Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по ист. Бел..docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
236.34 Кб
Скачать

33.Развіццё эканомікі бсср у перыяд нэПа.

1. Асаблівасці пасляваеннай сітуацыі ў БССР былі звя- заны з тым, што за шэсць гадоў, якія бесперапынна цягнуліся Першая сусветная і грамадзянская войны, гаспадарка Бела- русі была цалкам разбурана. Заходняя Беларусь апынулася паўмовах Рыжскагаміру 1921 г. у складзе Польшчы, а Віцеб- ская і Магілёўская губерні былі яшчэ ў 1919 г. перададзены ў склад Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі — РСФСР. Становішчапагаршаласяўвынікупа- літыкі «ваеннага камунізму», калі ў гады грамадзянскай вай- ны пры правядзенні харчразвёрсткі ў сялянства на патрэ- бы Чырвонай Арміі забіраўся амаль увесь ураджай, што вы- клікала ў сялян незадавальненне.

2. Увядзенне новай эканамічнай палітыкі (НЭПа) было, перш за ўсё, звязана з імкненнем аднавіць разбураную вай- ной эканоміку. У1921 г. было прынята рашэнне абзамене харч- развёрсткі натуральным харчпадаткам. Харчпадатак быў меншы за харчразвёрстку і аб'яўляўся сялянам загадзя, на- пярэдадні сяўбы. У выніку ў селяніназ'явіліся лішкі прадук- таў, якія заставаліся пасля выплаты харчпадатку. Ён мог пра- даць іх на рынку, атрымаўшы за гэта грошы. 3 увядзеннем харчпадатку павысілася матэрыяльная зацікаўленасць ся лянства ў выніках сваёй працы. Гэта дазволіла поўнасцю ад- навіць да 1927 г. сельскую гаспадарку.

Элементам НЭПа стала развіццё сельскагаспадарчай ка-аперацыі — добраахвотнага супрацоўніцтва сялян пры вы-рошчванні ўраджаю і арганізацыі яго продажу. Напрыклад, утвараліся таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі. Раз-віццё прыватнага гандлю выклікала неабходнасць ліквіда-цыі розных грашовых адзінак і ўвядзення ў 1924 г. новай гра-шовай адзінкі — савецкага чырвонца наміналам 10 рублёў.

На тэрыторыі Беларусі к сярэдзіне 20-х гг. было пабудавана больш за 20 электрастанцый. Пер-шай стала БелДРЭС каля Оршы, якая ў якасці паліва выка-рыстоўвала торф.

3. Дзяржаўна-тэрытарыяльнае ўладкаванне БССР у гады НЭПа было звязана з далейшым вырашэннем нацыя-нальнага пытання. Пачаліся пошук і выпрацоўка канкрэт-ных формаў аб'яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. I. Сталін выступіў з ідэяй аўтанамізацыі, паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі аб'явіць сябе састаўнымі часткамі РСФСР і ўвайсці ў яе склад. Але гэты план не быў падтрыманы кіраўнікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі. У. I. Ленін прапанаваў іншую форму адзінства — федэрацыю, у якой на раўнапраўнай аснове аб'ядноўваліся ўсе савецкія рэспублікі.

30 снежня 1922 г. на I Усесаюзным з'ездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР на чале з А. Чарвяковым падпісала Дэкла-рацыю і Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыяліс-тычных Рэспублік — СССР. Такім чынам, БССР на раўна-праўнай аснове аб'ядналася з іншымі рэспублікамі.

У1924 і 1926 гг. адбылося ўзбуйненне тэрыторыі БССР за кошт перадачы ёй шэрагу раёнаў Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай губерняў. У выніку тэрыторыя БССР павялічы-лася больш чым у два разы, а колькасць насельніцтва — амаль у тры разы і дасягнула 4,2 млн чалавек. Узбуйненне БССР выклікала змяненні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі, што было замацавана ў Канстытуцыі БССР1927г.