Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
stylistyka.doc
Скачиваний:
89
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
407.04 Кб
Скачать

8. Стылістычнае выкарыстанне сінонімаў і перыфразаў.

Сінонімы абазначаюць адзін і той жа прадмет, з'яву, паняцце і адрозніваюцца гуказым складам: шлях дарога, многа шмат, сіратлівы адзінокі. Сінонімы не могуць супадаць поўнасцю ні па семантыцы, ні па эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы, ні па стылістычнай прыналежнасці. Тыпы: 1)семантычныя (ідэаграфічныя) 2) стылістычныя.

Семантычныя - сінонімы, якія адрозніваюцца адценнем у лексічным значэнні: золак досвітак світанне.

Стылістычныя - ёсць эмацыянальная афарбоўка, стылістычныя асаблівасці: турма - кутузка.

Нярэдка розніца ў стылістычнай або эмацыянальнай афарбоўцы сінонімаў спалучаецца з розніцай і ў лексічным значэнні. Напр., слова імкліва ў спалучэнні самалёт імкліва набірае вышыню адрозніваецца ад слова хутка тым, што з'яўляецца больш эмацыянальным + абазначае высокую скорасць руху.

Памылкі. З'яўляюцца з-за неўмення ўстанавіць розніцу паміж сінонімамі.

1 Каб правільна выбраць сінонім, трэба разглядаць іх не ізалявана, а ў спалучэнні з іншымі словамі. Спалучальнасць адных сінонімаў можа быць свабодная, другіх - больш-менш абмежаваная (напр., расквасіць - толькі нос і губа; расквасіць вока нельга. Сінонім да расквасіць - разбіць). Нельга сказаць: раскацістая песня, смяротная цішыня.

2 Калі лексема мнагазначная, то рады сінонімаў будуць розныя для кожнага з яе значэнняў. Напр., адкрыць, адчыніць дзверы; адкрыць, распачаць, перайсці (да) спрэчкі(ак); адкрыць, знайсці, убачыць новую планету.

3 Не ўсе словы маюць сінонімы. Назвы канкрэтных прадметаў і з'яў рэчаіснасці маюць вельмі мала сінонімаў. Зусім няма: навуковыя тэрміны. Найбольш схільныя да сінанімі дзеясл., прыметнікі, прыслоўі.

Сітуацыйныя сінонімы - толькі ў дадзенай сітуацыі: Нарэшце з-за ўзгорка паказаўся грузавік.«Паўзуць, балаголы»,падумаў Сцяпанавіч.

Пісьменнікі (Колас, Мележ, Брыль) заўсёды надавалі вялікае значэнне правільнаму выбару сінонімаў (розныя рэдакцыі раманаў).

Прычыны: ўдакладніць сэнсавае, прадметнае значэнне слова; узмацніць або змякчыць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку; змяніць фразеалагічныя сувязі слоў і г.д.

Перыфраз(а) — словазлучэнне або сказ, якія ўжываюцца для пераноснага апісання з'явы, прадмета, дзёяння: сядзець на чамаданах (збірацца ў дарогу), жывот падцягнула (галодны). Шырока выкарыстоўваюцца ў розных стылях. Пераважная сфера — мастацкая літаратура і публіцыстыка.

У перыфразе выражана паняцце + х-ка прадмета, адносіны, ацэнка. Таму ён багацейшы за прамую назву: Выцягнуў вядро вады, нагнуўся і стаў ліць празрысты холад сабе на галаву.

Ствараюцца з дапамогай метафар, эпітэтаў, метанімій: капронавая смерць (рыбацкая сетка)= эпітэт капронавая + метанімія смерць.

У мастацкай літаратуры, асабліва ў паэзіі, сустра-каюцца разгорнутыя вобразы-перыфразы, нават цэлыя вершы-перыфразы. Напрыклад: Часам гляне зблізку ці здалёк I закіне ў сэрца вугалёк, Той, што разгараецца ў агонь. Той, што ты з далоні на далонь Будзеш, несучы, перакладаць — Так ён паліць! — і аберагаць Ад вятроў, дажджоў, сцюдзёных зім, Бо расстацца немагчыма з ім (Макісм Танк) - перыфраз кахання.

Публіцыстыка – устойлівыя перыфразы: людзі ў белых халатах, чорнае залата, стэпавы карабель(камбайн). Замяняючы слова перыфразам, трэба ўлічваць, што гэтым ўносіцца новае адценне значэння або экспрэсіі, мяняецца стылістычная афарбоўка фразы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]