Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Testy pamatniki БГЭУ 1 курс.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
26.03.2017
Размер:
63.49 Кб
Скачать

Тэма 6. Раманскі стыль

Абярыце нумар правільнага адказу:

1. У ХІІ ст. пад уплывам раманскага стылю да Полацкага Сафійскага сабору дабудавалі:

1) Абарончыя вежы

2) Паўадкрытыя галерэі і капліцы-пахавальні

3) Манастырскі корпус

4) Бабінец і званіцу

2. Мініяцюрамі “Каранаванне Яраполка” і “Апостал Пётр з групавым партрэтам сям’і Яраполка” было аздоблена:

1) Тураўскае евангелле

2) Рэймскае евангелле

3) Супрасльскае евангелле

4) Трырскае евангелле

Адкажыце на пытанне:

3. Вертыкальны выступ на сцяне, зроблены з мэтай яе ўмацавання мае назву _____________

Тэма 7. Готыка

Абярыце нумар правільнага адказу:

1. Гатычны Геранёнскі замак стаў першым у Беларусі, дзе быў зроблены:

1) Пад’ёмны мост

2) Насыпны выступ-бастыён побач з брамай

3) Палац

4) Італьянскі парк

2. Гатычныя традыцыі адчуваюцца ў гравюрах:

1) С. Полацкага

2) С. Буднага

3) А. Макоўскага

4) Ф. Скарыны

Адкажыце на пытанне:

3. Позняя готыка XV – XVI стст. з павышанай дэкаратыўнасцю мела назву ___________

4. Вузкая адтуліна ў сцяне замка для назірання і стральбы з лука ці арбалета называецца _________________

Тэма 8. Рэнесанс

Абярыце нумар правільнага адказу:

1. Ратуша ў стылі Рэнесанса да нашага часу захавалася ў:

1) Віцебске

2) Нясвіжы

3) Мінске

4) Гродна

2. Па загаду М. Радзівіла Сіроткі Мірскі замак быў “дапоўнены”:

1) Дадатковымі вежамі

2) Шырокім рвом з вадою

3) Палацам і італьянскім паркам

4) Касцёлам у стылі Рэнесанса

Адкажыце на пытанне:

3. Моцнавыступаючая вуглавая частка земляных умацаванняў замка мела назву ____________

4. Зашклёны выступ у сцяне называецца _____________

Тэма 9. Барока

Абярыце нумар правільнага адказу:

1. Буйны барочны культавы гарадскі ансамбль, які ўключаў 8 размешчаных побач кляштароў, склаўся ў:

1) Навагрудке

2) Пінске

3) Мінске

4) Гомелі

2. Езуіцкі Г-падобны 3-павярховы калегіум быў узведзены ў:

1) Пінске

2) Нясвіже

3) Слуцке

4) Слоніме

3. Барочны драўляны алтар 21-мятровай вышыні з 22 скульптурамі (1736) упрыгожвае:

1) Глыбоцкі касцёл кармелітаў

2) Полацкі Сафійскі сабор

3) Мінскі касцёл бернардзінцаў

4) Гродзенскі касцёл езуітаў

Адкажыце на пытанне:

6. Прамавугольны ў плане храм, цэнтральны неф якога вышэй за бакавыя называецца ________________

Тэма 10. Класіцызм

Абярыце нумар правільнага адказу:

1. У пачатку ХІХ ст. у Мінску на паўднёва-усходняй ускраіне горада пачалася забудова:

1) Вуліцы Захар’еўскай

2) Верхняга рынку

3) Троіцкага прадмесця

4) Прывакзальнай плошчы

2. А. Кларк узвёў у 1809-1824 гг. класічны крыжовакупальны Петрапаўлаўскі сабор у:

1) Магілёве

2) Гомелі

3) Слаўгарадзе

4) Лідзе

3. У стылі класіцызма ў 1830-я гг. была рэканструявана:

1) Гродзенская Каложская царква

2) Віцебская Благавешчанская царква

3) Полацкая Спаса-Ефрасіннеўская царква

4) Навагрудская Барысаглебская царква

Адкажыце на пытанне:

4. Адгалінаванне позняга класіцызму, якое склалася ў Францыі часоў Напалеона і пашырылася ў Беларусі ў пачатку ХІХ ст. называецца __________