- •Тэма 1. Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў Лекцыя 1. Прадмет, метады и задачы курса “Беларуская мова (спецыяльная лексіка)”. Вывучэнне курса ў сістэме Адкрытая адукацыя.
- •Агульныя звесткі пра славянскія мовы
- •Асаблівасці ўтварэння і развіцця беларускай літаратурнай мовы
- •Аб’ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны
- •Фаналогія і арфаграфія. Графіка беларускай мовы
- •Паняцце транскрыпцыі
- •Паняцце арфаэпіі. Вымаўленне галосных
- •Вымаўленне зычных
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 3. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы. Назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе. Службовыя часціны мовы
- •Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады
- •Катэгорыя роду
- •Катэгорыя ліку
- •Катэгорыя склону.
- •Прыметнік
- •Лічэбнік
- •Займеннік
- •Дзеяслоў Агульная характарыстыка дзеяслова і яго трыванні
- •Катэгорыі стану, пераходнасці, зваротнасці дзеяслова
- •Катэгорыя ладу
- •Катэгорыя часу
- •Катэгорыі асобы, ліку і роду дзеяслова
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Дзеепрыметнік
- •Інфінітыў і дзеепрыслоўе
- •Прыслоўе
- •Службовыя часціны мовы
- •Часціцы і мадальныя словы
- •Выклічнікі і гукапераймальныя словы
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 4. Стылістыка. Культура маўлення кіраўніка
- •Стылістычнае чляненне мовы
- •Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты
- •Дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць маўлення
- •Чысціня, выразнасць і багацце маўлення
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 5. Дзелавыя зносіны кіраўніка
- •Пісьмовыя дакументы ў сферы дзелавых зносін
- •Віды аргументацыі ў дзелавых зносінах
- •Кантрольныя пытанні
- •Тэма 3. Спецыяльная лексіка беларускай мовы (тэрміналогія) Лекцыя 6. Паняцце аб спецыяльнай лексіцы і тэрміналогіі. Праблемы развіцця і функцыянавання сучаснай беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 7. Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 9. Асаблівасці развіцця беларускай тэрміналогіі ў савецкі перыяд. Сучасны стан развіцця.
- •Лекцыя 10. Характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі паводле паходжання
- •Лекцыя 11. Граматычная характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 12. Семантычная характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 13. Задачы ўпарадкавання сучаснай беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 14. Інтэрнацыяналізацыя і міжнародная уніфікацыя сучаснай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні
- •Экзаменацыйныя пытанні
- •Літаратура
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Катэгорыі асобы, ліку і роду дзеяслова
Катэгорыяй асобы выражаюцца адносіны дзеяння і яго стваральніка (суб’екта) да прамоўцы. У залежнасці ад таго, хто ўтварае дзеянне (сам прамоўца, субяседнік або асоба, што не бярэ ўдзел у гаворцы, або тое, пра што гаворыцца) , выдзяляюцца адпаведна першая, другая і трэцяя асоба дзеяслова, якія ўваходзяць у больш шырокую катэгорыю персанальнасці, што выражаецца і асабовымі займеннікамі, і іншымі паказчыкамі (гл.: БОНДАРКО 1971, 47; PERSONALITÄT UND PERSON 1999), або яшчэ ў шырэйшую катэгорыю персанальнасці / імперсанальнасці, што ўключае ў сябе катэгорыі ладу, часу і асобы (гл.: УКРАИНСКАЯ ГРАММАТИКА 1986, 86).
Асобы дзеяслова могуць выступаць у адзіночным і множным ліку, што марфалагічна выражаюцца яго канчаткамі, аналітычна асабовымі займеннікамі, субстантывамі пры выражэнні 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку. Катэгорыя асобы не праяўляецца ў дзеясловаў прошлага часу (параўн.: я быў, ты быў, ён быў і інш.) . Дзеясловы, значэнні якіх звязаны з дзеяннем ці станам, што ўзнікаюць і існуюць самі па сабе, без канкрэтнага стваральніка, называюцца безасабовымі (параўн.: світае, сутоньваецца, нездаровіцца і інш.). Яны не маюць роду і ліку, выражаюцца формай 3-й асобы адзіночнага ліку абвеснага ладу ўсіх трох форм часу, абазначаюць звычайна прыродныя з’явы, псіхічны ці біялагічны стан чалавека. Як і для іншых марфалагічных катэгорый, для катэгорыі асобы характэрна транспазіцыя: ужыванне адных форм асобы ў значэнні іншых. Так, першая асоба множнага ліку можа ўжывацца ў значэнні першай асобы адзіночнага ліку (так званае аўтарскае мы) ; форма другой асобы множнага ліку часта выступае для абазначэння асобы адзіночнага ліку (форма ветлівасці), а другая асоба адзіночнага ліку здольна выступаць у абагульненым значэнні (параўн.: Што пасееш, тое і пажнеш , і да т.п.) і г.д. Катэгорыя асобы сумесна з катэгорыяй ладу і часу фарміруюць важнейшую ўласцівасць сказа – прэдыкатыўнасць, ці адносіны да рэчаіснасці.
Марфалагічная катэгорыя ліку ў дзеяслова выражае суадноснасць дзеяння з адным ці некалькімі яго ўтваральнікамі, прадстаўлена двума формамі – адзіночным і множным лікам, што звычайна дубліруе форму ліку адпаведнага субстантыва, разам з якім дзеяслоў утварае ядро выказвання. Канчаткі дзеяслова, што ўказваюць на лік, адначасова рэалізуюць і катэгорыю асобы (параўн.: слухаю – слухаем, слухаеш – слухаеце і інш.). У безасабовых дзеясловаў адсутнічае катэгорыя ліку, бо няма супрацьпастаўлення адзіночны / множны лік; яны ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку. Катэгорыя ліку з’яўляецца граматычнай, бо не заўсёды адпавядае рэальнаму ліку, напрыклад, пры ўжыванні ветлівага Вы , пры апусканні ў маўленні асобы выказвання (параўн.: вам тэлефанавалі і інш.).
Гэтаксама як і катэгорыя ліку, катэгорыя роду ў дзеяслова дубліруе адпаведны род тых субстантываў, з якімі спалучаецца ў межах сказа ці суадносіцца ў дыскурсе. Катэгорыя роду праяўляецца ў дзеясловаў прошлага часу нулявым канчаткам (мужчынскі род), канчаткам -а (жаночы род), канчаткам -о (ніякі род), які адначасова ўказвае і на катэгорыю ліку. Формы роду звязаны і з той катэгорыяй асобы, якая для мужчынскага і жаночага роду звычайна не рэалізуецца ў 3-й асобе дзеяслова, што стасуецца пераважна з формамі ніякага роду, ужываецца ў беларускай мове як правіла ў дачыненні да безасабовых дзеясловаў.