Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Кандрат крапіва (1896-1991)

Сатыра не павінна быць абсмяяннем заган і слабасцей, але парываннем, энергіяй раззлаванага пачуцця, громам і маланкай высакароднага абурэння. У яе аснове павінен ляжаць найглыбейшы гумар...

В.Р. Бялінскі

Кандрат Крапіва — адзін са старэйшых беларускіх пісьменнікаў. з Я. Купалам і Я. Коласам ён гваў падмурак беларускай літаратуры XX ст. Нарадзіўся К. Крапіва (Кандрат Кан-дратавіч Атраховіч) у невялічкай вёсцы Нізок на Уздзеншчыне, у краі, які даў беларускай літаратуры шэраг слынных паэтаў і празаікаў, такіх, як П. Трус, П. Глебка, А. Астрэйка, А. Бялевіч, А. Русак, А. Якімовіч. Літаратурная слава Уздзеншчыны вядомая.

К. Крапіва быў адным з першых, хто пасля Кастрыч-ніка з глыбінь народнага жыцця прыйшоў у літаратуру. Павучыўся ён крыху ў царкоўна-прыходскай школе, у гарадскім вучылішчы ў Стоўбцах, затым у Койданаве, здаў экстэрнам экзамены на званне народнага настаўні-ка. Працаваў, служыў у царскім войску, вучыўся перад самай рэвалюцыяй у Гатчынскай школе прапаршчы-каў. Як ён сам пісаў, праз нейкі час атрымаў "рэвальвер, шашку, якая з непрывычкі замінала хадзіць, афіцэрскае абмундзіраванне - і гатоў афіцэр дарэвалюцыйнай Расіі". Апынуўся на Румынскім фронце, даслужыўся ў старой арміі да паручніка. Пасля ўстанаўлення Савец-кай улады па загаду наркома М. Крыленкі быў дэмабілі-заваны як настаўнік у пачатку 1918 г. Працаваў на гаспа-дарцы, перажыў у вёсцы дзве акупацыі (нямецкую і польскую), трохі настаўнічаў, потым яшчэ не аднойчы вяртаўся на бацькоўскую зямлю, каб працаваць на ёй, бо, па яго словах, "цвярозы сялянскі розум звычайна падказваў правільную агульную арыентацыю". Давяло-ся служыць у Чырвонай Арміі некалькі гадоў. Тут і далучыўся К. Крапіва да літаратурнай працы. У газеце "Красноармейская правда" 13 красавіка 1922 г. упер-шыню быў надрукаваны яго вершаваны фельетон "Жылі былі". У яе ж рэдакцыйным артыкуле "Паэт-камандзір" К. Атраховіч быў названы адным з лепшых паэтаў Заходняга фронту, "калі не першым". Вайсковая служба закінула паэта, тады ўжо жанатага чалавека, з сям'ёй -жонкай і дзецьмі — у Мінск, дзе кіпелі ў той час літара-турныя спрэчкі, дыскусіі. К. Крапіва актыўна ўдзельні-чаў у літаратурным руху.

У беларускую літаратуру ў гэты час прыйшло новае пакаленне. Маладыя аўтары актыўна шукалі магчымас-ці сказаць новае слова ў творчасці, перажывалі час скла-даных ідэйных пошукаў. "У той час усё бурліла і кіпела: ламаліся старыя традыцыі і ідэалы, утвараліся новыя напрамкі і арганізацыі, маладыя пісьменнікі і паэты вызначалі свае жыццёвыя шляхі", - успамінаў К. Крапі-ва. Пасля дэмабілізацыі з арміі пісьменнік вырашыў застацца на бацькавай гаспадарцы, бачачы, што ў гора-дзе жывецца цяжка. "Паэт-сатырык Кандрат Крапіва жыве ў вёсцы на Міншчыне і займаецца сельскай гаспа-даркай", - так пісалася ў хроніцы ў адным з нумароў часопіса "Полымя" за 1924 г.

У 1926 г. у 30-гадовым узросце Кандрат Крапіва паступіў вучыцца ў Беларускі дзяржаўны універсітэт на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта, дзе тады займаліся многія маладыя белару-скія пісьменнікі: А. Александровіч, М. Зарэцкі, К. Чорны, А. Дудар, А. Вольны і інш. Выйшлі з друку яго зборнікі "Асцё", "Крапіва" (1925), "Апавяданні" (1926), а пазней "Байкі" (1927), "Ухабы на дарозе" (1930), "Калючы строй" (1932) іінш.

Праграмны верш са зборніка "Крапіва" быў названы спачатку "Не цягнуўся я за Чаротам" (Міхась Чарот -паэт-маладняковец), а пазней атрымаў назву "Крапіва". У ім ёсць вядомыя радкі, якія сталі крылатымі:

Я ў мастацкім агародзе

Толькі марная трава.

А якая? - Смех, дый годзе

Я - пякучка-крапіва....

Гэта і вызначыла скіраванасць твораў паэта. Калі раннія вершы К. Крапівы характэрны "сусветнай тугой", дык цяпер яны напаўняліся жыццёвай канкрэтыкай, набывалі вострую сатырычную скіраванасць.

У 20-30-я гады XX ст. К. Крапіва стварыў шмат саты-рычных вершаў, баек, гумарэсак. Пачынаючы з 1933 г. з-пад пяра пісьменніка выйшаў шэраг драматычных твораў, а ў гады вайны і ў апошнія гады жыцця паэт ізноў вярнуўся да сатыры. К. Крапіва пражыў 94 гады, пакінуў яркі след у літаратуры.

Калі Я. Купала - лірык, драматург, Я. Колас - май-стар эпічнага жанру, дык К. Крапіва - пісьменнік-саты-рык, гумарыст. Роля сатыры і гумару ў літаратуры -своеасаблівая. Камічнае - катэгорыя эстэтычная. Смех, як вядома, мае шмат адценняў - гэта іронія, сарказм, гумар, жарт, насмешка, востраслоўе. Сатырычны смех -смех сур'ёзны, выкрывальны, праўдзівы. Усім багаццем сатырычных і гумарыстычных фарбаў валодаў і кары-стаўся К. Крапіва.

Сатыра і гумар заўжды ідуць поруч. Гумар харак-тэрны для беларуса. "Смех скрозь слёзы" часта гучаў у нашай літаратуры, бо жыццё ніколі не песціла селяні-на-працаўніка. Наша літаратура і пачыналася з гума-рыстычных твораў - "Тарас на Парнасе", "Энеіда навыварат".

К. Крапіва стаў сапраўдным майстрам сатырычнага цэха ў беларускай літаратуры. Смех К. Крапівы - гэта глыбінны роздум над нашымі недахопамі. У творчасці К. Крапівы смех носіць ачышчальны характар. Нездарма сатырык з самых першых крокаў у літаратуры паставіў перад сабой задачу: "3 вёскі змываць дакастрычніцкі бруд - задача мая ўдарная". Разам з тым, яго смех -ваяўнічы, наступальны, выпальваючы, гнеўнае выкрыц-цё заган у грамадстве і ў чалавеку, смех, які часам гу-чыць выбухам, гнеўным парываннем, громам і маланкай высакароднага абурэння, якое выклікае неадольнае жаданне паэта "ўмяшацца ў жыццё і тое-сёе ў ім папра-віць". Калі выходзіў новы твор К. Крапівы, смяялася ўся Беларусь. 3 падмосткаў сцэны гучалі яго сатырычныя вершы і байкі, твор*і К. Крапівы інсцэніраваліся, склада-лі аснову рэпертуару калектываў мастацкай самадзейнасці. Прыпеўкі на вершы К. Крапівы распявала пад гар-монік камсамольская моладзь на вечарынах:

Па планеце пройдзем бурай, Марксаў помнячы завет, -Свет стары ушчэнт разбурым I збудуем новы свет.

Асаблівасць творчасці К. Крапівы як майстра саты-рычнага і гумарыстычнага жанру яшчэ і ў тым, што яго творы дапамагалі фарміраванню новага светапогляду ў грамадстве, выпрацоўвалі характэрныя для таго часу ацэнкі рэчаіснасці, раскоўвалі думку і абуджалі фанта-зію, скіроўвалі нібыта на разбурэнне старога і на будаўніцтва новых узаемаадносін. Творы прыўносілі ў быт адметныя маральна-этычныя каштоўнасці, новыя прынцыпы, нормы паводзін. Шматлікія выразы з твораў байкапісца сталі крылатымі выслоўямі, якія шырока бытавалі ў народзе: "Пад кола, жаба, не падлазь", "Мо б без вас было лягчэй, паспрабуйце злезці", "Заўсёды знойдуцца такія Івановы, што памахаць яму гатовы", "Вось такія дактары вымуць душу без пары", "Калі церці - дык да смерці", "Слюнцяй, не скавычы, не можаш памагчы, дык лепей памаўчы" і інш.

Супраць каго ж былі скіраваны сатырычныя і гума-рыстычныя стрэлы К. Крапівы? Тэматычны дыяпазон яго твораў надзвычай шырокі. У іх адбіліся і падзеі нядаўняй грамадзянскай вайны, барацьбы новага і ста-рога свету ("Ад пачосткі ныюць косткі", "Здань мінулага не ўстане"). Сатыра К. Крапівы высмейвала міжнарод-ную рэакцыю, наскокі на маладую дзяржаву, намаганні перашкодзіць будаўніцтву новага ладу жыцця. У яго творах адбіліся тагачасныя рэаліі міжнароднага жыцця ("Жаба ў каляіне", "Сава, Асёл ды Сонца"), усебакова і гнеўна выкрываліся "ідыятызм вясковага жыцця", цемра, галеча і бруд на вёсцы ("Будуйце лазні", "Вось такія дактары вымуць душу без пары"), раскрываліся ў гумарыстычных фарбах новыя парадкі, абставіны гра-мадскага існавання на вёсцы ("Ціт заводзіць новы быт"), востра і гнеўна выкрываліся і асуджаліся самагонава-рэнне, п'янства ("Самагоначка", "У піўной", "Ну, як не выпіць"), гультайства ("Год Сцяпана-лайдака").

Аднак ужо ў той час, у 20-30-я гады XX ст., К. Крапіва выдатна бачыў небяспеку праяў бюракратызму ў савец-кіх установах, засілля адміністрацыйна-каманднай сістэмы, нараджэнне партыйна-савецкай бюракратыі. Паэт хацеў перасцерагчы ад укаранення злосных праяў чыноўніцкага падыходу, падману ("Не губі сябе, дзяўчы-на, не ідзі замуж на саўчына, ой не йдзі. Ён кахае скрозь кабету афіцыйна па дэкрэту - ой, глядзі!"). У творах пісьменніка знаходзілі асвятленне і вострыя эстэтычныя праблемы часу, выкрывалася адсутнасць сур'ёзнай кры-тыкі ў літаратуры, шырокае распаўсюджанне захваль-вання ў асяроддзі творцаў, няўменне аб'ектыўна ацаніць зробленае таварышам па пяру або ўласны ўклад у літа-ратуру ("Муза падвяла", "Праборка музе", "Аб буры і націску", "Ці то здольны пясняр, ці то модны пляткар"). У вершы "Едзе крытык малады" К. Крапіва так высту-паў супраць адміністравання ў літаратуры:

- Крытык! Родненькі! Даруй Мне з маёю музай! Кіраваць то ты кіруй, Ды не вельмі тузай!

Паэт заклікаў лічыцца з талентам.

У К. Крапівы многа твораў антырэлігійнага зместу. У іх выкрываліся несамавітыя паводзіны "богавых слуг" на зямлі. Паэт выступаў супраць рэлігійнага экстазу, фанатызму веры, парадыраваў кананічныя тэксты малі-тваў. Гэта адпавядала і духу часу, і народнаму стаўлен-ню да рэлігіі.

Байкі і вершы К. Крапівы вылучаліся высокім май-стэрствам, нацыянальным каларытам. Творы К. Крапівы "пахнуць усімі пахамі і цвітуць усімі кветкамі белару-скага жыцця", - пісаў акадэмік I. Замоцін. 3 усіх экза-тычных жывёл у байках К. Крапівы чытач сустрэне хіба што асла. А так у творах прысутнічаюць зусім вядомыя селяніну хатнія жывёлы: Конь, Баран, Свіння, Авечка. Байкі К. Крапівы - невялічкія апавяданні, у якіх нібыта проста і лаканічна гаворыцца пра будзённыя сялянскія справы, але ў той жа час востра і гнеўна высмейваюцца шматлікія заганы людскога суіснавання. Прыгадаем пачатак байкі "Жаба ў каляіне", дзе даецца каларытны і вельмі дакладны, рэалістычны малюнак прыроды ("Пагода проста, нібы дым, у вёсцы - рух, у вёсцы -ўздым, упарта кліча сенажаць, і ні старым, ні маладым тут некалі ляжаць").

У Германіі ўзнімаў галаву фашызм. Паэт-сатырык імкнуўся выкрыць нахабныя намаганні рэакцыі дыктаваць умовы жыцця іншым народам.

Трапна высмейваў гумарыст распаўсюджаную ў новай сістэме ўзаемаадносін начальства і падначаленых з'яву - жаданне ніжэйшага падладзіцца і дагадзіць вышэйшаму чыну, уменне чорнае выдаць за белае, імкненне зманіць, скрывадушнічаць, пайсці на змову з уласным сумленнем, абы толькі задобрыць высокі аўта-рытэт, абы зрабіць так, каб кіраўніцтва заўсёды застава-лася задаволеным ("Махальнік Іваноў"). "Ці б'е началь-ства ў цэль, ці шле за малаком", - піша байкапісец, - усё роўна сярод падначаленых і пазбаўленых слова людзей, пакорлівых выканаўцаў чужой волі, знойдуцца такія, якія скажуць тое, што хоча чуць улада, зробяць так, як таго пажадае высокая асоба. Людзі - марыянеткі ў чужых руках. Што можа быць страшней? Нездарма ж у творы К. Крапівы кожны персанаж добра ведае, што ён робіць, і не баіцца таго, што яму прыйдзецца адказаць за свае дзеянні. Не, адміністрацыйна-камандная сістэма ўжо належным чынам адладжана, яна з гэтага часу нідзе не давала збою. Тут не было чаго баяцца, канчатковы вынік, падсумоўванне нашых паводзін будзе такім, якім яго захочуць бачыць тыя, хто выступае тут ад імя ўлады. Невыпадкова ў махальніка такое распаўсюджанае проз-вішча. I нездарма за свае дзеянні гэты персанаж заслу-гоўвае падзяку. "А ваенком дык Іванова нават пахваліў. Ты, кажа, Іваноў, сапраўдны падхалім".

У байках К. Крапівы цесна ўзаемадзейнічаюць апавя-дальныя, пафасныя, іранічныя, драматычныя, сатырыч-ныя, гумарыстычныя і павучальныя, дыдактычныя інтанацыі. 3 байкамі К. Крапівы наша літаратура стала багацейшай у жанравых адносінах. У літаратуру прый-шоў выдатны майстар сатыры і гумару. Байка К. Крапі-вы вырастала з самога жыцця, у ёй адбіўся ўвесь багаты каларыт жывой беларускай гутарковай мовы, вопыт сацыяльнага жыцця.

К. Крапіва - класік беларускай драматургіі. Першай п'есай, якую напісаў пісьменнік, была драма "Канец дружбы". Затым паявіліся п'есы "Партызаны", "Хто смяецца апошнім", а таксама "Проба агнём", "Мілы чалавек", "3 народам", "Людзі і д'яблы", "Брама неўмі-ручасці" і інш.

Сярод усіх п'ес К. Крапівы камедыя "Хто смяецца апошнім" займае асаблівае месца. П'еса не старэе, кан-флікт, разглядаемы ў ёй, значна глыбей і шырэй, чым гэта можа здацца на першы погляд. У творы высмей-ваюцца заганы, якія аказаліся надта жывучымі і дажылі да нашага часу, праявілася выключнае майстэрства К. Крапівы-драматурга.

П'еса мае стройны класічны сюжэт. Тут яскрава пра-ступае экспазіцыя, ёсць цікавая і інтрыгуючая завязка, напружаны драматычны ход дзеяння, напаленая кульмі-нацыя, заканамерная і лагічная развязка. Экспазіцыя -размова двух персанажаў, прыбіральшчыцы цёці Каці і вартаўніка дзеда Нічыпара, людзей з народа, аб справах у інстытуце геалогіі, пра новага дырэктара, які вось мяк-кія канапы ў кабінет паставіў, увогуле ўзяўся гаспада-рыць на свой лад.

Завязка - гэта той момант, калі Тулягу прымаюць на вуліцы за дзянікінскага палкоўніка Падгаецкага, калі навукоўцы бачаць работніка органаў у форме, які зусім выпадкова зайшоў ва ўстанову. Усё! 3 гэтага моманту асноўны вузел супярэчнасцей моцна зацягваецца, з'яўляюцца ўсё новыя і новыя вузельчыкі, зблытваюцца ў адзін клубок ніткі, якімі звязаны ў п'есе дзеючыя асобы. Колькі ва ўсіх гэтых дзеяннях, учынках і паводзі-нах персанажаў подласці, хцівасці, падману, ліслівасці, казёншчыны, бюракратыі! Як нялёгка сумленным лю-дзям супрацьстаяць гэтаму націску зла і крывадушша. Усіх і ўсё ў п'есе паступова ахутвае атмасфера падаз-ронасці, паклёпу, недаверу. Інстытут літаральна на вачах пагружаецца ў ледзяную ваду падману, шантажу, адміністравання, наскоку, гвалту і насаджэння на гэтай глебе кар'ерызму, пляткарства, вывіжоўвання і ама-ральнасці.

Кульмінацыя - момант, калі ўсе, хто працуе ў інсты-туце, збіраюцца разам, каб паслухаць дырэктара, ягоны даклад на вучоным савеце аб навуковым адкрыцці, даклад, які стане адначасова і самавыкрыццём невуцтва і цемрашальства кіраўніцтва, выкрыццём таго, "хто ёсць хто" на самай справе, калі выразна акрэсліваецца пазі-цыя кожнага і ягонае сапраўднае нутро, здольнасці і схільнасці, дамінуючыя рысы характару.

Развязка - недвухсэнсоўная. Яна заключана і ў самой назве п'есы. Правяць баль нягоднікі і кар'ерысты, пры іх добра жывецца паклёпнікам і падлізам, але прыходзіць час, калі кожнага будуць ацэньваць па заслугах, калі стане відаць адразу, хто сапраўдны вучоны і добры чалавек, а хто двурушнік і прайдзісвет. Смяецца той, хто смяецца апошнім. Адкуль гэта? 3 біблейскай прытчы? Ці назвай п'есы паслужыла беларуская народная пры-маўка, якіх шмат у народзе і якія дакладна выяўляюць народны погляд на многія з'явы і рэчы ў грамадстве?

Адметнасцю п'есы К. Крапівы "Хто смяецца апошнім" з'яўляецца тое, што мы адразу ведаем: перад намі вораг, двурушнік, кар'ерыст, і нам, чытачам і гледачам, заста-ецца толькі сачыць за тым, як жа будзе дзейнічаць Гар-лахвацкі, якімі метадамі, і якое супрацьдзеянне выкліча ён, і хто каго пераможа ў гэтай барацьбе. Драматург нібы гаворыць - вось гарлахват, чалавек, якога спіхнулі з аднаго месца, але які апынуўся ў другім, яшчэ больш утульным, дык ён зараз пачне дзейнічаць, зблытае так карты, што "свой свайго не пазнае". Будзьце пільнымі, не дайце сябе падмануць і запалохаць. Гарлахвацкі добра ўсвядоміў недахопы і вартасці адміністрацыйна-каманд-най сістэмы. Таму і выкарыстоўвае ў навукова-даслед-чым інстытуце даўно апрабаваныя метады падману і шантажу. I гэтыя метады дзейнічаюць безадказна, пакуль супраць інтрыг і падману не выступяць сумлен-ныя людзі. Ідэалагізаванасць усіх сфер нашага жыцця, у тым ліку навуковай галіны, спараджаюць такія непажа-даныя з'явы, як бяздоказныя абвінавачванні, наклейван-не ярлыкоў, стварэнне вобраза ворага, пошукі шкодні-каў у любой установе, на рахунак якіх можна аднесці ўсе існуючыя недахопы.

Гарлахвацкі не грэбуе нічым, каб "затаптаць" ахвяру. На кожнага ўздзейнічае па-рознаму. На Чарнавуса -ласкай, на Веру - кампраметацыяй і паклёпам, на Туля-гу - запалохваннем і інтрыгай, на Зёлкіна - загадам. Нахрапам, сілай дамагаецца свайго, робіць усё, каб іншых зламаць, падтаптаць, прымусіць. У асобе Гарла-хвацкага драматургам выведзены сацыяльны тып прадстаўніка адміністрацыйна-каманднай сістэмы, бюракра-тыі эпохі сталінізму, калі падазронасць і недавер дасяга-лі свайго апагею. Але гэта і тып кар'ерыста, дробнага дзялка, які выкарыстоўвае сваё службовае становішча для ўласнага ўзвялічвання. Гэта не такі ўжо вымерлы тып, з мамантаў, але са свінячым рылам і вельмі тыпо-вымі, распаўсюджанымі рысамі. Вобраз атрымаўся, што называецца, на ўсе часы і эпохі, на ўсе сацыяльныя фар-мацыі. Вобраз глыбейшы, чым можа здацца на першы погляд. Пісьменнік раскрывае паводзіны чалавека, для якога няма нічога святога, які даб'ецца свайго што б там ні было, прымусіць іншых служыць яму, будзе плесці інтрыгі, цкаваць, ісці па касцях, прыгнятаць людзей. Гэта твор аб праве чалавека быць самім сабою, дзе аўтар выступае за адстойванне чалавечага ў чалавеку. Вобраз чалавека, які ўсё бярэ горлам, каб як мага больш насы-ціць сваю ненасытную вантробу, гатовы эксплуатаваць тых людзей, што яго акружаюць і залежаць ад яго, які гатовы прысвоіць вынікі чужой працы - гэты вобраз з'яўляецца адным з найболыпых мастацкіх адкрыццяў К. Крапівы-драматурга.

Адзіны вобраз, які пададзены ў п'есе ў развіцці -Туляга. Станоўчы ці адмоўны гэты персанаж? Несум-ненна, гэта чалавек цалкам станоўчы, але са сваімі сла-басцямі, недахопамі характару, узятымі ад продкаў ("ідзед у мяне быў Туляга, і прадзед"...), сфарміраваны-мі часам, абставінамі.

П'еса "Хто смяецца апошнім" - твор аб духоўным выпростванні маленькага чалавека, аб пераадоленні страху ў душы, аб пазбаўленні ад нявольніцкай псіхало-гіі, што прымушае вечна гнуцца перад начальствам, аб усведамленні сябе асобай і творцам. Аўтарская рэмарка аб тым, што Туляга праходзіць міма Гарлахвацкага з горда ўзнятай галавой, сведчыць пра многае. Гэта не патаемная помста, не злы розыгрыш ненавіснага табе невука і гарлапана, не перамаганосны смех над чужой бездапаможнасцю ў навуцы. Над усім гэтым не смяюцца, сапраўдны чалавек так не помсціць. Гэта — усведамлен-не сябе чалавекам, вяршыцелем уласнага лёсу, разумен-не сваёй годнасці, урачыстая перамога над самім сабою, над сваёй прыніжанасцю. Смяецца па-сапраўднаму, ад усёй душы той, хто здолее захаваць душу жывую, хто застанецца чалавекам у любой сітуацыі, не дасць сябе зламаць, не дасць мацнейшаму падтаптаць сябе.

Смех - зброя грозная, але гуманная. Смех б'е і паліць, як маланка. "Ад смеху падаюць ідалы, спадаюць вянкі і аправы, цудадзейная ікона робіцца ўчарнелай і дрэнна намаляванай карцінкай", - пісаў Вальтэр. К. Крапіва быў адным з тых аўтараў-сатырыкаў, якія "скідвалі" з грамадскіх "ідалаў" арэол святасці, недаступнасці, паказвалі ўсю неадпаведнасць будзённага існавання тым высокім ідэалам, да якіх мы імкнуліся, на якія мы арыен-тавалі наша грамадства. Шчодра высеянае аднойчы зло давала багатыя ўсходы, то ў адным месцы, то ў другім адчувалася засілле бескультур'я, цемры, п'янства, бюракратыі, здзеку над чалавекам.

К. Крапіва працаваў у беларускай літаратуры на працягу ледзь не ўсяго стагоддзя. Зроблена ім шмат: у навуцы, у драматургіі, у паэзіі. Многія творы К. Крапівы па праву ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры.