- •Тэма 1. Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў Лекцыя 1. Прадмет, метады и задачы курса “Беларуская мова (спецыяльная лексіка)”. Вывучэнне курса ў сістэме Адкрытая адукацыя.
- •Агульныя звесткі пра славянскія мовы
- •Асаблівасці ўтварэння і развіцця беларускай літаратурнай мовы
- •Аб’ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны
- •Фаналогія і арфаграфія. Графіка беларускай мовы
- •Паняцце транскрыпцыі
- •Паняцце арфаэпіі. Вымаўленне галосных
- •Вымаўленне зычных
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 3. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы. Назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе. Службовыя часціны мовы
- •Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады
- •Катэгорыя роду
- •Катэгорыя ліку
- •Катэгорыя склону.
- •Прыметнік
- •Лічэбнік
- •Займеннік
- •Дзеяслоў Агульная характарыстыка дзеяслова і яго трыванні
- •Катэгорыі стану, пераходнасці, зваротнасці дзеяслова
- •Катэгорыя ладу
- •Катэгорыя часу
- •Катэгорыі асобы, ліку і роду дзеяслова
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Дзеепрыметнік
- •Інфінітыў і дзеепрыслоўе
- •Прыслоўе
- •Службовыя часціны мовы
- •Часціцы і мадальныя словы
- •Выклічнікі і гукапераймальныя словы
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 4. Стылістыка. Культура маўлення кіраўніка
- •Стылістычнае чляненне мовы
- •Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты
- •Дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць маўлення
- •Чысціня, выразнасць і багацце маўлення
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 5. Дзелавыя зносіны кіраўніка
- •Пісьмовыя дакументы ў сферы дзелавых зносін
- •Віды аргументацыі ў дзелавых зносінах
- •Кантрольныя пытанні
- •Тэма 3. Спецыяльная лексіка беларускай мовы (тэрміналогія) Лекцыя 6. Паняцце аб спецыяльнай лексіцы і тэрміналогіі. Праблемы развіцця і функцыянавання сучаснай беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 7. Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 9. Асаблівасці развіцця беларускай тэрміналогіі ў савецкі перыяд. Сучасны стан развіцця.
- •Лекцыя 10. Характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі паводле паходжання
- •Лекцыя 11. Граматычная характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 12. Семантычная характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 13. Задачы ўпарадкавання сучаснай беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 14. Інтэрнацыяналізацыя і міжнародная уніфікацыя сучаснай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні
- •Экзаменацыйныя пытанні
- •Літаратура
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Выклічнікі і гукапераймальныя словы
У разрад выклічнікаў адносяцца нязменныя словы, якія непасрэдна выражаюць розныя эмоцыі, пачуцці, пабуджэнні, заклікі і да т.п. Выклічнікі не ўваходзяць у сінтаксічную структуру сказа, але звязаны з яго зместам, выдзяляюцца на пісьме знакамі прыпынку, маюць адметную, залежную ад сітуацыі маўлення інтанацыю і экспрэсію.
Па свайму сэнсу выклічнікі падзяляюцца на эмацыянальныя (параўн.: а! эх! эй! ой! ах! фу! браво ! і інш.) і імператыўныя (параўн.: алё! кыш! марш! но! стоп! Цыц! і інш.). Па паходжаню сярод выклічнікаў вылучаюцца невытворныя (тыпу ах! ого! і інш.) і вытворныя (гл.: БЕЛАРУСКАЯ МОВА 1987, 414 – 415), што суадносяцца са словамі іншых часцін мовы (параўн.: божа! чорт! годзе! і інш.). Выклічнікі могуць субстантывавацца, пераходзіць у часціцы, служыць базай для ўтварэння дзеясловаў з дапамогай адпаведных афіксаў (параўн.: ахаць, охаць, нукаць, ойкаць і інш.). Асобны разрад выклічнікаў складаюць этыкетныя словы тыпу добры дзень! калі ласка! дзякуй ! і інш. Выклічнікі займаюць спецыфічнае месца сярод іншых часцін мовы, не ўваходзяць ні ў склад знамянальных, ні ў склад службовых, незнамянальных слоў.
Гукапераймальнымі словамі імітуюцца разнастайныя гукі жывой і нежывой прыроды (параўн.: ку-ку, дзын-дзын і да т.п.). Часцей за ўсё гукаперайманні перадаюцца на пісьме паўторамі, у якіх умоўна і прыблізна адлюстроўваецца падабенства гукаў, суадносных са словамі. Гукапераймальныя словы могуць субстантывавацца, ужывацца ў ролі практычна як любога члена сказа, так і самога сказа, служаць словаўтваральнай асновай для ўзнікнення дзеясловаў (параўн.: татакаць, мяўкаць і інш.). У некаторых граматычных апісаннях беларускай мовы (гл.: КУРС 1957, 290) гукапераймальныя словы разглядаюцца як асобны разрад выклічнікаў.
Кантрольныя пытанні
-
Дайце азначэнне зборных назоўнікаў.
-
Назавіце тыпы асноў назоўнікаў.
-
Назавіце канчаткі назоўнікаў I скланення ў Д. і М. склонах у залежнасці ад тыпаў асноў.
-
Пералічыце групы назоўнікаў мужчынскага роду з чыстай асновай, якія маюць канчатак у ў родным склоне
-
Дайце азначэнне адносных прыметнікаў.
-
Ахарактарызуйце спецыфіку спалучэння лічэбнікаў два, тры, чатыры з назоўнікамі мужчынскага роду адзіночнага ліку з чыстай асновай.
-
Сфармулюйце правіла скланення састаўных колькасных лічэбнікаў.
-
Дайце азначэнне катэгорыі стану дзеяслова.
-
Назавіце адметныя рысы дзеепрыметнікаў у параўнанні з прыметнікамі.
Лекцыя 4. Стылістыка. Культура маўлення кіраўніка
Асноўныя паняцці, уключаныя у сістэму трэнінг-тэсціравання:
гутарковы стыль мовы; публіцыстычны стыль мовы; асаблівасці публіцыстычнага стылю; моўныя сродкі публіцыстычнага стылю; афіцыйна-дзелавы стыль мовы; дакументы афіцыйна-дзелавога стылю; навуковы стыль; падмовы навуковагна стылю; тэрміны; невербальныя сродкі; жанры навуковай літаратуры; функцыі паведамленняў навуковага стылю; жанры мастацкай літаратуры; выяўленчыя сродкі мастацкай літаратуры; стылістычныя фігуры; фальклор у мастацкім стыле; формы мастацкага стылю; культура маўлення; кампаненты культуры маўлення; арфаэпічныя нормы; акцэнталагічныя нормы; лексічныя нормы; марфалагічныя нормы; сінтаксічныя нормы; беларускія літаратурныя арфаэпічныя нормы; акцэнталагічныя нормы; марфалагічныя нормы беларускай мовы; сінтаксічныя нормы; лексічныя нормы; дакладнасць; лагічнасць; дарэчнасць; чысціня маўлення; багацце маўлення, выразнасць маўлення; моўныя сродкі выразнасці; стылі мовы.