Добавил:
ilirea@mail.ru Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
(м) Клименко В.У. Бел. мова, 1 частка.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
21.08.2018
Размер:
535.04 Кб
Скачать

Марфалогія і правапіс

Марфалогія ― гэта раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца словы як часціны мовы, формы словазмянення.

Усе часціны мовы падзяляюцца на самастойныя, службовыя і выклічнік. Самастойныя часціны мовы называюць прадметы, прыметы, колькасць, дзеянне або ўказваюць на іх і з'яўляюцца членамі сказа. Сярод самастойных часцін мовы выдзяляюць зменныя (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, дзеяслоў, займеннік) і ня-зменныя (прыслоўе, форма дзеяслова - дзеепрыслоўе).

Службовыя часціны мовы служаць для сувязі паміж словамі або часткамі сказа (прыназоўнік, злучнік), надаюць розныя дадатковыя адценні сказу і яго часткам (часціцы); не з'яўляюцца членамі сказа.

Выклічнік выражае пачуцці, пабуджэнні, не называючы іх; не можа быць членам сказа.

Род назоўнiкаў

Назоўнiк можа быць мужчынскага, жаночага, нiякага, агульнага роду. Да агульнага роду адносяцца адушаўлёныя назоўнікі, якія могуць выступаць у форме як мужчынскага, так і жаночага роду (плакса, соня).

Род нескланяльных назоўнiкаў iншамоўнага паходжання вызначаецца паводле iх сэнсу: назвы жывых iстот адносяцца да мужчынскага роду (кенгуру, шымпанзе), прадметы, неадушаўлёныя рэалii ― да ніякага роду (дэпо, палiто); нескланяльныя геаграфiчныя назвы маюць род тых агульных назоўнiкаў, якiя ўжываюцца разам з iмi (Баку (горад) ― м.р., Антарыо (возера) ― н. р.). Род нескланяльных абрэвiятур вызначаецца па галоўным слове (ЦК (Цэнтральны Камітэт) ― м.р.).

Назоўнікi тыпу дацэнт, капiтан, рэдактар належаць да мужчынскага роду, але ўжываюцца i для абазначэння асоб жаночага полу (дацэнт Блiнаў, Блiнава, рэдактар Сямёнаў, Сямёнава).

  • Запомніце выдзеленыя значэнні запазычаных слоў.

Прыдумайце з імі невялікія сказы

Імпрэсарыо

(іт. impresario) ― асоба, якая арганізуе канцэрты, спектаклі, гастролі, заключае для артыстаў кантракты

Кемпінг

(англ. camping) ― спецыяльна абсталяваны лагер для аўтатурыстаў

Паркінг

(англ. parking) ― вызначанае месца стаянкі механічных сродкаў перамяшчэння

Шансанье

(франц. chansonnier) ― французскі эстрадны спявак, часта аўтар тэксту і музыкі

Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду другога скланення ў родным склоне

Назоўнiкi мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага лiку маюць канчатак –а (-я):

  • калi яны з’яўляюцца назвамі канкрэтных прадметаў, асоб, жывых

істот (стала, ручая, брата)

  • называюць прадпрыемствы, установы, населеныя пункты (калгаса,

горада)

  • называюць адзінкі вымярэння, з'яўляюцца навуковымі тэрмiнамі

(метра, месяца, суфікса, ромба).

Канчатак –у (-ю) маюць назоўнікі:

  • якія абазначаюць абстрактныя паняцці, дзеянні (сораму, выпадку,

прыезду, запісу)

  • называюць сукупнасць аднародных прадметаў, абазначаюць

зборнасць (гароху, бярэзніку, народу, натоўпу)

  • з'яўляюцца рэчыўнымі, г.зн. называюць металы, хімічныя элементы,

прадукты харчавання (свінцу, нейлону, мёду)

  • называюць з'явы прыроды, месца, прастору, напрамак (змроку, краю,

стэпу, захаду)