Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 1.Прадмет і змест крыніцазнаўства. Вызначэ....doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
57.86 Кб
Скачать

Выкарыстанне дадзеных гістарычнай метралогіі пры вывучэнні гістарычных крыніц

Для даціроўкі і лакалізацыі (вызначэнне месца стварэння) крыніц нярэдка выкарыстоўваюцца дасягненні гістарычнай метралогіі, якая займаецца вывучэннем сістэм вымярэння (часу, адлегласці, плошчаў, вагі і г.д.). Называнне ў крыніцы існаваўшых у пэўны перыяд часу і ў пэўнай мясцовасці сістэмы адзінак вымярэння дазваляе па гэтых ускосных прыкметах устанавіць час і месца стварэння крыніц. Напрыклад, такія адзінкі вымярэння плошчы, як валокі, маргі і пруты, пачалі актыўна выкарыстоўвацца на землях Беларусі з 50-х гг.XVI ст. у сувязі з правядзеннем валочнай памеры – аграрнай рэформы, яякая прадугледжвала падзел усёй зямлі маёнтка на асобныя падатковыя адзінкі – валокі. Такім чынам, дакумент, у якім напісана аб тым, што зямля была падзелена на валокі, маргі і пруты, мог быць складзены не раней 50-х гг. XVI ст. Адной з задач гістарычнай метралогіі з’яўляецца перавод адзінак вымярэння, якія сустракаюцца ў гістарычных крыніцах, у сучасную адзіную сістэму вымярэння. Гэта дазваляе рабіць матэматычныя вылічэнні і параўноўваць колькасныя паказчыкі паміж сабой.

Метады палеаграфіі ў даследаванні гістарычных крыніц

Вывучэннем знешніх прыкмет рукапісных крыніц (знешні выгляд, матэрыял, прылады пісьма, графіка крыніцы) займаецца такая спецыяльная гістарычная дысцыпліна, як палеаграфія. З дапамогай палеаграфіі даследчык можа правільна прачытаць рукапісную крыніцу і, такім чынам, правільна яе інтэрпрэціраваць. Вывучэнне візуалгымі і метрычнымі метадамі палеаграфіі почырка (устава, паўустава, скорапісу), якім напісана крыніца, дазваляе яе даціраваць. Некаторыя віды почыркаў (напрыклад, паўустаў альбо скорапіс) мелі лакальныя асаблівасці, што дазваляе лакалізаваць (вызначыць месца стварэння) крыніцу, напісаную тым ці іншым відам почырку. Удакладніць даціроўку і лакалізацыю рукапісных крыніц дапамгае таксама вывучэнне чарніл, пераплёту, прылад пісьма. Вызначыць час стварэння крыніц, напісаных на паперы, дазваляюць таксама філіграні (вадяныя знакі). Напрыклад, царкоўны ўстаў (статут) смаленскага князя Расціслава Мсціславіча ад 30 верасня 1150 г. дайшоў да нас у выглядзе копіі ў сшытку, папера якой даціруецца па вадзяному знаку “Тиаре» 1534 г. Тэкст копіі статута напісаны заходнерускім паўуставам XVI ст., які пераходзіць у скорапіс.

Выкарыстанне навуковага патэнцыялу нумізматыкі і фалерыстыкі для аналізу гістарычных крыніц

Нумізматыка – гэта спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем грошаў і грашовых сістэм, вытворчасці і абарачэння грошаў. Даследаванне манет дазваляе ўстанавіць фінансавае і эканамічнае становішча дзяржавы ў пэўны момант часу, знешні выгляд і тытул правіцеля дзяржавы, агульнадзяржаўны герб. Упамінанне наймення грашовых адзінак альбо выкарыстанне грашовых сістэм дапамагае даціраваць і лакалізаваць пісьмовыя крыніцы. Напрыклад, адначасовае ўпамінанне літоўскай і рольскай грашовай сістэм (нараўне з іншымі ўскоснымі прыкметамі) дазволіла даціраваць інвентар маёнтка Смаргонь Ашмянскага павета Віленскага ваяводства 40-мі гг. XVII ст.

Вывучэннем такіх гістарычных крыніц, як ордэны, медалі, наградныя і памятныя знакі, зайіаецца спецыяльная гістарычная дысцыпліна фалерыстыка. Выкарыстанне яе метадаў дазваляе больш дакладна даціраваць і лакалізаваць выяўленчыя крыніцы: напрыклад, можна ўстанавіць гістарычную асобу, выява якой маецца на партрэце, карціне альбо фотаздымку, калі яна была ўзнагароджана ордэнам, медалём альбо памятным знакам.