- •1. Прадмет і задачы стылістыкі
- •2. Стылістыка і рыторыка
- •3. Сучасны стан стылістыкі як філалагічнай дысцыпліны
- •4. Вывучэнне пытанняў стылістыкі ў айчыннай філалогіі
- •5. Выбар слова. Прадметна-лагічнае і асацыятыўнае значэнне слова. Аб’ем і змест паняцця, выражаннага словам.
- •6. Агульная стылістычная характарыстыка лексікі сучаснай беларускай мовы. Эмацыянальна-экспрэсіўныя і функцыянальна-стылістычныя тыпы лексікі.
- •8. Стылістычнае выкарыстанне сінонімаў і перыфразаў.
- •9. Стылістычныя функцыі сінонімаў у мастацкай і публіцыстычнай літаратуры. Адкрытае і скрытае выкарыстанне сінонімаў.
- •10. Выкарыстанне амонімаў і паронімаў у стылістычных тэкстах. Каламбур і паранамазія. Памылкі ў выкарыстанні амонімаў, паронімаў і мнагазначных слоў.
- •11. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў. Антытэза.
- •12. Стылістычнае выкарыстанне архаізмаў і неалагізмаў.
- •13.Запазычаныя словы, іх стылістычнае выкарыстанне ў смі
- •14. Слова і вобраз
- •15. Пераноснае ўжыванне слова. Тропы і іх стылістычная характарыстыка
- •16. Фоніка. Моўныя сродкі гукапісу
- •17. Тыповыя памылкі словаўжывання
- •18. Стылістычныя асаблівасці ўжывання назоўніка
- •19 Асаблівасці стылістычнага выкарыстання прыметнікаў.
- •20 Стылістычна выкарыстання займеннікаў
- •21. Вобразна-экспрэсіўныя якасці дзеяслова
- •22. Стылістычныя рэсурсы беларускага сінтаксіса. Асаблівасці сінтаксіса розных стыляў мовы
- •23. Стылістычныя асаблівасці розных тыпаў простага сказа.
- •24. Сінаніміка форм выказніка. “Расчляненне выказніка”.
- •25. Актуальнае чляненне выказвання і парадак слоў у сказе
- •26. Некаторыя выпадкі кіравання
- •27. Сінанімія прыназоўнікавых і 6еспрыназоўнікавых канструкцый
- •28. Сінаніміка прыназоўнікаў у 6ел. Мове
- •29. Стылістычныя аса6лівасці выкарыстання аднародных членаў сказа ў мастацкай літаратуры
- •30. Стылістычн. Аса6лівасці сказаў з аднароднымі членамі
- •37. Стылістычнае выкарыстанне складаных сказаў. Памылкі ў складаных сказах
- •38. Стылістыка тэксту як састаўная частка стылістыкі
- •39. Стылістыка мовы і стылістыка маўлення.
- •40. Звышфразавыя адзінствы
- •41. Тыпы сувязі ў празаічных строфах
- •42. Функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення: апісанне, апавяданне, разважанне
- •43. Моўны вобраз у мастацкай літаратуры і публіцыстыкі.
- •46 Асноўныя фунуцыі мовы і прынцыпы вылучэння функцыянальных стыляў
- •48. Афіцыйна-дзелавы стыль
- •49. Навуковы стыль
- •50. Публіцыстычны стыль
- •51. Літаратурна-мастацкі стыль
- •52. Асаблівасці мовы газеты, рыдё і тэлебачання як смі
- •53. Стыль інфармацыйнай заметкі
- •54. Стыль рэпартажу
- •55. Стыль публіцыстычнага тэксту
- •56. Стыль інтэрв’ю
1. Прадмет і задачы стылістыкі
Стылістыка як самастойная філалагічная навука фаормілася ў сярэдзіне 19 стагоддзя.
Стылістыка — навука аб функцыянальных стылях мовы (маўлення) і заканамернасцях выкарыстання іх выяўленчых, экспрэсіўных сродкаў літаратурнай мовы.
Таму не ўсякія варыянты, сінонімы лексічных і граматычных форм — прадмет стылістыкі.
Прадметам стылістыкі з’яўляюцца пераважна такія якасці, якія звязаны не з дакладным і правільным выражэннем думкі наогул, а з найбольш яркім, асаблівым выражэннем яе ў тых выпадках, калі з шэрагу магчымых, па-рознаму стылістычна афарбаваных варыянтаў выбіраецца адзін. Адсюль і патрабаванне разглядаць усе моўныя з’явы з функцыянальна-стылістычнага і эмацыянальна-экспрэсіўнага бакоў.
Па спецыфіцы сваіх задач стылістыка абапіраецца не абапіраецца на цэласную моўную сістэму, яна разглядае паралельныя або сінанімічныя сродкі выражэння і экспрэсіўныя адценні боль-менш аднароднага значэння.
Агульная стылістыка — стылістыка адлюстравання аб’ектыўнай рэчаіснасці ў мастацтве наогул. Прадмет: законы адлюсравання, пытанні стылю аўтара ў суадносінах са стылем эпохі. Прыватная стылістыка — стылістыка мастацкага адлюстравання аб’ектыўнай рэчаіснасці сродкамі дадзенага, канкрэтнага мастацтва. Вылучаны Балі, Зайдлерам.
Пытанні агульнай стылістыкі: формы, тыпы, стылі і жанры ўнутры літаратурнай мовы, стылістычная афарбоўка моўных элементаў, лінгвістычная стылістыка, яе прадметі адрозненне ад іншых прадметаў мовазнаўства, стылістыка мовы і стылістыка маўлення.
Прыватная стылістыка — нацыянальная спецыфіка кожнай асобнай мовы.
Лінвістычная і літаратуразнаўчая стылістыка. Некаторыя лічаць, што трэба аб’яднаць (Шпіцэр, Яфімаў, Шкраба, Яскевіч). Адзін аб’ект вывучэння стварае ілюзію аб адзіным прадмеце — мове. Адрозніваюцца аб’ем вывучаемага матэрыялу, падыход да вывучэння.
Лінгвістычная стылістыка вывучае ўсю агульнанацыянальную літаратурную мову — усе яе стылі, формы і тыпы, уключачы мову мастацкай літаратуры, выяўляе магчымасці арганізацыі маўлення ў залежнасці ад абстаноўкі, мэты і зместу выказвання.
Літаратуразнаўчая — толькі мову літаратурна-мастацкага твору ў яе суадносінах з вобразнай структурай і ідэйна-тэматычным зместам твору. Аналізуе мову як эстэтычную катэгорыю, як асноўны матэрыял слоўнага мастацтва. Слова — галоўны сродак стварэння вобраза, сродак увасаблення мастацкай задумы аўтара.
Погляды на задачы лінгвастылістыкі розныя: вывучэнне моўных з’яў з боку дадатковых эмацыянальна-экспрэсіўных адценняў, якія накладваюцца на сэнсавы змест.
Лінгвастылістыка — раздзел мовазнаўства, які займаецца вывучэннем стылістычна спецыялізаваных моўных сродкаў для спецыфічнага моўнага вуснага або пісьмовага выражэння розных відаў і форм чалавечай дзейнасці ў розных сферах грамадскага жыцця.
Стылістыка мовы і стылістыка маўлення. (Ф.дэ Сасюр). Тры аб’екты лінгвістычных даследванняў: мова як сацыяльная з’ява, маўленне як індывідуальная з’ява, моўная дзейнасць, якая адрознівае чалавека ад астатняга свету.
Мова — сукупнасць і сістэма моўных адзінак, якія існуюць як аб’ектыўная рэальнасць. Мова — сістэма структурных элементаў, “сістэма сістэм”. Структурныя элементы: гукавы склад, інтанацыйная структура, граматычны лад, лексіка-фразеалагічны склад і стылістычная сістэма.
Маўленне — функцыянаванне мовы, ужыванне яе людзмьмі ў працэсе зносін, камунікацыі. Мова — сістэма ў патэнцыі, маўленне — у дынаміцы. Мова — сродак зносін, маўленне — працэс зносін.
Маўленне — заўседы мэтанакіраванае, тут больш істотная сувязь мовы і мыслення.
Стыль — адначасова і факт мовы і факт маўлення.