Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Беларуская дыялекталогія (БР-21)

.docx
Скачиваний:
31
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
19.38 Кб
Скачать

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Пратакол пасяджэння кафедры агульнага і прыкладнога мовазнаўства

ад «23» верасня 2013 г. № 2

Заг. кафедры агульнага і прыкладнога мовазнаўства

______________ Д. С. Томчык

Пытанні да заліку ў зімовую залікова-экзаменацыйную сесію па курсе «Беларуская дыялекталогія» для студэнтаў 2 курса факультэта славянскіх і германскіх моў дзённай формы навучання спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура” (БР-21)

  1. Прадмет і задачы курса “Беларуская дыялекталогія”. Практычнае значэнне вывучэння курса пры авалоданні літаратурнымі нормамі. Выхаваўчае значэнне дыялекталогіі ў фармаванні маўленчай культуры асобы.

  2. Дыялектная і літаратурная мовы — дзве формы існавання нацыянальнай мовы. Сістэма навуковых паняццяў дыялекталогіі. Тэрытарыяльныя (мясцовыя) дыялекты. Сацыяльныя дыялекты, сфера іх выкарыстання.

  3. Крыніцы вывучэння беларускай дыялектнай мовы. Метады даследавання дыялектнай мовы. Праграмы для збірання дыялектнага матэрыялу.

  4. Прадмет, змест і задачы лінгвістычнай геаграфіі. Сістэма навуковых паняццяў. Тыпы лінгвістычных картаў. З гісторыі лінгвістычнай геаграфіі.

  5. Сучасная групоўка беларускіх гаворак. Паўночна-ўсходні дыялект. Групы гаворак паўночна-ўсходняга дыялекту. Асноўныя фанетычныя, марфалагічныя, сінтаксічныя і лексічныя рысы паўночна-ўсходняга дыялекту.

  6. Паўднёва-заходні дыялект. Групы гаворак паўднёва-заходняга дыялекту. Асноўныя фанетычныя, марфалагічныя, сінтаксічныя і лексічныя рысы паўночна-ўсходняга дыялекту. Месца палескай групы гаворак у паўднёва-заходнім дыялекце.

  7. Сярэднебеларускія (пераходныя) гаворкі. Спецыфічныя моўныя рысы сярэднебеларускіх гаворак.

  8. Фанетыка. Асноўныя асаблівасці фанетычнай сістэмы беларускай дыялектнай мовы.

  9. Аканне ў беларускай дыялектнай мове. Віды акання.

  10. Оканне і еканне ў беларускай дыялектнай мове.

  11. Рэгулярныя і нерэгулярныя фанетычныя працэсы ў беларускай дыялектнай мове.

  12. Дыялектная марфалогія. Назоўнік.

  13. Скланенне назоўнікаў у адзіночным і множным ліках. Асаблівасці скланення назоўнікаў усіх трох родаў.

  14. Займеннік. Дыялектныя адрозненні ў скланенні займеннікаў.

  15. Прыметнік. Дыялектныя адрозненні ў скланенні прыметнікаў.

  16. Лічэбнік. Дыялектныя адрозненні ў скланенні лічэбнікаў.

  17. Дзеяслоў. Дыялектныя адрозненні ў спражэнні дзеясловаў.

  18. Сінтаксіс. Дыялектныя адрозненні ў структуры словазлучэнняў.

  19. Дыялектныя адрозненні ў структуры простых і складаных сказаў.

  20. Дыялектныя адрозненні ў структуры складанага сказа.

  21. Дыялектная лексіка і фразеалогія.

  22. Дыялектная лексікаграфія як самастойны раздзел сучаснай апісальнай дыялекталогіі. Мэты, задачы і прынцыпы навуковага даследавання ў дыялектаграфіі. Тыпы дыялектных слоўнікаў і прынцыпы іх укладання

  23. Слоўнікі беларускай дыялектнай фразеаграфіі. Прынцыпы ўкладання дыялектных фразеалагічных слоўнікаў. Беларускія дыялектныя фразеографы і іх асноўныя працы.

Складальнік:

загадчык кафедры,

старшы выкладчык Д. С. Томчык