Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria_belarusi.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
124.99 Кб
Скачать

1. Гісторыя як навука. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Навук паняцце “гісторыя” выкарыст у нек выпадках:1)калі размова ідзе аб мінулым грамадства, развіцці дзяржавы 2)калі маецца на ўвазе навука, якая даследуе мінулае чалавецтва. Жыццё чалавека заусёды было звязана з грамадствам, дзяржавай, эканамічнай сістэмай, навукай і тэхнікай, культурай і сям’ёй. Усё гэта знаходзіла адлюстраванне ў чалавечай дзейнасці. Жыццё і дзейнасць чалавека ў мінулым складаюць змест сусветна-гістарычнага працэсу і з’яўляюцца прадметам гістарычнай навукі. Гістарычная навука адносіцца да сістемы грамадазнаўства і выконвае важныя сацыяльныя функцыі. Першай функцыяй гісторыі, як навукі, з'яўляецца пазнавальная. Працэс гістарычнага пазнання грунтуецца на тэорыі гістарычнага пазнання, якой уласцівы такія якасці як сістэмнасць, упарадкаванасць, доказнасць і заканамернасць. Другая функцыя гісторыі -практычна-палітычная. Сутнасць гэтай функцыі заключаецца у наступным: гістарычная навука дапамагае палітыкам і дзяржаве ў выпрацоўцы збалансаванай палітыкі, накіраванай на далейшы прагрэс краіны. Да ліку важных можна аднесці і светапоглядную функцыю гістарычнай навукі. Светапогляд асобы - гэта сістэма навуковага асэнсавання свету, ролі і месца чалавека ў гэтым свеце. Уплыў на светапогляд аказваюць усе навукі, але яны заўседы абапіраюцца на высновы гістарычнай навукі, якая з'яўляецца фундаментам усяго грамадазнаўства. Гісторыя Беларусі вывучаецца на аснове разнастайных гістарычных крыніц. Да ліку асноўных можна аднесці археалагічныя, пісьмовыя і этнаграфічныя крыніцы. Археалагічныя крыніцы даюць уяўленне аб жыцці чалавека таго часу, калі не было пісьменнасці. Пісьмовыя крыніцы - летапісы Старажытнай Русі, беларускія летапісы і хронікі: «летапіс Быхаўца», «летапісец Красінскага»,«Патрыяршы летапісец» «летапіс Аўраамкі», «Хроніка вялікіх князеў Літоўскіх», «Баркалабаўскі летапіс», Літоўская метрыка; статыстычныя зборнікі, матэрыялы перапісаў і г.д. - з'яуляюцца асновай беларускай гістарычнай навукі і складаюць яе фундамент. Да дадатковых гістарычных крыніц можна аднесці вусную народную творчасць - быліны, казкі, песні, прыказкі і прымаўкі. Сучаснае грамадазнаўства выкарыстоўвае дзве метадалагічныя канцэпцыі, якія тлумацаць развіццё сусветнай гісторыі. Першая канцэпцыя была распрацавана К.Марксам, Ф.Энгельсам і У.Леніным. Яна атрымала назву тэорыі фармацыйнага развіцця грамадства. Сутнасць гэтай тэорыі заключаецца ў наступным: у сусветнай гісторыі чалавецтва прайшло наступныя фармацыі - першабытнаабшчынную, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную і часткова камуністычную ў перыяд існавання сістэмы сацыялізму. У аснову гэтай перыядызацыі К.Маркс паклаў спосаб вытворчасці матэрыяльных багаццяў, які выкарыстоўваўся грамадствам на працягу цэлай гістарычнай эпохі. Другая канцэпцыя была распрацавана такімі даследчыкамі з ліку гісторыкаў, філосафаў і сацыёлагаў, як М.Вебер, О.Шпенглер, К.Ясперс, А.Тойнбі, М.Данілеўскі, М.Кандрацьеў, П.Сарокін і інш.

Гэтыя даследчыкі XІX- XX стст. у галіне грамадазнаўства даказвалі, што гісторыя грамадства звязана найперш з развіццём рэлігіі, культуры, духоўнасці; з індывідуальнасцю і непаўторнасцю чалавечай асобы, такімі нематэрыяльнымі паняццямі як «дух народа» ў той ці іншы гістарычны перыяд. Такі падыход да тлумачэння гісторыі атрымаў назву цывілізацыйнага. Паняцце «цывілізацыя» звязана з паняццем «грамадзянскі». У эпоху антычнасці гэтае паняцце з’явілася у філасофіі Арыстоцеля і працах філосафаў-стоікаў, якія падзялілі прыроду чалавека на два пачаткі: натуральны і грамадзянскі. У эпоху Рэнесансу італьянскія гуманісты пазначалі тэрмінам «цывілізаванасць» пераход чалавечай гісторыі ад стану варварства і дзікунства да культурна-грамадзянскага стану і дзяржаўнага жыцця. У XІX ст. у навуцы склалася наступнае разуменне паняцця «цывілізацыя»: 1.Цывілізацыя і цывілізаванасць - гэта такое развіццё грамадства, калі «ідэя Бога» і «дух народа» складаюць адзінае цэлае. 2.Цывілізацыя - гэта гістарычная стадыя, этап у гісторыі ўсяго чалавецтва, напрыклад, традыцыйная , індустрыяльная, постіндустрыяльная цывілізацыя. 3.Цывілізацыя - гэта канкрэтна-гістарычнае, этна-культурнае ўтварэнне, ўласцівае гісторыі амаль кожнага народа і кантынента, напрыклад, антычная, егіпецкая, усходнеславянская, заходнееўрапейская, кітайская, індыйская і г.д. цывілізацыя

2. Перыядызацыя айчыннай і сусветнай гісторыі. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

Перыядызацыя: 1. Старажытнае грамадства(40 тыс.г.-5 стаг. нашай эры) 2. Сярэднявечча (канец 5-15 ст.) – пачатак да класавага грамадства (6-13 ст.) – развіццё феад. сістэмы (13-15ст.) 3. Новы час (16-пач. 20ст. – выспяванне феадальнай сістэмы – выспяванне буржуазных рэформ 4. Навейшы час (1918-да нашых дзен) Гісторыя – памяць чалавека (“апавяданне аб мінулым”). Вывучаецца на крыніцах: 1. Археалагічныя 2. Этнаграфічныя 3. Лінгвістычныя 4. Вусныя 5. Пісьмовыя (найбольш важныя) 6. Кіна-, фота-, фона- Гісторыя Беларусі вывучаецца на аснове разнастайных гістарычных крыніц. Да ліку асноўных можна аднесці археалагічныя, пісьмовыя і этнаграфічныя крыніцы. Археалагічныя крыніцы даюць уяўленне аб жыцці чалавека таго часу, калі не было пісьменнасці. Пісьмовыя крыніцы - летапісы Старажытнай Русі, беларускія летапісы і хронікі: «летапіс Быхаўца», «летапісец Красінскага»,«Патрыяршы летапісец» «летапіс Аўраамкі», «Хроніка вялікіх князеў Літоўскіх», «Баркалабаўскі летапіс», Літоўская метрыка; статыстычныя зборнікі, матэрыялы перапісаў і г.д. - з'яуляюцца асновай беларускай гістарычнай навукі і складаюць яе фундамент. Да дадатковых гістарычных крыніц можна аднесці вусную народную творчасць - быліны, казкі, песні, прыказкі і прымаўкі.

3. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Першае пранікненне людзей на тэрыторю сучаснай Беларусі адбылося толькі ў верхнім палеаліце, прыкладна 40 тыс. гадоў таму назад. Вядомы дзве самыя старажытныя верхнепалеалітычныя стаянкі чалавека на тэрыторыі Беларусі.У вельмі цяжкіх умовах жыцця чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, удасканальваць спосабы палявання на буйных жывёл.Па меры таяння і адступлення ледніка ў сярэднім каменным веку, мезаліце (8–5 тыс. гг. да н.э.) адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі.Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб’ядноўваліся ў плямёны. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэмню (крэмніевыя пласціны, сякеры, цяслы, разцы, скрабкі, скоблі), дрэва або касці.Каменны век завяршыўся эпохай новага каменнага веку – неаліту (4–3 тыс. гг. да н.э.). З’явіліся гліняны посуд, прадзенне і ткацтва.Этнас (ад грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён. Яго храналагічныя рамкі: 3–2 тыс. гг. да н.э. – да нашага часу.Прыкладна 3 – 2 тыс. гг. да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося “вялікае перасяленне народаў”.Інснуе некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў. У выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі сфарміраваўся новы этнас – балты. Балты жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян.Каменны век уступіў месца бронзаваму веку (3–2 тыс. гг. да н.э. – 1 тыс. гг. да н.э.). Агульная колькасць насельніцтва ў бронзавым веку магла быць ад 50 да 75 тыс. чалавек.Бронзавы век уступіў месца жалезнаму веку (1 тыс. гг. да н.э. – IV–V стст. н.э.). Мясцовыя плямёны асвоілі жалезаапрацоўку.

4. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў Бронзавы век (ІІ – пачатак І тысячагоддзя да н.э. На рубяжы ІІІ – ІІ тысячагоддзяў да н. э. у гісторыі Беларусі адбыліся вельмі буйныя перамены. На яе тэрыторыю прыйшлі і шырока рассяліліся новыя плямены. Гэта былі індаеўрапейскія плямены, якія прынеслі з сабой жывелагадоўлю і земляробства. З іх прыходам пачаўся век металу – бронзавы век. На беларусь медзь і бронза паступалі з Каўказа і Прыкарпацця. Пакольк большая частка тэрыторыі Беларусі была пакрыта лясамі, то па меры пашырэння земляробства плямены пачалі адчуваць недахоп у свабодных ад лесу землях. Таму пад новую раллю пачынаюць высякаць лясы. Складалася асаблівая сістэма земляробства, якую называюць падсечна-агнявой. Для таго как падрыхтаваць дзялянку пад сяўбу, высякалі лес, давалі ссечаным дрэвам высахнуць, а потым іх спальвалі. Попел угнойваў верхні слой глебы, а агонь знішчаў пустазелле. На працягу некалькіх гадоў такая дзелянка давала высокія ўраджаі збажыны. Для апрацоўкі зямлі выкарыстоўвалі каменную або рагавую матыку, драўляны плуг (рала). Земляробства пры дапамозе матык называюць матычным, апрацоўку зямлі з дапамогай плуга – ворыўным земляробствам. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. Пераварот у першабытнай тэхніцы зрабіла новае вынаходніцтва: у медзь пачалі дабаўляць волава і атрымалі новы больш трывалы метал – бронзу. Гэты перыяд гісторыі называюць бронзавым векам. Ен пачаўся на мяжы 3 і 2-га тысячагоддзяў да н. э. і працягваўся да VII ст. да н. э. З пачаткам бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі паўсюдна ўсталеўваюцца вытворчыя формы гаспадарання – земляробства і жывелагадоўля. У лясной зоне захоўваліся паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Паўсюдна на тэрыторыі Беларусі пашыраўся разнастайны пласкадонны посуд: міскі, друшлякі, гаршкі, кубкі. Гэта было выклікана з’яўленнем агнішчаў з роўнай паверхняй, сталоў і новых відаў ежы. Апрацоўка металу паклала пачатак грамадскаму падзелу працы ўнутры племені – адасобіліся кавалі і ліцейшчыкі. У бронзавым веку чалавек прыручыў каня, што дазволіла пераганяць статкі на вялікія адлегласці і выкарыстоўваць лепшыя выганы. У час перамяшчэння нарадзілася ідэя кола. Гэта вынаходніцтва чалавека па сеняшні дзень з’яўляецца асновай тэхнічнага прагрэсу. З развіццем вытворчых формаў гаспадаркі змяніўся пахавальны абрад: з’явіліся пахаванні нябожчыкаў на бескурганных і курганных могільніках, распаўсюдзіўся звычай спальвання памерлых.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]