Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GBZh_-_shpory_razdruko_vats_pa_8_staronak_na_ad....doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
369.66 Кб
Скачать
  1. Перыядычныя выданні бсср у пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Перавод друку на ваенны лад.

ЦК КП (б) Б адразу з пачаткам вайны пачаў наладжваць выпуск лістовак, плакатаў і лозунгаў да насельніцтва Беларусі і да салдат нямецкай арміі.

23 чэрвеня выйшлі нечарговыя спецыяльныя выпускі “Звязды” і “Советской Белоруссии”. Але ў хуткім часе рэдакцыі гэтых газет былі вымушаны выехаць з Мінску, каб працягнуць сваю работу, юо немцы падыходзілі да сталіцы.

“Звязда”, “Советской Белоруссия” + абласная газета “Гомельская праўда” выдаваліся ў Гомелі да 18 жніўня 1941. 5 ліпеня тут жа выйшаў першы нумар агітплаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”.

У гэты перыяд друк Беларусі адыграў выключна важную ролю ў мабілізацыі савецкіх людзей на барацьбу з гітлераўскімі. Як правіла, на старонках “Звязды”, “Советской Белоруссии”, “Гомельскай праўды” і агітплаката “Раздавім фашысцкую гадзіну” друкаваліся зводкі Савекцага інформбюро. Але ў сувязі з цяжкімі ўмовамі працы работа газет была спынена.

11 ліпеня 1941 года на Заходнім фронце пачынаецца выданне газеты “За Савецкую Беларусь”. 9 кастрычніка 1941 пачала выдавацца на бел. мове газета “Савецкая Беларусь”. У 1942 “Савецкая Беларусь” і “Раздавім фашысцкую гадзіну” выдаюцца ў Маскве.

2. Выданні калабарацыяністаў і іх прапагандысцкая дзейнасць на тэрыторыі акупіраванай Беларусі. Выхад “Менскай газеты” (“Беларускай газеты”) у акупіраваным Мінску. “Баранавіцкая газета” (“Пагоня”) у гады нямецкай акупацыі. Газета “Беларускі голас” (Вільня).

"БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА" ("Менская газета" да 5.2.1942), газета. Самае буйное беларускае антысавецкае перыядычнае выданне ў 1941 – 1944. Выдавалася на беларускай мове, у Мінску (27.7.1941 – 28.6.1944) пад кантролем нямецкіх акупацыйных улад. Распаўсюджвалася на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь. Выйшла 272 нумары. Рэдактары А. Сянькевіч, У. Казлоўскі, А. Дземчанка, М. Шкялёнак

"БЕЛАРУСКІ ГОЛАС" (тагач. "Bielaruski holas") штотыднёвая газета. Выд. на бел. мове лацінкай у Вільні (1942 – 1944) пад кантролем герм. улад. Выйшла 122 нумары. Рэдактар Ф. Аляхновіч. Газета інфармавала пра ваенныя падзеі, беларускае нацыянальна-культурнае жыццё, змяшчала гістарычныя матэрыялы.

"Баранавіцкая газета" (таксама "Baranavickaja hazeta" (1942), "Пагоня" (вясна-лета 1944)), беларуская газета, якая выдавалася пад нямецкай акупацыяй. Выходзіла ў 1941-1944, у Баранавічах, па-нямецку (1941), па-беларуску лацініцай (1942), кірыліцай (1943-1944). Публікавала матар'ялы на беларускай, нямецкай, польскай мовах. Са студзеня 1944 г. называлася "Пагоня". Рэдактары: К.Берэнд, А. Бурскі, Л. Гарошка, Б. Шышко. Распаўсюджвалася пераважна ў Зах. Раёнах Беларусі. Інфармавала пра падзеі на франтах 2-й Сусьветнай вайны, праўдзівасьць якіх была прапарцыйна посьпехам нямецкай арміі. Друкавала распараджэньні і звароты акупацыйных улад, нацыяналістычных арганізацый, матар'ялы пра дзейнасьць мясцовых адзелаў беларускай народнай самапомач, пра барацьбу з партызанамі. Пісала пра нацыянальна-культурныя адносіны і педагагічныя мерапрыемствы ва ўмовах акупацыі, і правінцыйнае жыцьцё ў Баранавічах, Слоніме, Стоўбцах і наваколілі.

На старонках "БГ" зьмяшчаліся ўрыўкі "Зь гісторыі Крыўі-Беларусі" Я. Станкевіча, нарысы пра Ф. Скарыну, М. Сматрыцкага, А. Гурыновіча, празаічныя і друкаваныя творы М. Лагады, Я. Пушчы, А. Жвіра і іншых, антысавецкая публіцыстыка.

Большасьць матэр'ялаў газеты зьмешчаны без подпісу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]