Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria_shpora.docx
Скачиваний:
36
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
286.98 Кб
Скачать

50.Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаванні

Курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. 10 сакавіка 1985 г. Генеральным сакратаром ЦК КПСС быў выбраны М.С. Гарбачоў. З яго палітычнай і дзяржаўнай дзейнасцю як першага кіраўніка краіны звязана правядзенне шматлікіх рэформ, якія ўрэшце-рэшт прывялі да змены сацыялістычнага дзяржаўнага і грамадскага ладу, да рэстаўрацыі капіталізму ў СССР. У сярэдзіне 80-х гг. Савецкі Саюз апынуўся ў складаным становішчы. Запавольваліся тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця, не заўсёды дасягненні навукі і тэхнікі ўкараняліся ў вытворчасць, нізкай была якасць многіх відаў прадукцыі, не хапала высокаякасных тавараў на рынку, па некаторых паказчыках прыпыніўся рост жыццёвага ўзроўню народа. Патрабавалася рэфармаванне палітыка-эканамічнай сістэмы, якая ў аснове сваёй сфарміравалася ў СССР у 1920 – 1930-я гг. Пленум ЦК КПСС у красавіку 1985 г. прыняў курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР. Гэты палітычны курс меркавалася ажыццявіць за кошт трох асноўных фактараў: 1) навукова-тэхнічны прагрэс, прыярытэтнае развіццё машынабудаўнічага комплексу – базы гэтага прагрэсу; 2) структурная перабудова эканомікі – прыпыненне затратнага капітальнага будаўніцтва і выкарыстанне сродкаў, якія вызваляюцца пры гэтым, на тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыю прадпрыемстваў; 3) актывізацыя чалавечага фактару – павышэнне творчай, стваральнай актыўнасці людзей, ўмацаванне працоўнай дысцыпліны, павышэнне зацікаўленасці людзей у выніках працы, актывізацыя руху рацыяналізатараў і вынаходнікаў. Аднак тагачасная эканоміка СССР была недастаткова ўспрымальнай да новых ідэй, дасягненняў навукі і тэхнікі. У сувязі з ростам і вялікімі маштабамі прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці ўзнікла напружанне ў забеспячэнні яе сыравінай і энергетычнымі рэсурсамі. Зніжэнне цэн на сусветным рынку на сырую нафту прывяло да таго, што ў 1985 – 1986 гг. даходы ад яе экспарту паменшыліся на 1/3 частку. Гэта вельмі ўскладніла закупку абсталявання за мяжой. Ва ўмовах старой сістэмы арганізацыі працы і яе аплаты сур’ёзнай матэрыяльнай зацікаўленасці работнікаў не атрымалася. На справе адбывалася не паскарэнне, а запавольванне сацыяльна-эканамічнага развіцця. У мэтах паляпшэння якасці выпускаемых вырабаў на прадпрыемствах краіны была ўведзена дзяржаўная прыёмка прадукцыі. Спроба вырашыць праблему якасці заменай ведамаснага кантролю на новую бюракратычную структуру прывяло да разбухання адміністрацыйнага персаналу, парушэння рытмічнасці ў рабоце прадпрыемстваў. Якасць прадукцыі заставалася ранейшай, бо на рынку з за дэфіцыту тавараў і паслуг быў даволі высокім спажывецкі попыт на любыя вырабы, у тым ліку і няякасныя. Незадаволенасць і азлабленне ў большасці насельніцтва краіны выклікала антыалкагольная кампанія, якая праводзілася па ініцыятыве ЦК КПСС у 1985 – 1988 гг. Благародная па сваіх мэтах (барацьба з “народнай бядой” – п’янствам і алкагалізмам) яна праводзілася выключна адміністрацыйна-забарончымі метадамі. У спешным парадку закрываліся магазіны, якія гандлявалі спіртным, а таксама гарэлачныя заводы, у Крыму, Малдавіі і на Доне пачалі высякаць вінаграднікі. Па ініцыятыве мясцовых партыйных і савецкіх органаў былі створаны “зоны цвярозасці”, у якіх гандль спіртнымі напоямі быў цалкам забаронены. Камсамол дапамагаў у арганізацыі “безалкагольных вяселляў”, а на памінкі, юбілеі і з нагоды іншых выпадкаў алкагольныя напоі адпускаліся па спецыяльных спраўках. Масавы характар набыло самагонаварэнне. Антыалкагольная кампанія моцна пахіснула грашова-фінансавую сістэму краіны. Значная частка грошай ад продажу гарэлкі пайшла на ўзбагачэнне “ценявікоў” і карумпіраваных чыноўнікаў. 26 красавіка 1986 г. на Чарнобыльскай АЭС, што на мяжы Беларусі і Украіны, узарваўся чацвёрты энергаблок. Загінулі і атрымалі вялікія дозы выпраменьвання дзесяткі тысяч людзей, значныя тэрыторыі Беларусі, Украіны і Расіі падвергліся радыёактыўнаму забруджванню. Тое, што кіраўніцтва СССР не паведаміла адразу аб сапраўдных маштабах трагедыі, з’явілася падставай для крытыкі савецкай сістэмы. Расходы дзяржавы на пераадоленне вынікаў аварыі складалі дзесяткі мільярдаў рублёў. У 1986 г. курс на “паскарэнне” цалкам праваліўся. Чацвёртая частка прадпрыемстваў не выканала вытворчыя планы, 13 % з іх былі затратнымі. У студзені 1987 г. пачаўся спад вытворчасці, які не ўдалося прыпыніць і які стаў пачаткам глыбокага эканамічнага крызісу. Аднак большасць насельніцтва краіны негатыўныя эканамічныя наступствы закраналі не мацней, чым у ранейшыя гады, а да розных кампаній людзі прывыклі і па вопыту ведалі, што трэба пачакаць і ўсё вярнецца ў ранейшае русла. Таму большасць народа верыла М.С. Гарбачову і працягвала падтрымліваць яго курс. ^ Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення. ХХVІІ з’езд КПСС (25 лютага – 6 сакавіка 1986 г.) і ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС (28 чэрвеня – 1 ліпеня 1988 г.) удакладнілі палітычны курс і вызначылі палітыку перабудовы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару, сацыялістычных ідэалаў і каштоўнасцей пад лозунгам: “Больш дэмакратыі, больш сацыялізму”. Яе мэтамі былі пераадоленне дэфармацый сацыялізму, больш поўнае раскрыццё яго патэнцыяльных магчымасцей, дэмакратызацыя ўсіх бакоў жыцця савецкага грамадства, рэфармаванне палітычных інстытутаў дзяржавы. Прадугледжвалася правядзенне выбараў у Саветы ўсіх узроўняў з удзелам некалькіх кандыдатаў. Для таго каб народ сапраўды паверыў ў безальтэрнатыўнасць перабудовы, яе ініцыятары стваралі міфы і праз сродкі масавай інфармацыі ўносілі ў грамадскую свядомасць. Сярод міфаў, створаных ініцыятарамі перабудовы, – міфы аб крызісных, застойных з’явах у савецкай эканоміцы, аб “цывілізаваным Захадзе” і “нецывілізаваным СССР”, “райскім жыцці” на Захадзе і “пякельным жыцці” у нас (хаця ўзровень жыцця вышэйшы чым у СССР быў толькі ў 15 % насельніцтва Зямлі, а ў 80 % насельніцтва ён быў ніжэйшы, чым у СССР), “сапраўднай дэмакратыі” ў іх і “тыраніі, таталітарызме” у нас і інш. Некаторыя паверылі ў гэтыя міфы і разам з апазіцыяй удзельнічалі ў разбурэнні савецкага дзяржаўнага і грамадскага ладу. У ходзе ажыццяўлення палітыкі перабудовы значна пашырылася самастойнасць прадпрыемстваў і аб’яднанняў у выніку іх пераходу на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Працоўныя калектывы атрымалі права выбіраць кіраўнікоў, рэгуляваць заработную плату і адлічэнні на сацыяльныя патрэбы. Укараняліся прагрэсіўныя формы арганізацыі працы – арэндныя калектывы, гаспадарчыя разліковыя брыгады. Больш дэмакратычнай станавілася выбарчая сістэма, развіваліся галоснасць і плюралізм думкіфарміравалася шматпартыйная сістэма. Больш магчымасцей стала для ажыццяўлення дэмакратычных правоў і свабод грамадзян, для творчай дзейнасці. Разам з тым ў грамадстве з’явіліся капіталістычныя тэндэнцыі, прапагандавалася ўзбагачэнне любымі сродкамі. Многія дырэктары прадпрыемстваў здавалі ў арэнду з правам выкупу частку дзяржаўнай маёмасці, а затым за сімвалічную плату пераводзілі яе ў прыватную ўласнасць. Становішча яшчэ больш ускладнілася, калі ў 1988 г. быў апублікаваны Закон СССР аб кааперацыі. Пад назвай кааператываў былі ўзаконены тыповыя капіталістычныя прадпрыемствы з правам найму работнікаў, якія не з’яўляліся іх членамі, з правам купляць сыравіну і паўфабрыкаты па стабільных дзяржаўных цэнах, а прадаваць прадукцыю па свабодных рыначных цэнах. Кааператывы пачалі стварацца ўсюды, у тым ліку і на базе дзяржаўных прадпрыемстваў. Рэсурсы і грошы з дзяржаўнай казны пачалі пераводзіцца ў прыватныя кішэні. Вытворчая дзейнасць кааператараў амаль не цікавіла. Яны працавалі пераважна ў гандлёва-пасрэдніцкай сферы, куплялі тавары па танных, а прадавалі па вельмі высокіх цэнах. Кааператыўная дзейнасць станавілася эфектыўным сродкам для “адмывання брудных грошай” і стварэння вялікіх капіталаў. Сацыяльнае напружанне ў грамадстве ўзмацнялася, маёмасная дыферэнцыяцыя павялічвалася. З адменай дзяржаўнай манаполіі на знешні гандаль і з дазволам прадпрыемствам і прыватным асобам прадаваць за рубеж тавары сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне ў 1987 – 1990 гг. значна пагоршылася. Пусцелі прылаўкі магазінаў, падскочылі рознічныя цэны, прадукты харчавання адпускаліся па “картачках спажыўцоў”, якія выдаваліся па месцы жыхарства. Пачалася маштабная міжнародная спекуляцыя, якая прывяла да вывазу буйных капіталаў за граніцу і стварэння магутных крымінальных структур. Эканоміка СССР і яе грашова-фінансавая сістэма ляжалі ў руінах. Палітыка “галоснасці”, абвешчаная М.С. Гарбачовым, пасеяла сумненні наконт сацыялізму як дасканалай сістэмы. Пачаўся працэс паступовай падмены сацыялізму іншымі ідэаламі і каштоўнасцямі. Ідэя сацыяльнай справядлівасці абвяшчалася шкоднай і недасягальнай, пепсі, снікерс і жвачка – сімваламі далучэння да заходняга ладу жыцця, эканоміка гандлёва-базарнага тыпу – вяршыняй эканамічнай практыкі. Пачалі прапагандавацца культ нажывы, асабістай выгады па прынцыпу “хочаш жыць – умей круціцца”, а таксама тое (насілле, парнаграфія, прастытуцыя, аднаполыя шлюбы, бамжаванне і г. д.), што ў савецкі час лічылася зневажаючым чалавека і грамадства. Людзей заклікалі не працаваць, а піць, гуляць, весяліцца. Рэальныя праблемы, якія стаялі перад краінай, патанулі ў балбатні, кабінетным пражакцёрстве. Усё часцей і часцей у сродках масавай інфармацыі, на мітынгах і ў чыноўных кабінетах стала гучаць фраза вядомага літаратурнага героя Астапа Бэндара “Захад нам дапаможа”. Быў зроблены антынавуковы і шкодны вывад аб тым, што савецкая сістэма не рэфарміруема, а таму павінна быць разбурана, знішчана. Як бачна, антысаветызм стаў ідэалагічнай зброяй курсу М.С. Гарбачова, а галоснасць фактычна ператварылася ў ідэалагічную вайну, накіраваную на змену дзяржаўнага і грамадскага ладу СССР.

51-52.Палітыка перабудовы. Развал СССР. Абвяшчэнне суверэннай РБ. У сяр. 80-х гг. Сав. Саюз апынуўся перад шэрагам праблем. Запавольв. сац.-экан. разв. стварыла неабх. рэфармав. палiт. сiст., абнаўлення ўсiх сфер жыцця сав. грам.. У сувязi з гэтым XXVII з`езд КПСС (1986), XIX Усесаюзн. канферэнц. КПСС вызначылi палiт. перабуд., якая ўключ. ў сябе правядз. экан. рэф., рэф. палiт. сiст-ы, сац. i культ. сфер жыцця сав. грам., стварэння прававой дзярж.. Адначас. з пач. правядз. рэф. на Бел. ствараецца пал. апазiцыя. Гэты працэс пачын. з арганiз. ў 1986—87 гг. шматл. аматарскiх нефарм. аб`ядн. па iнтар.. К кан. 1987 г. у iх дзейн. пачынае праяўл. цэнтралiзац. i палiтыз.. Пачынаючы з крытыкi тагач. канцэпц. гiст. Бел., найб. актыўная частка апазiцыi стварае «Камiтэт-58», пашырае сваю дзейн. мiнская «Талака», якiя пераўтвар. па сутн. ў палiт. арганiз.. У кастр. 1988 г. намаганнямi гэтых аб`ядн. ствараецца арганiзац. камiтэт Бел. нар. фронту, устаноўчы з`езд якога адбыўся ў Вiльнюсе ў чэрв. 1989 г. К 1991 г. БНФ арганiзацыйна аформiўся ў апазiц. палiт. арганiз., меўшую антысав. i анутыкамунiст. накiрав.. Лозунг перабуд. «Больш дэмакратыi, больш сацыялiзму» у першыя гады гэтага працэсу па сутн. рэалiзоўваўся ў першай яго частцы. Гэта абумоўл. памылк. i пралiкамi кiраўн. КПСС – КДБ, якiя былi дапушч. ў распрац. i правядз. палiт. перабуд.. Адсутнiчала канкр., навук.-абгрунтав. прагр., не былi вызначаны мэты i канчатк. вынiкi. Па сутнасцi выкарыстоўв. iнш. лозунг: «Больш капiталiзму, больш разбуральнай дэмакратыi». Катастраф. знiзiўся ўзр. жыцця людзей, пагоршылася iх сац. станов.. Гэта прывяло да таго, што значн. частка людзей стала абвiнавачв. у гэтым КПСС, сацыялiст. iдэалы абясцэньвалiся, узнiкла цiкавасць да дзеяння палiт. апазiцыi. Увядз. ў жнiўнi 1991 г. надзвыч. станов., дзейн. ГКЧП, нерашуч. М.Гарбачова прывялi да разбур. камунiст. партыi Сав. Саюза, дзейнасць якой была забарон. ў лiст. 1991 г., маемасць яе канфiскавалася. Тое ж самае было зроблена i на Бел.. (Гэты антыканстытуц. акт быў адменены ў Расii i Бел. ў 1993 г.). Па сутн., адбыўся дзярж. пераварот – пачатак працэсу рзвала СССР. Першым крокам на гэтым шляху з`явiлася дыск. аб «незакон.» далучэннi Прыбалт. рэсп. да СССР у 1940 г., якая закончыл. падпiс. М.Гарбачовым указа аб выхадзе Лiтвы, Латвii i Эстонii з СССР. У хуткiм часе былi прыняты дэклар. аб дзярж. суверэнiт. Расii, Украiны i iнш. рэспублiк. 27 лiпеня 1990 г. Вярх. Савет БСССР прыняў Дэкларацыю аб дзярж. суверэнiтэце рэсп.. Дзярж. перавар. лета-восенi 1991 г. дадаў новы штуршок да развiцця гэтага працэсу. У жнiўнi 1991 г. Вярх. савет БССР надаў статус канстытуц. закона Дэкларацыi аб суверэнiтэце, у вераснi быў прыняты Зак. аб назве Бел. СССР, якая пачала назыв. Рэсп. Бел.. 8 снежня 1991 г. у Белавежс. пушчы кiраўнiкi Расii, Бел. i Украiны (Б.Ельцын, С.Шушкевiч, Л.Краўчук), iгнаруючы вынiкi рэферэндума 1991 г., дэнансавалi дагав. 1922 г. аб утвар. СССР i тым самым канчатк. разбурылi вял. i магутн. дзярж.. На руiнах СССР была створана аморфная нежыццязд. Садружн. Незал. Дзярж.. 15 сакавiка 1994 г. Вярх. Савет Рэсп. Бел. прыняу новую Канстытуцыю – асн. закон Рэсп. Бел.. Беларусь, па канстытуцыi, з`яўл. ўнiтарнай дэмакрат. сац. прававой дзярж., якая валодае вяршэнствам i паўнатой улады на сваей тэрыт.. Канстытуцыяй уведзена прэзiдэнц. форма кiрав.. 10 лiп. 1994 г. першым Прэзiд. Рэсп. Бел. абраны А.Р. Лукашэнка.

Соседние файлы в предмете История Беларуси