- •1. Фармацыйны и цывілізацыйны падыходы. Перыядызацыя сусветная гісторыі.
- •Цивилизационная концепция:
- •2. Асноўныя этапы развіцця Беларусі у кантэксце сусветнай гісторыі. Перыядызацыя.
- •3. Перадумовы рассялення і гаспадарчай дзейнасці на тэр-ыі б.
- •6.Узнікненне сярэднявечна цывілізацыі ў Нўропе. Станаўленне феадалізму . Асноўныя рысы феад. Спосабу вытворчасці.
- •7. Пачатак пераходу да класавага грамадстваі ўзнекненне раннефеад. Утварэнняў усходніх славян. Кіеўская Русь.
- •5. Этнічная гісторыя. Балты, славяне – іх роля ў этнагенэзе беларусаў.
- •8. Полацкае княства – выток бел. Дзяржаўнасці
- •9. Духоўны ўплыў усходнеміжземнаморскай цывілізацыі на усходніх славян. Культура Беларусі 9-13стст
- •10. Утварэнне вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Роля ўсходне-слав. Зямель у дзярж. Будаўніцтве ВкЛ
- •14. Асноўныя дасягненні бел культуры падчас існавання ВкЛ. Роля і месца культуры б ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.
- •12. Эвалюцыя сацыяльна-эканамічных адносін на тэрыторыі б у кантэксце агрерна-рамеснай цывілізацыі.
- •16. Дзяржаўна-прававое становішча ВкЛ у Рэчы Паспалітай. Пачатак паланізацыі
- •15. Барацьба за гегемонію ва Ўсходняй Еўропе. Утварэнне Рэчы Паспалітай.
- •17. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі б ў 16-18 ст.Ст. Роля уніяцтва ў гісторыі бел. Народа.
- •18. Рэч Паспаліта ў Еўрапейскай геапалітыцы. Падзелы рп.
- •21. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Саслоўная, нацыянальная, канфесійная палітыка Расіі у бел. Губерніях.
- •26.Асноўныя тэндэнцыі станаўлення і развіцця сусветнай капіталістычнай гаспадаркі на мяжы 19-20 стст
- •23.Буржуазныя рэформы 60-70-х гадоў 19ст., асаблівасці на Беларусі. Станаўленне індустрыальнага грамадства на б.
- •24. Разлажэнне феадалізму і зараджэнне капіталістычных адносін на бел землях у першай палове 19 ст. Перадумовы і наступствы сялянскай рэформы 1861г на б.
- •29.Пачатак бел нацыянальнага Адраджэння. Афапмленне бел нацыянальнай ідэі і фарміраванне бел нацыі.
- •27. Эканамічнае развіццё б ў перыяд манапалістычнага капіталізму.
- •28. Эканамічныя і палітычныя перадумовы Першай сусветнай вайны. Пачатак Першай сусветнай і акупацыя бел тэрыторыі.
- •30. Барацьба палитычных партый б за выбар шляхоў грамадскага развіцця(1917г.) Мэты і задачы бел палітычнага руху.
- •31. Абвяшчэнне бнр, яе гістарычнае месца.
- •32. Утварэнне бсср і яе асноўныя характарыстыкі.
- •33. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср і яе асноўныя характарыстыкі.
- •34.Б у гады замежнай ваеннай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны. Палітыка “ваеннага камунізму”. Перадумовы нэПа.
- •35. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў б ў 1920-1926гг.
- •38.Фарміраванне адміністрацыйна-каманднай эканомікі і аўтарытарна-таталітарнага рэжыму ў бсср.
- •36.Шляхі і метады будаўніцтва індустрыальнага грамадства ў Савецкай Беларусі.
- •40.Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў рэспубліцы ў 1950х-1960х
- •37. Станаўленне і развіццё савецкай бел культуры ў 1920-1930-я гг. Палітыка беларусізацыі.
- •39. Спецыфіка сацыяльна-эканамічнага развіцця бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе(1944-1954гг).
- •46.Прычыны Другой Сусветнай вайны, яе асноўныя этапы.
- •41.Асноўныя тэндэнцыі індустрыальнага развіцця бсср ва ўмовах разгортвання нтр.
- •47. Пачатак Другой Сусветнай вайны. З’яднанне Зах. Б з бсср.
- •42.Эканоміка б ў 70-я – першай палове80х гг. Прычыны паступовага запавольвання тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцей у сацыяльнай сферы.
- •43. Складанасці і супярэчнасці культурнага развіцця б ў пасляваенны час.
- •44. Асноўныя ддасягненні бел мастацкай культуры, адукацыі, навукі ў 1960-я-1980-я гады.
- •45.Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Зах.Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.
- •48. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны Захоп б гітлераўскімі войскамі.
- •49. Нямецкі акупацыйны рэжым на Беларусі ў гады Велікай Айчыннай вайны. Калабрацыянізм.
- •50. Партызанскі рух і падпольная барацьба на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •51.Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для бел народа і яго ўклад у перамогу над фашізмам.
- •52.Змены ў сістэме міжнародных адносін на мяжы 20-21 стст. Стварэнне перадумоў для пабудовы постканфрантацыйнага свету.
- •53.Спосабы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы. Прычыны крызісу і распаду ссср.
- •54. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Заканадаўча-прававое афармленне і шляхі далейшага ўмацавання яе дзяржаўнага суверынітэту.
- •55. Нацыянальна-культурнае адраджэнне канца 20-га ст. Алейшае фарміраванне бел нацыянальнай ідэі і роля гэтага працэсу ва ўмацаванні дзяржаўнага суверынітэту.
- •58. Геапалітыснае становішча Беларусі. Месца рб ў інтэграцыйных працэсах на постсавецкай і еўразійскай прасторы ва ўмовах глабалізацыі.
- •56.Першыя спробы перабудовы эканомікі ў другой палове 1980-х гадоў. Прычыны крызісу савецкай эканамічнай сістэмы.
- •57. Пошук шляхоў пераходу да рыначнай эканомікі. Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны.
49. Нямецкі акупацыйны рэжым на Беларусі ў гады Велікай Айчыннай вайны. Калабрацыянізм.
На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўстанавілі акупацыйны рэжым. Быў уведзены «новы парадак», накіраваны на ліквідацыю савецкага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Яго ідэйнай асновай стала чалавеканенавісніцкая «расавая тэорыя», якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі. Адносіны акупантаў да беларусаў былі вызначаны ў плане «Ост».
У Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці. Яўрэйскае насельніцтва Беларусі зганялася ў спецыяльныя месцы пражывання — гета. Усяго іх у Беларусі было 163.
Гітлераўцы за час акупацыі правялі ў Беларусі больш за 140 карных экспедыцый, у час якіх цэлыя раёны ператварыліся ў «зоны пустыні». 22 сакавіка 1943 г. па загадзе фашыстаў былі спалены жывымі ўсе жыхары вёскі Хатынь паблізу Лагойска. Усяго ў Беларусі было знішчана больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек. Разам з жыхарамі спалена 619 вёсак, з якіх 186 так і не былі адноўлены пасля вайны.
Фашысты прымусова вывозілі савецкіх людзей, асабліва моладзь, на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі.
Каб наладзіць цывільнае жыццё з максімальнай карысцю для сябе, акупанты адразу ж сталі на шлях фарміравання мясцовай адміністрацыі і паліцэйскіх падраздзяленняў. 3 мэтай стварэння сваёй апоры сярод насельніцтва яны дазволілі тым, хто стаў з імі супрацоўнічаць, распаўсюджваць нацыянальную сімволіку, арганізоўваць беларускія школы, аднаўляць дзейнасць тэатральных, навуковых і вучэбных устаноў, выдаваць беларускія газеты. Калі становішча акупантаў стала катастрафічным, яны пайшлі на стварэнне такіх арганізацый, як Беларуская цэнтральная рада, Беларуская краёвая абарона, Саюз беларускай моладзі. Некаторыя прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху пайшлі на супрацоўніцтва з нямецкай адміністрацыяй пад лозунгам барацьбы з бальшавікамі.
50. Партызанскі рух і падпольная барацьба на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Пачатак барацьбы супраць акупантаў адбываўся ва ўмовах хуткага наступлення нямецка-фашысцкіх войскаў. Таму асноўная работа па арганізацыі падполля і партызанскага руху вялася ва ўмовах акупацыі. На захопленай тэрыторыі стваралася сетка падпольных арганізацый і груп. Ініцыятыву ў стварэнні атрадаў і груп супраціўлення бралі на сябе радавыя камуністы і беспартыйныя патрыёты.
У ліпені 1941 г. быў створаны партызанскі атрад пад кіраўніцтвам М. Шмырова, якога любоўна называлі «бацькам Мінаем». Гэты атрад у далейшым ператварыўся ў першую беларускую партызанскую брыгаду. За галаву бацькі Міная фашысты давалі 30 тыс. марак і карову, але здраднікаў сярод партызан не знаходзілася. Тады акупанты схапілі чацвярых дзяцей Міная ў якасці заложнікаў і расстралялі.
Да сярэдзіны 1942 г. партызанскі рух прыняў такія маштабы, што ўзнікла неабходнасць стварэння адзінага каардынуючага цэнтра. 30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў рашэнне аб утварэнні Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, а таксама Беларускага штаба партызанскага руху.
Вялікі ўплыў на ўзмацненне партызанскага руху аказала перамога Чырвонай Арміі пад Сталінградам. Яна паклала пачатак карэннаму пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Бітва на Курскай дузе завяршыла карэнны пералом у вайне і замацавала за савецкім камандаваннем стратэгічную ініцыятыву да канца вайны.
У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць значную частку Беларусі — каля 60%. На гэтай тэрыторыі сфарміраваліся партызанскія зоны. Тут апрацоўвалася і засявалася зямля, працавалі школы і бібліятэкі, таксама размяшчаліся аэрадромы, што прымалі самалёты з «Вялікай зямлі», ішла падрыхтоўка да баявых аперацый, знаходзілі прыстанішча тысячы мірных жыхароў.
Побач са сваімі дзядамі ваявалі хлопчыкі і дзяўчынкі. Так, подзвіг братоў Цубаў паўтарыў 12-гадовы хлопчык Ціхан Баран. Прыкладам для піянераў усёй краіны стаў подзвіг Марата Казея — юнага разведчыка партызанскай брыгады, якая дзейнічала ў Мінскай вобласці. Ён падарваў сябе гранатай, калі апынуўся ў акружэнні ворага.