Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

  1. Якія асаблівасці паэтычнай лірыкі П. Панчанкі?

  2. Як вы разумееце паняцці: "лірыка і публіцыстыка", "пропаведзь і споведзь"? У чым праяўляецца грамадзянскі пафас паэзіі П. Панчанкі?

3. Якія творы ўвайшлі ў склад франтавой лірыкі паэта і ў цыкл вершаў "Іранскі дзённік"?

4. Якімі творамі вы можаце праілюстраваць змястоўнасць паэзіі слыннага майстра?

  1. Прывядзіце прыклады найбольш удалай рыфмоўкі слоў у вершах паэта. Што вы можаце сказаць пра метафарычнасць паэзіі П. Панчанкі?

  2. Чым вызначаюцца зборнікі вершаў паэта апошніх гадоў? Якія жыццёвыя праблемы ўзнімае ў іх аўтар?

  3. Як вы разумееце бескампраміснасць і баявую наступаль-насць вершаў П. Панчанкі?

Іван мележ (1921-1976)

Для мяне самае важнае і самае цяжкае - стварыць у кнізе вобразы. Насяліць кнігу жывымі людзьмі. Людзьмі рознымі, са сваім абліччам, са сваімі галасамі, сваімі надзеямі і клопатамі.

Іван Мележ

"Бацьку, маці, бацькоўскай зямлі", - з такімі прысвячэннямі выйшлі ў свет раманы Івана Меле-ій трылогіі "Палеская хроніка" - "Людзі на балоце" (1961), "Подых навальні-цы" (1965), "Завеі, снежань" (1976).

Імя беларускага пісьменніка I. Мележа стаіць сёння ўпоравень з вядомымі ва ўсім свеце імёнамі такіх выраз-нікаў народнага духу, як М. Шолахаў, М. Горкі, А. Тал-стой, Л. Ляонаў, У. Рэймант і інш.

Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся на Палессі, у в. Глі-нішча Хойніцкага раёна, і яго землякі паслужылі пісь-менніку прататыпамі герояў "Палескай хронікі".

I. Мележ у сваёй творчасці выявіў глыбінныя сувязі з роднай зямлёю, з жыццём народа, стаў песняром пале-скага краю, а таксама і ўсёй Беларусі, засведчыў вялі-кую любоў да людзей, да роднай зямлі.

"Палеская хроніка" - вяршыня творчасці пісьменні-ка, хоць да стварэння трылогіі ён напісаў раман "Мінскі напрамак" (1952), апавяданні і аповесці, п'есы, нарысы, артыкулы. Раманы I. Мележа "Людзі на балоце", "Подых навальніцы", "Завеі, снежань" - эпас народнага жыцця на складаных і вострых паваротах айчыннай гісторыі. Гэтыя творы можна назваць вяршыняй усёй беларускай літаратуры пасляваеннага часу, найперш таму, што тут пададзены маштабныя падзеі, панарама жыцця белару-скай вёскі на вялікім адрэзку часу. У творах Мележа характары герояў, выпісаныя дакладна, рэалістычна, увасабляюць шматаблічнасць беларускага нацыяналь-нага характару.

У рамане рэалістычна, праўдзіва паказаны склада-ныя гістарычныя працэсы, у прыватнасці, калектывіза-цыя на вёсцы. "Адлучэнне" селяніна ад зямлі мы бачым праз эвалюцыю вобразаў пераканаўчых і змястоўных* багатых духоўна. Гэта людзі, што спрадвеку жылі на зямлі, "людзі на балоце", якія выйшлі ў свет, раза-рваўшы свет аднаасобнага быцця, далучыліся да працэ-саў, што адбываліся тады ў савецкай краіне, гвалцячы ў многім не толькі прыроду, але і саміх сябе. Пад уціскам улады ламаўся звыклы ўклад існавання, разрываліся чалавечыя, сямейныя сувязі, нявечыліся людскія душы. Раманы I. Мележа адкрылі новы чалавеказнаўчы пласт у нашай літаратуры, даследавалі ўладу зямлі над чалавекам, жаданне і спрадвечнае імкненне селяніна завалодаць зямлёю. Нарэшце, творы I. Мележа пра Палессе і "людзей на балоце" данеслі да чытача жывую народную гаворку, адценні і інтанацыі палескага говару. I. Мележ выявіў сябе ў творчасці як выдатны псіхо-лаг, глыбокі знаўца чалавечай душы, мастак-аналітык, тонкі пейзажыст, сапраўдны майстар мастацкага слова. I. Мележу аднолькава ўдавалася па-мастацку натураль-нае і свабоднае апісанне сялянскага побыту, шматлікіх дэталей існавання працаўніка на зямлі, і лірычныя ста-ронкі, поўныя даверлівых інтанацый, напалу пера-жыванняў, цеплыні чалавечых пачуццяў, і абагульненні, раскрыццё вастрыні сацыяльных калізій. Пісьменнік жыў турботамі і думкамі народа, ягонымі хваляваннямі і здолеў з выключнай сілай выявіць іх у сваіх творах.

У творах I. Мележа жыццё палешукоў узнаўляецца натуральна, дакладна, праўдзіва, нетаропка, але важка, аб'ёмна.

Гэта былі першыя раманы ў беларускай літаратуры, якія прымусілі задумацца над тым, што адбываецца з чалавекам, калі ён вырываецца з прывычнага кола пры-вычных рэчаў і з'яў, ідзе да новага жыцця, часам навя-занага гвалтоўна, ідзе да новых форм узаемаадносін і штодзённага быцця. Нявечачы душу, чалавек страчвае сябе, губляе сваё месца ў хуткаплынным жыцці і часе. Перспектывы чалавека, рамкі яго зямнога быцця, зам-кнуты свет штодзённага чалавечага існавання - свет ягоных душэўных памкненняў, і свет разамкнуты, калі распадаецца "сувязь часу", калі парушаюцца векавечныя традыцыі — вось што ляжыць у аснове раманаў выдатнага беларускага празаіка.

Невялічкая вёсачка Курані згубілася недзе сярод балот у самым глухім куточку Беларусі. Але тут жывуць людзі. Працуюць, кахаюць, смуткуюць і радуюцца. Лет-няй парою ўстае працаўнік разам з сонцам, каб паспець усё зрабіць у час, каб не адстаць ад іншых, каб было не горш, як у людзей, а то засмяюць. Асабліва, калі пра-цаўнік яшчэ малады, зусім яшчэ юнак. Тады яму, няўрымсліваму, наогул не спіцца. Такі адзін з галоўных герояў трылогіі Васіль Дзяцел.

Апісаннем ранішняга спакою і надыходу новага дня пачынаецца раман "Людзі на балоце". Вёска прачынаец-ца ад дрымотнага сну. Спакваля, ціхмяна. Ва ўсім адчу-ваецца спакой і трываласць быцця. Ідуць прыгатаванні да выезду на сенакос. А вось ужо першыя фурманкі па-цягнуліся на касьбу, на луг вырушылі суседзі, усе дарос-лыя вяскоўцы. Дзеці з плачам просяцца, каб і іх узялі з сабой на сенажаць. Каб не спазніцца, спяшаецца і Васіль Дзяцел. Але робіць ён усё з пачуццём уласнага гонару -а як жа, гаспадар! Упершыню сябе адчуў такім, хоць і не ўсё выходзіць у яго, як належыць. У самы непадыхо-дзячы момант рассупоніўся хамут, прыйшлося спыніц-ца, прапусціць наперад іншыя вазы, пачуць кпіны вяс-коўцаў і ўбачыць здзеклівы позірк маладой суседкі Ганны Чарнушкі. Ды і касьба давалася такому касцу нялёгка. Цяжкі мужчынскі клопат рана лёг на плечы маладога гаспадара...

Колькі ў тых сцэнах на лузе прыгажосці, паэзіі! Мена-віта тут, на ўлонні прыроды, упершыню разгараецца, як вугольчык для распальвання кастра, што перадаюць адзін аднаму вяскоўцы-начлежнікі, каханне маладых куранёўцаў Ганны і Васіля. Спачатку нясмелае, а потым — адкрытае, яно то тлее, нібы прысыпанае попелам, то полымем шугае. Першае і вялікае каханне, якое асвеціць усё іхняе жыццё, стане іх лёсам, іх нялёгкім крыжам, які яны пранясуць праз многія выпрабаванні, пакуты і стра-ты, праз многія гады.

У Васіля Дзятла ёсць шмат ад традыцыйных герояў беларускай літаратуры. Ён у нечым падобны да Міхала з "Новай зямлі" Я. Коласа - менавіта сваёй дбайнасцю, цярплівасцю, засяроджанасцю характару. Яго вылучае

працавітасць, любасць да роднай зямлі, жаданне стаць гаспадаром на сваім лапіку, зажыць па-людску, зажыць нават не дзеля сябе, але для сям'і, дзяцей, дзеля будуча-га. Мы бачым Васіля ўвесь час у працы, ён увесь у дум-ках пра зямлю, пра ўласны надзел. Сябе як асобу і чала-века Васіль сцвярджае праз адносіны да зямлі, праз працу. У працы ён забываецца на ўсе свае беды і згры-зоты, перажыванні, менавіта ў ёй знаходзіць радасць, задавальненне. Праца для Васіля - не столькі збавенне ад пакут, сродак прыглушыць боль, колькі радасць для душы, асалода. Толькі аднойчы Васіль быў адлучаны ад працы, пакуль сядзеў у Юравічах пад арыштам. Затое з якой прагай накінуўся ён на працу, калі вярнуўся даха-ты. Працаваў да стомы і ў працы на ўсё забываўся: на крыўды, на помсту, на несправядлівасць. Праца валілася з рук у Васіля таксама адзін толькі момант, калі ён не мог прымірыць у душы непрымірымае: каханне да Ганны, любасць да сына і да гаспадаркі, абавязак перад сям'ёю. Сэрца Васіля разрываецца, ён знаходзіцца на краі тра-гічнага бяздоння. Шкада сына, бо той стане бязбацькаві-чам, калі Васіль пойдзе ад сям'і. Не хочацца страціць і Ганну, а тут яшчэ больш душа баліць па той палосцы зямелькі "ля цагельні". Што вытлее ў сэрцы? Што пера-можа ў душы? Які боль застанецца?

Каханне завалодвае чалавекам цалкам. Адмовіцца ад кахання — тое самае, што адмовіцца ад самога сябе. Але першае, што прыносіць у ахвяру чалавек прыродны, чалавек ад зямлі, працаўнік і ўласнік - гэта каханне. Васіль "наступае на горла ўласнай песні", заглушае ў сабе жывое пачуццё кахання да Ганны. Гэта, мабыць, зрабіць лягчэй. Бо што каханне, здавалася б, забаўка. Ды, зрэшты, так рабілі многія — да яго і пасля яго, дзеля нейкіх вышэйшых мэт ахвяравалі ўласным пачуццём. I заставаліся нешчаслівымі на ўсё жыццё.

А зямля? Яна таксама не належыць Васілю. Яе ў яго забралі. Толькі далі і тут жа забралі. Можа, адабралі назаўсёды. I каханне - толькі расцвіло, сагрэла душу, абнадзеіла - і на табе, адышло, адмерла. Асабістае шчасце абышло героя.

Дык можа шчаслівы Васіль у нечым другім? Не, не-шчаслівы. Трагічны і пакутлівы яго лёс. Доля нібы смяяла-ся з Васіля. Ад прыроды шмат супярэчлівага ў яго абліччы. Ёсць неаднастайнасць нават у знешнім выглядзе, у партрэце (рознакаляровыя вочы, па-рознаму афарбава-ныя валасы), шмат супярэчлівага і ў характары вяскова-га хлопца. Але гэта чалавек ад зямлі.

На вобразе Васіля Дзятла пісьменнік найперш хацеў паказаць, што значыла і якую ролю адыгрывала калек-тывізацыя на вёсцы не толькі ў адносінах да ўсяго гра-мадства, але ў лёсе і жыцці асобнага чалавека, кожнага працаўніка. Тут раскрыты антычалавечы змест калек-тывізацыі, якая, па сутнасці, нявечыла душу селяніна-працаўніка, адлучала яго ад зямлі. Назіраючы за лёсам Васіля, мы бачым усю вастрыню і складанасць моманту, бачым сапраўдныя, а не ўяўныя праблемы калектывіза-цыі, бачым усю шкоду, якую прынесла калектывізацыя на вёсцы, яе антыгуманны змест, калі жаданне чалавека і яго воля не браліся ў разлік. Працэсы калектывізацыі -цяжкія, пакутлівыя, вострыя, лёсавызначальныя.

I. Мележ у раманах раскрыў этапы калектывізацыі на вёсцы, паказаў іх праўдзіва, заглыблена, пераканаўча, усебакова. Як задумвалася калектывізацыя? Як прахо-дзіў сам працэс абагульнення маёмасці і зямлі? Ці проста ўсё адбывалася?

Напачатку ўтвараліся, як мы памятаем з гісторыі, таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі (ТОЗы), шматлікія камуны, арцелі, у якія гуртавалася вясковая бедната, куды з'язджаліся былыя чырвонаармейцы (прыгадаем камуну на былых Мар'інскіх балотах у паэме Я. Купалы "Над ракою Арэсай"), куды прыязджалі сем'ямі ў асноўным беззямельныя сяляне, сяліліся, як правіла, у былых панскіх маёнтках. Гэтыя новаўтвора-ныя калектывы і павінны былі скласці зародак будучых калгасаў і саўгасаў, паслужыць прыкладам новых форм гаспадарання. Прыкладам, разумелася, вартым перай-мання. Які пераконваў бы справамі, а не словамі. Пасля чаго многія сяляне паімкнуліся б у калектыў.

На самай справе першыя камуны і арцелі распаліся ў перыяд нэпа. Яны былі слаба аснашчанымі, агранамія знаходзілася на нізкім узроўні, калектывы раз'ядалі супярэчнасці, ніхто не ведаў, як дзяліць прыбытак (калі ён быў), як наладжваць гаспадарку. Лопаліся тыя каму-ны і сельгасарцелі, таварыствы, калектывы, як мыльныя пузыры. Калектывізацыя пачыналася нібы зноўку, на голым месцы. Праз столькі гадоў, бо першы вопыт калек-тыўнага гаспадарання на зямлі закладваўся яшчэ на рубяжы 20-х гадоў XX ст. і нават раней. Але той вопыт нічому не навучыў. Ён ігнараваўся альбо ўлады рабілі выгляд, што яго як бы не было. Але ён быў. Пра гэта свед-чыць шэраг твораў у беларускай літаратуры (апавядан-ні "Як красназорцы зямлі сцураліся" А. Бабарэкі, "Цішка Бабыль" М. Зарэцкага). 3 калгасамі прыходзіла-ся пачынаць усё спачатку. I не лепшым чынам.

I. Мележ паказаў першыя крокі калектывізацыі, як стваралася калектыўная гаспадарка ў вёсцы і як яна распалася. Нават птушку і хатнюю жывёлу абагульнілі, усё неслі і везлі ў калгас, пазбаўляліся гумнаў, цэлых двароў, застаючыся без адвечных сродкаў да існавання. Пераканаўча абмаляваў пісьменнік і прыёмы "ўгавораў" сялян, перакананняў, прымус і націск. Галоўным паказ-чыкам станавіліся "тэмпы" калектывізацыі. Рабіліся справаздачы аб усеагульным ахопе калектывізацыяй усіх жыхароў вёскі. Думаць селяніну забаранялася. Лі-чылася, што за яго ўжо ўсё абдумалі, узважылі і выра-шылі. Дзеля яго ж дабрабыту яму хочуць лепшай долі, а ён угінаецца, не хоча ў новае заможнае калгаснае жыццё. Прычым празаік намаляваў і сцэны сапраўды ўзнёслай калектыўнай працы "на сябе", як, напрыклад, сцэна касьбы, дзе ўпоравень з вяскоўцамі ў пракос станавіўся і раённы начальнік - "савецкая ўлада" - Іван Анісімавіч Апейка.

I. Мележ паказаў, як крывавіць і смыліць душа чала-века, які дагэтуль жыў на зямлі, калі зямлю ў яго ада-бралі, калі з коранем пазбавілі жывучых зямельных сокаў.

Дрэва засыхае без каранёў, а душа селяніна мялее і пусцее без зямлі.

Незвычайна прывабны ў рамане вобраз Ганны. Самае дарагое і запаветнае ўклаў пісьменнік у гэты вобраз. Ганна ў рамане - гэта птушка, якая імкне ўвысь і ўда-лячынь, але якой падрэзалі крылы. Жаночая доля яе складваецца нешчасліва.

3 вішняй у квецені параўноўвае бацька Ганну на вяселлі. Рознабаковай паўстае гераіня ў вачах вяскоўцаў і ў вачах закаханых у яе Васіля, Яўхіма, Сцяпана. Бага-ты ўнутраны свет гераіні. Нездарма ў яе вобразе падкрэсліваецца прыродны пачатак. Многае дадзена дзяўчыне ад нараджэння. Ганна - дзіця прыроды, дачка белару-скага краю. Яна і ўвасабляе сабою складаныя гістарыч-ныя шляхі-дарогі роднай Беларусі.

Ганна праходзіць праз велізарныя душэўныя пакуты -жыццё з нялюбым мужам у сям'і сквапных і не надта спагадлівых Карчоў, пабоі і здзекі, кпіны, нарэшце, смерць дачушкі, уцёкі ў суседнюю вёску, праца прыбі-ральшчыцай у школе, далучэнне да асветы, культуры, сяброўства з настаўніцай Параскай, а пасля яшчэ адно душэўнае выпрабаванне - каханне да "першага" жаніха ў раёне, першага сакратара райкома партыі Аляксея Іванавіча Башлыкова. Лёс пасылаў усё новыя і новыя выпрабаванні Ганне.

Не менш суровыя выпрабаванні чакалі наперадзе род-ную старонку, дзе жылі і жывуць героі мележаўскіх кніг. 3 думай пра Беларусь, яе лёс пісаў свае кнігі празаік.

Пісьменнік многа разважаў над лёсам Ганны. У новых задуманых раманах ("За асакою бераг", "Праўда вясны") Ганна, думалася, можа быць шчаслівай з Міка-норам ("Патрэбна я табе такая", - адказвае Ганна на рэпліку Міканора: "А вось і ўзяў бы". Такі дыялог ёсць у фрагментах незавершаных твораў аўтара). Васіль жыве ў скрусе, як у мяшку: "Ні Ганны. Ні зямлі. Дурань. Жыць".

Пісьменнік у канцы сваіх раманаў вяртаў гераіню ў родную хату, адкуль яна некалі выпраўлялася ў свет. Удзённікавых запісах знаходзім:

"Ганна вяртаецца дамоў. Снег. Вясна. Сонца. Курані.

Вольна. Глушакоў няма. Селішча іх пустое. Дзе столькі пакутавала. (Сабака Глушакоў). Шкода Сцяпана.

Дома. Са сваімі. Пачынаецца нанова. Бацька. Мачыха. Хведзька. Валодзька прыходзіць. Сябры.

Бацька, мачыха - спрэчкі. Мачыха недавольна -уступілі (відаць у калгас). Трэба было дзяржацца. Ганна заступаецца за бацьку (даць падрабязна) ...Аб сабе Ганна. Як быць?

Васіль - адрэзаная скіба. Башлыкоў - пустое. Здурнела".

Праўда часу, праўда гістарычнага лёсу роднай Бела-русі сталі праўдай характараў персанажаў.

Пісьменнік марыў напісаць кнігу ў поўным сэнсе народную, менавіта тую кнігу, якая б славіла народ, была прасякнута вялікай павагай да яго. Раманы I. Мележа -выдатны нацыянальны эпас пра беларускі народ на гістарычных пераломах розных эпох, на крутых паваро-тах айчыннай гісторыі.

"Я не мог - рана ці позна - не напісаць гэтыя раманы -"Людзі на балоце" і "Подых навальніцы", - бо насіў іх у сабе як радасць і пакуту доўгія гады. Яны частка мяне самога - і вельмі дарагая. Гэта пачуццё, падобнае на любоў - усеабдымнае, глыбокае, здольнае на рызыку, здольнае прыцягваць цябе да некага ці нечага з неадоль-най сілай", - прызнаваўся пісьменнік у адным інтэрв'ю.

"Васіль Дзяцел - гэта я", - любіў паўтараць пісьмен-нік. Аўтар шмат аддаў сваім героям глыбокавыпакутаванага, асабістага, уласных думак і назіранняў.

Творы I. Мележа - наватарскія, дасканалыя ў мастацкіх адносінах. Шсьменнік выкарыстоўваў многія сродкі мастацкай тыпізацыі, жывапісаў словам, выразна абмалёўваў дэталі, даў шырокі прастор для мыслення.