Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Testy pamatniki БГЭУ 1 курс.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
26.03.2017
Размер:
63.49 Кб
Скачать

Тэма 11. Рамантызм

Абярыце нумар правільнага адказу:

1. Гомельскі палац пры І. Паскевічы-Эріванскім быў “рамантызаваны” праз:

1) Узвядзенне на месцы паўднёвага флігеля вежы-павільёна

2) Дабудаванне бакавых флігеляў

3) Узбагачэнне галоўнага корпуса вуглавымі неагатычнымі вежачкамі

4) Суцэльную перабудову палаца ў сярэднявечны замак

2. Палац Умястоўскіх у в. Жамыслаў Іўеўскага раёна з’яўляецца копіяй:

1) Кракаўскага Вавельскага замка

2) Варшаўскага палаца “Лазенкі”

3) Мірскага замка

4) Гродзенскага Каралеўскага палаца

3. У якім неагатычным касцёле сярэдзіны ХІХ ст. зараз размешчаны этнаграфічны музей:

1) в. Гожа Гродзенскага раёна

2) в. Жупраны Ашмянскага раёна

3) в. Райца Карэліцкага раёна

4) в. Раўбічы Мінскага раёна

Адкажыце на пытанне:

4. Кампазіцыя з рознакаляровых кавалкаў шкла ў металічным каркасе называецца ____________

Тэма 12. Эклектыка

Абярыце нумар правільнага адказу:

1. У 1886-1888 гг. драматычны тэатр у псеўдарускім стылі быў узведзены ў:

1) Магілёве

2) Брэсце

3) Гродна

4) Гомеле

2. Паркавы павільён “Скарбчык” (1880), які нагадваў казачны 4-вежавы замак, быў узведзены ў:

1) Сядзібе ў в. Варняны Астравецкага раёна

2) Сядзібе ў в. Станькава Дзяржынскага раёна

3) Сядзібе ў в. Галавічполле Шчучынскага раёна

4) Сядзібе ў в. Ястрамбель Баранавіцкага раёна

3. У гонар перамогі Пятра І над шведамі ў час Паўночнай вайны ў 1908 г. была ўзведзена мемарыяльная капліца ў:

1) в. Салтанаўка Магілёўскага раёна

2) в. Паланэчка Баранавіцкага раёна

3) в. Панямонь Гродзенскага раёна

4) в. Лясная Слаўгарадскага раёна

Адкажыце на пытанне:

4. Незадаволенасць эклектыкай спрыяла узмацненню ў грамадстве імкнення да стылявога адзінства і выпрацоўке ў 1890-я гг. новага архітэктурнага стыля, які атрымаў назву ___________

Тэма 13. Міжваенны перыяд

Абярыце нумар правільнага адказу:

1. Віцебскі мастацка-практычны інстытут у пачатку 1920-х гг. быў адкрыты па ініцыятыве:

1) І. Ахрэмчыка

2) М. Шагала

3) У. Кудрэвіча

4) А. Грубэ

2. Мазаікі з узарванага ў 1920-я гг. варшаўскага сабора Аляксандра Неўскага былі перавезены ў:

1) Пакроўскі сабор у Баранавічах

2) Ушэсцеўскую царкву ў Століне

3) Петрапаўлаўскую царкву ў в. Святляны Смаргонскага раёна

4) Пакроўскую царкву ў в. Равяцічы Бярозаўскага раёна

Адкажыце на пытанне:

3. У 1920-х гг. у рэчышчы мадэрна узнік новы напрамак, прыхільнікі якога імкнуліся да максімальнай функцыянальнай мэтазгоднасці планіровачных і канструкцыйных рашэнняў. Ён атрымаў назву ______________

Тэма 14. Вав

Абярыце нумар правільнага адказу:

1. Мемарыял у гонар правядзення “Лепельскага контрудара” (6-10 ліпеня 1941 г.) у 1964 г. быў устаноўлены ў:

1) г. п. Багушэўске Сенненскага раёна

2) Пружанах

3) Бешанковічах

4) в. Жамыслаў Іўеўскага раёна

2. Мемарыял “Прарыў” (1974) у гонар выхаду з акружэння 16 партызанскіх брыгад вясной 1944 г. установлены каля:

1) Чаус

2) Ушач

3) Слаўгарада

4) Рагачова

3. Буйнейшым нямецкім канцлагерам у Беларусі з’яўляецца:

1) Лупалаўскі

2) Масюкоўшчыцкі

3) Трасцянецкі

4) Азарыцкі

Адкажыце на пытанне:

4. Гранёны слуп, звычайна пірамідальна завостраны ўверсе называецца ___________