абкома РКП(б). Яго кiраўнiк А.Мяснiкоў, В.Кнорын i iнш. лiчылi, што Бел. павiнна быць тэрытар. адзiнк. РСФСР на той падставе, што бел. не нацыя; Іх погляд складвауся па уплывам ідэі сусв. сацыяліст. рэвалюцыі, а самавызнач. народау – перашкода на гэтым шляху. 2) Бел. нац. камiсарыята. Кiраўнiкi Белнацкама А.Чарвякоў, З.Жылуновiч i iнш. лiчылi неабх. стварыць Бел. сав. рэсп. i ўстанавiць цесныя сувязi з РСФСР (на прынцыпах аўтаномii). Гэтую пазiцыю падтрымлiв. Цэнтр. бюро бел. секцый РКП(б) у Расii, арганізаваных з бежанцау-белар. у розн. гарадах Расіі. 27 лістапада 1918 Маск. камітэт бел. секцый выказауся за абвяшч. бел. нац. дзяржаунасці, але Сталін не адрэагавау на гэта. УЦВК 23 снежня 1918 г. прыняу рашэнне аб ахаванні Зах. вобл. і канчаткова вызначыу яго тэрыт.. Бел. па-ранейш. заставалася у складзе Расіі. Доўгi час гэтае пыт. не вырашалася. I толькi 24 снеж. 1918 г. пленум ЦК РКП(б) прыняў раш. аб ствар. БССР. 30 снежня 1918 г. на VI Паўн.-Зах. партыйнай канфер. РКП(б) была прынята рэзалюц. «Аб абвяшч. Зах. Камуны Бел. Сав. Рэсп-й». У складзерэспублікі – Мінс., Магіл., Гродз. губерні, частка Віц. і Смаленс. губерняу. Быў створаны Часовы ўрад Бел. на чале з З.Жылуновiчам. 1 студз. 1919 г. Часовы ўрад абвясцiў Манiфест аб ствар. БССР. Маніфест абвясціу раунапрауе працоуных усіх нацыян. на тэр. Бел., адмяніу усе загады акупацыйных улад, аб’явіу па-за законам Бел.раду. 5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюц. рабоча-сял. урад БССР, ЦБ КП(б)Б пераехалі у Мінск, я-я стау сталіцай БССР. У сувязi з гэтым Зах. вобл. была скасавана. Аднак пагроза новай вайны з боку буржуазна-памешчыцкай Поль. прымусiла сав. кiраўн. прыняць 16 студз. 1919 г. рашэнне аб аб`ядн. БССР з Лiт. ССР. Для юрыд. замацав. абвяшч. БССР i стварэння Лiтбел 2 лютага 1919 г. быў склiканы 1-ы ўсебел. з`езд Саветаў. З`езд прыняў Канстытуцыю БССР, згодна з якой найвыш. ўлада ў рэсп. належала з`езду Саветаў. З`езд вызначыў тэр. БССР у складзе Мiнскай i Гродз. губерняў, планавалася, што ўключаныя ў склад РСФСР па рашэннi ЦК РКП(б) ад 16 студз. 1918 г. Магiл. i Вiцебс. губернi, калi iнш. тэр. Бел. будуць захоплены Поль. (што i адбыл. на самой справе) у будучым могуць стаць асновай для аднаўл. бел. дзярж-сцi. 1-ы ўсебел. з`езд Саветаў прыняў раш. аб аб`ядн. БССР i Лiтоўскай ССР. У склад Лiтбел увайшла тэрыт. Мiнскай, Гродз., Вiленс., Ковянскай i частка Сувалкаўскай губерняў з большi як 4-мiльенным насельн.. Т.ч. усе спробы захаваць тэрыторыю Бел. не удаліся. Сталiцай аб`яднанай дзяржавы стаў г. Вiльня. 27 лютага 1919 г. ствараюцца ЦВК Літ.Бел. ССР і яго прэзідыум на чле з Цыхоускім, урад аб’яднанай рэспублікі – Савет Нар. Камісарау на чале з Міцкявічусам – Капсукасам, створаны Выўэйшы Савет нар. гаспадаркі. Лiтбел праiснавала да лiпеня 1920 г.

45 Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг., Рыжскi мiрны дагаворУ лістападзе 1918 г. падчас адступлення нямецкіх войск была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Па сутнасці гэта азначала вайну з Савецкай Расіяй, да якой польскае кіраўніцтва пры фінансавай падтрымцы буйнейшых заходніх краін было добра падрыхтавана. У снежні 1918 г. Польшча перайшла ў наступленне на беларускія і ўкраінскія землі. Да сакавіка 1919 г. польскія войскі акупіравалі шэраг беларускіх гарадоў, у тым ліку Ліду, Вільну, Гродна. Урад Літбел, які праводзіў жорсткую палітыку ваеннага камунізму не здолеў арганізаваць абарону. 1 чэрвеня 1919 года згодна з Дэкрэтам Усерасійскага ЦВК Савецкія Украіна, Беларусь, Літва і Латвія аб’ядноўваліся з Савецкай Расіяй для агульнай барацьбы з сусветным імперыялізмам. . У жніўні 1919 г. быў захоплены Мінск. Восенню фронт усталяваўся на р. Беразіна-Днепр. На занятых тэрыторыях польскія акупанты праводзілі надзвычай жорсткую палітыку. Пад час перамоў дзеячаў БНР і польскіх уладаў апошнія згадзіліся прызнаць існаванне незалежнай БНР, але ў адказ урад БНР павінен падпісаць дагавор аб уваходжанні Беларусі ў склад Польскай дзяржавы.. Большасць на паседжаннях мелі беларускія эсэры (частка былой адзінай партыі – БСГ). Яны перавыбралі кіраўніцтва Рады – новыя лідары В.Ластоўскі, П.Крычэўскі, І.Мамонька і інш. заявілі аб вернасці III Устаўнай грамаце і выразілі пратэст супраць акупацыі Беларусі польскай арміяй. Польскі ўрад не чакаў такога ад Рады БНР, таму яе разагналі, а партыю беларускіх эсэраў падверглі праследванням. ў сакавіку 1920 года была арганізавана з ліку некаторых дзеячаў БНР Найвышэйшая Рада (С.Рак-Міхайлоўскі, І.Серада, Я.Лёсік, А.Смоліч) якая 24 сакавіка 1920 г. падпісала дагавор аб уваходжанні Беларусі ў склад Польшчы. Супраць гэтага дагавору выступілі адзіным фронтам бальшавікі і эсэры.Распачатае вясной 1920 г. наступленне палякаў дазволіла ім захапіць шэраг беларускіх і ўкраінскіх гарадоў, аднак летам Чырвоная Армія пачала контрнаступленне, і ўся тэрыторыя Беларусі была занята савецкімі вайскамі. Адначасова Савецкая Расія была вымушана пачаць супрацоўніцтва з буржуазным урадам Літвы – Тарыбай. 12 ліпеня 1920 года Савецкая Расія і Літва падпісалі дагавор, Дагавор падпісалі без згоды з урадам БССР, і гэта было юрыдычным канцом ЛітБелССР. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята дэкларацыя, якая другі раз абвяшчала незалежнасць Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.. У жніўні 1920 г. польская армія здолела разбіць пад Варшавай Чырвоную Армію, перайсці ў наступленне і зноў заняць значную частку Беларусі. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе паміж Украінай і Расіяй з аднаго боку і Польшчай з другога быў падпісаны дагавор аб перамір’і..Падпісанне перамір’я не спыніла ваенных дзеянняў. Пры падтрымцы польскага боку ў лістападзе на тэрыторыю Беларусі ўвайшлі атрады пад кіраўніцтвам С.Булак-Балаховіча, які абвясціў сябе начальнікам Беларускай дзяржавы. Але пасля захопу Мазыра, Петрыкава, Калінкавіч гэтыя злучэнні былі разбіты намаганнямі Чырвонай Арміі. У лістападзе-снежні 1920 г. адбылося ўзброенае выступленне на Случчыне, удзельнікі якога выступалі супраць перадачы павета да БССР. Сяляне былі незадаволены празмернымі памерамі харчразвёрсткі. На павятовым з’ездзе, дзе большасць была ў мясцовых эсэраў, было вырашана аказаць узброенае супраціўленне Чырвонай Арміі. Адначасова на з’ездзе было зноў паднята пытанне аб аднаўленні беларускай дзяржаўнасці. 13-17 снежня 1920 года ў Мінску прайшоў II Усебеларускі з’езд Саветаў. На ім у Канстытуцыю былі ўнесены змяненні, зацверджана структура дзяржаўнай улады: вышэйшая ўлада належыла з’езду Саветаў, ЦВК – распараджальны орган з’езда, выканаўчая ўлада ў СНК рэспублікі. Была ўведзена дзяржаўная манаполія, зямля перадавалася сялянам, але часткова. Лепшыя панскія маёнткі аддаваліся пад арганізацыю саўгасаў. З’езд ратыфікаваў умовы Рыжскага пагаднення ад перамір’і і надаў Расійскаму ўраду права заключаць любые міжнародныя пагадненні ад імя БССР. 18 сакавіка 1921 г. паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, паводле якога Польшча атрымала заходнюю частку Беларусі з больш чым 4-мільённым насельніцтвам. Усходняя частка Беларусі апынулася ў складзе Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і РСФСР. Але Рыжскі мір не прызнаў урад БНР у эміграцыі. На палітычнай канферэнцыі 26-30 верасня 1920 года ў Празе дзеячы БНР абвінавацілі польскі ўрад у падзеле Беларусі і разгроме Беларускай Народнай Рэспублікі.

46. ) БССР на шляху нэпа (20-я гг ХХ ст).Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства.Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў.З’явілася новая эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г. Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.Галоўнай мэтай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам.

Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць.У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Дзяржбанк ў канцы 1922 г. выпусціў новыя грашовыя знакі – чырвонцы.Былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках.Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы.Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю.Узнаўлялася грашовая аплата працы.Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца.Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы крызісам збыту, які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў.Разыходжанне ў цэнах прывяло да таго, што селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш.Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему.У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш.У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў, узніклі ўмовы для зніжэння цэн на прамысловыя тавары.Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы.Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку.

Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася.У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны.

47 Палітыка беларусізацыі ў БССР. Яе вынікі. Пачатак палітыкі беларусізацыі варта аднесці да чэрвеня 1924 г. З сярэдзіны 1923 г. і да сярэдзіны 1924 г. працэс беларусізацыі прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палітычная і ідэалагічная падрыхтоўка. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа праведзена ў 1926–1929 гг. Адным з напрамкаў нацыянальнай палітыкі з’яўлялася беларусізацыя дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнікамі беларускай мовы і перавод на яе справаводства. У ходзе беларусізацыі вырашалася задача больш актыўнага вылучэння на кіруючыя пасады прадстаўнікоў карэннага (не толькі беларускага) насельніцтва. Палітыка беларусізацыі закранула і войска. У 1923–1925 гг. праводзілася ваенная рэформа. Важным напрамкам беларусізацыі з’яўлялася нацыянальна-культурнае будаўніцтва. Шмат што было зроблена ў напрамку беларусізацыі ў выдавецкай справе. Значных поспехаў у гады правядзення палітыкі беларусізацыі дасягнулі беларуская літаратура, нацыянальны беларускі тэатр, музыка, жывапіс. Разглядаючы палітыку беларусізацыі ў 20-я гады, важна адзначыць, што яе ход меў пэўныя супярэчнасці і цяжкасці. Але, нягледзячы на супярэчнасці, цяжкасці і недахопы, палітыка беларусізацыі з’явілася практычнай спробай ва ўмовах савецкай улады ажыццявіць беларускае нацыянальнае адраджэнне.

48/Асаблівасці і вынікі палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі на Беларусі. Лічыцца, што аднаўлене народнай гаспадаркі да пачатку 1926 г. у асноўным завяршылася. Аднак дасягнуты даваенны ўзровень вытворчасці не мог задаволіць патрэбы дзяржавы. Вельмі востра стаяла ў рэспубліцы праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых.. Сацыялістычная індустрыялізацыя – гэта палітыка, якая мела галоўнай мэтай стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму, пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву з магутным эканоміка-вытворчым, навукова-тэхнічным і абаронным патэнцыялам На Беларусі меліся і свае асаблівасці, і свае цяжкасці. Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. На дапамогу ці крэдыты іншых дзяржаў разлічваць не даводзілася. Важныя змены адбываліся ў структуры капітальнага будаўніцтва. Вынікі, дасягнутыя прамысловасцю БССР у першыя гады індустрыялізацыі, стварылі неабходныя перадумовы для далейшага развіцця прамысловых галін.Тым не менш індустрыялізацыя ішла хутка, прамысловасць рэспублікі развівалася дастаткова высокімі тэмпамі. Рабочы клас Беларусі разгарнуў спаборніцтва за авалоданне новай тэхнікай, уздым тэхнічнай пісьменнасці.. У агульным комплексе эканамічнага развіцця Беларусі важная роля належала развіццю і рэканструкцыі транспарту. Адбыліся некаторыя станоўчыя змены і ў матэрыяльным становішчы насельніцтва.Узровень жыцця людзей хаця і павышаўся, але ўсё яшчэ заставаўся нізкім, як у іншых рэспубліках СССР. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі. Цяжкія ўмовы працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны. У пачатку нэпа савецкая ўлада падтрымлівала гаспадарчыя памкненні сялян, заахвочвала пошук форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, прадастаўляла права на зямлю як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам. З першых гадоў савецкай улады ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркі.

. Камуністычная партыя і Савецкая дзяржава распрацавалі палітыку калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі – палітыка Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, якая была накіравана на аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя прыдпрыемствы. мкнуліся вырашыць адразу дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці калектывізацыю вёскі і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны. Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс. Акрамя таго, у гарадах пачаліся перабоі ў забеспячэнні прадуктамі. Закрываліся рынкі, уводзілася абкладанне сялянскіх гаспадарак дадатковымі падаткамі. У Беларусі ў падтрыманні палітыкі “правага ўхілу” быў абвінавачаны нарком земляробства.Масавая калектывізацыя выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва. Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў. Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы. Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў. У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў жыцці многіх людзей. Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была звершана, кулацтва як клас ліквідавана.

49/Развіцце адукацыі, навукі, культуры ў 20-30-я гг. ХХ ст.У комплексе праблем культурнага будаўніцтва важнае месца займала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва.Была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці. Але ў канцы 30-х гадоў частка дарослага насельніцтва рэспублікі, асабліва на вёсцы і сярод жанчын, яшчэ заставалася неахопленай навучаннем. Разам з ліквідацыяй непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва праводзілася вялікая работа па стварэнні сістэмы народнай адукацыі. Да сярэдзіны 20-х гадоў такая сістэма адукацыі была створана і складалася з наступных частак: 1) дашкольных устаноў; 2) масавых чатырохгадовых працоўных школ; 3) сямігадовых працоўных політэхнічных школ; 4) школ сялянскай моладзі; 5) рабфакаў; 6) тэхнікумаў; 7) вышэйшых навучальных устаноў. Асаблівая ўвага надавалася ўвядзенню ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей. Значнае развіццё атрымала сярэдняя спецыяльная адукацыя. Кадры кваліфікаваных рабочых рыхтаваліся ў прафесійных школах. 20-я гады сталі часам нараджэння беларускай савецкай навукі. Вучоныя займаліся даследаваннем рэсурсаў, праблемы прыкладнога характару. Праводзіліся даследаванні і ў галіне гуманітарных навук. Развіццё літаратуры і мастацтва адбывалася ў складаных умовах. Беларуская паэзія вітала рэвалюцыю. Для яе характэрны былі аптымізм, дух змагання за новае жыццё. Гэта быў час агульнага духоўнага ўздыму, час надзей, веры і мар. У другой палове 20-х гадоў развіццё беларускай савецкай літаратуры адбывалася ў вострай барацьбе ідэйна-эстэтычных тэндэнцый, розных літаратурных груповак. У 30-я гады завяршыўся працэс стварэння адзінай пісьменніцкай арганізацыі Беларусі. У вострай барацьбе розных мастацкіх школ і плыняў стваралася беларускае савецкае тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва. У сярэдзіне 20-х гадоў першыя поспехі былі дасягнуты ў развіцці беларускага музычнага мастацтва, у якім усё яшчэ пераважала самадзейная творчасць музычных, харавых і танцавальных калектываў. Значны крок наперад зрабіла музычнае мастацтва ў 30-я гады. Паспяхова развівалася кінамастацтва. Ствараліся дакументальныя і мастацкія фільмы, кінахроніка. Дасягненні ў сферы культурнай дзейнасці сведчаць аб сапраўдным ажыццяўленні культурнай рэвалюцыі ў рэспубліцы. У 20–30-я гады паспяхова развіваліся жывапіс, скульптура, архітэктура. 20-я гады ў гісторыі беларускага жывапісу былі часам збірання творчых сіл, першых спроб засваення новай тэматыкі, актыўнага ўкаранення мастацтва ў жыццё шырокіх пластоў народа. У 30-я гады мастацтва Беларусі ўзбагачалася новымі тэмамі і вобразамі. Буйной падзеяй у культурным жыцці стаў Першы з’езд мастакоў Беларусі, які адбыўся 6 снежня 1938 г. у Мінску. Багатыя і цікавыя традыцыі мае беларуская графіка. У 20–30-я гады шэраг манументальных помнікаў стварылі беларускія скульптары. У цэлым для прамысловай архітэктуры 20-х гадоў характэрна выкарыстанне жалезабетонных і металічных канструкцый. У канцы 20-х гадоў рабіліся спробы распрацаваць тып дома з агульнымі бытавымі элементамі. Такія будынкі атрымалі назву дамоў-камун. Галоўнымі задачамі архітэктуры Беларусі ў перадваенныя пяцігодкі (1933–1941) сталі рэканструкцыя і развіццё гарадоў. Кожны твор архітэктуры ўяўляе сабой спалучэнне трох прынцыпаў: функцыянальнасці, трываласці і прыгажосці.

50/Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы ў 1921-1939 гг. У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ).За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

51.Уз’яднанне Зах Бел з БССРу 20-я – 30-я гг. Першыя пераутварэнні. Эканамічны крызіс 1929–1933 гг. надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету. Пасля заключэння ў студзені 1934 г. германска-польскага дагавора ў краіне хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У красавіку 1935 г. былі прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон. Рашаючую ролю ў перабудове ўсяго рэвалюцыйнага руху адыграў VII кангрэс Камінтэрна (1935), які распрацаваў тактыку барацьбы супраць фашызму і вайны. Працэс рэалізацыі задачы па стварэнні адзінага фронту барацьбы ўсіх дэмакратычных сіл супраць фашысцкага наступу праходзіў вельмі цяжка і з пераменным поспехам. Польская сацыялістычная партыя (ППС), створаная ў 1892 г., стаяла на антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцыях. Значны ўплыў на працоўных гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі мелі яўрэйскія дэмакратычныя арганізацыі. Асобнае месца займалі беларускія нацыянальныя партыі. Ва ўмовах нарастання барацьбы працоўных і значных поспехаў па стварэнні адзінага народнага фронту ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне Кампартыя Польшчы і яе састаўныя часткі – КПЗБ і КПЗУ – у сакавіку 1938 г. былі распушчаны і перасталі існаваць. Нягледзячы на такі ўдар па сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым руху ў Польшчы, барацьба працоўных, хоць і не так інтэнсіўна, як раней, усё ж працягвалася аж да 17 верасня 1939 г. У 1921–1939 гг. заходнебеларускія землі з’яўляліся прыдаткам Польшчы. Беларускі народ не мірыўся з прыгнечаным становішчам і змагаўся за сацыяльную і нацыянальную незалежнасць, за ўз’яднанне з БССР. У 1939 г. здзейснілася мара беларускага народа. Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]