Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси 1.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
765.44 Кб
Скачать

24. Полоцкая земля в 9-11вв.

Самым магутным значным княствам з усх, якя існавалі на тэрыторы Беларусі ў Х-ХІІІ стст., з’яўлялася Полацкая зямля, гістарычным ядром якой было племянное княжанне крывічоў-палачан больш раннх часоў.

У сувязі з незвычайнай гсторыяй Полацкага княства неабходна прыгадаць, што ўяўляла сабой Кіеўская Русь, якая ўзнікла ў канцы ІХ стагоддзя ва Усходняй Еўропе, там, дзе пралягаў шлях “з вараг у грэкі”. Спасылаючыся на работу К. Маркса “Выкрыцце дыпламатычнай гісторы ХVІІІ стагоддзя” (не перакладзена на рускую беларускую мовы), некаторыя даследчыкі называюць старажытную “імперыю Рурыкавічаў” “скараспелай”, “шматковай” дзяржавай і параўноўваюць яе з імперыяй Карла Вялікага – кангламератам плямен і народаў у Заходняй Еўропе. Рурыкавічы – княская дынастыя, якая замацавалася ў Кіеве, а пад “шматкамі” маюцца на ўвазе землі, што ўваходзілі ў склад Русі.

Многія сучасныя гісторыкі пішуць аб адносна адзінай дзяржаўнай структуры Кіеўскай Русі ў канцы Х-ХІ стагоддзяў, якая ў першай палове ХІІ стагоддзя канчаткова распалася на самастойныя княствы. Яна характарызуецца як сярэднявечная федэрацыя з пэўным саюзам адносін паміж князямі на пачатках сюзеранітэта-васалітэта. Зпункту гледжання дзяржаўнай арганзацыі Кіеўская Русь склаалася з розных тэрытарыяльных адзінак. Гэтыя ўтварэнні вядомы па назвай “воласць”, “зямля”, “вобласць”.

Ужо ў першым упамінанні Полацка ў пацьеўскім летапісе пад 862 годам адзначана яго воласць. Полацк тады не падпарадкаваўся Кіеву.

Полацкая зямля размяшчалася ў паўночнай Беларусі, уключаючы Віцебскую вобласць і паўночную палову Менскай. На паўночным захадзе ўладанні полацкіх князеў прасціраліся па ніжняму цячэнню Заходняй Дзвіны (Даўгавы), дзе знаходзіліся гарады Кукенойс і Герцыке, да Рыжскага заліва.

Кіеў і Ноўгарад сапернічалі паміж сабой за аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель, пры гэтым Полацку надавалася важнае значэнне. Кіеўск князь Аскольд разам са сваім братам Дзірам у 860-х гадах зрабіў паход на палачан і прынес м шмат бяды. Пераемнік Рурыка князь Алег у 882 годзе здолеў аб’яднаць паўночную і паўдневую Русь у адну дзяржаву са сталіцай у Кіеве.

У летапісе Полацк залічаны да гарадоў, дзе “седяху велиции князи, под Олгом суіе” ў апавяданні пра яго паход на Канстанцінопаль у 907 годзе. Упамінанне тут пра Полацк пацвярджае, што полацкая знаць і мясцовыя княз дзейнічалі, абапіраючыся на кіеўскага князя. Полацк у пачатку Х стагоддзя можна разглядаць як саюзніка Кіева. Горад на рэчцы Палата ў перыяд фарміравання старажытнарускай дзяржавы падтрымліваў кантакты з Кіевам. Даніна, што ішла ў Полацк ад грэкаў, выкарыстоўвалася на ўтрыманне полацкай дружыны, якая прымала ўдзел у гэтым удалым паходзе.

У апошняй трэці Х ст. у Полацку сядзеў незалежны ад Кіева і Ноўгарада князь Рагвалод. Яго зусім выключнае становішча сярод іншых княстваў летапісец падкрэсліў словамі “трымаў Полацкую зямлю і правіў ей”. Гэта сведчыць пра самастойнасць Полацка.

Відаць, мелі рацыю тыя гісторыкі, якія сцвярджалі, што а драматычных падзей 980 года Полацк ніколі не быў па уладай Кіева. Іншыя даследчыкі сцвярджаюць, што Полацк з сваей воласцю з’яўляліся горадам-дзяржавай. Горадам-дзяржавай таксама называюць Тураў.

У 980 годзе Уладзіміру Святаславічу, які быў таы наўгародскім князем і змагаўся з сваім братам Яраполкам за кіеўск трон, удалося захапіць Полацк. Рагвалод быў забіты, яго дачка Рагнеда прымусова стала жонкай Уладзіміра. Затым у роспачы Рагнеда зрабіла няўдалы замах на жыцце Уладзіміра была разам з сынам Ізяславам выдалена з Кіева ў Полацкую зямлю.

Уладзімір Святаславіч вымушаны быў узнавіць бацькаўшчыну Рагнеды, аддаўшы ей яе “отчину” – Полацкую зямлю. Сацыяльнай сілай, якая выражала мясцовыя палітычныя тэндэнцыі, з’яўлялася полацкае баярства. Адсюль вынікае, што ўступка была зроблена Уладзімірам гэтай рэальнай сіле ў Полацкім княстве.

Ізяслаў Уладзіміравіч з Рагнедай атрымаў спачатку Ізяслаўль (сучаснае Заслаўе), а затым, верагодна, быў запрошаны палачанамі княжыць у Полацк. Супраць гэтага не выступаў Уладзімір бо прыкладна тады, пасля хрышчэння Русі, кіеўскі князь, праводзячы адміністрацыйную рэформу, накіроўваў другіх сваіх сыноў у буйныя гарады ў якасці намеснікаў.

Знаходжанне Полацка ў склазе старажытнарускай дзяржавы было непрацяглым і нетрывалым. У адпаведнасці з уяўленнямі скандынаваў (варагаў) уся Кіеўская Русь у ХІ ст. падзялялася на тры часткі на чале з Ноўгарадам, Полацкам і Кіевам. Гэтыя гарады сапернічалі паміж сабой нават у галіне манументальнага дойлдства.

Пасля 1036г. уладу ў Кіеўскай Русі захоўвалі толькі дзве княскія галіны, сын Уладзіміра – Яраслаў Мудры ў Кіеве і праўнук Рагвалода – Брачыслаў Ізяславіч у Полацку. У ой час, калі ўсе іншыя землі на тэрыорыі старажытнарускай дзяржавы пераходзілі паводле старшынства да нашчадкаў Яраслава Мудрага, Полацк устойліва знаходзўся ў руках прадстаўнікоў мясцовага княскага роду. Добра вядомы ў старажытнай гісторыі Беларус князь Усяслаў Брачыславіч, які княжыў у Полацку з 1044 да 1101 г. Пры м Полацкае княства дасягнуа найбольшай магутнасці.

Адносіны памж Кіевам і Полацкам часта ўскладняліся ў ХІ ст. Полацк сапернічаў з Ноўгарадам і Смаленскам за суседнія раены. Калі ў першай палове ХІ ст. кіеўскія князі яшчэ стрымлівалі імкненне полацкага князя да адасаблення, дык у другой палове становішча змянілася і полацкі князь зрабіўся асноўным сапернікам Кіева. Пацверджаннем гэтага з’яўляецца Нямігская бітва, якая адбылася ў 1067г. паміж князямі Яраславічамі і полацкім князем Усяславам, пахоы Улазіміра Манамаха ў Полацкую зямлю.

Полацкія князі настойліва намагаліся пашырыць свае ўладанні, у першую чаргу, за кошт выгадна размешчаных тэрыторый, здаўна заселеных крывічамі. Перыядычныя спробы паўдневарускіх князеў прымусіць Полацк і Менск падпарадкоўвацца ўладзе Кіева прыводзілі да ваенных сутычак. Працягласць і ўпартасць барацьбы сведчаць, што полацка-менскія князі мелі моцную падтрымку ў сваім княстве.