Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-Лабараторна-практычныя.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
2.64 Mб
Скачать

Кантрольныя пытанні

1. Сутнасць кропкавага метаду вымярэння хуткасці цячэння на хут-каснай вертыкалі.

2. Сутнасць аналітычнага метаду разліку сярэдняй скорасці цячэн-ня на вертыкалі.

4. Гадограф (эпюра хуткасцей): прырода, назначэнне.

3. Парадак вылічэння сярэдняй хуткасці цячэння на вертыкалі гра-фічным метадам.

Рыс. 1.10. Эпюра хуткасцей (гадограф) да вылічэння сярэдняй хуткасці

па вертыкалі № 4 графічным спосабам, р. Вілія (в. Прэны, 31сакавіка 1999 г.)

Табліца 1.11

Ведамасць вымярэння сярэдня хуткасці цячэння па вертыкалі графічным спосабам Вертыкаль №_______ Маштаб: ветрыкальны______________

гарызантальны____________

Вымяраемая плошча

Плошча ў дзяленнях планіметра

Плошча гадографа

q = R (n2 n1), м²/c

Адлікі

(n2 , n1)

Рознасць адлікаў

(n2 n1)

Сярэдняя рознасць (n2 n1)

Планіметр №__________Цана дзялення планіметра (R) ________ м²/c адз.

Плошча гадографа q_________м²/с Сярэдняя хуткасць vс = q / h_________м/с

1.5. Крывыя расходаў вады

Асноўным колькасным паказчыкам воднасці ракі з’яўляецца расход вады(Q, м³/с) – колькасць вады, якая працякае праз папярочнае (жывое) сячэнне рэчышча ў адзінку часу; выражаецца агульнай гідраметрычнай заканамернасцю («плошча – хуткасць»):

Q=vс · ω,

дзе vс – сярэдняя хуткасць воднага цячэння; ω – плошча воднага сячэння ў дадзеным гідрастворы.

Для падліку характарыстык сцёку (пабудова і выдзяленне тыпаў жыўлення па гідрографу і гэтак далей) неабходна ведаць штодзённыя расходы вады. Аднак іх вымярэнне, асабліва на вялікіх рэках, з прычыны вялікай працаёмістасці патрабуе значных выдаткаў часу і сродкаў. Таму колькасць вымярэнняў расходаў вады будзе неадноль-кавай для розных гідралагічных пор года, а таксама для рэк з рознымі гідралагічнымі рэжымамі. Больш часта вымяраюць расходы ў перы-яды найбольшых іх змяненняў – у веснавыя разводдзі (паўнаводдзі) і летнія, асеннія і зімовыя паводкі, пры адпаведных рэзкіх ваганнях ўзроўняў вады. У веснавое разводдзе выконваюць да 5 вымярэнняў на падняцці і 5–8 на спадзе ўзроўню вады; у межань – адно вымярэнне праз 7–10 сутак у залежнасці ад змены ўзроўню, пры праходжанні дажджавых паводак – 3–5 вымярэнняў. Пры ўстойлівым ледаставе і плаўным змяненні ўзроўню вады расходы вымяраюць праз 10–20 сутак. Матэрыялы гэтых вымярэнняў за гадавы цыкл зводзяцца ў ведамасць «Вымераныя расходы вады» (табл. 1.12).

Паміж расходам працякаючай у рацэ вады і ўзроўнем існуе ўстаноўленая гідраўлічная сувязь, на аснове якой практычна па матэрыялах назіранняў гідралагічных пастоў і ВРВ вызначаецца залежнасц Q = f(H), г. зн. залежнасць расходаў ад узроўняў, хаця на самай справе расход з’яўляецца незалежнай пераменнай, а ўзровень – функцыяй ад велічыні расходу вады. Аднак на практыцы так прынята таму, што вымярэнні ўзроўняў на гідрапастах выконваюцца што-дзённа ў стандартныя тэрміны, а вымярэнні расходаў, як паказана вышэй, – значна радзей, г. зн. практычна велічыня расходу за кожны дзень вызначаецца па ўзроўню вады.

Табліца 1.12

Соседние файлы в предмете Гидрология