Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практикум по гидрологии / 3-Гидралагичныя прылады.doc
Скачиваний:
35
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
777.22 Кб
Скачать

Кантрольныя пытанні

1. Якія прынцыповыя адрозненні дзеяння і мэт выкарыстання бато-метраў імгненнага і працяглага дзеяння?

2. На якіх водных аб’ектах і ў якіх гідралагічных умовах выкарыс-тоўваецца вакуумны батометр ГР-61?

3.6. Прылады для вызначэння празрыстасці і колеру вады

Празрыстасць вадывызначаюць па стандартнамудыску Секі(рыс. 3.17), які ўяўляе сабой белы круг(1)дыяметрам 300 мм, у цэнтры якога ўстаўлена ўтулка(2)з працягнутым праз яе фалам(4)і грузам(3), які размешчаны на ніжняй паверхні афарбаванага ў ярка-белы колер дыска.

Рыс. 3.17. Белы дыск для вызначэння празрыстасці вады:

1 – белы круг, 2 – утулка, 3 – груз, 4 – фал

Фал, на якім апускаецца ў ваду дыск даўжынёю 20–50 м, размячаецца меткамі. У верхняй частцы цэнтральнай восі зроблены паз з вінтом для падвешвання да фала і галоўка, па якой ударам пасыльным грузам разводзяцца спружыненыя сабачкі і зачыняюцца днечкі верхніх тарцоў цыліндраў. Унутры кожнага цыліндра знаход-зіцца тэрмометр для вымярэння тэмпературы вады, які замацаваны на спецыяльных кранштэйнах. Два кальца, надзетыя на цыліндры, засце-рагаюць іх ад сонечных прамянёў. На ніжнім баку кожнага днечка ёсць кран для зліву адабраных проб вады.

Празрыстасць вады вызначаецца з ценявога борту судна. Дыск павольна апускаюць у ваду і, калі ён перастае быць бачным, адзна-чаюць на фале глыбіню яго апускання. Затым травяць фал на глыбіню 1–2 м і, пачакаўшы 10–15 секунд, каб знікла зрокавае ўражанне ад дыска, павольна падымаюць дыск да моманту яго паяўлення (ён ста-новіцца бачным).

Адлікі глыбіні апускання дыска пры знікненні і паяўленні яго выконваюць з дакладнасцю да 0,1 м. Калі розніца паміж глыбінямі знікнення і паяўлення белага дыска перавышае 0,5 м, назіранні неаб-ходна паўтарыць.

У кніжцы запісу назіранняў патрэбна ўказаць вышыню вока назі-ральніка над вадою, якая пры рэйдавых назіраннях павінна заставацца па магчымасці пастаяннай.

Колер вадывызначаюць параўнаннем яго з наборам стандартных раствораўшкалы колернасці вады (рыс. 3.18).

Рыс. 3.18. Шкала для вызначэння колеру вады

Прабіркі з растворамі змяшчаюцца ў дзвюх рамках, па 11 у кожнай, якія замацоўваюцца ў спецыяльную скрынку. У левай яе палавіне скрынкі знаходзяцца прабіркі з адценнямі ад сіняга (I) да зялёнага (XI), а ў правай – з адценнямі ад зялёнага (XI) да карычневага (XXI). Прабірка з зялёным адценнем (XIдля зручнасці супастаўлення паў-тараецца двойчы.

Растворы для шкалы падрыхтоўваюць, змешваючы ў розных пра-порцыях растворы меднага купарвасу і хромавакіслага калію з дабаў-леннем у адпаведных колькасцях сернакіслага кобальта і аміяку. Шкала забяспечваецца сертыфікатам, у якім указваецца дата праверкі.

Каляровыя растворы шкалы праз два-тры гады абясколерваюцца. Вось чаму рэкамендуецца мець дзве шкалы: адну – рабочую, па якой выконваюць назіранні, і другую – эталон, якую ўжываюць для параў-нання з рабочай шкалой, і асабліва пільна засцерагаюць ад пападання на іх святла. Праверка рабочай шкалы зводзіцца да яе сапастаўлення са шкалой-эталонам. Назіранні за колерам вады выконваюць аднача-сова з вымярэннем яе празрыстасці на пастаяннай вертыкалі, ста-новішча якой замацоўваецца буйком.

Для вызначэння колеру вады белы дыск падымаюць на палову змеранай перад гэтым глыбіні празрыстасці вады і параўноўваюць колер вады над дыскам з колерам вадкасці ў прабірках, пры гэтым шкала павінна знаходзіцца ў цені, а пад прабіркі трэба пакласці ліст белай паперы. Нумар прабіркі з адценнем колеру, які найбольш падыходзіць да колеру вады, запісваюць у кніжку. Дакладнае супадзенне адценняў назіраецца рэдка. Калі колер вады падыходзіць да двух суседніх адценняў шкалы, то запісваюць нумары абедзвюх прабірак.