Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 3. Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычн....doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
248.32 Кб
Скачать

Тэма 3. Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц.

1. Класіфікацыя гістарычных крыніц, яе сутнасць і мэты. Крытэрыі

класіфікацыі.

2. Сістэматызацыя гістарычных крыніц. Віды сістэматызацыі.

3. Пісьмовыя крыніцы, іх роля ў вывучэнні гісторыі. Класіфікацыя

пісьмовых крыніц.

4. Асаблівасці вывучэння пісьмовых крыніц.

1. Класіфікацыя гістарычных крыніц, яе сутнасць і мэты. Крытэрыі

класіфікацыі.

Класіфікацыя - гэта падзел крыніц на групы на падставе унутраных прыкмет, раскрыццё ўнутрана неабходнай сувязі паміж асобнымі катэгорыямі гістарычных крыніц: тыпамі, радамі і відамі.

3 сярэдзіны XIX ст. атрымала распаўсюджанне дзяленне ўсіх крыніц на "рэшткі" і "паданні".

"Рэшткамі" называлі часткі з'яў, якія захаваліся (рэшткі людзей, матэрыяльныя сляды іх дзейнасці: хатняе начынне, зброя, пісьмовыя дакументы для бягучых патрэб), а таксама мова, песні, рэлікты старажытных звычаяў. Галоўная рыса "рэшткаў" - яны не ствараліся спецыяльна для перадачы інфармацыі аб мінулым.

"Паданні" - гэта ўсе паведамленні, якія апісваюць гістарычныя факты, гавораць аб іх, але ж самі гэтых фактаў не фіксуюць і ў сучаснасць не пераносяць. У ''паданнях" перад намі паўстаюць не самі факты і нават не іх асобныя часткі, а толькі адлюстраванне іх у свядомасці якіхсці інфарматараў. Гэтыя паведамленні аб гістарычных фактах ствараліся спецыяльна для захавання і перадачы гістарычнай інфармацыі і таму разглядаліся даследчыкамі як больш суб'ектыўныя чым "рэшткі.

Недахопам гэтай класіфікацыі было тое, што некаторыя крыніцы можна было лічыць і рэшткамі і паданнямі. Напрыклад, летапісы (паведамленне аб мінулым) з'яўляюцца не толькі паданнямі. але адначасова і "рэшткамі" дзейнасці канкрэтных людзей -. летапісцаў.

Фармацыйны падыход у савецкай гістарычнай літаратуры выклікаў спробы дзяліць пісьмовыя крыніцы на групы па зместу (эканамічныя, палітычныя, культурныя) і паходжанні ( у сферы сацыяльных, эканамічных а дносін). Галоўны недахоп гэтай класіфікацыі быў у тым, што крыніца фарміруецца не ў адной сферы і таму адлюстроўвае не адзін, а шмат бакоў гістарычнага мінулага.

У 1970-я гг. Л. М. Пушкаровым і А. П. Пранштэйнам была прапанавана класіфікацыя па спосабу фіксавання (кадзіроўкі) інфармацыі. У адпаведнасці з ёю ўсе крыніцы дзяліліся на наступныя тыпы (тып аб'ядноўвае крыніцы, якія адрозніваюцца спосабам кадзіроўкі інфармацыі):

• пісьмовыя;

• рэчавыя;

• этнафафічныя;

• вусныя (фальклорныя);

• лінгвістычныя;

• фонадакументы;

• фота-, кінадакументы.

Адзначаная вышэй класіфікацыя, якая дазваляе зрабіць дзяленне на 7 тыпаў, улічвае, з аднаго боку, найбольш істотныя рысы, якія характэрны для тых ці іншых крыніц (паходжанне, форма, змест), а з другога - аб'екты даследавання канкрэтных галін гуманітарных навук.

Недахопы гэтай класіфікацыі наступныя: этнаграфічныя, вусныя (фальклорныя) і лінгвістычныя крыніцы могуць быць прадстаўлены як у пісьмовай форме, так і ў выглядзе фона-, кіна- і фотадакументаў. Графічныя (картаграфічныя) крыніцы ўвогуле не трапляюць ні ў адзін з названых тыпаў. Таму І. Д. Кавальчанка прапанаваў класіфікацыю з пункту гледжання не спосабаў, а форм фіксацыі інфармацыі і выдзеліў наступныя тыпы:

• рэчавыя;

• выяўленчыя: мастацка-выяўленчыя і графічна-выяўленчыя;

• пісьмовыя крыніцы;

• фонадакументы.

У апошнія гады вялікую цікаўнасць выклікала тыпалагічная класіфікацыя гістарычных крыніц, прапанаваная С. О. Шмідтам. Па-першае, яна ахоплівае ўсе крыніцы гістарычнага паходжання. Па-другре, яна вельмі зручная для ўспрыняцця, бо ў яе аснове - знешняя матэрыяльная форма крыніцы. У адпаведнасці з класіфікацыяй С. О. Шмідта выдзеляюцца наступныя тыпы і падтыпы:

Рэчавыя крыніцы ва ўсёй іх шматлікасці (ад прадметаў археалогіі. да сучасных машын і бытавых прадметаў). Гэта, дарэчы, дазваляе ўлічыць, што ў выніку дзейнасці чалавека змяняўся раслінны і жывёльны свет (флора і фаўна). Да дадзенага тыпу можна аднесці і пудзіла жывёл, птушак, і муляжы пладоў, гербарыі (якія выстаўлены ў музеях).

Выяўленчыя крыніцы.

а) масіацка-выяўленчыя ( творы выяўленчага мастацгва, мастацтва кіно і фатаграфіі);

б) выяўленча-графічныя (крыніцы, якія змяшчаюць інфармацыю, якая перададзена пры дапамозе графічных выяў);

в) выяўленча-натуральныя (фотаздымкі, дакументальныя кінакадры). Слоўныя крыніцы:

а)размова (і фонадакументы, якія яе фіксуюць);

б)помнікі вуснай творчасці (фальклор);

в)пісьмовыя помнікі (уключаючы эпіграфічныя ва ўсёй шматлікасці іх форм і відаў.

Канвенцыянальныя крыніцы (ад лацінскай conventionalis - умоўны). У наш час маецца вялікая колькасць іх форм і відаў - нотны запіс, знакі матэматычнай і іншай сімволікі, інфармацыя, якая зафіксавана на машынных носьбітах, і г. д. Можна меркаваць, што гэта адзін з найбольш недастаткова вызначаных тыпаў крыніц.

Паводзінскія крыніцы. Гэта звычаі і абрады (рытуалы), якія назіраюцца візуальна - калектыўныя і індывідуальныя дзеянні (працоўныя, сямейна-бытавыя, святочныя, спартыўныя і г. д. ). Звычаі і абрады вывучаюцца этнографамі. Але ж тэрмін "этнаграфічныя крыніцы" (як справядліва адзначаў С. О. Шмідт) нельга прызнаваць удалым, бо ўласна этнаграфічнымі матэрыяламі, якія выкарыстоўваюцца этнографамі ў даследаваннях і нават у палявой практыцы, з'яўляюцца і рэчавымі крыніцамі, і пэўныя пісьмовыя запісы, і г. д.

Гукавыя і аўдыяльныя крыніцы. Гэта гукі ў шырокім і вузкім музыкальным сэнсе ( гукі, звоны, шумы) запісы галасоў птушак, жыфёлы. Сюды можна аднесці і эмоцыі, якія выказвае чалавек, але не ўкладзеныя ў слоўную форму.

Умоўнасць класіфікацыі С. О. Шмідта, як і іншых, вельмі прыкметна. Асобныя віды (напрыклад, грошы) нельга аднесці толькі да аднаго з вызначаных тыпаў. З'ява і сутнасць не заўсёды супадаюць.

Было б дзіўна, каб з'явілася класіфікацыя, якая поўнасцю супадае з дзяленнем крыніц у рэчаіснасці. У рэальным жыцці проста не існуе "чыстых" тыпаў, і любая класіфікацыя - рэч умоўня. Так, напрыклад, кіна-, фотаматэрыялы непарыўна звязаны з анаціраваннем (карткі прадметна-тэматычнага каталога, архіўныя і студыйныя мантажныя лісты); у дадзеным выпадку спалучаюцца выяўленчая і пісьмовая формы, аднак прадмет адлюстравання адзін і той жа. Класіфікацыя С. О. Шмідта дазваляе ўсёж такі ахапіць усю вялікаю шматлікасць крыніц - у гэтым яе галоўная каштоўнасць. Яна найлепшым чынам адпавядае вучэбным мэтам, музейнай і краязнаўчай дзейнасці. Разам з тым практычныя запатрабаванні асобных дысцыплін (археалогіі, бібіляграфіі, гістарычнай інфарматыкі, дакументазнаўства) вызначаюць з'яўленне і іншых класіфікацый, зручных для выкарыстання ў рабоце.