Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

1. Прааналізуйце тэарэтычны матэрыял па тэме.

2. Зрабіце сінтаксічны разбор сказаў.

Адлегласць доўгую да перамогі гадамі давялося вымяраць. Зноў пачаў церушыць снег. За пуняю на ўсе лады гаманілі і шчабяталі птушкі. Ласкавае сонца свяціла праз шыбы. Забліскала маланка, загрукатаў над галавой гром, пайшоў дождж. Адным жывем мы клопатам заўседы, каб маладзела ў росквіце зямля. Горда глядзяць у неба стагоднія хвоі. Вяршаліны лесу гарэлі сонечнымі агнямі, і лес слухаў безутрапеную музыку чулай раніцы.

Д/з. З мастацкага тэксту выпішыце 1 ускладнены просты сказ, 1 складаны сказ. Зрабіце сінтаксічны разбор дадзеных сказаў.

Тэма 7. Паняцце гаспадарання.

Стылістыка як лінгвістычная дысцыпліна.

Асаблівасці навуковага стылю мовы. Беларуская навуковая тэрміналогія.

Р/м. Дзеячы беларускай навукі.

(2 гадзіны)

План

  1. Стылістыкаяк лінгвістычная дысцыпліна.

  2. Асноўныя патрабаванні функцыянальных стыляў.

Літаратура:

Асноўная:

  1. Беларуская мова. У 2 ч.: Ч.1/ Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. - 3-е выд., перапрац. і дап. - Мн.: Выш. шк., 1998.

Дадатковая:

  1. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. - Мн., 1995.

  2. Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. - Мн., 1987.

Тэарэтычны матэрыял да тэмы

Стылістыка – навука аб стылях мовы.

Стыль – разнавіднасць мовы, якая служыць сродкам моўных адносін паміж людзьмі ў той ці іншай сферы іх дзейнасці.

У сучаснай беларускай мове звычайна вылучаюцца пяць стыляў мовы: гутарковы, навуковы, афіцыйна дзелавы, публіцыстычны, мастацкі. Кожны функцыянальны стыль рэалізуецца ў канкрэтных відах тэкстаў.

Стыль

Сфера выкарыстан-ня

Функцыі

Стылевыя адзінкі

Моўныя сродкі

Гутарковы

Штодзенная гутарка па-між людзьмі на бытавыя і сямейныя тэ-мы

абмен думкамі і ўражаннямі паміж удзель-

нікамі гутаркі

-натуральнасць і прастата ў выражэнні ду-мак; -свабодны выбар слоў і выразаў; -эма-цыянальнасць

-гутарковыя словы;

-прастамоўныя словы з розным адценнем;

-жаргоны; -выклічнікі;

-няпоўныя сказы;

-сказы са звароткамі;

-клічныя і пытальныя сказы

Навуковы

-галіна навукі і тэхнікі;

навуковыя працы; лекцыі; даклады

-паведамленне і тлумачэнне навуковых фактаў, вынікаў навуковых даследаванняў

аб’ектыўнасць і дакладнасць;

-лагічнасць і доказнасць;

-завершанасць і паўната

-агульнанавуковыя словы;

-тэрміны;

-пабочныя словы;

-складаныя сказы

Афіцыйна-дзелавы

-справавод-насць;-галіна права і зака-надаўства

-паведамленне; -рэгламентацыя правоў і правілаў

-афіцыйнасць:

-канкрэтнасць;

-дакладнасць;

-адсутнасць эмацыяналь-насці і экспрэ-сіўнасцІ

-словы-назвы афіцыйных асоб і дакументаў; -кніжныя афіцыйныя словы;

-канцылярызмы;

-словы-штампы;

-вялікая колькасць назоўнікаў і адносных прыметнікаў;

-інфінітыўныя сказы

Публіцыс-тычны

-галіна ідэалогіі і палітыкі

інфармацыя

-эмацыяналь-насць і экспрэ-сіўнасць; -выраз-на выражальныя ацэначныя адно-сіны; -дзейнасць;

-пабуджальнасць

-грамадска-палітычныя словы;

-стандартныя выразы;

-дзеясловы загаднага ладу; -клічныя сказы;

-звароткі; -паўторы

Мастацкі

літаратурна-мастацкая творчасць

Адлюстраван-не рэчаіснасці ў мастацкіх вобразах

-канкрэтнасць;

-вобразнасць;

-эмацыяналь-насць

-словы з канкрэтным значэннем; -словы з пераносным значэннем;

-эмацыянальна-экспрэсіўныя словы;

-вялікая колькасць дзеясловаў;

-розныя тыпы сказаў