Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
36
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
4.79 Mб
Скачать

6. Каналы

Старажытныя волакі даўно былі перашкодай для сплаву лесу, для развіцця водных шляхоў. Таму час ад часу узнікала ідэя будаўніцтва судаходных каналаў. У 1631 годзе Варшаўскім сеймам быў зацверджаны праект злучэння ракі Бярэзіны з Віліяй. Аднак, калі спецыялісты прыехалі на месца яны вырашылі, што гэтая работа на той час ім была не па сілам. Напэўна ідэя будаўніцтва Беразінскай воднай сістэмы таксама належыла гэтым экспертам.

На працягу амаль трох стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі было пабудавана некалькі водных сістэм, якія выканалі сваю ролю у развіціі эканомікі рэспублікі.

6.1. Дняпроўска-Бугскі водны шлях.

У 1655 годзе на польскім сейме надворны прыскарбій Ю. Асалінскі абгрунтаваў праект Дняпроўска-Бугскага канала, які павінен быў злучыць рэкі Піна і Мухавец, басейны якіх адносяцца да вадазбораў адпаведна Балтыйскага і Чорнага мараў. Аднак першыя практычныя крокі для пабудовы былі зроблены толькі у 1755 годзе, калі на вадападзелу паміж імі быў пракапаны роў даўжыней 8 кіламетраў. Затым работа была астаноўлена і аднавілась толькі праз 20 гадоў. Завяршэнне будаўніцтва канала адбылося толькі у канцы XVIII стагоддзя (перыяд будаўніцтва 1775-1843 гг). У Х1Х стагоддзі вядомы як Каралеўскі канал, які звязваў два буўнейшыхя партовыя гарады Херсон і Даныг прз р. Дняпро, Прыпяць, Піну, Мухавец, Заходні Бунг і Віслу.

Першы караван судоў прайшоў па каналу да порта Гданьск на узбяржжы Балтыйскага мора. Рух судоў быў невялікі. Аднак кожны дзень па каналу праходзіла 3-4 караблі і 1-2 плыты з лесам.

Дняпроўска_Бугскі водны шлях быў пабудаваны без камерных шлюзоў і плаванне адбывалася праз разборныя плаціны. У 1837-1848 гг. адбылася рэканструкцыя канала. Для падняцця узроўня вады і паляпшэння такім чынам судаходных якасцей канала былі дадаткова пабудаваны тры вадападвадных каналы (Белаазёрскі, Арэхаўскіі Турскі). Сам канал быў значна пашыраны, а агульная яго даўжыня склала 196 кіламетраў. Штучная выемка грунта склала каля 110 км ад вескі Дубай на р. Піна да г. Кобрына. Мяжа вадападзела знаходзіцца каля Белаазерскага канала. Да рэканструкцыі судаходства па каналу адбывалася толькі адзін – два месяцы у год і толькі пры высокай паводкавай вадзе.

У 1940 годзе Дняпроўска-Бугскі водны шлях быў карэнным чынам перабудаваны, што значна палепшыла яго судаходныя якасці і павялічыла габарыт судаходнага шляху. Часткова была зменена траса канала, занава было пабудавана 8 шлюзоў і другіх гідратэхнічных збудаванняў. Агульная колькасць гідравузлоў на Каралеўскім канале была пяменшана да 10, замест існуючых дагэтуль 19 плацін.

Канал мае свае гідралагічныя асаблівасці. Вясной у паўнаводдзе на вадападзеле каля вёскі Ляхавічы – г. Кобрын вада цячэ на захад і ўсход. На сённяшні дзень канал таксама з’яўляецца вадапрыёмнікам меліяратыўных сістэм, галоўным чынам з Арэхаўскага, Галаўнога, Ляхавіцкага і р. Мухавец, Рыты, Жабінкі, Няслухі і інш.

Па інтенсіўнасці выкарыстання шляху у савецкі перыяд канал займаў першае месца. На захад па каналу у Польшчу і другія краіны усходняй Еўропы ішлі жалезная руда, будаўнічыя і іншыя матэрыялы. Прапускная здольнасць шляху пасля другой сусветнай вайны складала каля 1 млн. тон грузаў за навігацыю. Горад Брэст займаў у Беларусі першае месца у Беларусі па грузазвароту.

Соседние файлы в папке Курс лекциий. Часть 1 Гидрография