Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
OTVYeT-2.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
156.13 Кб
Скачать

1. Тэндэнцыя развіцця абр. "Каляд" і "Шчадравання" на розных гіст. этапах. У перыяд язычніцтва гэтыя абрады існавалі ў сваёй первазданнай форме. Але з прыходам хрысціянства - гэтыя абрады хацелі знішчыць, але яны настолькі укаранілісся у свядомасці людзей, што царкве прыйшлося іх пакінуць. Такім чынам на язычніцкае святкаванне каляднага сонцавароту наслаіўся хрысціянскі рытуал нараджэння Хрыстова - свята Раства, якое адзначаецца па каталічкаму календару 25 сняжня, а па правасл. (юліанскаму календару) - 7 студзеня. Адпаведна па старому стылю з 13 на 14 студз.захоўваецца і сустрэча Новага года, вядомая у народзе як ШЧОДРЫК. Заканчваліся зімовыя свята ВАДОХРЫШЧАМ, якое да Хрысціянства было заканчэннем Каляд. Праваслаўе, як больш дэмакратычная і цярпімая да язычніцкай культуры канфесія, прычынілася да таго, што зім. святкі беларусаў захаваліся пераважна па юліянскаму календару. Неад'емным рытуалам ўсёй святочнай культуры беларусаў з'яўл ушанаванне продкаў - ДЗЯДОЎ. На зімов. святках гэтаму прысвячаліся тры урачыста-шанавальныя куцці: Перадкалядная ( Посная); Багатая,шчодрая - пры сустрэчы Нов. года, і ВАДЗЯНАЯ (галодная) перад ВАДОХРЫШЧАМ. Тэрміны калядавання і шчадравання ў весках лепш прымяркоўваць да мясцовай традыці, а ў паселках і гарадах яны больш арганічна ўпісваюцца ў святочны настрой 31 снежня.Калі ў вясковых умовах пажадана як мага больш шырока ўключыць у свята мясцовыя асаблівасці, то ў гарадах не будзе памылкай выкарастаць усе атрыбуты, вобразы, сімволіку, рытуалы сучасных карнавалаў, гукавыя і асвятляльныя эфекты, раздачу падарункаў - усе, што спрыяе стварэнню атмасферы свята, радасці, весялосціЮ разняволенасці аптымізму і надзеі.

2.Абрад Шчадравання. Ноч з 13 ра 14 студзеня вядома пад назвай Шчодрыка, Шчодрай, калі ўласна і пачынаюцца "крывыя вечары"- ўсе можна было рабіць наадварот: зацягнуть сані ці воз на страху, выпусціць жывелу або ўвесці яе ў хату, мераць печы кійком і патрабаваць выкуп, перапранацца, варажыць і шмат іншае. Самай распаўсюджанай формай святкавання Шчодрыка быў абход двароў з "казой". ...Павадыр у світцы, лапцях, з барадой з ільну і носам з морквы веў на вяроўцы і паганяў пугай Казу ў вывернутым кажусе з казінаю маскаю на галаве. Наперадзе гурта Шчодра - прыгожая жанчына з вянком на галаве. Побач музыкі з гармонікам, скрыпкай і бубнам, спевакі. Калі шчадроўнікі падыходзілі да хаты, тройчы пыталі дазволу: "Ці дазволіш, панегаспадару,шчодрыка паспяваці?" Каза калола прысутных рагамі, а ў канцы песні падала пасярэдзіне і "памірала", павадыр спрабаваў падняць яе. Усе Казу шкадавалі, спрабавалі падняць. Павадыр пачынаў "лячыць" Казу: "Не хоча Каза ўставаць - трэба лякарства ей даць: нацерці бок кійком, падняць батагом.Каза мая вучная - кіем хрышчоная, прайшла ўсе навукі, ведае розныя шуткі.А ну закладай рогі ды падбірай ногі, з хаты выхадзі, бяду вынасі.Уцякай хутчей з гаспадарскіх вачэй!А ў гэтым доме не шкодзіць нікому!"Каза ўсхоплівалася". На цэнтральным Палессі Казу на шчадраванні замянілі Конік, Кабылка.Калі Каза сімвалізуе "дух нівы, поля",то Конік, які асабліва папулярны ў Давыд-Гарадку, - водгукі перасялення плямен, народаў.Гэтае святкаванне выглядала прыблізна так. ...Рабілі Кабылку такім чынам: на калок вешалі два рэшаты, паміж якімі сядзелі хлопцы.Затым спераду прычаплялі конску галаву, а ззаду - хвост з валосся ці лену і накрывалі посцілкай.

3. Масленіца - свята праводзін зімы і сустрэчы вясны. Яна прыпадае на восьмы тыдзень перад ВЯЛІКАДНЁМ. Забаранялася есці мяса. Яго замянялі ў вялікай колькасці бліны - сімвал сонца, надыходзячай вясны. Рабілі і запальвалі кола, сімвалічна спальвалі антрапаморфную выяву холаду - ляльку-зіму. Пачыналі вадзіць першыя веснавыя масленкавыя карагоды. У гэты перыяд пачыналі гукаць сонейка і цяпло на зямлю. Такім чынам на Масленку пачыналася і "Гуканне вясны" , таму многія масленкавыя песні спяваюцца з элементамі гэтай унікальнай з'явы. Абрадная страва на Масленку - варэнікі.(Бліны - у Расіі) Але з 19.ст. гэта ( бліны) распаўсюдз. і на Беларусі. Але бліны на Беларусі ніколі накрыж не рэзалі, іх заўсёды елі цэлыя, круглыя. Таксама на масленку катліся з гор. Гэта адлюстраванне карпаганічнай магіі (прабуджэння зямлі). Дзяўчыну валялі на зямлі для таго, каб зямля узяла энергію дзяўчыны, хутчый пачало грэць сонца і хутчэй пачала даваць плады.

4. Абрадавыя стравы вялікай,багатай,галоднай куцці.

Куцця — гэта каша з крупаў, у большасцi выпадкаў ячных (панцаку), якую раней гатавалі для жалобнага стала па нябожчыку — на індывідуальныя памiнкi, а таксама на Дзяды, Радаўнiцу i iншыя памiнальныя днi, і спажывалi астуджанай з сытой (вадой з мёдам) або алеем. Памінальная куцця, якую варылi з цэлых зярнятаў, была сiмвалам вечнасцi жыцця. Але найбольш вядомай была менавіта куцця — абрадавая страва на Каляды; каша з цэлых або тоўчаных ячных крупаў, прыпраўленая мёдам (ці сытой — мёдам, разведзеным у вадзе) і макам (макавым «малаком»). У iншых выпадках, звычайна ў больш заможных сем’ях, куццю варылi з пшанiцы або нават і рысу, дадавалi арэхi, разынкi і іншыя слодычы.

У народнай этымалогіі куцця выводзілася ад «кута» бо, маўляў, стаяла на пачэсным месце ў куце, як гэта апісана ў «Новай Зямлі»:

        Куцці гаршчок ужо ў калена           Стаяў на лаве, чакаў сена,           І вось цяпер гаршчок з куццёю,           Як цар даўнейшаю парою,           Ў пачэсны кут, на свой прастол,           Стаўляўся з гонарам за стол           На гэта сена пад багамі,           Ўладар над хлебам і блінамі,           Бо ён у гэты дзень — персона!           Яго вянчаў абрус-карона.

Сялянскаму светапогляду сувязь куцці з кутам павінна была здавацца неабвержнай. Але насамрэч гэтае слова грэцкага паходжання. Слова «кукія» (ад дзеяслова «κυκάν», які азначае «загушчаць нешта, бесперапынна памешваючы») азначае страву, вядомую грэкам ці не з часоў Гамера, нешта сярэдняе паміж кашай і ўзварам. Магчыма, падобная страва, славянская назва якой не захавалася, існавала ў старажытных славянаў і незалежна ад грэкаў. Лічыцца, што супольная спажыванне стравы са збожжа, мёду і маку сімвалізавала дабрабыт, добрую волю і прымірэнне паміж членамі племені, нешта накшталт «трубкі міру» ў індзейцаў. Аднак назва куцці, разам з семантычным атаясамленнем з вячэрай напярэдадні Божага Нараджэння, несумненна, прыйшла да ўсходніх славянаў разам з хрышчэннем Русі.

За дзевяцьсот гадоў куцця настолькі трывала ўвайшла ў народны побыт беларусаў і украінцаў, што пераадолела і міжканфесійныя бар’еры: для католікаў грэка-праваслаўная куцця стала абавязковым элементам Вігіліі Божага Нараджэння і іншых святаў каляднага цыкла. Ад беларусаў-літвінаў яе пазычылі літоўцы (суцэльна) і палякі (часткова), хаця агульнапольскай куцця так і не стала, успрымаючыся як тыпова «крэсовая» з’ява. Што ж, куцця, з яе міжканфесійным сімвалічным значэннем, з выразным сведчаннем колішняга нашага культурнага ўплыву на суседнія народы, магла б быць вельмі пачэсным агульнабеларускім звычаем, як заклікаў Купала ў сваёй паэме «На Куццю», але ў суседзяў, якія нібыта і пазычылі яе ад нас, яна сёння яшчэ сустракаецца, а ў нас зусім заняпала. У літоўскай мове вігілійная вячэра, ды і сам дзень 24 снежня, так і называецца «Kūčios», як было калісь і ў Беларусі, адкуль гэтае грэцкае слова прыйшло да літоўцаў — куцця: страва, вячэра, свята, дзень календара. Але сёння ўся гэтая семантыка амаль зусім страчаная беларусамі. У палякаў пярэдадзень Божага Нараджэння называюць «vigilia», ад лацінскага «vigiliare» — «чуваць, не спаць, пільнаваць», у рускіх — «Сочельник».

Куцця на Вігілію Божага Нараджэння, 24 снежня, у апошні дзень Адвэнту, у які належыць сціслы пост і толькі адзін прыём ежы дасыта, называлася поснай, галоднай або Вялікай куццёй. Трэба было галодным цэлы дзень чакаць гэтай вячэры, каб больш выразна адчуць радасць ад нараджэння Збаўцы. У адрозненне ад велікодных святаў, якія святкаваліся максімальна публічна, Вігілія мела падкрэслена сямейны, закрыты характар. Аднак лічылася, што да вігілійнага стала абавязкова трэба запрасіць любога выпадковага госця, каб не паўтарыць грэх тых, хто не пусціў пераначаваць Святую Сям’ю перад нараджэннем Хрыста, прымусіўшы Марыю нарадзіць Яго ў стайні. На вячэру збіраліся пасля з’яўлення на небе першых зорак, пад выбеленым абрусам сцялілі сена або салому, як напамін пра нараджэнне Хрыста ў стайні

Перад пачаткам вячэры гаспадар дому павінен падзяліцца з сям’ёй асвечанай у касцёле аплаткай — сімвалам Хрыста, які, прыняўшы чалавечае цела, аддаў сябе самога за жыццё свету. Бацька або хтосьці самы старэйшы ў сям’і пры святле свечкі, што сімвалізуе бэтлеемскую зорку, чытае ўрывак з Евангелля паводле святога Лукі, у якім апісваецца нараджэнне Езуса ў Бэтлееме. Затым, пасля супольнай малітвы, усе бяруць у рукі аплаткі і, падыходзячы адно да аднаго, ламаюць іх між сабой і абменьваюцца святочнымі пажаданнямі. Пасля вячэры сена, як і рэшткі вячэры, аддавалі жывёле. На Вігілію плялі саламяных «павукоў», якіх падвешвалі ў доме ці перад уваходам, упрыгожвалі дом або падворак хваінкай або ялінкай (з XVIII ст.), дарылі членам сям’і і слугам падарункі («каляду»). Зрэшты, і праваслаўныя звычаі былі досыць падобнымі.

У залежнасці ад дабрабыту сям’і, на Вігілію падавалі звычайна ад 7 да 12 посных страваў, асноўны комплекс якіх быў адным і тым жа ў сем’ях усіх сацыяльных пластоў, сімвалізуючы еднасць усіх людзей як дзяцей Божых. Асноўнымі кампанентамі вігілійных страваў лічыліся пшаніца, мак і мёд, сімвалы дастатку і пладавітасці. Галоўнымі стравамі былі куцця, у гонар якой называлася і ўся вячэра, сыта, аўсяны кісель, узвар з сушоных фруктаў, рыбныя стравы (юшка, селядцы, шчупакі, карп і г. д.), грыбная поліўка або грыбны квас, чырвоны боршч з вушкамі, клёцкі з макам, капуста квашаная або тушоная з грыбамі, ламанцы з макам, сліжыкі і інш. У заможных дамах традыцыйнымі былі поліўка з мігдалаў, розныя дэсерты («цукры»), арэхі, віно, з 1830-х гг. — гарбата.

У канцы XIX ст., калі дабрабыт селяніна пасля двух-трох дзесяцігоддзяў цяжкай паслярэформавай працы адчувальна вырас, куццёй-панцаком пачалі крыху гідзіцца. (У шляхты гэта адбылося яшчэ ў першай палове XIX ст.) На стале яна яшчэ стаяла, старыя заклікалі аддаць належную пашану старому звычаю, але маладое пакаленне, асабліва дзеці, ледзь-ледзь «дзяўблі» пару лыжак, бо на стале ж хапала куды смачнейшых страваў! І паступова роля галоўнай каляднай рытуальнай стравы пачала пераходзіць да ламанцоў або сліжыкаў — невялічкага печыва, часам з прэснага, часам з кіслага цеста, якое таксама елі з макавым малаком і мёдам. Адна з літоўскіх назваў гэтага печыва — «кучукай», нешта накшталт «маленечкія куццейкі», што яскрава паказвае на ролю, якая ім адводзіцца ў святочным меню. Гэтыя «кучукай» або інакш «сліжыкай» у сучасных літоўскіх крамах прадаюцца масава, з’яўляючыся недзе за тыдзень за Божага Нараджэння і імгненна знікаючы пасля свята, каб вярнуцца толькі праз год.

Адна з беларускіх назваў гэтага печыва — ламанцы. Іх робяць з прэснага цеста і не столькі пякуць, колькі проста падсушваюць у печы, а потым ламаюць (адсюль назва) ўздоўж ліній, папярэдне праведзеных на пласце цеста нажом. Ізноў сведчыць Коласава «Новая Зямля»:

А там ламанцы-праснакі З пшанічнай добрае мукі; А макаў сок такі салодкі! Ламанцы ў ім, ну, як калодкі — Так добра макам праняліся, У рот паложыш — абліжыся.

Прэсныя і цвёрдыя ламанцы, якім смак дадаваў толькі мак і мёд, відаць, былі пачатковай формай стравы і нагадвалі аплаткі. Але адвечнае імкненне да раскошы і камфорту, якое пранікала і ў сялянскае асяроддзе, прымушала і ім шукаць замену, таму і іх пачалі выцясняць сліжыкі, салодкае печыва з рошчыннага цеста, у якое мак часам дадавалі пры замешванні. Калі-некалі недапечаныя сліжыкі коратка, каля 5 хвілін, адварвалі ў салёнай вадзе як галушкі і падавалі палітымі ўсё тымі ж мёдам і макавым малаком. Аднак памятаем, што і прэсныя ламанцы і салодкія сліжыкі — варыяцыі на тэму куцці.

Другая куцця адзначалася на св. Сільвестра/св. Васіля, у «Шчодры вечар», напярэдадні Новага года,  31 снежня (13 студзеня), і называлася шчодрай, тоўстай, багатай, ласай. У гэты вечар падавалі куццю з маслам або скваркамi, а таксама мяса — смажанае, варанае і печанае, кілбасы, вяндліну. Сама ж куцця таксама падавалася на стол з маслам або мясам.

Калі перад Божым Нараджэннем і Хрышчэннем куцця была поснай, то перад Новым годам — яна так і называлася «куцця з каўбасой», як тлумачыць П. Шэйн: «бо ў гэтую куццю абавязкова вешаюць на пакуцці на калочку каўбасу, накрытую чыстым ручніком і вараную ў куцці панцаковай».

Трэцяя куцця, ізноў посная, з цягам часу атрымала назву Вадзяная, бо прыпадае якраз на пярэдадзень Вадохрышча (у католікаў — свята Трох Каралёў). Традыцыйна ўсе тры куцці варыліся ў адным і тым жа гаршчку, з адной і той жа колькасцю збожжа.

Куцця. Марозна. Хмурнавата. Сняжок падкідвае заўзята; Снег на Куццю — грыбы на лета, Такая матчына прымета, А сцежкі чорны — ягад многа; Ну, і за гэта хвала Богу

Вадзяная куцця (галодная)

Калі набліжалася Посная, вадзяная куцця, стараліся чыста прыбраць у хаце, каб улетку ўрадзіўся чысты і высокі лён. · Імкнуліся ў гэты дзень нічога не рабіць. Падлогу вымяталі вельмі рана, а смецце спальвалі ў печы, "каб нішто не шкодзіла ў хаце". · Ужо  не раз узгадвалася аб розных забаронах выконваць якую-небудзь працу ў калядныя дні. Калі ж здаралася так, што ў Першую або Другую куццю хто-небудзь выпадкова што-небудзь рабіў, то ў Трэцюю ўсё гэта можна было “адчараваць” наступнымі словамі: "Што завязалася -- развяжыся, што шылася -- расшыйся, што паролася -- распарыся, што рабілася -- адрабіся". Людзі былі перакананы, што ў такім выпадку парушэнне забароны не прынясе шкоды. · Сад і агарод таксама не пакідалі без увагі. "Попелу ад святочных дзён няможна выкідваць аж да Вадохрышча" -- гэты попел збіралі і захоўвалі на працягу ўсяго года. Летам ім пасыпалі сад, каб захаваць ад шкодных насякомых. · Калі грушы не пладаносілі, то менавіта пад вечар на Вадохрышча іх перавязвалі саломай у трох месцах: каля кораня, ствол, пад кронай. · А яшчэ ў гэты ж дзень пяклі хлеб і рэшткамі “хрышчэнскага” цеста абмазвалі дрэвы, каб яны давалі добры ўраджай. · Мыцца ў гэты дзень можна было толькі да захаду сонца, таму што вечарам напярэдадні Хрышчэння адбывалася першае асвячэнне вады -- унутры храмаў,  другое -- у сам дзень Вадохрышча -- у рэках і азёрах. Перад тым як сям'я сядзе за святочны стол (а ён па характару свайму нагадваў Першую куццю, таму Трэцяя куцця называлася "Скупой", "Вадзяной", "Поснай"), бацька браў гаршчок з кашай, крыж, хлеб, падрыхтаванае крапіла з жытніх каласоў і асвечанай вадой акрапляў усе гаспадарчыя забудовы: хлеў, лазню, пуню, склеп, варыўню, стопку, дрывотню, гумно. На варотах, дзвярах, сценах і вокнах крэйдай маляваў крыжы. Яны павінны былі абараніць сям'ю і гаспадарку ад вядзьмацкіх чараў, адагнаць ад скаціны нячыстую сілу. Затым гэты кавалачак крэйды хавалі за абразы. Характар сталавання прадвызначаўся жаданнем прадбачыць умовы ўборкі ўраджаю. Сама вячэра не была доўгай, як папярэдняя. Людзі елі ў пэўнай ступені паспешліва, спадзеючыся, што летам гэтаксама хутка ўправяцца з асноўнымі палявымі работамі. Заканчвалася застолле незвычайнай жартаўлівай гульнёй-абрадам. Маці брала качаргу і злёгку стукала ёю па бацьку. Той хуценька падаў. А маці тым часам гаварыла наступныя словы: "Каб так хутка снапы ў час жніва падалі!" Строгая забарона У гэтыя дні (18--19 студзеня) нельга выносіць ваду з хаты ні з якой нагоды. Для хатніх жывёл трэба падрыхтаваць ваду загадзя. А калі да вас нехта прыйдзе і папросіць вады, узгадайце гэты наказ.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]