Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

spasenie,ИГиП РБ

.pdf
Скачиваний:
28
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
949.61 Кб
Скачать

1. Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго асаблівасці і задачы

ГДзПБ – гэта гісторыка-прававая навука, якая вывучае ўзнікненне, станаўленне, развіцце і знікненне Дз і П у народаў, якія населялі Беларусь са старажытных часоў да нашага часу.

ГДзПБ вывучае прычыны і заканамернасці ўзнікнення і развіцця гістарычна склаўшыся дзяржаўных утварэнняў, іх тыпаў, формаў, а таксама прававое становішча насельніцтва, развіцце палитычна-прававых інстытутаў, органаў улады, кіравання і інш.

Задачы:

1.Аналіз асноўных гістарычных падзей у іх храналагічнай паслядоўнасці

2.Вызначэнне заканамернасці гістарычнага працэса, асноўных тындэнцый у развіцці інстытутаў і права ўвогуле

Асаблівасці:

-Гісторыя беларускага народа прыстасоўвалася да гісторыі тых ці іншых дзяржаў, у склад якіх яна ўваходзіла ў той ці іншы час

-Гісторыя беларускага народа вывучалася аднабокова,перыядамі амаль не вывучалася, замоўчвалася. Некаторыя падзеі, факты наогул былі забаронены для навучэння: статуты, РП, канстытуцыя РП 03.05. 1791 г., БНР, ЛітБелССР, рэпрэсіі, рэлігія забаронена, чарнобыль і інш.

-Гісторыя беларускага народа фальсіфікавалася: адны гістарычныя падзеі ўсхваляліся, іншыя ачарняліся (галоўная роля КПСС)

-У беларускай гісторыка-прававой навуцы існавала парадаксальная з’ява: з аднаго боку ніхто, ніколі афіцыйна не забараняў вывучаць гісторыка-прававую спадчыну беларускага народу – а з другога боку яе не вывучалі.

-Гісторыя беларускага народа вельмі цесна звязана з гісторыяй іншых народаў: Літвы, Польшы, Расіі.

-На працягу стагодзяў змянялась назва беларускага народа, пэуны час беларусы ўвогуле баяліся сябе як-небудзь называць і казалі ―тутэйшыя‖

2.Гісторыяграфія гісторыі дзярж. і права Беларусі. Праблема айчыннай гісторыка прававой навукі (прычыны і перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі паходжанне назваў “Беларусь, Літва”, канцэпцыі утварэння ВКЛ і інш)

I. Першыя паведамленні пра Беларусь сустракаюцца ў:

- Беларуска-Літоўскіх летапісах (1446г., Быхаўца і інш.)

- Старажытна-рускія летапісы (аповесць мінулых гадоў, Слова пра паход Ігаравы і інш.)

ІІ. Звесткі пра Беларусь утрымліваюцца ў міжнародных пагадненнях:

- Дагавор 1229г.

ІІІ. Кнігі пра Беларусь пачалі друкавацца на беларускац мове ў ХVI ст.:

- Біблія Ф. Скарыны

Палітычныя і прававыя погляды Ф. Скарыны:

Палітычным ідэалам Ф. Скарыны з’яўляецца асветная гуманная моцная манархія. Манарх павінен быць набожным, чулым, мудрым, адукаваным,

справядлівым да сваіх паданых. Ён абавязаны кіраваць дзяржавай у строгай адпаведнаці з законам, абавязаны сачыць за справядлівым выкананням правасуддзя. Адначасова ѐн павінен быць моцным і грозным, у неабходных выпадках павінен умець абараніць свой народ. Перавагу Ф. Скарына аддаваў міралюбіваму і адукаванаму гаспадару.

Класіфікацыя права па Ф. Скарыне:

Усѐ права Скарына падзяляў на натуральнае і пісанае. НП закладзена ў самой істоце чалавека, яно аднолькавае для ўсіх людзей, уласціва кожнаму чалавеку і незалежыць ад месца і часу. ПП Скарына падзяляў на:

1.Божская права (нормы Старога і Новага запавета, Біблія)

2.Царкоўнае/Кананічнае права (пастановы, каноны, прынятыя царкоўнай

уладай)

3.Земскае права (у залежнасці ад тых грамадскіх адноісін, што рэгуляваліся пэўнымі нормамі права Скарына вылучаў: Міжнароднае права, Дзяржаўнае права, Крымінальнае права, Ваеннае права, Гарадское права, Марское права, Гандлевае права, Паспалітае права (грамадзянскае + сямейнае права).

Сымон Будны

У 1562 г. у Нясвіжскай друкарне выйшаў ―Катэхізіс‖ перакладзены Будным на беларускую мову. Да гэтага ―Катэхезісу‖ С. Будны напісаў прадмову пра войны справядлівыя і несправядлівыя. Справядлівая – дзеля абароны айчыны, абавязак кожнага сумленнага чалавека – прымаць удзел у такой вайне. Несправядлівая вайна – разбой, абавязак кожнага сумленнага чалавека не удзейнічаць у такой вайне. Асноўная праца С. Буднага ―пра свецкую ўладу‖, ѐн выказаў адносіны да маѐмасці і дзяржавы. Хрысціянскі чалавек можа валодаць маѐмасцю, можа выконваць абавязкі суддзі, толькі судзіць справядліва, сумленна і не браць хабар. Погляды аб палітыцы такія ж як у Ф. Скарыны.

Леў Сапега

Крыніцы для вывучэння поглядаў Сапегі: ―Зварот да ўсіх саслоўяў ВКЛ‖, ―Прысвячэннеда выдання Статута 1588 г. каралю польскаму і ВКЛ Жыгімонту Аўгусту‖, ―Статут 1588 г.‖ Самастойная праца: ―Выклад трыбунальскіх праў‖. Эпісталярная спадчына Сапегі: ―Ліст да Біскупа Іосіфата Кунцевіча‖. Леў Сапега лічыў, што дзяржава паўстала натуральным шляхам і прызначаецца для дасягнення магчыма лепшага шляха. Яна засноўваецца на прынцыпах ўнутраннага адзінства, цэнтралізму, правапарадку, законнасці. Для абароны грамадзянскіх свабод існуе права, якое Сапега разглядаў як сапраўднае праяўленне розуму чалавека. Павага да права павінна забяспечыць дзяржаве стабільнае і ўстойлівае развіцце, сацыяльны мір, унутраны парадак, жыцце ў адпаведнасці з законамі – абавясковая ўмова існавання дзяржавы. Толькі права дае магчымасць быць сапраўды свабоднымі. Кожны чалавек павінен ведаць межы сваей свабоды для гэтага ѐн павінен вывучаць законы. Закон павінен быць аднолькавым для ўсіх саслоўяў, разам з тым ен павінен быць накіраваны супраць асобных правапарушальнікаў. Калі ў грамадстве адсутнічае павага да права, пануе беззаконнасць, такое грамадства не можы лічыцца чалавечым, справядлівым, яно з’яўляецца воўчай зграеей. Права павінна не дапусціць выкарыстання дзяржаўнай

уладай у карыслівых мэтах правіцеля, усѐ гэтае дае падставу разглядаць Сапегу як прыхільніка ідэі прававой дзяржавы.

Міхалок Літвін

≈ 1550 г. напісаны саціяльна-палітычны трактат аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян. Ён параўноўваў норавы, звычаі, традыцыі, арганізацыю кіравання і суда ў Татарскай, Літоўскай, Маскоўскай дзяржаў. Моцную дзяржаву ен звязваў з разумнасцю законаў, са стабільнасцю сям’і. IV раздзел аб правасудзе. Ен вылучыў асноўныя недахопы судовай сістэмы: Адсутнасць апіляцыйных судоў, Пагрэшнасці ў сістэме паказанняў сведак, Адсутнасць нормаў судовай пісьменнасці, Адсутнасць галоснасці, і інш.

Гэтыя недахопы былі часткова выпраўлены ў час судовай рэформы ў Беларусі ў XVI ст.

IV. У XVII – XVIII ст. законы і кнігі друкуюцца на польскай і лацінскай мовах. У 1641 г. у складзе Віленска-Іезуітскай акадэміі створаны юрыдычны факультэт. У 1644 г. – пачаў працаваць. Заснавальнік юрыдычнага факультэта сын Л. Сапегі – Казімір Сапега. Ён ахвяраў бібліятэку свайго бацькі, і на ахвяраванне прафесараў 12.500 польскіх злотых. Запрасіў 4 прафесараў: 2 немцаў, 1 іспанца, выхадца з Беларусі нараджэнца Віцебскай зямлі І. Ялізароўскага.

Классіфікацыя права па Ялізароўскаму: Божскае права, Права народаў,

Натуральнае права БП і НП выступаюць як самастойныя віды права, не падпарадкоўваюцца

адзін аднаму. Дзяржава – гэта створаны з мноства паселішчаў саюз людзей, якія аб’ядналіся дзеля дасягнення лепшага жыцця.

Яго асноўная праца аб палітычнай супольнасці людзей.

V. У 1816 г. выдаецца праца Ліндэ аб Літоўскім статуце. У 1881 г. выходзіць кніга Чацкага аб Літоўскім і Польскім праве.

VІ. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай Імперыі цікавасць да гісторыі Беларусі павялічваецца. Асаблівы ўклад уносяць студэнты і выкладчыкі Віленскага універсітэта: А. Міцкевіч, Я. Чачот, Т. Зан

VІІ. У ХІХ ст. ствараюцца Кіеўская, Маскоўская школа права і інш. У канцы ХІХ ст. вучоныя пачынаюць асобна вывучаць гісторыю Беларусі. Вялікі ўклад унеслі: Печэта, Каяловіч, Доўнар-Запольскі і інш.

VІІІ. Разнастайная і польская гістарыяграфія: Ю. Бардах, Кутшэба, Астроўскі, Макарэвіч і інш.

ІХ. Савецкая гістарыяграфія вялікая: Печэта, Ігнатоўскі, Юшкоў, Ярмаловіч, Юхо, Сокал, Вішнеўскі, Капысскі, Марціновіч, Броўка, Доўнар і інш.

Х. Дакументальна-прававы матэрыял: 1. Акты Заходняй Расіі ў 5 тамах, 2. Акты Паўднева-Заходняй Расіі ў 15 тамах, 3. Акты Віленскай архіяграфічнай каміссіі ў 39 тамах

Перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі

Вылучаюцца наступныя этапы:перыяд існавання старажытных беларускіх дзяржаў – княстваў; перыяд ВКЛпалітыка эканамічным цэнтрам якой былі бел. землі, перыяд РП у складз Польшчы; перыяд знаходжання у складзе Расійскай імперыі, перыяд знаходжання ў складзе РСФСР; перыяд ўзнаўлення Беларускай дзяржаўнасці (утварэнне БНР, БССР, Літоўска-Беларускай ССР і паўторнае

абвяшчэнне БССР); перыяд знаходжання БССР у складзе СССР і апошні,які пачаўся з абвяшчэння Дэкларацыі аб суверэнітэце БССР 1990.

Паходжанне назваў “Беларусь, Літва”

Існуе шмат версій: Русь, вольная ад татара-мангольскага ярма; краіна белых снягоў; ад белага колеру вопраткі ці валасоў насельніцтва; Заходняя Русь; хрысціянізаваная Русь; у значэнні духоўнага дабрабыту і інш. Назва ―Белая Русь‖ узнікае параўнальна позна і існуе паралельна з назвай ―Літва‖. Аб гэтым сведчаць, дакументы XVIII ст., у якіх сустракаецца часам падвоенае словазлучэнне: ―літвінбеларусец‖ або ―беларусец-літвін‖.

В. М. Тацішчаў пісаў, што назва ―Белая Русь‖ упершыню сустракаецца ў 1135 г. у Раскольніцкім і Растоўскім летапісах і так называюць РастоваСуздальскую зямлю. У сувязі з гэтым можна выказаць меркаванне, што, магчыма, гэтая назва ўзнікла ў сувязі з увядзеннем хрысціянства. Белай Руссю называлі і Маскоўска-Суздальскую Русь рускай цэнтралізаванай дзяржавы, і гэтая назва мела такое ж значэнне, як і Вялікая Русь. Пры князе Іване ІІІ тэрмін ―Белая Русь‖ уносіцца ў тытул Вялікага князя Маскоўскага. Белай Руссю часам называлі і ўкраінскія землі. Вядома, што гэтая назва паступова пашыраецца на тэрыторыі Беларусі, асабліва ў XVII – XVIII стст.

Пасля далучэння зямель Беларусі да Расійскай імперыі гэта тэрыторыя пачала афіцыйна называцца ―Беларусь‖. У 1796 г. цар Павел І распарадзіўся аб’яднаць Полацкую і Магілеўскую губерніі ў адну губернію з цэнтрам у Віцебску і назваў яе ―Беларускай‖. Затым паступова назва ―Беларусь‖ пашыраецца і на іншыя губерніі.

Характэрна, што нават у другой палове ХІХ ст. Заходняя Беларусь працягвала яшчэ заставацца Літвой. Гродзенская і Віленская губерніі адносіліся да Літоўскага Палесся (1882 г.) Толькі у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. назва ―Беларусь‖ набыла сучаснае, этнічнае, геаграфічнае і дзяржаўна-палітычнае значэнне. Аднак пасля актывізацыі ў пачатку 30-х гг. ХІХ ст. нацыянальнавызваленчага руху пачынаецца больш інтэнсіўная русіфікатарская палітыка царызму, у кантэксце якой афіцыйна забараняецца слова ―Беларусь‖ і ўводзіцца новая назва – ―Паўночна-Заходні край‖.

3. Дзяржавы на тэрыторыі Беларусі у IX – XII ст. Грамадскі і палітычны лад. Службовыя асобы.

На тэрыторыі старажытнай Беларусі існавала шмат маленькіх дзяржаўкнястваў: Заслаўскае, Віцебскае, Браслаўскае, Клецкае, Кобрынскае, Мінскае, Мазырскае, Нясвіжскае, Тураўскае, Полацкае, Пінскае., якія пазней пачалі аб’ядноўвацца ў больш буйныя дзяржавы па розных мэтах(эканамічных). Асобна вылучалісь Полацкае і турава-пінскае

Грамадскі лад.

Два асноўныя класы: феадалы і феадальназалежныя людзі. Працягвалі захоўвацца рабы, свабодныя гарадскія жыхары і сяляне-даннікі. Клас феадалаў утварыўся з рабаўладальнікаў, разбагацеўшых гараджан, былых свабодных сялян. Клас феадальназалежных людзей ўтварыўся закошт: па-першае, асаджванне

халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі; па-другое, закошт прымусу былых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны і выкрнваць павіннасці на карысць асобных феадалаў або дзяржавы ўцэлым; па-трэцяе, закошт маемаснага расслаення свабодных сялян, якія збяднеўшы трапілі ў даўгавўю кабалу. Рабы ў Беларусі захоўваліся да канца 17 ст. Сяляне-даннікі мелі сваю ўласную гаспадарку, абавязаны былі плаціць на карысць цэнтральных і мясцовых органаў кіравання даніну і выконваць павіннасці. У 9-12 ст адбываецца значны рост насельніцтва ў гарадах, назіраецца працэс маемаснага расслаення. Пануючае становішча займаюць купцы і багатыя рамеснікі, якія аказваюць вялікі ўплыў на палітыку дзяржавы ўцэлым, валодаюць уласнымі маенткамі.

Палітычны лад.

Кожная старажытная дзяржава мела свой палітычны цэнтр, стольны або старэйшы горад. Яго імем называлася і уся дзяржава ўцэлым і яе жыхары. У 12 ст. самым магутным было Полацкае княства Вышэйшыя органы ўлады ў кожнай з дзяржаў-княстваў: князь, рада, веча або сойм.

1)Князь узначальваў дзяржаву, сістэму выканаўчых органаў, вырашаў усе бягучыя пытанні дзяржаўнага кіравання. Па найбольш важных пытаннях ен раіўся са сваімі бліжэйшымі саветнікамі. У некаторых выпадках склікаў сойм. Яму належыла арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу, падтрыманне парадку ўнутры дзяржавы. У яго асабістым распараджэнні была дружына. На прастол звычайна ўступаў адзін са спадчыннікаў князя. Сустракліся выпадкі, калі запрашаўся іншы князь. Распаўсюджаны быў захоп улады сіламі. Пры ўступленні на прастол князь прыносіў прысягу ахоўваць тэрыторыю дзяржавы, інтарэсы яе грамадзян, абяцаў дзейнічаць у адпаведнасці з мясцовымі звычаямі. Умовы ўступлення князя на прастол афармляліся ў дагаворы радзе, які князь заключаў з вярхамі пануючага класа. Сустракаюцца нормы і ў нарматыўных актах. Так у Полацкай абласной грамаце 1511 г. гаворыцца, што князь абяцае не умешвацца ў царкоўныя справы і царкоўную маемасць, не адымаць маемасці ў палачан, не пераглядаць старых рашэнняў судоў, не перашкаджаць выязду свабодных людзей за мяжу княства. Ен абяцаў ―старыны не рухаць‖. Паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў сферы выканаўча-распарадчай дзейнасці. Правам выдання законаў князь не валодаў. Гэта права належыла калегіальным органам: радзе і сойму. Судовая дзейнасць князя таксама была абмежавана. Ен не мог судзіць аднаасобна і павінен быў ажыццяўляць правасуддзе сумесна з членамі рады.

2)рада – выканаўча-распарадчы орган. Рада не мела пастаяннага складу. Пасяджэння рады адбываліся кожны дзень. На пасяджэннях прысутнічалі не ўсе асобы, якія мелі права прымаць удзел у парадах з князем, а толькі тыя з іх, якія ў гэты час знаходзіліся каля князя. Пры вырашэнні найбольш важных пытанняў рада збіралася поўнасцю. Пры адсутнасці князя дзяржаўнымі справамі кіравала рада. На радзе рыхтаваліся рашэнні, якія падлягалі абмеркаванню на вечы або сойму.

3)Веча або сойм. Узнік адначасова з дзяржавай, існаваў ва усіх старажытных дзяржавах. Веча збіралася ў пэўным месцы на гандлевай плошчы каля царквы. Усе пытанні на вечавых сходах вырашаліся пераважнай большасцю. Пры разыходжанні думак прымалася рашэнне, якое адлюстроўвала волю

найбольш моцнай часткі прысутных, так як менавіта яны былі ў стане прымусіць астатніх згадзіцца з іх думкай і такім чынам дамагчыся выканання рашэння. Раскладка павіннасцей і падаткі, выбранне выгнанне князя, прызначэнне і зняцце вышэйшых службовых асоб, пытанні вайны і міру, арганізацыя абароны і апалчэння, найбольш важныя судовыя справы, міжнародныя адносіны.

4)Службовыя асобы ў 9-12 ст.:

-Пасаднік – намеснік князя. Выбіраўся вечам або прызначайся князем на няпэўны тэрмін. Ен быў як у стольным горадзе, так і ў іншых гарадах дзяржавы. Разам з князем ен судзіў, разглядаў справы ў княжацкай радзе, удзельнічаў у распрацоўцы новых законаў, дагаворах з іншымі дзяржавамі, старшынстваваў на вечах.

-Тысяцкі. Выбіраўся вечам або прызначайся князем на няпэўны тэрмін. У ваенны час камандваў апалчэннем, у мірны час сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе, кіраваў гандлевымі справамі.

-Падвойскі. Яму даручалася выкананне рашэнняў веча, распараджэнняў князя. Быў камандзірам княжацкай дружыны.

-Ключнік і цівун. Распараджаліся гаспадарчымі справамі, кіравалі некаторымі судова-адміністратіўнымі справамі.

4. Права старажытных беларускіх дзяржаў і яго асноўныя рысы. Адлюстраванне звычаѐвага права у пісаным заканадаўстве.

Ў 1 тысячагоддзі н.э. фарміравалася сыстэма агульнапрынятых звычаяў, якія вызначала правілы паводзін людзей. Паступова звычаірысы абавязковасцізвычаевае права.

Звычавае права – сістэма непісаных прававых норм, правілаў паводзінаў, заснованых на агульнапрынятасці і даўнасці ўжывання. Звычаевым правам рэгуляваліся ўсе праваадносіны. Звычаевае права было пануючым да 15 ст. (паступова выцяснялася правам пісаным).

Многія нормы звычаѐвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, прывілеяў, соймавых пастаноў, статутаў, іншых прававых актаў.

Для старажытнага звычаѐвага права Беларусі характэрныя наступныя рысы: Партыкулярызм права звязаны з наяўнасцю ў кожнай мясцовасці сваіх звычаяў,

іадсутнасцю агульнадзяржаўнай прававой сістэмы. Традыцыяналізм і кансерватызм прававых нормаў, іх нязменнасць у многім былі абумоўлены ўплывам царквы. 3 традыцыяналізмам у звычаѐвым праве цесна звязана іерархічнасць грамадства.

Дуалізм (дваістасць) звычаѐвага права заключаўся ў ідэі поўнага бяспраўя рабоў (халопаў, чэлядзі нявольнай) і фармальнай роўнасці свабодных людзей пры фактычным стварэнні льгот і пераваг пануючаму класу. Халопы, чэлядзь нявольная не прызнаваліся самастойнымі суб'ектамі праваадносін. Адноснае раўнапраўе свабодных гараджан, сялян-даннікаў і іншых праяўлялася ў тым, што яны маглі ўдзельнічаць у рашэнні дзяржаўных спраў на вечавых сходах, выбіраць

ібыць выбранымі ў органы кіравання, неслі роўныя павіннасці, у тым ліку і вайсковую па абароне свайго горада, воласці, княства.

Найбольш абароненымі законам былі князі, баяры і вышэйшыя слаі духавенства. Яны, у прыватнасці, маглі распараджацца сваімі маѐнткамі, учыняць розныя грамадзянска-прававыя здзелкі, мець залежных людзей, а таксама халопаў. Меншай праваздоль-насцю валодалі свабодныя людзі, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад буйных землеўладальнікаў, яшчэ меншай -феадальна- залежныя сяляне. Халопы і чэлядзь нявольная не мелі амаль ніякіх правоў.

3аканадаўства разглядаемага перыяду перш за ўсѐ вылучае такія віды пакарання, як маѐмасныя спагнанні і выдача злачынцы пацярпеўшаму. За асабліва цяжкія злачынствы закон прадугледжваў расправу і рабаванне як самога вінаватага, так і яго сям'і.

Сямейнае прва: Так, была ўстаноўлена царкоўная форма шлюбу з абавязковым вянчаннем у храме.

У судах дзяржаў-княстваў Беларусі панаваў абвінаваўча-спаборны працэс, калі кожны бок спрабаваў даказаць сваю праўду. Галоўную ролю ў доказах мелі паказанні сведкаў, прысяга, выпрабаванне агнѐм ці вадой.

Князі, іх пасаднікі, выконвалі функцыі пасрэднікаў у судовым працэсе, спаганяючы за гэта пэўную суму - віру (штраф).

5.Міжнародныя пагадненні і вассальныя дагаворы-крыніцы старажытнага беларускага права.

Акрамя "Рускай Праўды" найбольш старажытнымі помнікамі пісанага права на Беларусі з'яўляюцца граматы аб адносінах Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай і нямецкімі купцамі, а таксама дагаворы 1229, 1263 і 1338 гг. Гэтыя юрыдычныя помнікі з'яўляюцца каштоўнай крыніцай вывучэння старажытнага права. Бакі, якія дамаўляліся паміж сабой, знаходзіліся прыкладна на адным узроўні эканамічнага і культурнага развіцця і таму нярэдка ўключалі ў сумесныя пагадненні нормы звычаѐвага права сваѐй мясцовасці. Для ілюстрацыі больш падрабязна разгледзім дагавор 1229 г., які навукоўцы называюць "Смаленская гандлѐвая праўда". Гэта міжнароднае гандлѐвае і палітычнае пагадненне паміж Смаленскім, Віцебскім і Полацкім княствамі, з аднаго боку, і Рыгай і Готландам (другая крыніца ―Гоцкім берагам‖) - з другога.

Дагавор 1229 г. - адзін з першых дайшоўшых да нас помнікаў права феадальнай Беларусі. Ен замацаваў прававыя нормы, якія гарантавалі і забяспечвалі развіццѐ міжнародных гандлѐвых адносін на падставе ўзаемнасці і раўнапраўя.

Ва ўступе да дагавора гаворыцца пра ўстанаўленне дружалюбных адносін паміж краінамі і пералічваецца склад пасольстваў, якія прымалі ўдзел у яго заключэнні. Тэкст дагавора складаецца з шэрага артыкулаў, у якіх выкладзены нормы крымінальнага, працэсуальнага права і права па абавязацельствах, а таксама палажэнні, што рэгламентавалі парадак заключэння дагавораў купліпродажу, правозу тавараў і інш. Дагавор устанаўліваў гарантыі недатыкальнасці іншаземных купцоў, узаемныя прывілеі па тавараабмене, агаворваў умовы бесперашкоднага продажу тавараў. Найважнейшыя артыкулы вызначалі свабоду гандлю як для іншаземных "гасцей" на беларускіх землях, так і

для беларускіх купцоў у Рызе і іншых гарадах, бесперашкодны праезд па тэрыторыі гандлюючых бакоў, а таксама дакладныя пошліны на тавары.

Такім чынам, галоўнае прызначэнне дагавора 1229 г. заключалася ў замацаванні прававых нормаў, якія забяспечвалі нармальныя адносіны паміж заходне- і ўсходнееўрапейскімі народамі на аснове ўзаемнасці і раўнапраўя. Прадугледжвалася замацаванне мірных адносін паміж народамі, вызначаліся аб'ѐм адказнасці за крымінальныя злачынствы, парадак і чарговасць спагнання даўгоў, парадак судаводства.

1264 г., 22 декабря.

Мирный и торговый договор Полоцка (подписан князем Герденем) с городом Ригой и Ливонским орденом; в соответствии с договором Полоцк отказывался от претензий на нижнее Подвинье и Латгальские земли, а Орден гарантировал нерушимость Полоцких земель; оговорены права немецких и полоцких купцов в Риге и Полоцке.

6. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне ў ХIII–ХVI

Канцэпцыі утварэння: 1) звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццѐм феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы, вынікам чаго з'явілася палітычная кансалідацыя плямѐнаў, што пражывалі на азначанай тэрыторыі, і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Такі пункт гледжання азначае, што Вялікае княства Літоўскае ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх славян і таму яно чужое для беларусаў і ўкраінцаў.

2) атрымала права на жыццѐ з выхадам у свет работ беларускага гісторыка М. Ермаловіча. Даследуючы праблему ўтварэння Вялікага княства Лттоўскага, М. Ермаловіч прыходзіць да высновы, што ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Русі і іншых беларускіх земляў. Нельга таксама атаясамліваць летапісную Літву з усходняй часткай сучаснай Літвы. Гістарычныя сведчанні і тапаніміка паказваюць, што пад уласна Літвой у XI - XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Наваградскай землямі і якая нароўні з імі з'яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі.

Такім чынам, кіруючыя колы Наваградскага княства выкарысталі палітычныя супярэчнасці ў землях Верхняга Панямоння ва ўласных інтарэсах і пры дапамозе Міндоўга падпарадкавалі іх сабе.

Таму ѐсць падставы лічыць Наваградак і Наваградскае княства тым палітычным цэнтрам, вакол якога пачалася кансалідацыя беларускіх, літоўскіх (у рэальным сэнсе гэтага слова), а потым і ўкраінскіх зямель.

Наваградак стаў першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, і пайшла назва новай дзяржавы як літоўскай. Адбыўся аб'ектыўны працэс аб'яднання беларускіх земляў у інтарэсах беларускіх феадалаў, што і характарызуе гэту дзяржаву найперш як

беларускую. Вось чаму ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца займала беларуская культура і дзяржаўнай стала беларуская мова.

Галоўнай рухаючай сілай аб'яднання беларускіх і літоўскіх княстваў у адну буйную дзяржаву было развіццѐ прадукцыйных сіл і эканамічных сувязяў паміж княствамі. Паскарэнню гэтага працэсу паслужыла неабходнасць аб'яднання ваенных сіл для барацьбы з крыжакамі, а таксама з нашэсцем мангола-татараў.

Становішча маладой дзяржавы ў небяспечным суседстве з магутнай Галіцкай зямлѐй, Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі было даволі хісткім. Стабільнасць падтрымлівалася не толькі выгадным геаграфічным становішчам, тонкай дыпламатыяй, але і сілай і крывѐю. Цэлае стагоддзе, нават крыху больш, працягвалася пераўтварэнне Літоўскай дзяржавы ў Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

3 сярэдзіны XIII да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі іх уваходжання былі рознымі: 1)

Болышасць гарадоў і княстваў уваходзіла ў склад новай дзяржавы добраахвотна, прытрымліваючыся перш за ўсѐ ваенна-палітычнай мэтазгоднасці; 2) Некаторыя тэрыторыі заваѐўваліся і ўключаліся гвал-тоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў.

Тэрыторыя ВКЛ складала 900 тыс. кв. км .

Сталіцай дзяржавы з 1254 па 1323 г. быў Наваградак, пазней - Вільня.

Значна пашыралася дзяржава пры Гедземіне ў склад увайшлі Віцебскае, Берасцейскае, Мінскае і Турава-Пінскае княствы. Перанес сталіцу Новагрудка у Вільню.

Пры Альгердзе значна пашырыліся землі ВКЛ у ее склад увайшлі беларускае Падняпроўе, Бранскае княства, Жамойція, таксам былі далучаны землі большай часткі Украіны, частка зямель сучаснай Расіі.

Пры княжанні Альгерда центральныя землі дзяржавы былі падзелены на 2 вялікіх адміністрацыйных акругіВіленскае і Трокскае ваяводствы, каб пастаянна даваць адпор на захадзе крыжака на усходз татарам.

Центральная частка – палітычнае ядро – назва ―Літва‖.

Дзяржаўны лад: центральная (галоўная) частка і землі мяжуючыя (―прыслухоўваючыя‖)

Дамінуючае становішча займалі центральныя землі: дзяржаўныя маенткі, тэрыторыя густа заселена, буйныя феадалы займалі пануючае становішча. Была таксама зямель ―прыслухоўваючыя‖ захоўвалі сваю дзяржаўна-прававую адасобленасць, адасоблены мясцовы апарат дзяржаўнага кіравання.

Князі асобных абласцей якія увайшлі у склад ВКЛ, працягвалі называцца гаспадарамі-гэта гаворыць аб тым што адм-дзярж лад ВКЛ характэрызаваўся шырокай аўтаноміяй. Аднак паступова ўзмацнялася цэнтральная ўлада, мясцовыя князі змяняюцца намеснікамі вялікага князя. Пры утварэнні ваяводстваў улічваліся мясцовыя асаблівасці. На працягу 15-16 ст буйныя княствы былі пераутвораны ў ваяводствы, або паветы, у якіх кіравалі ваяводы, або старасты.

У другой палове 16 ст у ВКЛ адбыліся пераўтварэнні (закангадаўчая ваенная судовая і інш рэформы) У 1564-66 адміністр-тэрытар рэформа для удасканалення і большай цэнтралізацыі мчсцовага кіравання, у выніку тэрыторыя была падзелена на 13 ваяводстаў і 30 паветаў.

7. Дзяржаўны лад ВКЛ в 13-16в.Вышэйшыя органыдзяржаўнай ўлады. Службовыя асобы цэнтральнай адміністрацыі.

ВКЛфеадальная манархія, узначальваў князь.

Вялікі князь стаяў на чале дзяржавы. Ён ажыццяўляў заканадаўчую, судовую і адміністрацыйна-гаспадарчую ўладу. Кіраваў пытаннямі знешняй палітыкі, камандаваў узброенымі сіламі, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў вышэйшы суд у дзяржаве валодаў правам заканадаўчай ініцыятывы і г.д. Улада гаспадара не была абсалютнай, яна была абмежавана Радай, у склад якой уваходзілі вярхі класа феадалаў. Акрамя таго, улада манарха абмяжоўвалася соймам, дзе былі прадстаўнікі і павятовай шляхты.

Рада - вышэйшы орган дзяржаўнай улады. У яе склад уваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы (ваяводы, кашталяны, старасты, гетман, канцлер, маршалак земскі), каталіцкія епіскапы і найбуйнейшыя феадалы, якія называліся панамі-радай. Сябрамі Рады не маглі быць іншаземцы і простыя людзі. Рада з'яўлялася пастаянна дзеючым дзяржаўным органам. Яна не мела строга акрэсленых паўнамоцтваў і магла вырашаць любое пытанне ўнутранага і знешняга жыцця дзяржавы. У кампетэнцыю Рады ўваходзілі 1) выбранне вялікага князя, 2) абарона дзяржавы, 3) вырашэнне міжнародных спраў, 4) абмеркаванне і прыняцце заканадаўчых актаў, 5) заслухоўванне справаздач некаторых службовых асоб, 6) разгляд найважнейшых судовых спраў і інш. Рада была выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, судовым і кантралюючым органам.

Сойм - вышэйшы агульнадзяржаўны заканадаўчы орган. Парадак работы сойма, яго кампетэнцыя да XVI ст. рэгуляваліся звычаѐвым правам. У сойм уваходзілі ўсе буйныя феадалы, якія з'яўляліся сябрамі Рады, службовыя асобы цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі, а таксама ўся шляхта. Соймы гэтага перыяду былі больш дарадчымі, чым заканадаўчымі. У XVI ст. заканадаўчыя функцыі сойму пашырыліся. У гэты час ѐн з усесаслоўнага ператварыўся ў прадстаўнічы орган, на пасяджэнні якога з'яўлялася не ўся шляхта, а толькі яе прадстаўнікі - па два дэпутаты (паслы) ад кожнага павета, якія выбіраліся на павятовых сойміках. Акрамя гаспадара, паноў-рады, службовых асоб цэнтральнага і мясцовага кіравання ў рабоце вальных соймаў прымалі ўдзел каталіцкія і праваслаўныя епіскапы, ігумены манастыроў і кляштараў. Пэўных тэрмінаў склікання вальных соймаў не існавала, яны збіраліся па меры патрэбы. Сойм перш за ўсѐ разглядаў пытанні выбрання вялікага князя; аб вайне і міры; узаемаадносін з іншымі краінамі; прыняцця заканадаўчых актаў; устанаўлення новых падаткаў; разгляду крымінальных спраў, у якіх закраналіся інтарэсы дзяржавы наогул, вялікага князя ці знатных асоб.

У сістэме органаў дзяржаўнага кіравання значная роля належала вышэйшым службовым асобам, паўнамоцтвы якіх рэгуляваліся пераважна звычаѐвым правам. Маршалак земскі - з'яўляўся ахоўнікам парадку і этыкету пры вялікакняжацкім двары., мог старшынстваваць на пасяджэннях вальнага сойму і рады, пры адсутнасці гаспадара. Яго намеснікам быў маршалак дворны. Узброенымі сіламі дзяржавы кіраваў гетман найвышшы, які меў, асабліва ў час вайны, вялікія паўнамоцтвы. Яго намеснікам быў гетман дворны, або польны, які ўзначальваў частку войскаў, часцей за ўсѐ размешчаных пры граніцы, і знаходзіўся з імі ў полі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]