Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-Лабараторна-практычныя.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
2.64 Mб
Скачать

Змест работы

1. Вызначыць па плану возера _____________маштаб____________ асноўныя марфаметрычныя характарыстыкі:

а) плошчу воднай паверхні (f0) і плошчы, якія абмежаваны ізабатамі (f1,f2...fn);

б) даўжыню (L);

в) найбольшую (Внайб) і сярэднюю (Вс) шырыню;

г) аб’ём вады ўсяго возера (V0) і аб’ёмы слаёў паміж плоскасцямі ізабат (V1,V2...Vn);

д) найбольшую (Ннайб) і сярэднюю (Нс) глыбіню.

Выкананне работы

1. А. Плошча воднай паверхні возера(f0, м² або км²) і плошчы, абмежаваныя ізабатамі (f1,f2 ...fn), вызначаюцца планіметрыраваннем; запісы вядуцца ў табл. 1.18. Вынікі вылічэнняў заносяцца ў графы 1 і 2 табл. 1.19.

Б. Даўжыня возера(L, м або км) – найкарацейшая адлегласць паміж двума найбольш аддаленымі адзін ад другога пунктамі берагавой лініі, вымераная па яго паверхні; паказваецца на плане ў залежнасці ад канфігурацыі возера ў выглядзе прамой ці ломанай лініі.

В. Найбольшая шырыня возера(Внайб, м або км) – найбольшая адлегласць паміж берагамі па перпендыкуляру да даўжыні возера.

Г. Сярэдняя шырыня возера(Вс, м, або км) – дзель ад дзялення плошчы возера на яго даўжыню:

Вс=f0/L,

дзе f0– плошча возера ( плошча нулявой ізабаты), м2або км2;L– даў-жыня возера, м або км.

Табліца 1.18

Вылічэнне плошчы возера

Ізабата

Плошча ў дзяленнях планіметра

Плошча, абмежа-

ваная ізабатамі

fi = R (n2 n1), м²

Адлікі

(n2 , n1)

Рознасць адлікаў

(n2 n1)

Сярэдняя рознасць (n2 n1)

Планіметр №_____________Цана дзялення планіметра (R) ________ км²/адз.

Табліца 1.19 Марфаметрычныя характарыстыкі воз. Галадзянка

Глыбіня

Н, м

Плошча, абмежаваная ізабатамі

fі, м²

Аб’ём паміж ізабатамі

vі, м³

Аб’ём пад ізабатамі

(V0 vі), м³

0

339700

323100

1362185

1

306500

1039085

290375

2

274250

748710

257750

3

241250

490960

225625

4

210000

265335

173500

5

137000

91835

82500

6

28000

9335

9335

6,5

0000

0000

Плошча (f0) ....................................... 339700 м²

Даўжыня (L)........................................... 1000 м

Шырыня сярэдняя (Bс)............................340 м

Шырыня найбольшая (Bнайб).................. 510 м

Аб’ём (V0)......................................... 1362185 м³

Глыбіня сярэдняя (Hс).............................. 4,0 м

Глыбіня найбольшая (Hнайб).................... 6,5 м

Д. Катлавіны азёр маюць складаную форму, якая адрозніваецца ад формы правільных геаметрычных цел, і падабраць залежнасць для вылічэння аб’ёму ўсёй воднай масы возера даволі цяжка. Таму пры аналітычным вызначэнні аб’ём разлічваецца па слаях, якія знахо-дзяцца паміж плоскасцямі суседніх ізабат. Гэтыя слаі з дастатковай дакладнасцю могуць быць прыраўнаваны да правільных геамет-рычных цел. Лепшыя вынікі пры вылічэнні аб’ёмаў слаёў большасці азёр дае формула ўсечанага конуса. Агульны аб’ём возера (V0, м3) вызначаецца падсумаваннем аб’ёмаў слаёў:

V0=h1(f1 +f2 + √f1 f2) / 3 +h2(f2 +f3 + √f2 f3) / 3 + ... +hn-1(fn-1) / 3,

дзе h1,h2 ...hn-1 – сячэнне ізабат (м), якое прымаецца, як правіла, аднолькавым для ўсяго плана;f1,f2 ...fn-1 – плошчы, абмежаваныя адпаведнымі ізабатамі,fn= 0.

Для прыбліжаных разлікаў аб’ёмаў слаёў можа быць выкарыстана формула прызмы:

V0=h (f1 +f2)/ 2,

дзе V0 – аб’ём слоя (м3) паміж плоскасцямі ізабат; агульны аб’ёмV0=vi.

Вылічаныя аб’ёмы слаёў запісваюцца ў графу 3 табл. 1.19. Паслядоўнае падсумаванне аб’ёмаў слаёў ад дна да паверхні (графа 4 табл. 1.19) дае нарастанне аб’ёму да поўнага яго значэння пад нулявой ізабатай.

Е. Найбольшая глыбіня возера(Ннайб, м) вызначаецца шляхам прамераў пры здымцы возера і падпісваецца на яго плане.

Ж. Сярэдняя глыбіня возера(Нс, м) – дзель ад дзялення аб’ёму возе-ра (V0) на яго плошчу(f0):

Hс=V0/f0.

2. Крывая залежнасці плошчы возера ад глыбіні (а таксама ад узроўню вады) – батыграфічная крывая, будуецца на міліметровай паперы (фармат 203 х 288 мм) па глыбінях і адпавядаючых ім плошчах, якія выбіраюць з граф 1 і 2 табл. 1.19. На графіку (гл. рыс. 1.17) па вертыкальнай восі адкладваем значэнні глыбінь (Н, м), па гарызантальнай – плошчы (f, м2). Для спрашчэння запісу па шкале гарызантальнай восі значэнні плошчаў дзеляцца на 10n; ступень паказваецца ў канцы шкалы (f 105, м²). У нашым прыкладзе велічыні плошчаў, знятыя з крывой, патрэбна памножыць на 10. На лініі пры значэнні глыбініН= 0 адкладваецца велічыня плошчы воднай паверх-ні возера: у прыведзеным прыкладзе (табл. 1.19, рыс. 1.16)f0 = 9700 м², а на лінііН= 1 м –f1 = 306500 м2і г. д. Праз атрыманыя пункты праводзім плаўную лінію – батыграфічную крывуюfn=f(Нn).

Плошча, абмежаваная батыграфічнай крывой і восямі каардынат (f0 на рыс. 1.17), паказвае ў маштабе чарцяжа аб’ём воднай масы возера; плошчы, заключаныя паміж ізабатамі адпавядаюць аб’ёмам слаёў паміж ізабатамі.

Вызначыўшы планіметрыраваннем плошчы і гэтак далей і памно-жыўшы іх на значэнне адзінкі плошчы ў маштабе чарцяжа, атрымлі-ваем велічыні аб’ёмаў слаёў паміж ізабатамі. Так, напрыклад, калі маштаб глыбінь: у 1 см – 1 м, а плошчаў: у 1 см – 0,5 · 10 м² (рыс. 1.17), г. зн., што 1 см² на чарцяжы адпавядае: 1 м · 0,5 · 105м2 0,5 · 105м3 ; пры плошчы 0f0f11 (слой ад паверхні да глыбіні 1 м), роўнай 6,462 см², аб’ём слоя будзе раўняцца: 6,462 · 0,5 · 105 3,231 · 105 м3, што адпавядае велічыні аб’ёму паміж ізабатамі 0 – 1 (графа 3, табл. 1.19).

Такім чынам, для графічнага вызначэння аб’ёму возера і аб’ёмаў слаёў можа быць выкарыстана батыграфічная крывая.

Залежнасць аб’ёму ўсяго возера і аб’ёмаў слаёў ад глыбіні выра-жаецца аб’ёмнай крывой, якая будуецца сумесна з батыграфічнай крывой; шкала (V, м3) размяшчаецца паралельна (f, м2) (гл. рыс.1.17). Для пабудавання аб’ёмнай крывой на гарызантальных лініях, адпавя-даючых пунктам глыбінь на вертыкальнай восі (0, 1, 2 і г. д.), адклад-ваюцца велічыні аб’ёмаў вады, размешчаных пад ізабатамі з графы 4 табл. 1.19. На лініі пры значэнні глыбініН= 0 адкладваецца поўны аб’ём возера (V0= 1362185 м³), на лінііН = 1 м – велічыня поўнага аб’ёму без аб’ёму першага ад паверхні слоя (v1=V0 v0-1= 1039085 м³), на лінііН= 2 м – велічыня поўнага аб’ёму двух верхніх слаёў (v2=V0 v0-2 = 748710 м³) і г. д. У пункце максімальнай глыбініvn = 0. Праз адкладзеныя пункты праводзім плаўную лінію – аб’ёмную крывуюVn= f(Нn).

Батыграфічная і аб’ёмная крывыя могуць быць пабудаваны па плану катлавіны возера ў гарызанталях. У гэтым выпадку на восі замест глыбінь адкладваюцца адзнакі гарызанталей (вышыні ўзроўняў вады) у абсалютных або адносных велічынях.

Па батыграфічннай і аб’ёмнай крывых вызначаюцца плошча і аб’ём возера пры змяненнях узроўню вады. Для гэтага ад адзнакі адпавед-нага ўзроўню (глыбіні) на вертыкальнай шкале праводзіцца гарызан-тальная лінія да перасячэння з крывымі і па шкалам адлічваюцца велічыні плошчы і аб’ёму. Напрыклад, пры паніжэнні ўзроўню Нnна 1,5 м плошча воднай паверхніfnбудзе раўняцца 285000 м², а аб’ёмVn– 895000 м³.

Соседние файлы в предмете Гидрология