Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

spasenie,ИГиП РБ

.pdf
Скачиваний:
28
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
949.61 Кб
Скачать

прымаліся большасцю галасоў; кароль меў права вета на соймавыя рашэнні, якія тычыліся асноўных законаў. Аднак і гэта Канстытуцыя засталася на паперы, бо РП страчвала сваю незалежнасць.

46. Паустанне 1794. 3-і падзел РП. Прычына распада РП.

Пасля разфому паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі Аўстрыя, Прусія і Расія ў 1795 г. здзейснілі трэці падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, а таксама Літва, Курляндыя і частка Заходняй Украіны. Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу.

47. Сістэматызацыя права Беларусі у 19 ст. Праект Зводу мясцовых законау у заходніх губерніях.

У 1826 годзе пачаліся працы па падрыхтоўцы зводу законаз расійскай Імперыі. У гэты час пачалася праца па падрыхтоўцы зводу мясцовых законаў заходніх губерняў. Узначаліў камісію па падрыхтоўцы зводу мясцовых законаў мясцовых губерняў Ігнат Даніловіч. Звод мясцовых законаў меркавалася ўключыць у звод Законаў Расійскай імперыі. Праца па падрыхтоўцы хводу мясцовых законаў была ў асноўным завершана ў 1834 годзе. Па некаторых рахздзелах праца вялася да 1873 года. Але ѐн не быў уключаны ў Звод законаў Расійскай Імперыі і не быў выдадзены як асобны закон.

48. прававое становішча насельніцтва Беларусі пасля далучэння да Расійскай Імперыі. Русіфікатарская палітыка царызму. Закрыццѐ Віленскага універсітэту.

У сваѐй саслоўнай палітыцы ўрад імкнуўся перш за ўсѐ задобрыць шляхту. За шляхтай, пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, у поўнай меры захоўваліся ўсе правы і прывілеі дваранскага саслоўя, у тым ліку і галоўная з іх - права ўласнасці на зямлю і прыгонных сялян.

Прыгонніцтва на Беларусі ўзмацнялася і пашыралася. На Беларусі скасоўвалася магдэбургскае права.

Мяшчане беларускіх гарадоў пасля далучэння да Расіі пазбаўляліся часткі сваіх правоў і павінны былі плаціць падушныя падаткі, выконваць рэкруцкую і іншыя павіннасці. Большую частку гарадскога насельніцтва складалі рамеснікімайстры, падмайстры і іх вучні, якія аб'ядноўваліся ў цэхі. Прывілеяванымі жыхарамі ў гарадах былі купцы першай і другой гільдый і фабрыканты.

Жыхары шэрага мястэчак не атрымалі правоў гараджан. Яны прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам.

Яўрэі, якія пражывалі на Беларусі, распісваліся па кагалах і ўключаліся ў саслоўе мяшчан. Гэта быў пачатак юрыдычнага афармлення рысы аседласці, таму што ўстанаўлівалася правіла, згодна з якім яўрэі не маглі пастаянна жыць за межамі абазначанай у законе тэрыторыі. Па-за рысай аседласці правам на жыхарства карысталіся купцы першай гільдыі, асобы з вышэйшай ці спецыяльнай медыцынскай адукацыяй, некаторыя катэгорыі рамеснікаў, салдаты, якія служылі па рэкруцкім уставе, і іх нашчадкі. Рыса аседласці для яўрэйскага насельніцтва была найбольш цяжкай праявай іх нацыянальнага нераўнапраўя.

Духавенства на Беларусі падпарадкоўвалася вышэйшым царкоўным установам. Большасць сялян (каля 70 %) належала да уніяцкай царквы, вернікі і святары якой, як і католікі, нрызнавалі ўладу Папы рымскага. Пасля ўключэння Беларусі ў Расійскую Імперыю пачалася дыскрымінацыя уніяцкай царквы. Па загаду Мікалая I у 1839 г. быў скліканы Полацкі сабор праваслаўнага і часткі уніяцкага духавенства, на якім было абвешчана аб ліквідацыі уніяцкай царквы на Беларусі, а ўсе вернікі далучаны да рускай праваслаўнай царквы. Пратэстуючы, многія з беларусаў перайшлі ў каталіцкую канфесію.

49. Адміністрацыйна-тэрэтарыяльнае дзяленне Беларусі кон 18нач 19. Органы улады, мясцовае упрауленне, суды.

У палітычных адносінах Беларусь была падзелена на два генералгубернатарствы: Літоўскае (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілѐўская і Смаленская губерні).

Губерні падзяляліся на паветы.

Генерал-губернатар з'яўляўся даверанай асобай цара і таму надзяляўся фактычна неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Ён узначальваў мясцовую адміністрацыю падпарадкаваных яму губерняў. Пры генерал-губернатары мелася канцылярыя з невялікім штатам чыноўнікаў, бо асноўныя яго загады праводзіліся ў жыццѐ праз губернскія і павятовыя ўстановы. У губерні галоўнай службовай асобай быў губернатар, які прызначаўся вярхоўнай уладай з ліку давераных асоб цара. У сваѐй дзейнасці губернатары падпарадкоўваліся генерал-губернатару і міністру ўнутраных спраў.

Дарадчым і выканаўчым органам у губерні было губернскае праўленне, якое складалася з "общего присутствия" і канцылярыі. У "общее присутствие" ўваходзілі генерал-губернатар, губернатар, віцэ-губернатар, саветнікі і асэсары. У канцылярыю ўваходзіла 56 асоб: віцэ-губернатар, 2 саветнікі, пракурор, 4 сакратары, пратакаліст з памочнікам, 2 каморнікі, 32 канцылярскія служыцелі, архівіст, 4 лекары, 3 вартаўнікі, кат, губернскі камісар, 2 перакладчыкі. Дапаўнялі канцылярскі штат 323 чыноўнікі. Для пасылак губернатар трымаў 132 чалавекі ваеннай каманды. У персанальны склад вышэйшых чыноў мясцовай адміністрацыі уваходзілі рускія саноўнікі і чыноўнікі.У пераважнай большасці губернатары паходзілі з ваенных і мелі чыны сапраўднага стацкага або тайнага савет-ніка. Губернская канцылярыя мела чатыры аддзяленні. Першае распаўсюджвала законы, сачыла за выкананнем распараджэнняў генералгубернатара, губернатара і губернскага праўлення. Праз другое губернатар кіраваў паліцыяй, праз трэцяе сачыў за судамі, чацвѐртае ажыццяўляла сувязь з фінансава-гаспадарчымі органамі (казѐннай палатай, якую ўзначальваў віцэгубернатар).

У сваѐй дзейнасці губернскія дзяржаўныя органы абапіраліся на дваранскія саслоўныя ўстановы - дваранскія сходы, губернскага прадвадзіцеля, які на Беларусі называўся па-старому - маршалкам.

Галоўным органам улады ў павеце быў ніжні земскі суд, кампетэнцыя якога абмяжоўвалася адміністрацыйна-паліцэйскімі функцыямі. Узначальваў яго земскі

спраўнік, які прызначаўся Сенатам са згоды міністра ўнутраных спраў па прадстаўленні губернатара. У склад ніжняга земскага суда ўваходзілі два - тры засядацелі, якія прызначаліся з ліку мясцовых дваран. Ніжні земскі суд сачыў за падтрыманнем грамадскага парадку ў павеце, зборам падаткаў і выкананнем жыхарамі павета розных павіннасцей. Галоўнай задачай земскага спраўніка было прадухіленне народных хваляванняў.

Сярод службовых асоб павета на Беларусі асаблівае месца займаў павятовы маршалак, пры якім знаходзіўся яго памочнік - павятовы харужы.

Упавеце меліся таксама службовыя асобы галіновага кіравання: лекар, казначэй (скарбнік) і інш.

У1837 г. паветы пачалі дзяліць на станы. У кожны стан губернатарам прызначаўся станавы прыстаў, які выконваў паліцэйскія абавязкі і падпарадкоўваўся земскаму спраўніку. Па сацыяльным становішчы прыстаў з'яўляўся дваранінам, як правіла, адстаўным афіцэрам.

Для нагляду за дзяржаўнымі сялянамі ў 1837 - 1838 гг. у паветах былі ўтвораны акругі, тэрыторыя якіх магла ахопліваць і некалькі паветаў. Акругі дзяліліся на воласці. На чале акругі стаяў акружны начальнік з памочнікамі. У воласці кожныя тры гады сялянамі выбіраліся валасны галава і два засядацелі, якія складалі валасное праўленне. Выбіраўся таксама валасны пісар, але ѐн не ўваходзіў у праўленне.

Органам кіравання ў беларускіх гарадах была "Управа благочиния", у якой засядалі гараднічы, прыставы кры-мінальных і цывільных спраў і два ратманы, а таксама гарадскі магістрат. Гараднічы прызначаўся Сенатам. Яго галоўным абавязкам было сачыць за за-хаваннем цішыні і дабрабыту ў горадзе.

Усклад гарадскога магістрата на Беларусі ў адрозненне ад магістратаў рускіх гарадоў акрамя бургамістраў і ратманаў уваходзілі лаўнікі (прысяжныя засядацелі). У яго кампетэнцыю ўваходзілі кіраванне гарадскімі прыбыткамі, пабудова і рамонт дарог, мастоў і іншых аб'ектаў, здача гарадской зямлі ў арэнду, кантроль за выкананнем мер і вагаў у горадзе, пра-вядзенне кірмашоў і г.д. Гарадскі магістрат у гарадах Беларусі быў важным органам кіравання і ў адрозненне ад магістратаў рускіх гарадоў, дзе яны выконвалі чыста судовыя функцыі, займаўся дзейнасцю адміністрацыйнага, фінансавага, судовапаліцэйскага характару, а таксама разглядаў шырокае кола гаспадарчых пытанняў.

Трэба адзначыць, што пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расіі гарады Беларусі страцілі свой высокі статус, які ў іх быў паводле магдэбургскага права. Саслоўныя выбарныя органы - гарадскія магістраты знаходзіліся пад моцным кантролем губернатараў і іншых чыноўнікаў.

50. Скасаванне прыгоннага права ў Беларусі. Рэформа мясцовых органаў

У Беларусі у сярэдзіне 19 ст. асноўную масу насельніцтва складалі сяляне, якія падзяляліся на памешчыцкіх і дзяржаўных, мелася нязначная колькасць удзельных (належалі царскай сям'і), паезуіцкіх, ленных, царкоўных і манастырскіх сялян.

Нягледзячы на прыгоннае права, паступовае развіццѐ эканомікі непазбежна выводзіла Беларусь на шлях капіталізму. Аднак гэтаму працэсу працівілася дваранства, якое трымалася за саслоўныя правы і прывілеі. Каб павялічыць даходнасць сваіх маѐнткаў, памешчыкі за кошт памяншэння сялянскіх надзелаў пашыралі панскую ворную зямлю і пераводзілі сялян з аброку на паншчыну. На ўзмацненне эксплуатацыі беларускае сялянства адказвала супраціўленнем.

19 лютага 1861 г. Александр II падпісаў адобраныя Дзяржаўным саветам заканадаўчыя акты (палажэнні) аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, і Маніфест аб адмене прыгоннага права. У адпаведнасці з законам памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца селянінам, які атрымліваў асабістую волю і ўсе правы. У прыватнасці, ѐн мог сам звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы, заключаць гандлѐвыя і іншыя зделкі, пераязджаць у горад, запісвацца ў саслоўі мяшчан і купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову.

Паводле "Палажэнняў 19 лютага" ўся зямля маѐнткаў абвяшчалася ўласнасцю памешчыкаў. Селяніну давалася ў карыстанне пэўная колькасць ворнай зямлі, аднак ѐн не з'яўляўся яе ўласнікам, а да заключэння выкупной здзелкі знаходзіўся ў стане часоваабавязанага і выконваў на карысць памешчыка вызначаныя павіннасці ў выглядзе паншчыны або аброку. Памер павіннасцей вызначаўся незалежна ад памеру надзелу, але не мог перавышаць інвентарную норму.

Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часоваабавязанымі сялянамі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памеры зямельнага надзелу і павіннасці за яго. Згодна з устаўнымі граматамі сялянам давалася ў карыстанне тая колькасць зямлі, якую яны мелі да рэформы. Набыццѐ сялянамі зямель ва ўласнасць ажыццяўлялася праз выкуп. Выкуп жа асабістай свабоды ажыццяўляўся шляхам завышэння цаны за зямлю. Неабходных для выкупу грошай у сялян не было, а памешчыкі хацелі атрымаць іх адразу. Выйсце з такога становішча знайшоў урад: пры выкупе сяляне плацілі 20 % адпаведнай сумы, а астатнія 80 % памешчыкам давала дзяржава. Сяляне, такім чынам, рабіліся яе даўжнікамі на 49 гадоў і павінны былі выплочваць так званыя выкупныя плацяжы з вялікімі працэнтамі за пазыку.

Умовы адмены прыгоннага права не былі прыняты беларускім сялянствам і паслужылі штуршком да развіцця шырокага сялянскага руху, кульмінацыяй якога стала паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага

1 сакавіка 1863 г. выйшаў указ аб адмене часоваабавязаных адносін.

1 мая 1863 г. абавязковыя адносіны паміж сялянамі і памешчыкамі спыняліся, выкупныя плацяжы за надзельную зямлю зніжаліся на 20 %. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны былі ўносіць выкупныя плацяжы ў павятовыя казначэйствы.

Указам ад 9 красавіка 1863 г. ствараліся праверачныя камісіі, якія павінны былі правяраць дакладнасць складання ўстаўных грамат пасля 19 лютага. Няправільна складзеныя граматы ануляваліся. У выніку частцы сялян былі павялічаны зямельныя надзелы, зніжаны аброк і выкупныя плацяжы, за імі замацоўваліся сервітутныя ўгоддзі (пашы, вадапоі і т.д.), якімі яны карысталіся да рэформы 1861 r.

У1863 г. феадальныя адносіны ў Беларусі былі ліквідаваны шляхам спынення часоваабавязанага становішча сялян, што стварыла ўмовы для больш хуткага развіцця капіталістычных адносін.

Пасля рэформы 1861 г. адбыліся значныя змены ў мясцовых органах дзяржаўнага кіравання і самакіравання. У дапаўненне да старога дзяржаўнага паліцэйскага апарату ствараліся новыя органы ўлады і пасады: у губернях - губернскія па сялянскіх справах установы ("присутствия"); у паветах -міравыя пасрэднікі і павятовыя міравыя з'езды, з 1874 г. -павятовыя па сялянскіх справах установы і з 1889 г. – земскія участковый начальнікі і іх павятовыя з'езды; у валасцях -валасныя сходы, валасны старшыня, валасное праўленне, ва-ласны сялянскі суд; у сѐлах - сельскі сход, сельскі стараста.

Губернскія па сялянскіх справах установы разглядалі скаргі на дзейнасць міравых пасрэднікаў і іх павятовых з'ездаў, кантралявала пагадненні паміж памешчыкамі і сялянамі аб зямельных надзелах, а таксама вырашалі іншыя пытанні, якія тычыліся ажыццяўлення рэформы.

Укожным павеце назначаліся тры - пяць участковых міравых пасрэднікаў, якія займаліся правядзеннем рэформы ў жыццѐ. Галоўныя функцыі, якія выконвалі міравыя пасрэднікі, - складанне і зацвярджэнне ўстаўных грамат аб умовах землеўпарадкавання паміж памешчыкамі і сялянамі, разгляд спрэчак паміж імі, а таксама скаргаў на валасных службовых асоб. У іх кампетэнцыі былі і некаторыя судова-паліцэйскія справы (аб патравах, парубках лесу і інш.) У састаў

павятовага з'езда міравых пасрэднікаў уваходзілі міравыя пасрэднікі павета,

павятовы прадвадзіцель (старшыня) і прызначаны губернатарам чыноўнік. Павятовы з'езд разглядаў скаргі на рашэнні міравых пасрэднікаў. Міравыя пасрэднікі дзейнічалі да 27 чэрвеня 1874 г. Затым іх функцыі былі перададзены новаўтвораным павятовым установам па сялянскіх справах. У павятовае

"присутствие" ўваходзілі павятовы прадвадзіцель дваранства, павятовы спраўнік, старшыня земскай павятовай управы і адзін з ганаровых міравых суддзяў. Але на Беларусі ў той час не было ні земстваў, ні міравых судоў, таму галоўнай асабай над сялянамі стаў павятовы спраўнік і падначаленыя яму паліцэйскія. У 1889 г. павятовыя "присутствия" былі скасаваны і іх паўнамоцтвы перададзены земскім участковым начальнікам. Земскі начальнік прызначаўся на тры - чатыры воласці і наглядаў за сялянамі і ўсімі сельскімі ўстановамі. Ён мог судзіць сялян, адмяняць пастановы валаснога суда. Дзеянні земскага начальніка можна было абскарджваць у павятовы з'езд земскіх начальнікаў, а пастановы з'езда - у губернскае "присутствие'.

"Палажэнні 19 лютага" прадугледжвалі новы парадак кіравання сялянамі, што быў заснаваны на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Жыхары сельскай грамады выбіралі на сходзе старасту, сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных дзесяці двароў на валасных сходах - валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю. Валасное праўленне складалася са старшыні, усіх сельскіх старастаў і зборшчыкаў падаткаў. Асобнае месца займаў валасны пісар, які не выбіраўся сялянамі, а прызначаўся праўленнем і фактычна вырашаў большасць валасных спраў.

Функцыі органаў сялянскага самакіравання былі вельмі абмежаваныя: павінны былі выконваць усѐ, што патрабавалі ад іх урадавыя чыноўнікі. Да ліку галоўных абавязкаў сельскіх улад адносіліся раскладка і збор падаткаў, кантроль за выкананнем сялянамі шматлікіх павіннасцей, рэгуляванне пазямельных узаемаадносін сялян, арганізацыя ў вѐсцы паліцэйскай службы (соцкія, дзесяцкія) і г.д.

51. Судовая рэформа 1864. і асаблівасці яе правядзення у Беларусі.

Судовая рэформа пачала праводзіцца ў жыццѐ ў 1864 г. Яна замацавала повыя асновы судовага ладу і судаводства, паслядоўна і поўна ўвасобіўшы прынцыпы буржуазнага права, што было значным крокам наперад у параўнанні з дарэформеннай судова-працэсуальнай сістэмай.

У аснову рэформы была пакладзена тэорыя раздзялѐння ўлад. Судовыя статуты абвясцілі аддзяленне суда ад адміністрацыі, увядзенне агульнага ўсесаслоўнага суда, роўнасць усіх перад судом, нязменнасць суддзяў і следчых, выбарнасць міравых суддзяў і прысяжных засядацеляў, галоснасць, вуснасць, непасрэднасць і спаборнасць судовага працэсу, права абвінавачанага на абарону.

Важным вынікам рэформы стала заснаванне адвакатуры для абароны па крымінальных і прадстаўніцтва інтарэсаў старон па цывільных справах.

Была рэарганізавана пракуратура: з органа кантролю за вытворчасцю спраў у сферы кіравання яна ператваралася ў орган абвінаваўчай улады.

Згодна з законам ствараліся дзве судовыя сістэмы: мясцовыя і агулъныя суды. Да мясцовых належалі міравыя суды і з'езды міравых суддзяў, да агульных - акружныя суды і судовыя палаты. У міравых судах справы аднаасобна разглядаў міравы суддзя. Павет складаў міравую акругу, падзеленую на міравыя ўчасткі, у кожным з якіх знаходзіўся ўчастковы міравы суддзя. Апрача участковых былі і ганаровыя міравыя суддзі, якія маглі разглядаць справы, але не ўваходзілі ў штаты Міністэрства юстыцыі і не атрымлівалі жалавання. З'езд міравых суддзяў быў судом другой інстанцыі і разглядаў апеляцыйныя скаргі на пастановы міравых суддзяў. Міравым судам былі падсудныя цывільныя справы пры цане іска да 500 руб. і крымінальныя, па якіх прадугледжваліся арышт да трох месяцаў, грашовае спагнанне да 300 руб. ці заключэнне ў работны дом да аднаго года.

Акруговы суд, складаўся з цывільнага і крымінальнага аддзяленняў, а апошняе - з кароннага суда і суда прысяжных засядацеляў. Акруговым судам былі падсудныя ўсе крымінальныя справы за выключэннем палітычных і пэўных службовых злачынстваў. Крымінальныя справы разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў. Каронныя суддзі прызначаліся царом па прадстаўленні міністра юстыцыі пажыццѐва. Яны павінны былі мець вышэйшую юрыдычную адукацыю і стаж працы ў праваахоўных органах не менш як тры гады. Узначальваў акруговы суд старшыня, а аддзяленнямі кіравалі яго намеснікі.

Судовыя палаты дзейнічалі як суды другой інстанцыі ў адносінах да акруговых судоў. Па некаторых крымінальных справах, напрыклад па палітычных, судовыя палаты маглі дзейнічаць як суд першай інстанцыі.

Вышэйшым органам судовага нагляду, касацыйным і вярхоўным судом у Расіі з'яўляўся правячы Сенат, які ўключаў два дэпартаменты - цывільны і крымінальны.

Аналізуючы судовую рэформу, трэба заўважыць, што ў яе правядзенні на тэрыторыі Беларусі выявіліся спецыфічныя асаблівасці. Да апошніх адносіліся: сувязь судовай рэформы з палітыкай царызму, накіраванай на падаўленне польскага нацыянальна-вызваленчага руху; увядзенне судовых статутаў па частках; адкрыццѐ мясцовых і агульных судоў у розны час. Па палітычных прычынах судовая рэформа на Беларусі пачалася, па сутнасці, толькі ў 1872 г., калі былі ўведзены міравыя суды, а акруговыя суды з інстытутамі прысяжных засядацеляў былі ўтвораны ў заходніх губернях аж у 1882 г.

Сялянскі валасны суд: былі падсудныя справы па спрэчках паміж сялянамі, а таксама па нязначных крымінальных або адміністрацыйных правіннасцях. Ён меў права прысуджаць сялян да сямі дзѐн арышту, караць дубцамі да 20 удараў, штрафаваць да 3 руб., прыгаворваць да грамадскіх работ да шасці дзѐн. Такім чынам, валасны сялянскі суд дзейнічаў на аснове традыцый і нормаў звычаѐвага права, санкцыянаванага дзяржавай, што было перажыткам сярэдневякоўя.

52. Земская реформа 1864 і асаблівасці правядзення у Беларусі.

1 студзеня 1864 года - палажэнне аб губернскіх і павятовых земскіх установах. Згодна з ім утвараліся губернскія і павятовыя земскія сходы, як распарадчыя ўстановы; утвараліся губернскія і павятовыя ўправы як выканаўчыя ўстановы. Выбары павятовых дэпутатаў праводзіліся на 3 выбарчых з’ездах: 1) павятовых землеўладалькаў 2) гарадскіх выбаршчыкаў 3) выбарных ад сельскай грамады. Асноўная праца ў земскіх установах выконвалася ў павятовых і губернскіх управах, якія былі пастанна дзеючымі органамі і мелі штатных сыноўнікаў.Кампетэнцыя земстваў: пытанні мясцовай гаспадаркі, пабудова і

даглад дарог, школ, бальніц, добрачынныя ўстановы, арганізацыя сельскагаспадарчага крэдыту, прапаганда агранамічных ведаў, арганізацыя земскай статыстыкі. Земская рэформа 1864 года не пашырылася на нацыянальныя ўскраіны, у тым ліку і на Беларусь, так як царскі ўрад баяўся, што мясцовае самакіраванне трапіць тут у рукі памешчыкаў, якія лічыліся недобранадзейнымі. Палажэннем 1890 года дзейнасць земстваў была абмежавана. 15 красавіка 1903 года было ўведзена палажэнне ―Аб кіраванні земскай гаспадаркай‖ у губерніях Віленскай, Віцебскай, Валынскай, Гродзенскай, Кіеўскай, Ковенскай, Мінскай, Магілеўскай і Падольскай. Згодна за палажэннем ад 1903 года, ствараліся губернскія і павятовыя камітэты па справах земскай гаспадаркі. 27 сакавіка 1911 года было прынята палажэнне ―Аб земскіх установах‖. У Беларусі яно было пашырана толькі на Віцебскую, Магілѐўскую і Мінскую губерніі. З 35 беларускіх паветаў, земствы былі ўведзены толькі ў 25. У

аснову выбарчаў сістэмы былі пакладзены саслоўны і маѐмасны цэнзы.

Рабочыя , дробная буржуазія, інтэлігенцыя ў выбарах не ўдзельнічалі. Згодна з палажэннем ад 1911 года ствараліся губернскія і павятовыя земскія сходы і земскія ўправы. Яны займаліся толькі мясцовымі гаспадарчымі справамі. Сельская грамада. Па палажэнню 1911 года, магла пасылаць у выбарчыя сходы не

> 1/3 усіх дэпутатаў. Выбаршчыкі падзяляліся на 2 курыі: польская і руская (пашыралі). Губернатары і міністр унутраных спраў мелі права прыпыняць выкананне распараджэнняў земскіх губернскіх і павятовых сходаў. Гэта давала магчымасць прыпыняць практычна любое рашэнне земстваў.

53. Беларусь у пачатку ХХ ст. Дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый. Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі і яе значэнне для Беларусі.

События Февральской революций 1917 г. имели буржуазно-демократический характер. Не был окончательно решен вопрос о власти. Причины, вызвавшие революцию, были осложнены Первой мировой войной, которая началась в 1914 г.

Начало Февральской революции положили массовые выступления рабочих в Петрограде. На их сторону стали переходить солдаты. 2 марта 1917 г. царь Николай II отрекся от престола. Самодержавие было свергнуто => Временное правительство. Свои полномочия его министры осуществляли до выборов Учредительного собрания — будущего парламента России. Он должен был решить вопросы о земле, о войне и мире, национальный вопрос. В Беларуси создавались органы революционно-демократической власти — Советы рабочих и солдатских депутатов. В России двоевластие: с одной стороны — революционно-демократическая власть пролетариата и солдат в виде Советов, с другой — власть буржуазии в виде «общественных комитетов порядка». Проводниками такой политики являлись меньшевики — политическое направление в РСДРП, представители которого поддерживали буржуазную власть, и эсеры, которые выступали за социализацию земли. Представители эсеров, меньшевиков, бундовцев (национальной организации еврейских рабочих) составляли большинство в Советах рабочих и солдатских депутатов. Похожее положение, как двоевластие, возникло в армиях Западного фронта, размещавшихся на территории Беларуси. После победы Февральской революции БСГ прилагала усилия для решения национального вопроса. В марте 1917 г. в

Минске состоялся съезд представителей белорусских национальных организаций. По национальному вопросу съезд высказался за государственнотерриториальную автономию (самостоятельность) Беларуси в составе Российской демократической республики. Съезд объявил себя высшей краевой властью, а своим исполнительным органом — БНК. Однако Временное правительство стояло на позициях единой и неделимой России и считало, что этот вопрос может решить только Учредительное собрание. В итоге национальный вопрос для Беларуси оставался нерешенным. Таким образом, в результате Февральской революции было свергнуто самодержавие, власть перешла Временному правительству, которое придерживалось курса на ведение войны до победоносного завершения. Однако сохранялось помещичье землевладение, а национальный вопрос остался нерешенным.

54. Устануленне савецкай улады на Беларусі. Аблвыканкам заходняй вобласці і фронта. Савет народных камісараў Заходняй вобласці.

Восенню 1917 г. яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамічнае становішча краіны. Набалеўшым было пытанне аб міры. Насельніцтва пакутавала

ад цяжару ўтрымання больш як двухмільѐннай арміі Заходняга фронту. Значна знізіўся агульнажыццѐвы ўзровень. У народзе ўзраслі антыўрадавыя настроі Усѐ гэта спрыяла бальшавікам ажыццяўляць курс VI з'езда РСДРП(б) на ўзброенае паўстанне. Яны пачалі актыўна праводзіць сваіх прадстаўнікоў у Саветы і ў верасні 1917 г. дабіліся значнага поспеху, але толькі ў буйных прамысловых цэнтрах краіны (на Беларусі Мінск і Гомель). Слабыя пазіцыі ў Саветах бальшавікі імкнуліся кампенсаваць узмоцненай агітацыяй сярод салдат Заходняга фронту, якія, будучы змучанымі вайной, ахвотна паддаваліся гэтай агітацыі. Бальшавіцкія арганізацыі на Беларусі на 95 % складаліся з салдат. Гэта давала бальшавікам магчымасць разгарнуць падрыхтоўку ўзброеных фарміраванняў (Чырвонай гвардыі) для захопу ўлады.

25 кастрычніка 1917 г. рабочыя і па-бальшавіцку настроеныя салдаты пад кіраўніцтвам ЦК РСДРП(б) зверглі Часовы ўрад. 26 кастрычніка II Ўсерасійскі з'езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах.

Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковым радыѐ атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет, дзе пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай. З турмаў былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антыўрадавыя выступленні. З іх быў арганізаваны Першы рэвалюцыйны полк. Пад ахову былі ўзяты чыгуначны вузел, урадавыя і ваенныя ўстановы, пошта, тэлеграф, вайсковыя радыѐстанцыі. Былі створаны ваеннарэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы. Супраціўленне бальшавікам аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з Т. Калатухіным. Камітэт увѐў у Мінск Каўказскую дывізію і прад'явіў Мінскаму Савету ўльтыматум з патрабаваннем перадачы яму ўсѐй улады ў горадзе і на Заходнім фронце. Перавага сіл у гэты момант аказалася на баку Камітэта выратавання, і Мінскі Савет пайшоў на часовы кампраміс з ім. Неўзабаве ў Мінск прыйшоў браніраваны поезд з па-бальшавіцку настроенымі войскамі. Суадносіны сіл змяніліся. Камітэт выратавання не адважыўся пайсці на ўзброены канфлікт. Уладу ў Мінску і на Заходнім фронце ўзяў у свае рукі ВРК. Ён распусціў Камітэт выратавання, а Калатухін быў арыштаваны.

Пры дапамозе ВРК бальшавікі распускалі Саветы, у якіх не мелі пераважнай большасці, праводзілі іх перавыбары і такім чынам забяспечвалі ўсталяванне сваѐй улады. У Магілѐве знаходзілася Стаўка глаўкаверха, якая ўзначальвала барацьбу супраць бальшавікоў. Вакол яе гуртаваліся царскія генералы і афіцэры, цэнтральныя органы буржуазна-ліберальных і дэмакратычных партый.

Савецкі ўрад аб'явіў генерала М. Духоніна звергнутым з пасады Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. У Магілѐў былі накіраваны прабальшавіцкія ўзброеныя сілы. Стаўка была ліквідавана, а ўлада перайшла ў рукі ВРК. Вярхоўным галоўнакамандуючым быў назначаны прапаршчык М. Крыленка. Хутка і бяскроўна адбыўся пераход улады ў рукі Саветаў у арміях Заходняга фронту.

Пасля кастрычніка бальшавікі пачалі фарміраванне адзінай структуры органаў улады і кіравання. У кастрычніку 1917 г. былі скліканы з'езды рабочых і сялянскіх дэпутатаў, з'езды армій Заходняга фронту. Быў створаны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту - Аблвыканкамзах. Яго старшынѐй стаў

бальшавік М. Рагозінскі. Тады ж быў створаны і Савет народных камісараў (СНК) пад старшынствам К. Ландэра. Былі ліквідаваны існаваўшыя дагэтуль органы мясцовага самакіравання - гарадскія думы і ўправы, земскія ўстановы. Іх функцыі ўзялі на сябе Саветы - адзіныя паўнаўладныя органы, якія праводзілі палітыку толькі адной партыі - бальшавіцкай.

Савецкі орган краявой улады (аблвыканкамзах) створаны 26 лістапада 1917 году.аблвыканкамзах актыўна выступаў супраць беларускага нацыянальнага дзяржаўнага самавызначэння. Гэта з’явілася прычынай таго, што СНК аблвыканкамзахаправѐў акцыю супраць кангрэса, якая атрымала розныя ацэнкі – роспуск, разгон, закрыцце і інш. У ноч з 17 на 18 снежня 1917 года Ўсебеларускі кангрэс быў разагнаны. Аблвыканкамзах не даў магчымасці мірным шляхам вырашыць пытанне аб форме самавызначэння Беларусі. Аднак, члены прэзідыўма Ўсебеларускага кангрэса не падпарадкаваліся рашэнню СНК аблвыканкамзаха. 18 мнежня 1917 года яны правялі падпольнае пасяджэнне і выбралі выканкам рады з’езда, які ўзначаліў лідэр народнічкага крыла Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) Грыб. Выканкам рады з’езда паставіў задачу падрыхтоўкі ўзброенай барацьбы за ідэалы беларускай дзяржаўнасці. Таксама накіраваў сваю дэлегацыю ў Брэст, дзе ў гэты час ішлі перагаворы паміж Германіей і Расіяй. Аднак, гэта дэлегацыя не была прынята ні адным, ні другім бокам. Перагаворы ў Брэсце былі сарваны. 18 лютага 1918 года нгерманскае камандванне аддало загад аб наступленні. Не маючы сіл арганізаваць абарону Мінска, аблвыканкамзах і СНК заходняй вобласці 19 лютага 1918 года эвакуірваліся ў Смаленск. Да ўступлення немцаў у Мінск выканкам рады ўсебеларускага з’езда бярэ ўладу ў свае рукі.

55. Спробы ажыццяўлення “права нацый на самавызначэнне” у Беларусі. Усебеларускі з’езд 1917.

Усебеларускі з'езд або Першы Усебеларускі кангрэс — першы ў гісторыі прадстаўнічы форум беларускага народу.

Быў скліканы Вялікай Беларускай Радай. Пачаўся з 5 снежня 1917 года ў Мінску. З'езд сабраў шматлікіх беларускіх палітычных дзеячаў ад усіх населеных беларусамі губерняў.

На І Усебеларускім з’езде прысутнічала 1872 дэлегаты, з якіх 1167 з правам рашаючага голаса. На ім былі прадстаўлены практычна ўсе слаі беларускага насельніцтва. З грамадскіх і палітычных груповак на з’езде выявіліся наступныя: земляцтвы (беспартыйныя) – магілѐўскае, мінскае, віцебскае, смаленскае, віленскае, гродзенскае (г.з. ад усіх беларускіх губерняў); фракцыі сацыялістычных партый: эсэраў правых і левых, сацыял-дэмакратаў бальшавікоў, меншавікоў і інтэрнацыялістаў, беларускай сацыялістычнай грамады і іншых беларускіх палітычных партый; прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, такіх як: земства, гарадскія самакіраванні, зямельныя камітэты, прафсаюзы, настаўніцкія аб’яднанні, вайсковыя беларускія рады, бежанскія камітэты. Запрашаліся таксама і прадстаўнікі розных Саветаў. Па сацыяльным складзе дэлегаты прадстаўлялі галоўным чынам сялян, рабочых, сярэднія і ніжэйшыя слаі інтэлігенцыі; па нацыянальным - галоўным чынам беларусаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]