Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
05-Узоры дакум-2011.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.11.2018
Размер:
81.92 Кб
Скачать

С П Р А В А В Ы Я П А П Е Р Ы

Заява – гэта дакумент, якi змяшчае просьбу цi прапанову асобы, адрасуецца службовай асобе або прадпрыемству, арганiзацыi, установе. Заява павiнна змяшчаць наступныя звесткi:

  • адрасант (ад каго);

  • адрасат (каму);

  • назву дакумента;

  • дату;

  • тэкст;

  • подпiс.

У залежнасці ад таго, куды падаецца заява, аўтар яе можа выступаць як “студэнт”, “грамадзянін”, “жыхар”, “выкладчык” і г. д.

Дамашні адрас не пішацца ў заяве, калі заяўнік адрасуе яе кіраўніку сваёй установы.

Пры першым звароце ва ўстанову прозвішча, імя, імя па бацьку асобы, да якой звернута заява, пісаць не абавязкова, бо не заўсёды можна мець гэтыя звесткі, досыць толькі назваць пасаду.

Некаторыя формы заяў з’яўляюцца унiфiкаванымi i прадстаўлены як бланкi. Гэта заява аб рэгiстрацыi шлюбу, iскавая заява аб абароне гонару i годнасцi, iскавая заява аб устанаўленнi няправiльнасцi акта грамадзянскага стану i iнш.

Лексiка:

в связи с – у сувязi з;

по семейным обстоятельствам – па сямейных абставiнах;

прошу разрешить – прашу дазволiць, прашу дазволу;

временная работа – часовая работа;

исполняющий обязанности – выконваючы абавязкi;

заведующий (чем) кафедрой, отделом, лабораторией – загадчык (чаго) кафедры, аддзела, лабараторыi;

руководитель (чего) кафедры, отдела, центра – кіраўнік (чаго) аддзела (кафедры, цэнтра);

согласно штатному расписанию – згодна са штатным раскладам;

Узор напісання:

УЭФ, 1-ы курс, Дэкану УЭФ

гр. ДЭА-1 Пронiну В.С.

ЗАЯВА

05.05.20ХХ

Прашу дазволiць датэрмiнова здаць экзамен па курсе “Эканамічная тэорыя” ў сувязi з працай у будаўнiчым атрадзе.

Студэнт Подпiс М.П.Аляксееў

Генеральнаму дырэктару ЗАТ “Модус”

Казакевічу В.А.

Печкінай Інесы Валер’еўны,

якая пражывае па адрасе:

вул. А.Кашавога, д. 12, кв. 321

220045 г. Мінск

х.т. 201-18-97

ЗАЯВА

01.03.20ХХ

Прашу прыняць на працу на пасаду кансультанта па юрыдычных пытаннях з 03.03.200Х з аплатай згодна са штатным раскладам.

Подпiс І.В.Печкіна

Тлумачальная запiска – гэта дакумент, што адрасуецца кiраўнiку прадпрыемства i змяшчае тлумачэннi наконт падзей, якiя адбылiся i патрабуюць дадатковых удакладненняў i большай iнфармацыi. Тлумачальная запiска афармляецца як заява, службовая і дакладная запіскі і змяшчае наступныя звесткi:

  • адрасат;

  • адрасант;

  • назву дакумента;

  • дату;

  • тэкст;

  • подпiс.

УЭФ, 1-ы курс, Дэкану УЭФ

гр. ДЭА-1 Пронiну В.С.

Тлумачальная запiска

11.09.20ХХ

Я, Вашкевiч Уладзiмiр Канстанцiнавiч, адсутнiчаў на занятках 10 верасня 20ХХг., таму што быў запрошаны ў ваенкамат Фрунзенскага раёна г.Мiнска, куды мной своечасова не была прадстаўлена даведка аб тым, што я сапраўды з’яўляюся студэнтам дзённага аддзялення ВНУ для ўдакладнення пытанняў аб адтэрмiнаваннi службы ў войску.

Студэнт Подпiс У.К.Вашкевiч

Дакладная запiска – гэта дакумент, якiм карыстаюцца ў службовых мэтах, у ім раскрываецца змест якога-небудзь пытання з вывадамi i прапановамi. Дакладная запiска складаецца ў выпадку, калi неабходна паведамiць кiраўнiку пра якiя-небудзь факты, падзеі, яна можа змяшчаць прапановы складальнiка па гэтым пытаннi. Дакладная запiска змяшчае наступныя звесткi:

  • адрасат;

  • адрасант;

  • назву дакумента;

  • дату;

  • загаловак да тэксту (раскрывае змест дакладной запiскi);

  • тэкст;

  • подпiс.

У першай частцы тэксту раскрываюцца факты цi падзеi, якiя былi падставай да напiсання дакладной запiскi. Другая частка павiнна змяшчаць вывады i прапановы аб канкрэтных дзеяннях, якiя, на думку складальніка, неабходна зрабіць у сувязi з выкладзенымі фактамi. Унутраныя дакладныя запiскi павiнны быць падпiсаны складальнiкам (аўтарам). Дакладныя запiскi, якiя накiроўваюцца ў вышэйшыя органы, павiнны быць падпiсаны кiраўнiком прадпрыемства.

Загалоўкi да тэксту

  • о внесении изменений (дополнений) – аб зменах;

  • о дальнейшем развитии – аб далейшым развiццi;

  • о дополнительном финансировании – аб дададковым фiнансаваннi;

  • о мерах по улучшению ( планирования) – аб мерах па паляпшэннi (планавання);

  • о нарушении – аб парушэннi;

  • о поощренни – аб заахвочванi;

  • о порядке – аб парадку;

  • о проведении – аб правядзеннi;

  • о сохранении – аб захаваннi;

  • о сроках введения – аб тэрмiнах увядзення;

  • об упорядочении – аб упарадкаваннi;

  • об устранении недостатков – аб скасаваннi недахопаў;

  • об участии – аб удзеле.