Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Суч. бел. мова. Все лекции.doc
Скачиваний:
113
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.07 Mб
Скачать

Тэарэтычныя пытанні да экзамену па сучаснай беларускай мове, складзеныя на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы

  1. Мова і тэкставая дзейнасць журналіста. Тэндэнцыі і заканамернасці развіцця беларускай мовы. Паняцце пра сучасную беларускую літаратурную мову як найвышэйшую форму праяўлення нацыянальнай культуры. Асноўныя адзнакі літаратурнай мовы. Формы існавання. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

М о в а – важнейшы сродак зносін паміж людзмі. Для таго каб камунікаваць, людзі павінны былі дамовіцца аб адзінай сістэме зносін. Мова - з’ява сацыяльная. З гэтага сыходзіць яе галоўная функцыя – сродак зносін людзей ў грамадстве. У мове замацаваны ўсе здольнасці чалавека. Напрыклад, у слове “пяць” замацавана здольнасць чалавека лічыць. Мова не толькі сродак зносін, але і помнік везізарнай культуры многіх народаў. Вывучаючы мову можна даведацца пра жыццё народаў, якія на ёй размаўлялі.

Мова складаецца з вялікай колькасці адзінак і правіл іх спалучэння ў выказваннях. Слова “мова” выкарыстоўваецца для абазначэння найважнейшага сродку зносін і для абазначэння сродку зносін з пэўнай, звычайна этнічнай, групы людзей: беларуская мова, французская мова.

М о в а – сістэма фанетычных, лексічных, граматычных сродкаў, якая выконвае пэўныя функцыі.

Н а ц ы я н а л ь н а я м о в а =літаратурнай мова+дыялектная мова+прафесіянальная мова+сацыяльныя жаргоны(малодзежны, камп’ютарны і інш.).

Л і т а р а т у р н а я м о в а – унармаваная, апрацаваная майстрамі слова і дзеячмі культуры мова, абавязковая для ўсіх членаў грамадства.

А д з н а к і л і т. м о в ы: унармаванасць, апрацаванасць, кадыфікаванасць, заканадаўчае афармленне.

Літаратурная мова можа існаваць, як у вуснай, так і ў пісьмовай форме. Вусная: на радыё і тэлебачанні, на сцэне тэатра. Пісьмовая – у творах мастацкай літаратуры і пуліцыстыкі.

Мова і літаратура

Жывая народная мова ў разнастайных яе мясцовых дыялектах – зыходная аснова для станаўлення фальклору і пісьмовай літаратуры – гэта перадумовы станаўлення мовы літаратурнай. З’яўленне літаратурнай мовы звязана з паяўленнем і афарменнем нацыянальнай мовы.

Г і с т а р ы ч н ы я э т а п ы р а з в і ц ц я б е л а р у с к а й м о в ы

1 Этап:

6-7 стст. – распад славянскай групы на падгрупы, выдзяленне асобных падгруп.

7-9 стст. – фарміраванне моў славянкіх народнасцей.

2 Этап:

10-13 стст. – прынняцце храсціянства, з’яўленне пісьменнасці. “Аповесць…”, “Слова…”

14-16 стст. – фарміраванне беларускай народнасці і ўласнабеларускай літаратурнай мовы - старабеларускай. Летапісы (Баркалабаўскі), Хронікі (Хроніка Быхаўца), статуты ВКЛ, Літоўскай метрыка.

Канец 16-18 стст. – беларуская мова страціла статус дзяржаўнай. Помнікаў амаль на захавалась, перадавалась у вусных гаворках.

19-20 стст. – мовай карыстаюцца слаба. Ананімныя творы “Тарас на Парнасе”, “Энеіда навыварат”.

З 1991 года. – беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.

  1. Моўны стыль эпохі. Беларуская мова з гледжання тыпалагічнага і сацыяльнага. Функцыянальна-сацыяльная дыферэнцыяцыя нацыянальнай мовы. Месца беларускай мовы на лінгвістычнай карце свету. (вышлю отдельно).

  1. Генеалагічная і марфалагічная класіфікацыя моваў свету. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Усходнеславянскія, заходнеславянскія і паўднёваславянскія мовы.

Усяго каля 5 000 моў.

Г е н е а л а г і ч н а я к л а с і ф і к а ц ы я вывучае і згрупоўвае мовы свету н падставе роднасных сувязей паміж імі.ГК падзяляе мовы свету на сем’і – групы – падгрупы. Беларуская мова ўваходзіць у індаеўрап моўную сям’ю. Славянская група моў, усходнеславянская падгрупа.

М а р ф а л а г і ч н а я к л а с і ф і к а ц ы я аб’ядноўвае мовы свету паводле граматычных значэнняў (будовы слова).